• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    “Зразумела, што ў заняволеных людзей павінна развіцца вострае пачуццё варожасці да культуры, існаванне якой яны робяць магчымым сваёй працаю, але здабыткамі якой не карыстаюцца’’.
    Зігмунд Фрэйд, “Вудучыня ілюзіі”, 1927
    рацей, прымхі забяспечваюць апраўданне няроўнасці.
    Дыскрымінацыя таксама павялічвае прадузятасць — праз рэакцыі, якія яна правакуе ў сваіх ахвяр. У сваёй класічнай кнізе “Прырода прадузятасці”, напісанай у 1954 годзе, Гордан Олпарт заўважае, што ў ахвяр дыскрымінацыі можа ўзнікнуць альбо пачуццё ўласнай віны, альбо злосць. I тое, і другое можа стварыць новую глебу для развіцця забабонаў па класічнай формуле “вінаваць вінаватага”. Калі ўмовы жыцця ў гета выклікаюць рост злачыннасці, то нехта можа выкарыстаць гэты рост, каб апраўдаць працяг дыскрымінацыі.
    Мы і яны: у групе і паза групай. Групавая прыналежнасць, як правіла, выклікае групавую прадузятасць — тэндэнцыю ўзвышаць уласную групу. У сацыяльным вызначэнні таго, хто вы такі — вашай этнічнасці, полу, веравызнання, адукацыі, — маецца на ўвазе і тое, кім вы не з'яўляецеся. У нашых думках намалявана кола, якое акрэслівае “нас” і выключае “іх”. У эксперыментах пры вызначэнні пазіцыі “мы — яны”, скажам, шляхам раздзялення людзей на групы па кідку манеты, у людзей праяўляецца фаварытызм у дачыненні да ўласнай групы.
    Для грэкаў класічнай эпохі ўсе не грэкі былі “варварамі”. Грамадзяне краін кааліцыі, удзельніц вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе, больш перажывалі за некалькіх соцень сваіх загінуўшых салдат, чым за сотні тысяч іракскіх. У Афрыцы, дзе прыкладна 700 традыцыйных грамадскіх аб'яднанняў складаюць прадстаўнікі 50 нацыяў, людзі звычайна ўхваляюць уласную групу, а да іншых ставяцца варожа [Segall & others, 1990],
    “Прымхі заўсёды цяжка ўспрымаюцца, калі яны не выдаюць сябе за здаровы сэнс".
    Уільям Хазліт, “Аб прымхах”, 1839
    534 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    “Зло ўвасабляецца ў кожным за межамі племені. Зло дзейнічае праз дэгуманізацыю іншых. Заганная і дзейсная логіка: атаясамліванне іншых са злом апраўдвае нашу далейшую несправядлівасць у дачыненні да гэтых людзей”.
    Ланс Мораў, “Зло”, 1991
    Большасць дзяцей перакананая, што іх школа лепшая ў горадзе. Заўважалася нават па шымпанзэ, як яны старанна абціраюцца пасля таго, як да іх дакранецца шымпанзэ з іншай групы [Goodall, 1986].
    Групавая прадузятасць асабліва моцная ў калектывісцкіх культурах [Triandis, 1989]. Паколькі групавая прыналежнасць вызначана дакладна, то да чужога там ставяцца з пільнай увагай. Члены групы — сябры, калегі і сваякі — атрымліваюць маральную і іншыя віды падтрымкі. У такіх культурах радзей адбываюцца канфлікты ў межах групы (напрыклад, у сем'ях) і часцей паміж групамі. Калектывісты адчуваюць таксама падазронасць у адносінах да “чужакоў”. У адным з даследаванняў паўночнаамерыканскіх студэнтаў назіраліся больш прыязныя адносіны да членаў сваёй групы (аднакурснікаў), чым да чужых. Але такое супроцьпастаўленне па тыпу “свой — чужы” было значна большым сярод студэнтаў Паўднёвай Карэі [Gudykunst & others, 1987].
    “Казёл адпушчэння”. Расавыя і іншыя прымхі могуць вырастаць як з асабістых схільнасцей, так і на глебе сацыяльнага расслаення. Злосці патрабуецца выйсце: калі справа не ідзе, тады пачынаюць шукаць вінаватага. Чым складаней эканамічнае становішча грамадства, тым вышэй узровень прадузятасці і тым верагодней, што знойдзецца “казёл адпушчэння”. Адзін з лідэраў нацысцкай Германіі Раўшынг так аднойчы растлумачыў патрэбу нацыстаў у казле адпушчэння: “Калі б жыда не было, то нам трэба было б вынайсці яго” [Koltz, 1983].
    Вобраз знешняга ворага не толькі дае выхад злосці, але і ўзвышае ва ўласных вачах. Студэнты, якія пацярпелі няўдачу ці якіх вымусілі адчуваць сябе безабароннымі, часта аднаўляюць пачуццё ўласнай годнасці праз пагарджанне школай,
    з якой яны супернічаюць, ці іншым чалавекам [Cialdini & Richardson, 1980; Crocker & others, 1987]. Каб падвысіць наш уласны статус, дастаткова прынізіць іншых. 3 гэтай прычыны няўдача суперніка часам выклікае прыліў радасці. Для бейсбольных балельшчыкаў каманды “Чыкагскія шчанюкі” шчасце заключаецца ў перамозе “шчанюкоў” — і ў паражэнні “Чыкагскіх белых шкарпэтак”.
    Пазнавальныя карані расавых прымхаў. Новыя даследаванні засяродзілі сваю ўвагу яшчэ на адной крыніцы гэтай з'явы. Стэрэатыпныя погляды — гэта натуральны пабочны эфект спрашчэння свету.
    Класіфікацыя. Адзін са шляхоў спрашчэння свету — гэта класіфікацыя рэчаў і з'яў. Хімік падзяляе малекулы на арганічныя і неарганічныя. Спецыяліст у галіне псіхічнага здароўя класіфікуе парушэнні псіхікі. Пры раздзяленні людзей на групы мы часта карыстаемся стэрэатыпамі, таму перабольшваем падабенства людзей у іншых групах. “Яны” — члены нейкай чужой групы — падаюцца нам падобнымі і знешне, і ў дзеяннях, а “мы” — непаўторныя [Bothwell & others, 1989], Для нас, старонніх назіральнікаў, члены студэнцкай суполкі X падаюцца “цемнатою”, а члены суполкі Y — інтэлектуаламі. Але члены кожнай з суполак усвядамляюць сваю адметнасць. Для людзей адной этнічнай групы прадстаўнікі іншай групы часта падаюцца больш знівеліраванымі па знешнасці, характару і поглядах, чым на самай справе.
    “Калі воды Цібра падыходзяць пад сцены, калі Ны не арашае палі, калі неба не дае дажджу або калі трасецца зямля, калі настае голад, калі прыходзгць чума, адразу чуецца крык: “Хрысціян — да львоў!” Тэртуліян. “Апалагетыка”, 197 н.э.
    Яскравыя выпадкі. Як адзначалася у раздзеле 10, часта ў нас складваецца ўражанне аб верагоднасці той або іншай падзеі па тых прыкладах, якія першымі прыходзяць у галаву. Калі спытаць, хто хутчэй бегае, чорныя ці белыя, то многія згадаюць Карла Льюіса, Лероя Барэла і Флорэнс Грыфіт Джойнер. На падставе
    Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць
    гэтых яскравых, але выключных выпадкаў яны робяць абагульняючае заключэнне: “Так, чорныя бегаюць хутчэй”.
    У эксперыменце са студэнтамі Арызонскага ўніверсітэта Майран Ротбарт з калегамі [Rothbart, 1978] прадэманстравалі, як мы робім звышабагульненні на падставе яскравых і памятных выпадкаў. Яны падзялілі студэнтаў на дзве групы і пазнаёмілі са звесткамі аб 50 мужчынах. Першай групе прапанавалі спіс з 10 чалавек, арыштаваных за лёгкія злачынствы накшталт махлярства. У спіс другой групы ўваходзілі 10 чалавек, арыштаваных за цяжкія злачынствы (забойства, гвалт). Калі пазней у кожнай з груп запыталіся, колькі людзей у іхнім спісе ўчыніла той або іншы від злачынства, то прадстаўнікі другой групы перабольшылі іх сапраўдную колькасць. Яскравыя выпадкі, якія лягчэй прыпамінаюцца, уплываюць на Hama стаўленне да групы.
    Феномен справядлівага свету. Мы не раз заўважалі, што людзі апраўдваюць свае прымхі абвінавачваннем ахвяр. Староннія назіральнікі звычайна таксама абвінавачваюць ахвяр, мяркуючы, што свет справядлівы і кожны атрымлівае тое, чаго варты. Лабараторныя эксперыменты паказалі, што звычайнае назіранне за чалавекам, які атрымлівае балючыя ўдары электрычнага току, прыводзіць да таго, што многія стараюцца не думаць пра ахвяру [Lerner, 1980]. Феномен справядлівага свету адлюстроўвае тэорыю, якую мы часта тлумачым сваім дзецям — што за дабро плоцяць дабром, а зло караецца. Адгэтуль адзін крок да высновы, што той, каму шанцуе, павінен быць добрым, а той, хто пакутуе, — благі. Такі ход думак дазваляе багатым разглядаць сваё багацце і няшчасці бедных як справядлівы парадак рэчаў. Як заўважыў адзін немец, наведаўшы БергенБельсанскі канцэнтрацыйны лагер пасля Другой сусветнай вайны: “Якія ж гэта былі жудасныя злачынцы, калі з імі так абыходзіліся”.
    Эфект “задняга розуму” тут таксама мае месца [Carli & Leonard, 1989]. Ці даводзілася вам калінебудзь чуць, што ахвяры гвалту, жанчыны, з якімі жорстка абыходзяцца мужы, хворыя на СНІД ма
    юць тое, што заслужылі? Адзін эксперымент доказнадэманструе звальванне віны на ахвяру [JanoffBulman, 1985]. Людзям давалі магчымасць пазнаёміцца з абставінамі спаткання,якое скончылася гвалтаваннем жанчыны, і яны рабілі выснову, што часткова віна кладзецца на саму жанчыну. Заднім розумам яны думалі: “Магла б і ведаць”. (Звальванне віны на ахвяру суцяшае: з намі такога ніколі не здарылася б.) Калі знаёмілі з тымі самымі абставінамі іншых людзей, але без факта гвалтавання, то ніхто не лічыў, што жанчына правакуе насілле. I толькі пасля таго, як пацярпела, яна была асуджана за свае паводзіны.
    “ Усялякая зброя, усялякі ваенны карабель, кожная выпушчаная ракета ўвасабляюць сабой у рэшце рэшт абкраданне тых, хто галадае і недаядае, хто мерзне і не мае адзення”.
    Прэзідэнт Эйзенхаўэр у прамове да Амерыканскай асацыяцыі рэдактараў газет, 1953
    Канфлікт. Мы жывем у незвычайны час. 3 неверагоднай хуткасцю дэмакратычны рух абрынуў таталітарную ўладу ва ўсходнееўрапейскіх краінах. Халодную вайну замяніла надзея на “новы сусветны парадак”, а савецкія і амерыканскія лідэры супрацоўнічаюць у “перакоўцы мячоў на аралы”. Аднак сусветныя выдаткі на ўзбраенне і войска адцягваюць штодня 3 мільярды даляраў, якія маглі б пайсці на будаўніцтва жылля, прадукты харчавання, адукацыю і ахову здароўя. Ведаючы дэвіз ЮНЕСКА, “войны пачынаюцца ў ча
    536 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    лавечых галовах”, псіхолагі зацікавіліся тым, якія меры маглі б спыніць эскалацыю канфлікту. Як надуманую пагрозу грамадскага супрацьстаяння пераўтварыць у дух супрацоўніцтва?
    Для сацыяльнага псіхолага канфлікт — гэта ўяўная несумяшчальнасць дзеянняў, мэтаў альбо ідэй. Механізм канфлікту амаль аднолькавы на ўсіх узроўнях — ад гонкі ўзбраенняў да дыскусій па праблемах культуры ў грамадстве і сварак паміж мужам і жонкай. У кожнай сітуацыі людзі ўцягваюцца ў дэструктыўны працэс, якога ніхто не хацеў. Да такіх працэсаў адносяцца так званыя сацыяльныя пасткі і скажоныя ўспрыманні.
    Сацыяльныя пасткг. У некаторых выпадках мы можам палепшыць калектыўны дабрабыт шляхам задавальнення асабістых інтарэсаў. Як пісаў капіталіст Адам Сміт (“Багацце нацыі”, 1776): “Мы спадзяёмся атрымаць свой абед не ад шчодрасці мясніка, півавара або пекара, а ад іх клопату пра свае ўласныя інтарэсы”. У іншых сітуацыях зацікаўленыя бакі, хай то асобы ці нацыі, могуць стаць ахвярамі неканструктыўных паводзінаў на шляху дасягнення ўласных мэтаў. Такія сітуацыі называюцца сацыяльнымі пасткамі.