• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    518 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    Безумоўна, вы самі гэта заўважалі. Мы пачынаем усведамляць свой пол, калі знаходзімся сярод людзей супрацьлеглага полу. Мы становімся больш свядомымі ў плане расавай прыналежнасці сярод прадстаўнікоў іншай расы і можам зусім пра гэта не думаць, калі вакол свае. Сапраўды, як зазначае Жан Фіні, у монаэтнічным грамадстве “этнічная саматоеснасць абсалютна бессэнсоўнае паняцце”. Сутнасць заключаецца ў тым, што
    “Чалавек усведамляе сябе, пакуль ён адчувае адрозненне... Калі я чорная жанчына сярод белых жанчын, я думаю пра сябе, што я чорная; калі я знаходжуся ў групе чорных мужчын, то мая чарната губляе адметнасць, і я больш усведамляю той факт, што я жанчына”.
    Усведамленнем адметнасці можна растлумачыць тое, чаму любая меншасць выдзяляе сябе на фоне большасці. Адзін са спосабаў зразумець пачуцці меншасці — стаць ёй. Чалавек не разумее, што значыць быць амерыканцам, пакуль, напрыклад, у якасці амерыканскага яўрэя не пажыве нейкі час у Ізраілі ці пакуль афраамерыканец не наведае Афрыку. Пражыўшы год у Шатландыі, я кожны дзень усведамляў тое, чаго, бадай, не заўважаў дома, — “амерыканскасць” майго вымаўлення, вопраткі, асабістага ладу жыцця. Мяне здзіўляла таксама, як людзі рэагавалі на маю відавочную адметнасць. Яны падкрэслена ветлівыя зза таго, што я іншаземец? Ён пагарджае мной, бо яму не падабаюцца амерыканцы?
    Ва ўмовах поліэтнічнасці прадстаўнікі меншасці заўсёды рады сустрэцца. Канадцы, якія маюць мала агульнага дома, у Брытанскай Калумбіі, сустрэўшыся выпадкова ў маленькай кавярні ў Празе размаўляюць як старыя сябры. Ва ўмовах мажарытарнай культуры такія адносіны меншасці могуць падацца надзвычай кранальнымі або кланавымі. Але яны адлюстроўваюць толькі звычайную схільнасць людзей не зважаць на падабенства і ўсведамляць сваё адрозненне.
    Этнічная г культурная ідэнтычнасць. Як у поліэтнічных культурах людзям уда
    ецца захоўваць этнічную і нацыянальную ідэнтычнасць? Карэспандэнт Марвін Калб з праграмы “Meet the Press” задала гэтае пытанне тагачаснаму кандыдату на пасаду прэзідэнта Джэсі Джэксану:
    Калб: Вы чорны чалавек, які стаўся амерыканцам у барацьбе за пост прэзідэнта, ці вы амерыканец, які стаўся чорным чалавекам у барацьбе за пост прэзідэнта? Джэксан: Я і амерыканец, і чорны ў адной асобе і ў адзін і той жа час. Я з'яўляюся і тым, і другім...
    Калб: Я маю на ўвазе, ці з'яўляюцца вашыя ўнутраныя прыярытэты (наколькі чалавек можа зразумець сябе) прыярытэтамі чорнага чалавека, які па волі лёсу аказаўся амерыканцам, ці наадварот.
    Джэксан: Ну, я нарадзіўся чорным у Амерыцы, а не амерыканцам у Чарнаце! Вы задаеце смешнае пытанне. Mae прыярытэты агульнанацыянальныя.
    У адказе Джэксана адлюстроўваецца тое, што Фіні называе бікультурнай ідэнтычнасцю: калі чалавек атаясамлівае сябе як з пэўным этнасам, так і з дамінуючай культурай [Phinney, 1990], Этнічныя азіяты, якія жывуць у Брытаніі, могуць усведамляць сябе брытанцамі, а могуць і не [Hutnik, 1985], Французскія канадцы, якія ўсведамляюць свае этнічныя карані, могуць адчуваць, а могуць і не адчуваць сябе канадцамі [Driedger, 1975]. Іспанскія амерыканцы, у якіх захавалася моцнае пачуццё прыналежнасці да “кубінскасці” (або да мексіканскай, пуэртарыканскай ці іспанскай спадчыны), могуць адчуваць, а могуць і не адчуваць сябе амерыканцамі [Roger & others, 1991]. Іншыя арыентацыі ўключаюць у сябе, згодна з табл. 19.1, сляпую ў адносінах да этнічнасці асіміляцыю ў мажарытарную культуру, этнічную гордасць, якая абасабляецца ад мажарытарнай культуры, і тых, хто аказаўся на межах (маргіналіях) грамадства і не далучае сябе ні да той, ні да іншай катэгорыі.
    Марвін Калб, як і многіх іншых даследчыкаў, цікавіла, як гонар за сваю этнічную групу змагаецца супраць атаясамлення з вялікай культурай. Ці замяшчае моцная этнічная ідэнтыфікацыя іншыя
    Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 519
    аспекты сацыяльнай прыналежнасці? Сацыяльны псіхолаг Джон Тэрнер зазначае, што мы даём сабе ацэнку адпаведна групавой прыналежнасці [Turner, 1987]. Калі мы бачым, што наша група дамінуе, карыстаецца павагай, то гэта ўзвышае нас ва ўласных вачах. Вось чаму станоўчая этнічная ідэнтычнасць садзейнічае росту самапавагі. Тое самае можна сказаць і пра пачуццё агульнанацыянальнага адзінства сярод тых, хто згубіў сувязь са сваімі этнічнымі каранямі ў выніку змешаных шлюбаў. Маргіналы, якія не адчуваюць ні этнічнай, ні мажарытарнай прыналежнасці, маюць нізкую самаацэнку (табл. 19.1). Людзі, якія прытрымліваюцца абедзвюх культур, як правіла, маюць вельмі станоўчую Яканцэпцыю [Phinney, 1990].
    Дзяржавы з уніфікаванымі ідэаламі, якія заахвочваюць развіццё нацыянальных культур (ЗША, Канада і Аўстралія), маюць меншую тэндэнцыю да адасобленасці ў параўнанні з Савецкім Саюзам, Індыяй, Югаславіяй, Іракам і многімі іншымі краінамі. Тым не менш, імігранцкія нацыянальнасці паўсюль вядуць барацьбу вакол пытанняў аддзялення і асіміляцыі, гонару за адметнасць сваёй спадчыны і нацыянальнага адзінства, прызнання іх унікальнасці і пошукаў агульных каштоўнасцей.
    Палавыя адрозненні
    Як адзначалася ў раздзеле 10, мы, людзі, стараемся звесці складанасць свету да простых катэгорый. Мы класіфікуем людзей гэтак жа, як і рэчы. Пры класіфікацыі людзей — высокіх і нізкіх, светлавалосых і цёмнавалосых, стройных, мускулістых і тоўстых, сінявокіх і з карымі вачыма — асабліва важнае значэнне маюць
    дзве катэгорыі. Для самаўсведамлення сваёй ідэнтычнасці, для выбару сяброў і знаёмых, для ўзаемаадносінаў з іншымі рост і колер валос могуць мець значэнне, але этнічнасць і пол тут, безумоўна, пераважаюць. У першую чаргу людзі звяртаюць увагу на этнічнасць і асабліва на пол. Калі вы нараджаліся на свет, то першае, што бацькі хацелі ведаць пра вас, было: ‘Тэта хлопчык ці дзяўчынка?” Калі пол немаўляці не быў пазначаны, скажам, блакітнай або ружовай стужкай, людзі губляліся і не ведалі, як ім рэагаваць.
    Як агульныя продкі і культурная спадчына вызначаюць нашу этнічнасць, так біялагічны пол абумоўлівае нашу палавую прыналежнасць — характэрныя асаблівасці, па якіх людзі ўспрымаюць сябе як мужчын або жанчын. Разгледзеўшы, як культура стварае сацыяльную шматстайнасць, давайце зірнём на прыроду і выхаванне палавой прыналежнасці. Наколькі рознымі з'яўляюцца мужчыны і жанчыны на розных стадыях жыцця? Як канцэпцыя палавой ідэнтычнасці ў культуры ўздзейнічае на наша самаўсведамленне? Як нас успрымаюць іншыя людзі?
    Падабенства і адрозненне полаў
    Па многіх паказчыках у розных полаў ёсць агульнае. Ваш пол не мае дачынення да таго, калі вы пачалі самастойна сядзець, хадзіць, калі ў вас прарэзаліся зубы [Maccoby, 1980]. Скажыце мне пра свой пол, але гэта не дасць мне аніякай падказкі пра ваш слоўнікавы запас, кемлівасць або дабрабыт. Але існуюць некаторыя цікавыя адрозненні. У параўнанні з сярэднім мужчынам, сярэднестатыстычная жанчына на 70% таўсцейшая, на 40% менш мускулістая і на 5 дзюймаў ніжэй
    Этнічная і культурная ідэнтычнасць
    Табліца 19.1.
    Атаясамленне з групай большасці
    Атаясамленне з этнічнай групай	Моцная	Слабая
    Моцная	Бікультурная	Асіміляваная
    Слабая	Адметная	Маргінальная
    Дон Шоландэр са сваім сусветным рэкордам у заплыве на 400 метраў вольным стылем на Алімпійскіх гульнях 1964 года, які прайшоў гэтую дыстанцыю за 4 хвіліны 12 секунд, быў бы на сёмым месцы ў спаборніцтве сярод жанчын на Алімпійскіх гульнях 1988 г.
    520 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    шая ростам. У параўнанні з жанчынамі, мужчыны выспяваюць на два гады пазней, у 20 разоў часцей бываюць дальтонікамі і паміраюць (з папраўкай на краіну) ажно на 10 гадоў раней. Палова мужчын ва ўзросце каля 50 гадоў лысее. I калі гэта вас суцешыць, то ведайце, што мужчыны удвая часцей здольныя варушыць вушамі.
    У папярэдніх раздзелах мы адзначалі таксама асобныя псіхалагічныя адрозненні. Жанчыны больш схільныя марыць як пра мужчын, так і пра асоб свайго полу, адчуваць сексуальнае ўзбуджэнне адразу пасля аргазму і распазнаваць самыя слабыя пахі. У жанчын удвая часцей бываюць дэпрэсія і станы трывожнасці і, бадай, у 10 разоў часцей здараюцца анамаліі харчавання. Затое мужчыны маюць утрая большую верагоднасць стаць алкаголікамі і ўчыніць самагубства, у дзяцінстве быць гіперактыўнымі, а ў сталым узросце — антысацыяльнымі.
    Пол і пазнавальныя здольнасці. У навуцы, як і ў штодзённым жыцці, інтарэс выклікае не падабенства, а адрозненні. Для некаторых навіной будзе тое, што палавая прыналежнасць не ўплывае на сярэднія моўныя здольнасці, пра што сведчыць праверка слоўнікавага запасу, разумення прачытанага і рашэнне ўраўненняў [Hyde & Linn, 1988]. Мала таго, сярод хлопчыкаў на пачатковых узроставых стадыях адсталых больш. Хлопчыкі, як правіла, пазней пачынаюць гаварыць.
    Часцей за іншых падлеткаў свайго ўзростпу вундэркін&ы аказваюцца ляўшамі, бываюць блізарукімі, хварэюць на алергію і астму. Усе гэтыя асаблівасці некаторыя даследчыкі ў галіне вывучэння мозга звязваюць з лішкам тэстастэрону ў часе дародавага развіцця.
    Гешвінд і Беган, 1984
    У класах для адстаючых у чытанні хлопчыкаў прыкладна ўтрая больш, чым дзяўчынак [Finucci & Childs, 1981].
    У паспяховасці па матэматыцы сярэдняя дзяўчынка, як правіла, стаіць нароўні або мае перавагу над сярэднім хлопчыкам [Kimball, 1989]. У матэматычных тэстах (у 100 незалежных эксперыментах) удзельнічала 3 мільёны чалавек , мужчыны і жанчыны атрымалі амаль роўныя сярэднія балы [Hyde & others, 1990]. Але зноў жа, нягледзячы на большую разнастайнасць у межах полаў, чым паміж імі, групавыя адрозненні ўражваюць. Хаця жанчыны маюць перавагу ў матэматычных падліках, затое мужчыны ў розных культурах лепш рашаюць матэматычныя задачы [Benbow, 1988; Lummis & Stevenson, 1990]. Напрыклад, хлопчыкі старэйшых класаў атрымліваюць на 50 пунктаў вышэйшую ацэнку пры вызначэнні матэматычных здольнасцей у тэсце SAT (гэта азначае, што ў іх у тэсце больш у сярэднім на чатыры правільныя адказы з 60 заданняў). Больш таго, сярод не па гадах развітых сямікласнікаў, якія атрымліваюць у тэстах па матэматыцы звыш 700 балаў, хлопчыкаў больш за дзяўчынак у
    Якія два кругі утрымліваюць канфігурацыю блокаў, падобную да стандарту злева?
    Стандарт	Адказы
    Мал.19.1. Тэст на здольнасць успрымання аб’ектаў у прасторы. Якія два адказы выяўляюць розны погляд на стандартны аб’ект?