Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 507
вышэйшы сацыяльны статус. Гэта дапамагае растлумачыць, чаму юныя прыгажуні выходзяць замуж за пажылых мужчын, чыё грамадскае або фінансавае становішча вышэй за іх уласнае [Elder, 1969].
Toe, што знешнасць выходзіць на першы план, здаецца несправядлівасцю і невуцтвам. Дзве тысячы гадоў таму рымскі дзяржаўны дзеяч Цыцэрон адчуваў тое самае: “Найвышэйшым дабром і галоўным абавязкам кожнага разумнага чалавека з’яўляецца супраціўленне знешнасці”. Цыцэрон мог бы суцешыцца яшчэ двума адкрыццямі ў гэтай сферы.
Папершае, прывабнасць чалавека дзіўным чынам не суадносіцца з самаацэнкай [Major & others, 1984]. Справа ў тым, што мала хто з нас лічыць сябе непрывабным. (Дзякуючы, магчыма, эфекту звычайнай прысутнасці, большасць з нас прызвычайваецца да сваіх твараў.)
Акрамя таго, прыгожыя знешне людзі часам падазраюць, што ўсялякая пахвала — гэта проста рэакцыя на іхнюю знешнасць. Калі пахваліць за добрую працу менш прывабнага чалавека, то ён хутчэй успрыме гэта як шчыры жэст. Даследчыца прывабнасці Элен Бэршайд паведамляе, што людзі, якія ўдасканалілі сваю знешнасць пры дапамозе касметычнай хірургіі, часта бачаць па рэакцыях людзей, што выгляд мае нават большае значэнне, чым яны маглі сабе ўявіць [Berscheid, 1981],
“ Асабістая прыгажосць — большая рэкамендацыя, чым любы рэкамендацыйны ліст”.
Арыстоцель, 330 год да н.э.
Цыцэрону мог бы прыйсціся даспадобы той факт, што меркаванні наконт прывабнасці носяць адносны характар. Яны залежаць у першую чаргу ад агульнапрынятых стандартаў прыгажосці ў пэўным месцы і ў пэўны час. У надзеі спадабацца людзі розных рэгіёнаў свету то праколваюць сабе насы, то выцягваюць шыі, то памяншаюць ступні нагі, то фарбуюць скуру і валасы, то шмат ядуць, каб быць у целе, a то зганяюць тлушч, каб займець зграбную фігуру. Крытэрыі, паводле якіх карануецца “Міс Сусвет”,
бадай, нельга прымяніць да ўсяе планеты. У Паўночнай Амерыцы субтыльны ідэал 20х гадоў саступіў месца пяшчотнаму, жаноцкаму ідэалу Мэрылін Манро 50х гадоў, які змяніўся танклявым, спартыўным ідэалам 80х.
Аднак некаторыя аспекты прывабнасці праходзяць выпрабаванне часам. He выклікае здзіўлення той факт, што мужчыны, прадстаўнікі 37 розных культур ад Аўстраліі да Замбіі, лічаць больш прывабнымі маладых жанчын [Buss, 1989; Cunningham, 1986]. Сацыябіёлагі сцвярджаюць, што мужчын вабяць да сябе здаровыя, пладавітыя жанчыны зза лепшай магчымасці прадаўжэння роду. Жанчынам жа падабаюцца мужчыны сталыя і ўладныя, што, паводле сацыябіялогіі, тоесна здольнасці падтрымліваць і абараняць [Sadalla & others, 1987].
Людзі звычайна аДдаюць перавагу прапарцыянальным і зграбным фізічным рысам (носу, нагам, целаскладу). Хітры спосаб прадэманстраваць гэта знайшлі Юдыт Ланглуа і Лоры Рогман: яны знялі на фота твары 32 студэнтаў і з дапамогай камп’ютэра ўсярэднілі іх [Langlois & Roggman, 1990], 96% студэнтаў палічылі гэты ўсярэднены абязлічаны твар больш прывабным, чым свой. Быць сярэднім — значыць быць прыгожым.
Калі не зважаць на культурныя адрозненні, то прыцягальнасць залежыць таксама і ад нашых пачуццяў да канкрэтнай асобы. У мюзікле Роджэрса і Гамерштайна прынц Шарман пытаецца ў Папялушкі: “Я кахаю цябе таму, што ты прыгожая, ці ты прыгожая таму, што я кахаю цябе?” Хутчэй за ўсё, што і тое, і другое. Калі мы заўважаем у чалавеку пэўныя рысы, глядзім на іх зноў і зноў, яны пачынаюць нам падабацца, іх фізічная недасканаласць робіцца незаўважнай, а прывабнасць відавочна расце [Beaman & Klentz, 1983; Gross & Crofton, 1977]. Як сказаў Шэкспір у “Сне ў летнюю ноч”: “Каханне глядзіць не вачыма, а сэрцам”.
Падабенства. Дапусцім, што непасрэдная блізкасць дазволіла вам увайсці ў кантакт з пэўным чалавекам і што ваша знешнасць яму спадабалася. Ад чаго далей залежыць, ці пяройдзе ваша знаёмства ў сяб
508 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны роўства? Скажам, калі вы лепш пазнаёміцеся з пэўнай асобай, то што больш будзе спрыяць далейшай прыхільнасці — ваша падабенства ці вашы адрозненні?
Мы ведаем з казак, што надзвычай розныя персанажы могуць жыць у згодзе: напрыклад, пацук, крот і барсук. Гэтыя гісторыі здзіўляюць тым, што рэдка сустракаецца ў жыцці, і нам, як правіла, не падабаюцца людзі, не падобныя да нас [Rosenbaum, 1986]. У рэальным жыцці “ягады”, якія прыцягваюцца, — як правіла, з аднаго поля. У сяброў і закаханых шмат агульнага: стаўленні, перакананні і інтарэсы (гэта ж датычыцца і ўзросту, рэлігіі, расы, адукацыі, разумовых здольнасцей, матэрыяльнага статуса і схільнасці да курэння). Фактычна, чым большае падабенства, тым больш трывалай бывае сувязь [Byrne, 1971]. Падабенства людзям даспадобы.
Суседства, фізічная прывабнасць і падабенства — не адзіныя прычыны збліжэння. Нам больш падабаюцца тыя, каму падабаемся мы, асабліва калі ў нас заніжана самаацэнка. Калі мы ўпэўнены, што выклікаем сімпатыю, то адказваем узаемнай цеплынёй, што прыводзіць да таго, што мы пачынаем падабацца яшчэ больш [Curtis & Miller, 1986]. Прыязнасць з боку іншага чалавека — гэта моцны заахвочвальны стымул. Сапраўды, простая тэорыя заахвочвання ўзаемнасцю — што мы хутчэй упадабаем тых, хто ставіцца да нас добра, што будзем падтрымліваць адносіны з тымі, хто нас духоўна ўзбагачае, — можа растлумачыць усе адкрыцці, якія мы разглядалі дагэтуль.
Рамантычнае каханне. Як часта бывае ў жыцці, людзі пачынаюць з першых уражанняў і знаёмства, і толькі затым трапляюць у складаны і таямнічы свет рамантычнага кахання. Элейн Хатфілд [Hatfield, 1988] адрознівае два віды кахання: кароткачасовае страснае каханне і больш трывалая таварыская любоў.
Страснае каханне. Адзначаючы, што эмацыянальнае ўзбуджэнне — гэта асноўны кампанент страснага кахання, Хатфілд лічыць, што зразумець глыбокую прыхільнасць да другога чалавека нам да
паможа двухфактарная тэорыя эмоцый (гл. раздзел 13.). Паводле гэтай тэорыі, эмоцыі складаюцца з фізічнага ўзбуджэння плюс пазнавальная ацэнка, і любое ўзбуджэнне можа ўзмацніць тую або іншую эмоцыю ў залежнасці ад таго, як мы яго інтэрпрэтуем і расцэньваем.
Для праверкі гэтай тэорыі ўзбуджалі студэнтаў рознымі спосабамі: спалохам, бегам на месцы, праглядам эратычнай відэастужкі, слуханнем гумарыстычных маналогаў або лаянкай. Потым іх знаёмілі з прывабнай жанчынай і прасілі ацаніць яе вартасці ці проста прапаноўвалі даць ацэнку сваім сяброўкам. У адрозненне ад няўзбуджаных мужчын, узбуджаныя атаясамліваюць свой стан з гэтай жанчынай або сяброўкай і адчуваюць большае прыцяжэнне да яе.
Таварыская любоў. Але рамантычнае каханне непазбежна згасае. Апантанасць іншым чалавекам, асалода закаханасці, пачуццё “лунання ў аблоках” — усё гэта мінае: каханкі становяцца мужам і жонкаю. Магчыма, ёсць праўда ў французскай прымаўцы, што “каханне прымушае час праходзіць, а час прымушае праходзіць каханне?”
Хатфілд адзначае, што па меры таго як выспявае каханне, яно становіцца больш цёплай, устойлівай таварыскай любоўю — глыбокім замілаваннем. Магчыма, такі пераход ад страснасці да замілавання мае пэўны адаптацыйны сэнс. Вынікам страснага кахання часта становяцца дзеці, чыё выжыванне непасрэдна залежыць ад зніжэння страсці паміж бацькамі. Сацыяльны псіхолаг Элен Бершайд з калегамі заўважае, што няздольнасць правільна разумець недаўгавечнасць страсці можа разбурыць адносіны: “Калі б довады супраць вечнага гарачага кахання былі зразумелыя нам, то большасць людзей магла б здаволіцца спакойнымі пачуццямі і ціхай радасцю” [Berscheid, 1984].
Магчымай асновай узаемных і трывалых адносінаў з’яўляецца раўнапраўе: абодва партнёры атрымліваюць столькі ж, колькі даюць. Калі існуе ўзаемнасць і добрая воля, калі партнёры разам прымаюць рашэнні — іхнія шанцы на працяглую і бязвоблачную таварыскую любоў досыць
Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 509
высокія. Стрыжнем усіх блізкіх адносінаў — хай то паміж каханымі, бацькамі і дзецьмі ці блізкімі сябрамі — з’яўляюцца ўзаемаразуменне, давер, эмацыянальная падтрымка, клопат па замацаванні сумеснага дабрабыту [Sternberg & Grajek, 1984].
Яшчэ адным абавязковым кампанентам любоўных узаемаадносінаў з’яўляец
Высновы
Сацыяльнае мысленне
Суаднясенне паводзінаў з характарамі або з сітуацыямі. Як правіла, мы тлумачым паводзіны людзей або іх унутранымі якасцямі, або ўплывам сітуацыі. У адносінах да ўчынкаў іншых людзей мы, як правіла, недаацэньваем значэнне сітуацыі і, такім чынам, робім фундаментальную памылку атрыбуцыі. Аднак калі тлумачым уласныя паводзіны, мы часцей спасылаемся на абставіны, а не на саміх сябе.
Стаўленні і дзеянні. Нашы стаўленні абумоўліваюць паводзіны толькі пры пэўных умовах: калі іншыя ўздзеянні зведзены да мінімуму, калі стаўленні ўскосна звязаны з паводзінамі і калі людзі ўсведамляюць іх. Вывучэнне феномена “нагі ў дзвярным праёме” і ролевых гульняў сведчыць аб тым, што нашы дзеянні могуць змяніць стаўленні, асабліва калі мы адчуваем адказнасць за гэтыя дзеянні.
Сацыяльны ўплыў
Канфармізм і паслухмянасць. Як паказваюць даследаванні ўнушальнасці, калі мы не ўпэўнены ў нечым, то маем схільнасць падганяць нашы меркаванні пад групавы стандарт. Саламон Аш выявіў, што пры некаторых умовах людзі падпарадкоўваюцца групавой думцы нават тады, калі яна відавочна няслушная. Мы згаджаемся, каб атрымаць грамадскую ўхвалу (нарматыўны сацыяльны ўплыў), альбо таму, што падзяляем меркаванні іншых (інфармацыйны сацыяльны ўплыў).
Уплыў групы. Эксперыменты па вывучэнні сацыяльнай фасілітацыі паказваюць, што прысутнасць назіральнікаў або саўдзельнікаў можа падахвоціць чалавека да лепшага выканання лёгкіх заданняў і стаць перашкодай пры выкананні заданняў цяжкіх. Калі людзі суміруюць свае высілкі для дасягнення групавой мэты, можа мець месца феномен сацыяльнай ляноты, калі чалавек, як кажуць, выязджае на спінах іншых. Пры калектыўнай адказнасці і аднадушшы людзі становяцца менш свядомымі і вытрыманымі — псіхалагічны стан, вядомы як абязлічванне.
ца адкрытасць. Моцнае сяброўства або шлюб прадугледжваюць самараскрыццё, веданне інтымных падрабязнасцей адно аб адным. “Калі я з маім сябрам, — сказаў аднойчы рымскі дзяржаўны дзеяч Сенека, — мне здаецца, што я адзін і магу свабодна не толькі гаварыць, але і думаць...”