• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Існуе думка, што біялагічныя адрозненні неістотныя ў сацыяльным плане. Чалавечыя істоты — жанчыны і мужчыны — павінны пазбавіцца ад усяго, што перашкаджае ім быць сапраўднымі людзьмі, настойлівымі і далікатнымі, упэўненымі і пяшчотнымі, незалежнымі і адданымі. Бэм прызнае існаванне “біялагічна абумоўленых палавых адрозненняў у паводзінах” [Bem, 1987]. Але яна лічыць, што сацыяльнае фарміраванне полу значна іх пераболыпвае. Такім чынам, зазначае яна, калі пры роўных сацыяльных умовах
    “акажацца, што больш мужчын, чым жанчын, сталі інжынерамі, ці што больш жанчын, чым мужчын, вырашылі застацца дома з дзецьмі, я буду рада жыць з гэтакімі палавымі адрозненнямі, таксама як і з любымі іншымі, якія могуць узнікнуць. Але я гатова біцца аб заклад,
    што палавыя адрозненні, якія з’явяцца пры такіх умовах, не будуць настолькі вялікімі, як тыя, што існуюць у нашым грамадстве цяпер”.
    Змяненне палавых роляў напрацягу жыцця
    Палавыя адрозненні ў плане таварыскасці, агрэсіўнасці і сексуальнай ініцыятывы дасягаюць піку ў канцы юнацтва і на пачатку сталення — у перыяд жыцця, які найбольш даследаваны. Асобныя даследаванні паказалі, што з узростам палавыя адрозненні сціраюцца. Жанчыны становяцца больш напорыстымі і самаўпэўненымі, а мужчыны — больш спагадлівымі, з меншымі праявамі дамінавання [Helson & Моапе, 1987; Pratt & others, 1990; Turner, 1982]. Напрыклад, Флорын Ліўсан [Livson, 1976] назірала за развіццём палавых адрозненняў сярод 80 падлеткаў, дзяўчынак і хлопчыкаў, пакуль яны не дасягнулі 50гадовага ўзросту. Дзяўчынкіпадлеткі рабіліся ўсё гарэзлівей, а хлопчыкі — больш уладнымі і замкнутымі. У 50гадовым узросце гэтыя адрозненні зніклі. Мужчыны лепш ставіліся да іншых людзей; жанчыны сталі больш упэўненымі ў сабе. М. Ф. Лавэнталь [Lowenthal, 1975] з калегамі задаваў шлюбным парам пытанне: “Хто галоўны ў вашай сям'і?” 3 цягам часу муж, і жонка ўсё радзей называлі галоўным мужа.
    Чаму палавыя адрозненні спачатку растуць, а потым згладжваюцца? Тэарэ
    Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 531
    тык у галіне вывучэння асобы Карл Юнг лічыў, што мужчынскі і жаночы пачаткі існуюць у кожным з нас і што падчас другой паловы жыцця ў людзей развіваюцца тыя, жаночыя або мужчынскія ўласцівасці, якія раней падаўляліся [Jung, 1933]. Іншыя даследчыкі мяркуюць, што ў перыяд заляцання і падчас ранняй стадыі бацькоўства на палавыя ролі ўплываюць сацыяльныя спадзяванні. Паколькі ад мужчын чакаецца, што яны будуць забяспечваць і абараняць, то яны ігнаруюць больш залежныя і лагодныя бакі сваёй натуры [Gutmann, 1977]. Паколькі ад жанчын чакаецца, што яны будуць даглядаць дзяцей, то яны стрымліваюць сваё імкненне да актыўнасці і незалежнасці. Калі пазней іх роля адпадае, людзі становяцца больш свабоднымі ў развіцці і ў самавыяўленні.
    Які вывад можна зрабіць адносна палавых адрозненняў? Папершае, уражвае падабенства полаў у другой палове жыцця. Падругое, мы можам даваць ацэнку відавочным адрозненням, не карыстаючыся ёй як прысудам. Мяркуйце самі: калі мы спрабуем здагадацца, колькі пражыве той або іншы чалавек, мы, бадай, не звяртаем увагі на яго пол, а стараемся адзначаць канкрэтныя асаблівасці гэтага чалавека: ці злоўжывае ён алкаголем або курэннем, у якім узросце памерлі яго бацькі, ці ёсць ён тлустую ежу. Паколькі пазнавальныя і сацыяльныя адрозненні меншыя, чым адрозненне ў працягласці жыцця, то цалкам слушна ў гэтай сувязі прымаць да ўвагі асобу чалавека. Веданне вашага полу мала пра што гаворыць; веданне вас як асобы гаворыць нам значна больш.
    Тое, што жанчыны — не проста мужчыны, якія не могуць мець дзяцей, а мужчыны — не проста жанчыны, якія захапляюцца футболам, — дае шлюбу жыццяздольнасць, дынаміку, радасці і развод”.
    Біл Косбі, “Каханне і шлюб”, 1989
    Шырокае распаўсюджанне думкі аб чыста мужчынскіх і чыста жаночых рысах прымусіла даследчыка Лорэна Гарыса перасцерагчы ад стаўлення да мужчын і жанчын як да супрацьлегласцей: “Hi ў
    фізіялагічным, ні ў біялагічным сэнсе мужчыны і жанчыны не з'яўляюцца антыподамі па сваёй прыродзе або тэндэнцыях развіцця, дыяметральна супрацьлеглых або абсалютна розных” [Harris, 1978]. Наадварот, нам трэба ўспрымаць наш пол і іншы як дзве паловы вустрычнай ракавіны — падобныя, але не ідэнтычныя, у роўнай ступені важныя і дапасаваныя адна да адной, бо яны разам растуць і змяняюцца.
    Рэакцыя на шматстайнасць
    Як мы адзначалі ў раздзеле 18, падабенства выклікае прыцяжэнне.
    Калі падабенства вядзе да сімпатыі, то, значыць, адрозненні з'яўляюцца прычынай разладу? Але як тады людзям розных культур і полаў вітаць разнастайнасць і атрымліваць ад яе асалоду? У сённяшнім свеце гэта адно з важнейшых пытанняў. Вось чаму Карл Саган [Sagan, 1980] зазначае, што
    “чалавечую гісторыю можна разглядаць як маруднае асэнсаванне таго, што ўсе мы члены адной вялікай сям'і. Першапачаткова мы былі прывязаны да сябе і сваёй сям’і, потым да груповак вандроўных паляўнічых і збіральнікаў, потым да плямёнаў, невялікіх паселішчаў, гарадоўдзяржаў, нацый. Мы пашырылі кола тых, каго любім. Цяпер мы стварылі так званыя супердзяржавы, куды ўваходзяць групы людзей з разнастайным этнічным і культурным досведам, якія ў пэўным сэнсе супрацоўнічаюць, — сапраўды, такое дасягненне вартае ўвагі. Калі мы хочам выжыць, наша прыязнасць павінна пашырацца і ўключаць у сябе ўсю чалавечую супольнасць, усю планету Зямля”.
    Мы ўсе разам стаім перад небяспекай экалагічнага крызісу, глабальнага пацяплення, вычарпання прыродных рэсурсаў і распаўсюджвання ядзернай зброі. Аднак мы рэдка атаясамліваем сябе з чалавецтвам. Замест гэтага мы раздзяляем свет на “нас” — нашу нацыю, культуру, веравызнанне, этнічную групу і пол — і на “іх”. У наш час, калі этнічныя і нацыя
    532 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    нальныя тэндэнцыі ствараюць сур'ёзныя праблемы, узнікае пытанне: як змяніць стаўленне адзін да аднаго?
    Непрыманне шматстайнасці
    Наколькі ўстойлівыя чалавечыя прымхі? Што іх выклікае? Якія крокі трэба зрабіць, каб дэструктыўны канфлікт стаў канструктыўным мірам і добрай воляй?
    Прымхі. Расавыя прымхі вынікаюць з прадузятасці. Гэта несправядлівае і, як правіла, адмоўнае стаўленне да пэўнай групы, адметнай культурна, этнічна або полам. Прымхі — гэта сумесь перакананняў (часта звышабагульненых, якія называюцца стэрэатыпамі), эмоцый (варожасць, зайздрасць або страх) і схільнасцей да дзеяння (дыскрымінацыі). Верыць, што людзі з лішняй вагой ненажэрныя, адчуваць агіду да тоўстага чалавека, вагацца пры найме яго на работу — значыць мець тыя самыя прымхі.
    Як і ўсе іншыя формы прадузятасці, прымхі — гэта схемы, якія ўплываюць на наша разуменне з'яў і падзей. У адным з даследаванняў большасць белых успрымала той факт, што белы штурхае чорнага, як звычайную “таўкатню”. Калі такія ж самыя штуршкі зыходзілі ад чорнага
    чалавека, то гэта ўжо разглядалася як “нахабства” [Duncan, 1976]. Такім чынам, прымхі не толькі маюць сацыяльныя, эмацыянальныя і пазнавальныя карані, але і самі ўздзейнічаюць на нас. Нашы ўяўленні пра людзей часам з'яўляюцца вынікам начэпленых на іх ярлыкоў, якія скажаюць нашы ўражанні. Прадузятасць афарбоўвае ўспрыманне.
    Наколькі людзі схільныя да прымхаў? Каб высветліць гэта, трэба паглядзець, што яны кажуць і што робяць. Калі меркаваць па словах амерыканцаў, за апошнія паўстагоддзя ў іх радыкальна змяніліся расавыя і палавыя стаўленні (мал. 19.7). Калі спытаць у іх, “ці не супраць яны, каб адправіць сваіх дзяцей у школу, дзе палова дзяцей — чорныя”, 9 з 10 белых амерыканцаў скажуць “не” [Gallup & Hugick, 1990]. Рэпарцёры ўжо больш не пытаюцца ў іх, “ці павінна быць роўнай плата за аднолькавую работу мужчыны і жанчыны” (“Public Opinion”, 1979), бо іхняе дружнае “так” у прапорцыі 16 : 1 ужо даўно вызначыла. агульнанацыянальны кансэнсус.
    Нягледзячы на такія перамены, расавыя прымхі жывучыя. У інтымных пытаннях (спатканні, танцы, шлюб) многія белыя людзі прызнаюцца, што яны адчулі б сябе няёмка з чалавекам іншай расы.
    Мал. 19.7. Амерыканцы сёння выказваюць значна менш расавых (адказвалі на пытанні наконт стаўлення да рас выключна белыя) і палавых прымхаў, чым два або тры дзесяцігоддзя таму [паводле Gallup & Hugick. 1990; Niemi & others, 1989; Tom Smith, Нацыянальны цэнтр даследавання грамадскай думкі, асабістая карэспандэнцыя].
    Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 533
    Напрыканцы 80х гадоў прадузятасць зноў вылезла на паверхню. Амерыканскія гарады і каледжы сталі сведкамі значнага росту “злачынстваў на глебе нянавісці” (знявага, вандалізм і фізічнае насілле) супраць афраамерыканцаў і гомасексуалістаў [Goleman, 1990; Herek, 1989, 1990; Levine, 1990]. У іншых краінах нянавісць выплёскваецца яшчэ больш адкрыта — у Ізраілі паміж палесцінцамі і яўрэямі, у Паўночнай Ірландыі паміж пратэстантамі і католікамі, у Югаславіі паміж сербамі і харватамі, у Паўднёвай Афрыцы паміж зулусамі і членамі Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэса.
    Захоўваецца па ўсім свеце і дыскрымінацыя па прыкмеце полу. У Судане жанчына не мае права пакінуць краіну без дазволу мужа, бацькі або брата [Beyer, 1990], У Саудаўскай Аравіі жанчынам забараняецца кіраваць аўтамабілем. Нідзе ў свеце не пакідалі дзяўчынак паміраць на голых скалах, як гэта практыкавалася ў Старажытнай Грэцыі. Нават сёння хлопчыкі часта маюць перавагу ў параўнанні са сваімі сёстрамі. Падчас голаду ў Бангладэш у 1976—1977 гадах дзяўчынкамдашкольніцам давалі менш ежы, чым хлопчыкам, і ў многіх краінах, якія сталі на шляху развіцця, смяротнасць сярод дзяўчынак вышэйшая [Bairagi, 1987]. У Паўднёвай Карэі, дзе вынікі тэстаў пра пол зародка паведамляюцца бацькам, што дазваляе прыняць рашэнне аб аборце, хлопчыкаў нараджаецца на 14% больш. Пасля разгортвання ў Кітаі палітыкі аднаго дзіцяці, нежанатых мужчын там стала больш, чым жанчын [“Time”, 1990].
    Прымхі замацоўваюцца і сацыяльнай інертнасцю, і эмацыянальнымі механізмамі. Але чаму ўзнікаюць прымхі?
    Сацыяльная няроўнасць. Калі адны людзі маюць грошы, уладу і прэстыж, а другія — не, то бакі звычайна стараюцца апраўдаць такі парадак рэчаў. У большасці выпадкаў рабаўладальнікі ставіліся да рабоў як да лянівых і безадказных, а значыць вартых свайго становішча. Шырока распаўсюджана меркаванне, што жанчыны пасіўныя, але чулыя, і таму прыдатныя для тых відаў дзейнасці, якімі часта і займаюцца [Hoffman & Hurst, 1990]. Ка