• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 521
    прапорцыі 100 к 1 [Benbow, 1988]. Звычайныя адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі ўвогуле здзіўляюць, калі ўзяць, напрыклад, адну канкрэтную здольнасць — хуткасць маніпулявання трохмернымі аб'ектамі [Halpern, 1986; Linn & Peterson, 1986; Sanders & Soares, 1986] (мал. 19.1). Здольнасць прасторава мысліць дапамагае пры ўкладцы пакетаў у багажнік аўтамабіля, пры гульні ў шахматы і пры рашэнні геаметрычных задач.
    Такім чынам, ці тлумачыць гэта з улікам натуральных палавых адрознененняў, чаму сярод матэматыкаў, сусветна вядомых шахматыстаў (9 з 10) і амерыканскіх архітэктараў пераважную большасць складаюць мужчыны? Перш чым адказаць, паразважайце, якія сацыяльныя спадзяванні фарміруюць інтарэсы і здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак [Eccles & others, 1990]. Многія паўночнаамерыканскія бацькі адпраўляюць сваіх сыноў у камп'ютэрныя лагеры, а дачок больш заахвочваюць да вывучэння англійскай мовы. Як і трэба было чакаць, мужчынская перавага ў рашэнні матэматычных задач расце з узростам і становіцца распазнавальнай толькі пасля пачатковай школы. У тэсце SAT перавага мужчынскага полу часткова вынікае з таго, што ў тэстах прымае ўдзел менш хлопчыкаў, але ў іх лепшая падрыхтоўка. Усё большая колькасць дзяўчынак заахвочваецца ў развіцці здольнасцей у галіне матэматыкі і іншых навук, таму гэтае адрозненне паміж поламі змяншаецца. У агульнанацыянальным маштабе сярод вучняў сярэдніх класаў, якія выконваюць уступны школьны тэст на здольнасці (PSAT), перавага мужчынскага полу з 60х гадоў да сярэдзіны 80х амаль знікла [Linn & Hyde, 1991].
    Пол і грамадскія паводзіны. Даследаванні псіхалогіі полаў выклікаюць занепакоенасць: ці не можа здарыцца так, што канстатацыя адрозненняў паміж мужчынамі і жанчынамі прывядзе да фарміравання палавых стэрэатыпаў? Апісваючы атмасферу 70х гадоў, Джэсі Бэрнард папярэджвала, што навуковая дэманстрацыя адрозненняў паміж поламі часта служыць “баявой зброяй супраць
    жанчын” [Bernard, 1976]. Калі адна група мае вышэйшы статус і карыстаецца большай уладай, то адрозненні другой групы часцяком вынікаюць з недахопу ўплывовасці.
    У 80х гадах навукоўцы адчулі сябе вальней у даследаваннях палавой разнастайнасці. Пазбаўляючыся ад палавой прадузятасці, “даследаванне палавых адрозненняў, безумоўна, спрыяла роўнасці паміж поламі” [Eagly, 1986]. Людзі зразумелі, што палавыя адрозненні не з'яўляюцца жаночымі недахопамі. Калі, прыкладам, у сацыяльным плане жанчыны больш адкрытыя, то ад гэтага больш карысці, чым ад мужчынскай фанабэрыі. Такую разнастайнасць, біялагічна ці сацыяльна абумоўленую, трэба прымаць і цаніць. Давайце параўнаем полы ў плане іх незалежнасці, агрэсіўнасці, грамадскай перавагі і сексуальнай ініцыятывы.
    “У нас не павінны ўзнікаць сумненнг наконт неабходнасці вывучэння расавых і палавых адрозненняў; навуцы дужа не стае добрых даследаванняў, якія б... інфармавалі нас пра тое, што нам трэба зрабіць, каб дапамагчы малым народам самасцвердзіцца сярод вялікіх. У адрозненне ад страуса мы не можам схаваць свае галовы ад страху за магчымыя сацыяльна непрыемныя адкрыцці”. Сандра Скар, 1988
    Незалежнасць і ўзаемазалежнасць. Мужчыны і жанчыны паасобку бываюць і спакойнымі, і бойкімі. Аднак разнастайнасць існуе як паміж поламі, так і ў межах полаў. Пасля аналізу размоў з жанчынамі псіхолагі прыйшлі да высновы, што жанчыны ў большай меры, чым мужчыны аддаюць прыярытэт узаемаадносінам [Chodorow, 1978, 1989; Miller, 1986; Gilligan, 1982, 1990]. У адрозненне ад хлопчыкаў, якія павінны самасцвердзіцца шляхам адасаблення ад свайго выхавацеля (які бывае, як правіла, жаночага полу), дзяўчынкі з лёгкасцю атаясамліваюць сябе са сваімі маці, а іх палавая ідэнтычнасць абапіраецца на сацыяльныя сувязі. Пазнейшы жыццёвы вопыт замацоўвае пачуццё незалежнага “я” сярод мужчын і ўзаемазалежнага “я” сярод жынчын. Жанчыны карыстаюцца гутаркаю для высвятлення адносінаў, мужчыны ж выказваюць свае
    522 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны рашэнні. Жанчыны больш увагі аддаюць клопату — і аб дзецях, і аб старэйшых. 69% дарослых людзей сцвярджае, што яны маюць цесныя адносіны з бацькам, і 90% — што ў іх цесныя адносіны з маці [Hugick, 1989], Мужчыны, як і ўвогуле ўсе надзеленыя ўладай людзі, высока цэняць свабоду і незалежнасць.
    Большая сацыяльная кантактнасць жанчын праяўляецца не толькі ў доглядзе за дашкольнікамі і састарэлымі бацькамі, але і ў выбары кар'еры і прафесіі. У большасці прафесій, звязаных з клопатам — сацыяльная сфера, педагогіка, медыцына, — жанчыны пераважаюць над мужчынамі. У выніку даследавання, праведзенага ў 1991 годзе са студэнтаміпершакурснікамі амерыканскіх каледжаў [Astin & others, 1990], высветлілася, што “дапамагаць людзям, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы”, лічаць вельмі важным 51% юнакоў і 71% дзяўчат.
    Таварыскасць жанчын праяўляецца рана, яшчэ ў дзіцячых гульнях. Хлопчыкі, як правіла, аддаюць перавагу рухомым гульням у вялікіх групах і не любяць задушэўных размоў. Дзяўчынкі гуляюць меншымі групамі, часта толькі з адной сяброўкай. Іх гульня не вызначаецца канкурэнтным духам і часта ўяўляе сабой імітацыю сацыяльных узаемадачыненняў [Lever, 1978]. Як у гульні, так і ў рэальным жыцці прадстаўніцы жаночага полу больш адкрытыя і чулыя да людзей [Масcoby, 1990; Roberts, 1991]. У юнацкім узросце дзяўчынкі ў параўнанні з хлопчыкамі больш часу праводзяць з сябрамі і рэдка застаюцца ў адзіноце [Wong & Csikszentmihalyi, 1991].
    Кажуць, што жанчыны больш спагадлівыя. Ці так гэта? Даследаванні паказваюць, што жанчыны маюць перавагу над мужчынамг ў чытанні пачуццяў іншых людзей.
    Пры апытаннях жанчыны часцей лічаць сябе спагадлівымі. Калі вы спагадлівыя, вы атаясамліваеце сябе з іншымі людзьмі. Вы цешыцеся з тымі, хто цешыцца, і плачаце з тымі, хто плача. Вы добра разумееце, што значыць цярпець боль, імкнуцца да прызнання, радавацца выйгрышу ці ўзнагародзе. Фізіялагічная
    праява спагадлівасці — напрыклад, частата скарачэнняў сэрца ў чалавека, які суперажывае чужому ropy, — сведчыць аб значна меншым разыходжанні паміж поламі ў параўнанні з данымі апытанняў [Eisenberg & Lennon, 1983]. Тым не менш, жанчыны ў большай ступені схільныя да суперыжывання, яны плачуць і стараюцца суцешыць, калі нехта побач у цяжкім становішчы.
    Акрамя таго, даследчыкі сцвярджаюць, што жанчыны лепш чытаюць прыхаваныя эмоцыі людзей [Hall, 1987]. Прагледзеўшы двухсекундны кліп пра жанчыну з заклапочаным тварам, жанчыны лепш, чым мужчыны, распазнаюць яе настрой: злуе яна, ці абмяркоўвае развод. Іх маўклівае разуменне дапамагае зразумець, чаму і мужчыны, і жанчыны ахвотней сябруюць менавіта з жанчынамі, прычым іх узаемаадносіны бываюць прыемнымі і пяшчотнымі [Rubin, 1985; Sapadin, 1988]. Калі ўзнікае патрэба ў спачуванні і неабходнасць падзяліцца сваімі турботамі і няшчасцямі, абодва полы, як правіла, звяртаюцца да жанчын.
    У плане ўзаемаадносінаў такія якасці бываюць незаменнымі [Kurdek & Schmitt, 1986; Orlofsky & O'Heron, 1987]. Пры вывучэнні 108 аўстралійскіх шлюбных пар Джон Антыл высветліў, што, калі адзін з партнёраў валодаў традыцыйнымі жаночымі якасцямі, такімі як добразычлівасць, чуласць або цеплыня, а тым больш, калі імі валодалі двое, — шлюбнае жыццё было шчаслівейшым [Antill, 1983]. Хаця мужчынскія рысы падтрымліваюць пачуццё ўласнай годнасці, але як сцвярджае Антыл, “гэта, відавочна, не тыя якасці, якія маглі б стаць апорай для шчасця, для трывалых узаемаадносінаў”.
    Нізкая ацэнка заходнімі грамадствамі значэння клопату (што адлюстравана ў нізкай аплаце традыцыйна жаночых прафесій — напрыклад, дашкольнага выхавацеля і работніка сацыяльнай сферы) здзіўляе некаторых псіхолагаў. Ці павінны заходнія жанчыны ісці ў нагу з індывідуалізмам сваіх культур? Мо ім лепш пазбавіцца ад залежнасці і стаць самастойнымі індывідуалістамі? Іншыя ж псіхолагі мяркуюць, што ў жаночым стаўленні да жыцця ёсць надзея на гума
    Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 523
    нізацыю зарыентаваных на ўладу індывідуалістычных грамадстваў. 3 ростам бяздомнасці, знявагі дзяцей і дэпрэсіўных настрояў ні ў кога не ўзнікне думкі, быццам занадта вялікі клопат можа стаць масавай сацыяльнай праблемай.
    Новае бачанне чалавечых узаемадачыненняў падобнае да тых традыцыйных каштоўнасцей, якія дамінуюць у культурах Усходу. Даследчыкі феміністычных рухаў і міжкультурных адносінаў выступаюць за новае разуменне залежнасці: “Быць залежным не абавязкова азначае быць бездапаможным, безпрацоўным або падкантрольным. Часта гэта азначае быць узаемазалежным” [Markus, Kitayama. 1991], Гэта значыць — уздзейнічаць на іншых людзей і быць адкрытым для іх уздзеяння, аказваць і атрымліваць падтрымку, давяраць і карыстацца даверам. Гэта значыць — вызначыцца ў адносінах да атачэння, адчуваць сябе не адзінокім востравам, а быць, злучаным з іншымі не менш важнымі астравамі.
    Агрэсія. Пры апытаннях мужчыны пагаджаюцца са значна большай ступенню іх варожасці і агрэсіўнасці ў параўнанні з жанчынамі. У лабараторных даследаваннях фізічнай агрэсіўнасці мужчыны сапраўды паводзяць сябе куды больш агрэсіўна, уключаючы ўяўны электрашок на поўную сілу [Eagly, 1987; Hytde, 1986]. Статыстыка правапарушэнняў паказвае, што ў любым грамадстве мужчыны ўчыняюць большасць злачынстваў з элементамі фізічнага насілля [Kenrick, 1987]. У Злучаных Штатах у 1989 годзе колькасць арыштаў мужчын і жанчын за забойства суадносілася ў прапорцыі 7,4 да 1, а за рабаванне — 10,6 да 1. Па ўсім свеце паляванне, бойкі і войны — пераважна мужчынкі занятак.
    Сацыяльнае дамінаванне. Ва ўсім свеце лічыцца, што мужчыны дамінуюць над жанчынамі. Ад Фінляндыі да Францыі, ад Перу да Пакістана, ад Нігерыі да Новай Зеландыі — паўсюль мужчын ацэньваюць як напорыстых, агрэсіўных і мэтанакіраваных, а жанчын як пакорных, клапатлівых і спагадлівых [Williams & Best, 1990]. Сапраўды, фактычна ў кожным грамад
    стве ў сацыяльным плане маюць перавагу мужчыны. Пры фарміраванні груп лідэрства, як правіла, належыць ім. У якасці лідэраў мужчыны схільныя да аўтарытарнасці і нават да аўтакратызму, a жанчыны схіляюцца к дэмакратычнасці [Eagly & Johnson, 1990]. У міжасабовых дачыненнях мужчыны часцей выказваюць рэзкія ацэнкі, а жанчыны стараюцца аказаць падтрымку [Aries, 1987; Wood, 1987], У штодзённых паводзінах мужчыны дзейнічаюць як уладары — гавораць самаўпэўнена, перапыняюць, першымі дакранаюцца, пільна глядзяць і г. д. [J. Hall, 1987; Major & others, 1990].