Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Палавыя тыпажы. Фрэйд тлумачыў фарміраванне полу такім чынам: пяцішасцігадовыя дзеці знаходзяць выйсце напружанню, звязанаму з іх цягай да супроцьлеглага полу ў асобе бацькі ці маці,
праз атаясамленне сябе з тым ці іншым і перайманне іх якасцей. Але гэта тлумачэнне не задавальняе нас, бо дзеці ўсведамляюць свой пол раней шасцігадовага ўзросту і нават пры адсутнасці аднаго з бацькоў такога ж полу [Frieze & others, 1978; Stevenson & Black, 1988].
Тэорыя сацыяльнага навучання дапускае, што дзеці набываюць звязаныя з полам паводзіны праз назіранне і імітацыю з дапамогай узнагарод і пакаранняў. “С'юзі, ты такая добрая матуля для сваіх лялек”, “Вялікія хлопчыкі не плачуць, Дзік”. Але і гэтага недастаткова, бо адрозненні ў тым, як бацькі выхоўваюць хлопчыкаў і дзяўчынак, не такія значныя, каб растлумачыць фарміраванне полу [Lytton & Romney, 1991]. Нават калі бацькі ігнаруюць традыцыйныя падыходы ў палавым выхаванні, дзеці самі будуюць свой хлапечы і дзявочы свет і прытрымліваюцца правілаў, якім належыць прытрымлівацца хлопчыкам і дзяўчынкам.
Тэорыя схемы полу (мал. 19.2) аб’ядноўвае кагнітыўную тэорыю з тэорыяй сацыяльнага навучання: у дзіцячых намаганнях зразумець свет узнікаюць паняцці і схемы, у тым ліку схема іх уласнага полу [Bem, 1987]. Пол становіцца лінзаю, праз якую дзеці ўспрымаюць жыццё. У трохгадовым узросце яны пачынаюць арганізоўваць свой свет на падставе полу. Да гэтага іх падштурхоўвае і мова. У англійскай мове ўжываюцца займеннікі he (ён) і she (яна). У іншых мовах назоўнікі маюць мужчынскі (la train, кот) або жаночы (le table, кніга) род. Праз мову, вопратку, цацкі і казкі сацыяльнае навучанне фарміруе схему полу. Потым дзеці параўноўваюць сябе са сваім паняццем полу (“Я мужчына, значыць — мужны, дужы, агрэсіўны” або “Я жанчына, а таму — жаноцкая, пяшчотная і чулая”) і ў адпаведнасці з гэтым карэкціруюць свае паводзіны.
Палавыя ролг. У працэсе станаўлення як прадстаўнікі свайго полу мы набываем адпаведную сацыяльную ролю. Традыцыйна мужчыны прызначаюць спатканні, кіруюць аўтамабілем і зарабляюць грошы; жанчыны кухараць, купляюць адзенне для дзяцей і мыюць бялізну. Такія фор
Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 527
Тэорыя тоеснасці Фрэйда
Тэорыя сацыяльных здабыткаў
Палавы тыпаж
Тэорыя палавой схемы
Мал. 19.2. Тры тэорыі палавой тыпізацыі.
мулы зручныя ў грамадскіх адносінах: даўно размеркавана, каму што рабіць. Але за ўсё трэба плаціць. Пры адхіленні ад сацыяльных стэрэатыпаў, напрыклад, калі жанчына першаю пачынае афіцыйна знаёміцца з мужчынам, яна можа трапіць у няёмкае становішча.
Эксперыменты паказваюць, што, сапраўды, многія людзі дзейнічаюць так, каб адпавядаць сваёй палавой ролі. Напрыклад, студэнтку аднаго каледжа папрасілі напісаць характарыстыку для высокага адзінокага мужчыны, з якім у іх восьвось павінна адбыцца спатканне [Zanna & Pack, 1975]. Тыя, што чакалі сустрэчы з мужчынам, якому падабаюцца нетрадыцыйныя жанчыны, характарызавалі сябе як адносна нетрадыцыйных асоб. Упэўненыя ў тым, што ён аддае перавагу традыцыйным палавым ролям, дзяўчаты апісвалі сябе ў святле звыклай жаноцкасці; у дадатак у тэсце на інтэлект яны набіралі менш балаў і рашалі на 15% менш задач. Так палавыя спадзяванні дапамагаюць ствараць палавыя адрозненні.
У параўнанні з біялагічнымі адрозненнямі палавыя ролі розняцца ў залежнасці ад культуры і ад часу. Такая розніца выразна ілюструе сацыяльную абумоўленасць полу.
Палавыя ролі ў розных культурах. Па ўсім свеце мужчыны дамінуюць у войнах і паляванні, жанчыны — у клопаце пра
дзяцей. Але розныя грамадствы прывучаюць сваіх дзяцей да розных палавых роляў. У плямёнах, якія займаюцца збіраннем ежы, існуе невялікае раздзяленне працы згодна з палавой прыкметай. Такім чынам, і хлопчыкі, і дзяўчынкі атрымліваюць амаль аднолькавае выхаванне. У сельскагаспадарчых абшчынах жанчыны праводзяць час дома, на палях і з дзецьмі, а мужчыны бавяць час як хочуць. У такіх грамадствах сацыялізацыя дзяцей адбываецца, як правіла, у адпаведнасці з больш вызначанымі палавымі ролямі [Segall & others, 1990; Leeuwen, 1978].
Пол — сацыяльнае азначэнне мужчыны і жанчыны.
Палавая ідэнтычнасць — пачуццё прьгналежнасці да мужчын або да жанчын. Палавы тыпаж — набыццё мужчынскай або жаночай палавой ідэнтычнасці і адпаведнай ролі.
Палавыя ролі — чаканыя паводзіны для мужчын і жанчын.
У мужчын і жанчын разам з адметнымі ролямі развіваюцца навыкі і стаўленні, якія дапамагаюць зразумець адрозненне іх сацыяльных паводзінаў [Eagly & Wood, 1991], У Злучаных Штатах, дзе жанчыны складаюць 3% у кіраўніцтве тысячы буйнейшых кампаній, 4% марскіх
528 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
пехацінцаў, 97% медыцынскіх сёстраў і 99% сакратарак, палавыя ролі маюць псіхалагічныя наступствы [Castro, 1990; Williams, 1989]. Кіраўнічыя ролі заахвочваюць да самаўпэўненасці, ролі, звязаныя з клопатам аб другіх — далікатнасць.
У індустрыяльных краінах ёсць свае адрозненні (мал. 19.3). У Паўночнай Амерыцы медыцына і стаматалогія пераважна мужчынскі занятак; у былым Савецкім Саюзе большасць дактароў — жанчыны, большасць іх і сярод дантыстаў у Даніі. Такія ж шырокія адрозненні і ў сацыяльным досведзе. Ва ўсіх краінах свету дзяўчынкі больш, чым хлопчыкі, дапамагаюць у хатняй рабоце і ў доглядзе за дзецьмі, хлопчыкі бавяць час у самастойных гульнях [Edwards, 1991]. У сялянскай частцы цэнтральнай Індыі дзяўчынкі, напрыклад, праводзяць дзве трэці часу, выконваючы хатнюю работу, у тым ліку паўтары гадзіны штодня ідзе на тое, каб нанасіць вады; хлопчыкі дзве трэці свайго часу праводзяць у забавах [Sarawathi & Dutta,
1988], У Ізраілі арабскія падлеткі аддаюць перавагу больш выразным палавым ролям, чым іх аднагодкіяўрэі, што ў выніку тлумачыць адметнасць мужчынскіх і жаночых роляў у асяроддзі дарослых арабаў [Seginer & others, 1990]. Падобным чынам і падлеткам з Мехіка, у параўнанні з амерыканскімі, уласцівы больш выразныя мужчынскія ролі (мал. 19.4).
Варыяцыі палавых роляў. Палавыя ролі з цягам часу могуць мяняцца. У 1939 годзе толькі кожны пяты амерыканец быў “не супраць таго, каб замужняя жанчына займалася бізнесам або працавала на прадпрыемстве і зарабляла грошы — у выпадку, калі яе муж здольны сам забяспечыць сям’ю”; у 1988 годзе ўжо 4 з 5 былі не супраць гэтага [Niemi & others, 1989], У выніку “паўстання фартухоў” колькасць амерыканскіх студэнтак, гатовых прысвяціць жыццё хатняй гаспадарцы. у канцы 60х — пачатку 70х гадоў рэзка ўпала (мал. 19.5).
Нарвегія
Фінляндыя
Швецыя
Данія
Галандыя
Заходняя Нямеччына
Швейцарыя
Аўстрыя
Італія
Ірландыя
Бельгія
Іспанія
Францыя
Партугалія
Вялікабрытанія
Грэцыя
Працэнтны склад жанчын у парламенце
Мал. 19.3. Прадстаўніцтва жанчын у парламентах Еўропы [паводле часопіса “The Economist”, 1987].
Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 529
Усё гэта адбілася на прафесійнай сферы. Сярод тых, хто атрымліваў вучоныя ступені ў галіне адукацыі, колькасць жанчын пасля 1970 года рэзка знізілася, колькасць жанчынбакалаўраў у бізнесе рэзка ўзрасла (мал. 19.6). Апроч таго, колькасць амерыканскіх жанчын, занятых фізічнай працай, вырасла з прапорцыі 1:3 да амаль 3:5. Падобныя тэндэнцыі сталі прычынай 7разовага росту колькасці жанчындактароў і 24разовага — жанчынюрыстаў і інжынераў [Wallis, 1989].
Пэўныя змены адбыліся і ў стаўленні мужчынаў да сваіх роляў. 3 1965 года амерыканскія мужчыны ўсё больш і часу прысвячаюць сямейным абавязкам. Іх часцей можна ўбачыць каля пліты, з пыласосам, за зменай штор. Але культурныя адрозненні ўсё ж засталіся: тыповы японскі муж прысвячае ад трох да пяці гадзін на тыдзень хатнім клопатам (1/9 частка ад часу жонкі); шведы на тыдзень маюць 18 хатніх гадзін [Juster & Stafford, 1991]. Нават у краінах, дзе развіта раўнапраўе, захоўваюцца палавыя асаблівасці. Хай то будзе ў Расіі, Кітаі або Швецыі, але адказы на пытанні “Хто працуе ў дзіцячых садках?”, “Хто гатуе абед?”, “Хто кіруе краінай?” застаюцца такімі ж, як і ў Паўночнай Амерыцы.
“Як культуры этнічнай меншасці пагражае небяспека паглынання дамінуючай культурай, так і да традыцыйнай хатняй гаспадаркі пачалі грэбліва ставіцца спачатку мужчыны, а потым і самі жанчыны, — зазначае сацыёлаг Арлі Хохшылд. — Адзіны шлях змяніць такое стаўленне — мужчынам самім удзельнічаць у пагарджанай працы і, такім чынам, надаць ёй вагу” [Hochschield, 1989]. Удзел мужчын у хатніх клопатах — добрае апірышча для шлюбу.
Ці павінны захоўвацца палавыя ролі? На гэтае пытанне псіхолаг Сандра Бэм адказвае: не. “Чалавечыя паводзіны і рысы характару не павінны і надалей залежаць ад полу” [Bem, 1985]. Магчыма, ёсць патрэба настойліва ўнушаць дзецям эгалітарныя каштоўнасці. Бацькі, якія маюць наконт гэтага глыбокія ідэйныя, палітычныя або рэлігійныя перакананні, не павінны саромецца перадаваць іх дзецям. Калі дзе
Мал. 19.4. Партрэт ідэальнага мужчыны, зроблены (а) амерыканскай і (б) мексіканскай дзяўчынкамі.
Першакурснікі, згодныя з тым, што дзейнасць замужніх жанчын абмяжоўваецца домам і сям’ёю
Мал. 19.5. Традыцыйны погляд студэнтаў на ролю жанчыны карэнным чынам змяніўся.
ці не засвояць ідэалогію і каштоўнасці ў сваім доме, то яны зробяць гэта дзе заўгодна. Каб выхаваць дзяцей раўнапраўнымі, Бэм прапануе не суадносіць жаночы пол з кухарствам, мыццём посуду і лялькамі. Дайце хлопчыкам і дзяўчынкам аднолькавыя прывілеі і абавязкі. Навучыце іх распазнаваць стэрэатыпы і прыкметы дыскрымінацыі ў адносінах да полу.
Адзначаючы трываласць палавых роляў па ўсім свеце, некаторыя псіхолагі
34 3ак. 376
530 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
Мал. 19.6. Памяншэнне разрыву ў працэнтнай колькасці ступеняў бакалаўра сярод мужчын і жанчын у сферы адукацыі і бізнесу ў ЗША [паводле Tamer & Bowen, 1990].
сумняваюцца, што яны калінебудзь знікнуць. Дуглас Кенрык лічыць, што як бы мы ні намагаліся рэканструяваць паняцці, звязаныя з полам, “мы не можам змяніць эвалюцыйную гісторыю чалавечага роду, а некаторыя адрозненні паміж намі, безумоўна, з'яўляюцца прадуктам гэтай гісторыі” [Kenrick, 1987], Сапраўды, абодва полы маюць багата агульных рысаў і якасцей. Але кожны пол надзелены таксама своеадметнымі здольнасцямі. Каб адрозніць два гатункі віна, двух кампазітараў або два полы, трэба кожнаму з іх даць роўную ацэнку, адзначаючы вартасці кожнага. Роўнасці і свабодзе асабістага выбару — так; аднолькавасці — не!