• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    I індывідуалізм, і калектывізм маюць свае перавагі і свае недахопы. Людзі ў канкурэнтных заходніх культурах карыстаюцца большай асабістай свабодай, больш ганарацца ўласнымі дасягненнямі, менш прывязаны да сваіх сем'яў у геаграфічным плане, аддаюць перавагу прыватнаму жыццю. Іх у меншай ступені уніфікаваныя культуры прапануюць “шведскі стол” стыляў жыцця. Затое індывідуалісты часцей адчуваюць сябе адзінокімі, пакінутымі, больш схільныя да разводаў, самагубстваў, да захворванняў, звязаных са стрэсамі, напрыклад, інфаркту [Triandis & others, 1988]. Марцін Селігман зазначае, што “неўтаймаваны індывідуалізм нясе ў сабе парасткі самаразбурэння. Папершае, грамадства, якое спусташае асобу да такой ступені як наша, непазбежна ахопіць дэпрэсія... Другое, і, бадай, самае галоўнае — бессэнсоўнасць, якая ўзнікае, калі няма прывязанасці да чагонебудзь большага, чым ты сам” [Seligman, 1988],
    Культура і грамадская думка. Культура ўплывае таксама на нашу гатоўнасць даваць ацэнку іншым людзям. Індывідуалісты ў Паўночнай Еўропе і англамоўных краінах не схільныя да стэрэатыпаў, заснаваных на групавой прыналежнасці.
    “За доўгія гадыя навучыўся выбіраць з меркананняў найлепшае. У кітайцаў — кітайскія меркаванні. У амерыканцаў — амерыканскія. I амаль у кожным выпадку амерыканскі варыянт быў значна лепшы. Толькі пазнейя высветліў, што ў амерыканскгм варыянце ёсць сур'ёзны недахоп. У ім занадта шырокі выбар, а таму вельмі лёгка заблытацца і выбраць не moe”. Эмі Тэн, “Клуб вясёлага шанцу”, 1989
    Паколькі Джэйн — асоба, то трэба меркаваць пра яе погляды і перакананні, абапіраючыся толькі на веданне яе мінулага і яе схільнасцей. Калектывісты ж кажуць, што ў іхніх культурах важна ведаць групавое атачэнне чалавека: “Калі я ведаю сям'ю Ясумаса, яго працоўны калектыў, яго адукаванасць, то шмат ведаю і пра самога Ясумаса”.
    У адрозненне ад індывідуалістаў, якія перабольшваюць асабістыя якасці (“Ён гультай”, “Ёй трэба лячыцца”), калектывісты ў меншай ступені схільныя да памылак у ацэнках [ZebrowitzMcArthur, 1988]. Калі індусы ў Індыі ацэньваюць учынак пэўнага чалавека, яны, у адрозненне ад амерыканцаў, якія прапануюць дыспазіцыйнае тлумачэнне (“Яна кампанейская”), хутчэй прапануюць сітуацыйнае тлумачэнне (“Яна была з сябрамі”) [Miller, 1984]. Паколькі для ўражання калектывіста аб іншым чалавеку важнае значэнне мае яго групавая прыналежнасць, то, натуральна асабістыя якасці, яго фізічная прывабнасць значаць для яго менш [Dion & others, 1990].
    Культура і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Японскія і кітайскія бацькі традыцыйна культывуюць узаемазалежнасць. Маці і дзіця доўга застаюцца злучанымі: спяць, купаюцца і ходзяць разам. Як правіла японская маці два гады носіць сваё дзіця на спіне — звычка, зза якой японскія дзеці больш перажываюць пры разлуцы ў параўнанні з амерыканскімі [Markus & Kitayama, 1991].
    У сучасных індывідуалістычных грамадствах бацькі хочуць, каб іхнія дзеці былі незалежнымі і “мелі свой розум”, таму менш клапоцяцца пра выхаванне канфармізму і субардынацыі — ці, як сказаў
    516 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    бы калектывіст, пачуцця абавязку перад грамадствам ды супрацоўніцтва [Alwin, 1990]. У школах таксама дзяцей вучаць самастойнасці, каб яны маглі прымаць неабходныя для сябе рашэнні. У заходніх дамах юнакі самі ўскрываюць сваю карэспандэнцыю, адмаўляюцца ад бацькоўскай указкі ў выбары сяброў і сябровак і часта маюць свае пакоі. Калі яны вырастаюць, то самі плануюць сваё жыццё і аддзяляюцца ад бацькоў (якія, вядома ж, жывуць асобна ад дзядоў). Калі ў дзіцяці не
    шта не атрымліваецца, разгубленыя бацькі, тым не менш, стараюцца адкрыта абмяркоўваць яго праблемы.
    Усё гэта здаецца дзіўным для азіятаў, дзе бацькі больш актыўна ўмешваюцца і накіроўваюць выбар сваіх дзяцей, дзе ў школах не саромеюцца прывіваць спаконвечныя культурныя каштоўнасці [Hui, 1990]. Сувязь бацькоў і дзяцей там настолькі цесная, што памылка дзіцяці прымушае бацькоў маўчаць зза пачуцця сораму.
    СУСТРАКАЮЧЫСЯ 3 ПРАДСТАЎНIKAMI РОЗНЫХ КУЛЬТУР
    Калі сустракаюцца людзі з непадобных культур, нярэдка здараюцца непаразуменні. Псіхолагі прапануюць наступныя парады для вандроўнікаў па розных краінах [Triandis, Brislin, Hui, 1988]:
    Індывідуалісты, якія кантактуюць з калектывістамі, павінны:
    1.	Звяртаць увагу на групавую прыналежнасць і становішча; гэта вызначае правілы, ролі і стаўленні.
    2.	Пераконваць чалавека спасылкамі на тое, што яго дзейнасць будзе ўхвалена кіраўніцтвам і будзе карыснай для ўсёй групы.
    3.	Рабіць націск на мэтазгоднасць і супрацоўніцтва. Дапамагаць вашаму партнёру захаваць пачуццё самапавагі. Пазбягаць канфрантацыі. Крытыкаваць далікатна, самнасам, пасля папярэдняй пахвалы.
    4.	Разлічвайце на трывалыя ўзаемаадносіны. Ваш партнёр аддае перавагу старым сябрам. Блізкасць у адносінах развіваецца паступова.
    5.	Калі ваш партнёр з Усходняй Азіі, можаце чакаць ад яго празмернай сціпласці і самакрытыкі. Пачынайце знаёмства больш стрымана.
    6.	Дайце знаць аб сваім грамадскім становішчы, каб партнёр ведаў, як яму з вамі сябе паводзіць. Сталы ўзрост выклікае павагу. Большае значэнне мае, хто вы, а не чаго вы дасягнулі.
    7.	Успрымайце апеку з боку вашага партнёра, тое, што ён праводзіць з вамі час, як імкненне да наладжвання ўзаемаадносінаў, а не як уварванне ў прыватнае жыццё.
    Калектывісты, якія кантактуюць з індывідуалістамі, павінны:
    1.	Менш зважаць на групавую прыналежнасць чалавека (за межамі групавога кантэксту), a большую —на асабістыя перакананні і якасці.
    2.	Мець на ўвазе, што вашага партнёра турбуе не столькі думка яго начальства, колькі сяброў і блізкіх.
    3.	Націскаць на карысць і заахвочваць да спаборніцтва. Майце на ўвазе, што недахоп крытыкі можа быць успрыняты як адабрэнне.
    4.	Можаце свабодна пераходзіць да справы без усялякай прадмовы. Адносіны будуць прыстойныя, але павярхоўныя і кароткачасовыя.
    5.	Смела прадстаўляйце сябе з лепшага боку без залішняга выхвалення. Варта даваць высокую ацэнку сваім здольнасцям і поспехам.
    6.	Вашага партнёра мала турбуе ваш статус, у прыватнасці — ўзрост і пасада. Пазбягайце паводзіць сябе як бос з тымі, хто займае ніжэйшае за вас становішча, і як слуга з тымі, хто стаіць вышэй.
    7.	He чакайце, што вас будуць заўсёды суправаджаць. Індывідуалісты камфортней адчуваюць сябе ў адзіноце і паказваюць вам сваё добрае стаўленне тым, што пакідаюць вас аднаго.
    Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 517
    Этнічнасць
    Адметныя традыцыі і звычаі, уласцівыя для розных этнічных і расавых груп, — яшчэ адна праява культурнай шматстайнасці. Калі групы людзей перасяляюцца, яны забіраюць з сабой і свае культурныя каштоўнасці. 3 цягам часу і па меры змены пакаленняў яны засвояць многія культурныя нормы сваёй новай бацькаўшчыны. Аднак, асабліва калі не страчана сувязь з імігрантамісуайчыннікамі, яны захаваюць значную частку сваёй самабытнай этнічнай і культурнай спадчыны. Такім чынам, яны ператвараюць сваю новую радзіму ў шматкультурную.
    Культура, як мы бачым, — гэта мадэлі паводзінаў, ідэалы, стаўленні і традыцыі. Этнічнасць як аспект сацыяльнай ідэнтычнасці асобы вызначаецца наяўнасцю агульных продкаў і агульнай культурнай спадчыны. Паміж культурай і этнічнасцю часам бывае цяжка правесці мяжу, але яна ёсць. Сям'я, якая жыве ў Бостане, можа, напрыклад, быць этнічна італьянскай, а ў культурным плане — усходнімі гарадскімі амерыканцамі, якія называюць сябе італаамерыканцамі.
    Этнічнасць і раса. На практыцы кожная раса вызначана як у сацыяльным, так і ў фізічным плане. Напрыклад, паўночныя амерыканцы, як правіла, называюць людзей, чые продкі былі пераважна белымі, але ў якіх захаваліся прыкметы афрыканскага паходжання, “чорнымі”. Бразільцы ўспрымаюць любога, чые рысы ўказваюць на часткова каўказскае паходжанне, як “белага”. Такім чынам, пры даследаванні рас часта параўноўваюцца групы, вызначаныя сацыяльна, а не біялагічна. Акрамя таго, вывучаныя па паказчыку — ад утрымання пратэіну ў крыві да вынікаў тэстаў на інтэлект — ў межах расавых груп розняцца значна больш, чым паміж групамі. “Паміж рознымі расавымі групамі больш падабенства, чым адрозненняў”, — заключае Марвін Цукерман [Zuckerman, 1990]. Таму складана рабіць высновы наконт існавання біялагічна абумоўленых расавых адрозненняў.
    I хоць мы не можам параўноўваць групы, якія адрозніваюцца толькі ў адно
    сінах расы, але маем поўнае права вывучаць культурныя адрозненні ў межах і паміж сацыяльна вызначанымі расавымі або этнічнымі групамі. У працэсе адаптацыі да геаграфічных і сацыяльных умоў мінулага ў этнічных групах выпрацаваліся адметныя стылі камунікацыі і ўзаемадачыненняў (адно з адрознененняў паміж Усходам і Захадам), прымальныя нормы індывідуалізму і калектывізму. У Паўночнай Амерыцы мова, літаратура, музыка, ежа, рэлігія і стыль сённяшняй белай культуры ўключылі ў сябе афрыканскія элементы, таксама як сучасная чорная культура ўбірае еўрапейскія ўплывы. У кнізе “Свет, які яны разам стварылі” Мічэл Собель апісвае афрыканскія і еўрапейскія плыні, якія жывілі амерыканскі Поўдзень. Тым не менш, як зазначае Джэймс Джоўнс [Jones, 1988], пры ўсім уплыве культуры дамінуючай, культура чорных амерыканцаў захавала сваю адметнасць. Яна больш прывязана да сённяшняга дня, больш экспрэсіўная, містычная і пачуццёвая. Культура белых больш стрыманая, рацыяналістычная, мэтанакіраваная. Паколькі людзі часта мяркуюць пра іншых паводле ўласных стандартаў, то было б разумней прызнаць шматстайнасць, а не прытварацца, што нашы адрозненні не маюць значэння або не існуюць. Розныя культуры заўсёды знойдуць, што прапанаваць адна адной і чым падзяліцца. Галоўнае, каб мы прызнавалі, што існаванне кожнай з іх узбагачае шматкультурнае грамадства.
    Этнічная самасвядомасць. Самаўсведамленне — гэта сплаў асобаснай ідэнтычнасці (самапавага, дружалюбнасць, знешнасць) і сацыяльнай ідэнтычнасці (атаясамленне з пэўнымі людзьмі і групамі). Тое, на чым мы засяроджаны ў канкрэтны момант, залежыць не толькі ад нашай культуры, але і ад непасрэднага кантэксту. Калі даследчыкі прасілі дзяцей “расказаць пра сябе”, то ў сваіх апісаннях дзеці падкрэслівалі найперш адметнае. Народжаныя за мяжой адзначалі месца нараджэння, рыжыя — колер валасоў, худыя або поўныя дзеці — вагу цела, дзеці, якія належалі да меншасці, — сваю этнічнасць [McGuire & others, 1978, 1979],