Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
У многіх сітуацыях рэальнага жыцця асабістыя інтарэсы людзей супярэчасць грамадскім. Напрыклад, кітабоі кажуць,
Надзеі на мір растуць
што некалькі забітых імі кітоў не пагражаюць знікненню цэлага віду, тым больш, што калі б не яны, дык гэтым займаліся б іншыя. Вынік: папуляцыя кітоў стаіць перад пагрозай вынішчэння. Асобны ўладальнік аўтамабіля ці дома разважае: “Гэта ж трэба столькі грошай і часу, каб купіць новы, з больш эканомным расходам паліва аўтамабіль або новую печку! Між іншым, цвёрдае паліва, якім я карыстаюся, не вельмі спрычыняецца да парніковага эфекту”. Калі падобным чынам разважаюць і астатнія, то калектыўным вынікам становіцца агульная навала — глабальнае пацяпленне клімату. Палітычныя лідэры разважаюць, што калі дзяржавапраціўнік узбройваецца, то гэтак жа павінны рабіць і яны, каб мець магчымасць нанесці ўдар у адказ. Але, як заўважыў сацыяльны псіхолаг Жорж Левінгер: “Нацыянальная палітыка міру праз сілу, памножаная на 2, непазбежна прыводзіць да гонкі ўзбраенняў” [Levinger, 1987], У такіх вось сацыяльных пастках кожны бок дбае найперш пра ўласныя інтарэсы, у выніку чаго іх дзеянні становяцца ўзаемна разбуральнымі.
Наяўнасць сацыяльных пастак вымушае нас шукаць спосабы ўзгаднення нашага права клапаціцца пра ўласны дабрабыт з адказнасцю за дабрабыт агульны. Таму псіхолагі намагаюцца пераканаць людзей у неабходнасці супрацоўніцтва дзеля агульнай карысці шляхам падпісання дагавораў, кантактаў і выхавання пачуцця адказнасці за групу, нацыю і ўсё чалавецтва [Dawes, 1980; Linder, 1982; Sato, 1987]. У такім выпадку людзі часцей пачынаюць супрацоўнічаць — ці то ў лабараторных гульнях, ці ў гульні пад назваю “рэальнае жыццё”.
Успрыманніадлюстраванні. Псіхолагі заўважылі цікавую асаблівасць канфліктуючых бакоў ствараць славесныя вобразы адзін аднаго. Гэтыя скажоныя вобразы настолькі падобныя, што мы называем іх успрыманніадлюстраванні: як мы ставімся да іх — так яны ставяцца да нас. Так, у пачатку 80х амерыканскі ўрад разглядаў падтрымку паўстаўнцаў Сальвадора з боку камуністычных сіл як сведчанне таго, што сюды пранікае “імперыя зла”.
Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 537
У той жа час Саветы разглядалі амерыканскую дапамогу паўстанцам, якія імкнуліся скінуць урад Нікарагуа, як падкопы “імперыялістаў, падпальшчыкаў вайны”. Як мяняюцца ворагі, так мяняецца і стаўленне да іх. У свядомасці амерыканцаў і ў сродках масавай інфармацыі “крыважэрныя, бязлітасныя, здрадніцкія” японцы часоў Другой сусветнай вайны пазней сталі “разумнымі, працавітымі, дысцыплінаванымі, надзейнымі саюзнікамі” [Gallup, 1972].
У раздзеле 18 і 19 мы з вамі разгледзелі псіхалагічныя карані прадузятых успрыманняў. Самаўхваленне прыводзіць да таго, што кожны з бакоў прыпісвае сабе толькі добрыя ўчынкі і адмаўляецца ад кепскіх. Хаця кожная з дзяржаў разумее небяспеку гонкі ўзбраенняў, фундаментальная памылка атрыбуцыі прыводзіць да таго, што кожны бачыць прычыну гэтай з'явы ў агрэсіўнасці іншага боку, а ўласны ўдзел у гонцы ўзбраенняў разглядае як вымушаную самаабарону. Інфармацыя аб дзеяннях іншых людзей фільтруецца, інтэрпрэтуецца і замацоўваецца ў выглядзе ўстойлівых стэрэатыпаў. Аднадушша палітыкаў можа палярызаваць гэтыя тэндэнцыі і сфарміраваць групавую думку, калі свая група разглядаецца як беззаганная, што дае магчымасць апраўдаць уласную варожасць.
Вынікам такога ўспрымання становіцца заганнае кола варожасці. Калі Джон думае, што ён не падабаецца Мэры, ён можа паставіцца да яе пагардліва, што прымусіць яе дзейнічаць у манеры, якая адпавядае яго ўяўленню. 3 краінамі тое самае правіла, што і з людзьмі. Прадузятыя ўспрыманні вымушаюць другі бок рэагаваць так, каб іх пацвердзіць.
Прыманне шматстайнасці
Хадзем, сябры, яшчэ не позна адшукаць нам навейшы свет!
“ Альфрэд”, лорд Тэнгсан
Як жа нам пераўтварыць антаганізмы, якія абапіраюцца на прадузятасць, сацыяльныя пасткі і скажоныя ўспрыманні, у канструктыўныя адносіны, якія
“Чаму вы бачыце парушынку ў воку свайго брата, але не заўважаеце бервяна ва ўласных вачах?”
Евангелле ад Лукі, 6:41—42
забяспечаць мір? Такія пераўтварэнні магчымыя ў сітуацыях, звязаных з супрацоўніцтвам, кантактамі і згодай.
Супрацоўніц'тва. Ці мае сэнс звесці два канфліктуючыя бакі, каб яны такім чынам маглі бліжэй пазнаёміцца і ўзаемна спадабацца?
Бывае парознаму. Калі кантакт не мае характару спаборніцтва, а бакі маюць роўны статус (як, напрыклад, служачыя аднаго магазіна), то гэта можа дапамагчы. Прадузятыя прадстаўнікі розных рас у такіх выпадках пачыналі лепш ставіцца адзін да аднаго [Pettigrew, 1969]. Аднак аднаго кантакту часам бывае мала. У большасці сярэдніх школ, дзе, як лічыцца, няма сегрэгацыі, яна праяўляецца паміж белымі і чорнымі ў сталовых і на школьнай пляцоўцы [Schofield, 1986].
“Нельга паціскаць рукі са сціснутымі кулакамі”.
Індзіра Гандзі, 1971
Простага кантакту было недастаткова, каб патушыць востры канфлікт, распалены даследчыкам Музаферам Шэрыфам [Sherif, 1966]. Ён разбіў 22х аклахомскіх хлапчукоў у скаўцкім лагеры на дзве асобныя групы. Потым ён арганізаваў паміж дзвюма групамі шэраг спаборніцтваў, у якіх пераможцы атрымлівалі прызы. У хуткім часе кожная група адасобілася і пачала варожа ставіцца да “падлюг” і “нахабных смярдзючак” з іншай групы. Падчас абедаў разгортвалася вайна за ежу. У пакоях усё пераварочвалася дагары нагамі. Супрацоўнікам лагера даводзілася разнімаць кулачныя бойкі. Калі Шэрыф звёў групы разам, яны пазбягалі адна адну, кпілі і пагражалі.
Тым не менш, праз некалькі дзён Шэрыф здолеў ператварыць гэтых юных ворагаў у вясёлых прыяцеляў, паставіўшы перад імі надзвычайныя мэты —
538 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны агульныя мэты, якія сціралі адрозненні і патрабавалі супрацоўніцтва. Паломка водаправода прымусіла ўсіх 22х хлопцаў разам працаваць над яго аднаўленнем. Каб заказаць відэастужку, трэба было збіраць свае сродкі. Калі забуксаваў грузавік, то спатрэбілася, каб яго папіхалі ўсе хлопцы разам. Скарыстаўшы адасобленасць і спаборніцтва для таго, каб зрабіць незнаёмых людзей ворагамі, Шэрыф скарыстаў агульныя цяжкасці і мэты для таго, каб прымірыць ворагаў і зрабіць іх сябрамі. Канфлікт быў патушаны не проста кантактам, а супрацоўніцтвам.
Далейшыя даследаванні Самуэля Гартнера і яго калег [Gaertner, 1989] сведчаць аб тым, што супрацоўніцтва асабліва эфектыўнае, калі людзі аб'ядноўваюцца ў новую большую групу, якая ўбірае і паглынае былыя асобныя падгрупы. Рассадзіце членаў розных груп не супраць адзін аднаго, а ўперамежку праз аднаго за круглым сталом. Дайце групе новую, агульную назву. Няхай яны разам працуюць. Такія захады змяняюць “нас” і “іх” на “мы”, і прадстаўнікі чужой групы становяцца часткаю ўласнага калектыву.
У 70х гадах некалькі груп даследчыкаў у галіне адукацыі прыйшлі да адной і той жа думкі: калі плённыя, таварыскія дачыненні паміж членамі канкурэнтных груп спрыяюць добрым адносінам, то ці можна скарыстаць гэты прынцып у шматнацыянальных школах? Ці маглі б мы спрыяць міжрасаваму сяброўству шляхам замены школьнага суперніцтва на супрацоўніцтва? I ці можа такое супрацоўніцтва ў навучальным працэсе забяспечыць і замацаваць лепшую паспяховасць вучняў? Даследаванні пацвярджаюць, што ўсе адказы на гэтыя пытанні станоўчыя [Johnson & Johnson, 1987; Slavin, 1989]. Члены міжрасавых груп, якія супольна працуюць над агульнымі праектамі, разам займаюцца спортам, натуральна, пачынаюць больш прыязна ставіцца адзін да аднаго. Тое самае адбываецца і ў класным пакоі. Вынікі былі настолькі пераканаўчыя, што больш як 25 тысяч настаўнікаў прымянілі ў сваіх класах метад міжрасавага супольнага навучання [Kohn, 1987]. Супрацоўніцтва з сябраміаднакласнікамі з'яўляецца ўзорам
для іх “сталага працоўнага жыцця як грамадзян шматнацыянальнага грамадства” [Carnegie Council on Adolescent Development, 1989].
Здольнасць супрацоўніцтва перарабіць былых ворагаў на сяброў штурхае псіхолагаў да прапаганды міжнароднага абмену і ўзаемадзеяння [Klineberg, 1984], Калі мы будзем спрычыняцца да ўзаемавыгаднага гандлю дзеля агульнай будучыні нашай планеты, калі мы ўсвядомім, што ў нас адны спадзяванні і страхі, наша варожасць зменіцца на салідарнасць, заснаваную на супольных інтарэсах.
Кантакты. Ва ўмовах сацыяльнай канкурэнцыі людзі звычайна бываюць недаверлівыя і праследуюць асабістыя інтарэсы, каб абараніцца ад магчымай эксплуатацыі. Аднак, калі ім даць магчымасць абмяркоўваць праблему, і ўзгадняць дзеянні, то супрацоўніцтва паглыбляецца [Jorgenson & Papciak, 1981]. Калі канфлікт нарастае, паспрыяць таварыскасці можа трэці бок, пасрэднік — дарадца па пытаннях шлюбу і працы, дыпламат, добраахвотны арбітр [Pruitt & Rubin, 1986]. Пасрэднікі дапамагаюць кожнаму з бакоў выказаць свой пункт гледжання і ў працэсе гэтага зразумець пазіцыю іншага боку. Такое паразуменне вельмі патрэбнае, але малаверагоднае ва ўмовах глыбокага крызісу [Tetlock, 1988]. Калі канфлікт дасягае найвышэйшай кропкі, вобраз ворага становіцца больш стэрэатыпным, кантакты ўскладняюцца, а меркаванні трацяць гнуткасць. Прэзідэнт Ірака Садам Хусэйн, саюзнік Амерыкі падчас нападу ў 80х гадах на Іран, стаў для Джорджа Буша “другім Гітлерам”, калі напаў на нафтаздабываючы Кувейт у 1990 годзе. Для Хусэйна Буш быў адпаведна “сатаной з Белага Дома”.
Згода. Калі напружанасць і падазронасць дасягаюць свайго піку, супрацоўніцтва і кантакты могуць стаць немагчымымі. Кожны з бакоў хутчэй за ўсё будзе імкнуцца пагражаць, прымушаць або помсціць — гэта як раз тыя дзеянні, якія абвастраюць канфлікт. За некалькі тыдняў да вайны ў Персідскім заліве прэзідэнт Буш публічна пагражаў “даць Садаму выспятка
Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 539
пад зад”. Садам Хусэйн ветліва адказваў на пагрозу пагрозай, што прымусіць амерыканцаў “плаваць у сваёй крыві”.
Пры такіх умовах ці ёсць альтэрнатыва вайне або добраахвотнай капітуляцыі? Сацыяльны псіхолаг Чарльз Осгуд выступае за стратэгію пад назваю “Паступовыя ўзаемныя ініцыятывы па зніжэнні напружанасці”, названую QRIT [Osgood, 1962, 1980]. Пры стратэгіі QRIT адзін з бакоў першы прызнае наяўнасць двухбаковай зацікаўленасці і выказвае намер да нармалізацыі адносінаў. Потым ён становіцца ініцыятарам аднаго ці некалькіх прымірэнчых актаў. Гэты сціплы пачатак адчыняе дзверы для другога боку, каб той мог зрабіць адпаведны крок у адказ. Хай вораг адказвае варожасцю, а вы заста