• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Дыскусіі ў межах групы часта прыводзяць да групавой палярызацыі, узмацнення асноўных групавых стаўленняў. Гэта адна з прычын фарміравання групавой думкі — тэндэнцыі груп, што імкнуцца да аднадушша, прымаць не лепшыя рашэнні, падаўляючы непажаданую інфармацыю і ўсялякае іншадумства.
    Сацыяльныя адносіны
    Агрэсія. Агрэсіўныя паводзіны, як і любы іншы від паводзінаў, з’яўляецца прадуктам інстынкту і выхавання. Хаця многія псіхолагі адкідваюць думку аб тым, што агрэсіўнасць карэніцца ў самой прыродзе чалавека, усё ж агрэсіўнасць абумоўлена генетычна. Акрамя таго, стымуляцыя некаторых зон мозга ўзмацняе або памяншае агрэсіўнасць, а стан гэтых нервовых зон залежыць ад біяхімічнага ўздзеяння.
    Альтруізм. Пасля выпадкаў неўмяшальніцтва сведкаў пры надзвычайных здарэннях сацыяльныя псіхолагі правялі эксперыменты, у ходзе якіх выявіўся “эфект назіральніка”: кожны з нас у прысутнасці іншых менш схільны дапамагчы. Эфект назіральніка можа мець месца, калі прысутнасць іншых людзей перашкаджае чалавеку 1) заўважыць здарэнне, 2) інтэрпрэтаваць яго як небяспечнае і 3) прасякнуцца пачуццём адказнасці. На жаданне дапамагчы чалавеку ў бядзе ўплываюць многія іншыя фактары, у тым ліку нават настрой. З’яве альтруізму ёсць псіхалагічныя і біялагічныя тлумачэнні. Паводле тэорыі сацыяльнага абмену ўсе нашы грамадскія ўчынкі, у тым ліку дабрачынныя, скіраваны на атрыманне максімальнай выгады (сюды можна аднесці і прыемныя пачуцці). На жаданне дапамагчы ўплываюць і сацыяльныя нормы, якія прыпісваюць нам за дабро плаціць дабром і быць спагадлівымі да тых, хто трапіў у бяду. Сацыябіёлагі лічаць, што альтруізм — гэта прыроджаная схільнасць захоўваць генафонд праз клопат пра людзей.
    Прыцягальнасць. Вядома, што на нашу сімпатыю да чалавека ўплываюць тры фактары. Блізкасць у прасторы, або суседства, спрыяе
    510 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны прыцягненню, бо пастаянная прысутнасць новага стымулу прыводзіць да таго, што ён пачынае падабацца. Фізічная прывабнасць уплывае на сацыяльныя магчымасці чалаве
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Сацыяльная псіхалогія. Навука аб тым, як мы думаем, уплываем і ставімся адзін да аднаго.
    Тэорыя атрыбуцыі. Паводле яе мы схільныя тлумачыць паводзіны чалавека або ўплывам сітуацыі, або ягонымі асабістымі якасцямі.
    Фундамснтальная памылка атрыбуцыі. Схільнасць назіральніка пры аналізе паводзінаў іншага чалавека недаацэньваць уздзеянне сітуацыі і пераацэньваць яго ў адносінах да самога сябе.
    Феномен нагі ў дзвярным праёме. Схільнасць чалавека, які саступіў нязначнай просьбе, паступова згадзіцца і на большае.
    Роля. Чаканні адносна таго, як людзі павінны паводзіць сябе ў грамадстве.
    Тэорыя кагнітыўнага дысанансу. Паводле яе мы дзейнічаем дзеля таго, каб знізіць дыскамфорт (дысананс), які адчуваем, калі нашы перакананні не адпавядаюць дзеянням. Калі мы заўважаем, што паводзілі сябе насуперак сваім стаўленням, то, адпаведна, мяняем апошнія.
    Канфармізм. Прыстасаванства, узгадненне паводзінаў або меркаванняў з групавым стандартам.
    Нарматыўны сацыяльны ўплыў. Назіраецца пры імкненні чалавека атрымаць ухвалу і пазбегнуць грамадкага асуджэння.
    Інфармацыйны сацыяльны ўплыў. Уплыў, які вынікае са схільнасці асобы лічыцца з меркаваннямі іншых людзей.
    Сацыяльная фасілітацыя. Лепшае выкананне заданняў у прысутнасці іншых людзей; мае месца ў выпадку лёгкіх або добра вядомых заданняў, а не складаных або яшчэ не асвоеных.
    Сацыяльная лянота. Схільнасць людзей у групе прыкладаць менш намаганняў, калі яны аб’ядноўваюць высілкі для дасягнення агульнай мэты.
    Абязлічванне. Страта адказнасці і стрымліваючых фактараў, якая назіраецца ў група
    ка, на тое, як яго ўспрымаюць іншыя людзі. Па меры таго, як знаёмства пераходзіць у сяброўскія адносіны, падабенства стаўленняў і інтарэсаў значна павялічвае сімпатыю.
    вых сітуацыях пры агульным уздыме і аднадушнасці.
    Групавая палярызацыя. Узмацненне супрацьлеглых тэндэнцый у межах групы падчас дыскусіі.
    Групавая думка. Лад мыслення, пры якім жаданне гармоніі ў калектыве падаўляе рэалістычныя ацэнкі і альтэрнатыўныя думкі.
    Агрэсія. Любое фізічнае або моўнае дзеянне, якое мае намерам пашкодзіць або знішчыць.
    Прынцып фрустрацыя — агрэсія. Прынцып, згодна з якім фрустрацыя — немагчымасць дасягнуць пэўнай мэты — выклікае злосць, якая можа стаць прычынай агрэсіі.
    Альтруізм. Бескарыслівы клопат аб дабрабыце іншых.
    Эфект назіральніка. Схільнасць кожнага з нас марудзіць з дапамогай у прысутнасці іншых людзей.
    Тэорыя сацыяльнага абмену. Тэорыя аб тым, што нашы сацыяльныя паводзіны ўяўляюць сабой працэс абмену, мэта каторага атрымаць максімальную маральную выгаду і панесці мінімальныя страты.
    Сацыябіялогія. Вывучэнне эвалюцыі грамадскіх паводзінаў з пункту гледжання прынцыпаў натуральнага адбору; лічыцца, што натуральны адбор аддае перавагу тым грамадскім паводзінам, якія накіраваны на захаванне і ўзнаўленне генафонду.
    Эфект звычайнай прысутнасці. Заключаецца ў тым, што пастаяннае знаходжанне побач з чалавекам прыводзіць да таго, што ён пачынае больш падабацца.
    Страснае каханне. Узбуджаны стан моцнай закаханасці, характэрны для пачатку любоўных адносінаў.
    Таварыская любоў. Глыбокая прывязанасць да чалавека, з якім нас звязала жыццё.
    Раўнапраўе. Стан, пры якім людзі атрымліваюць ад дачыненняў столькі, колькі яны аддаюць.
    Раздзел 19
    Сацыяльная шматстайнасць
    Прыкладна 100 тысяч гадоў таму мы, людзі, былі прадстаўнікамі адной афрыканскай расы. Паводле старажытнага наказу “пладзіцца, і памнажацца, і запоўніць Зямлю” многія сваякі нашых продкаў пакінулі Афрыку і рассяліліся на розных кантынентах, як, напрыклад, неандэртальцы ў Еўропе [Simons, 1989; Stringer, 1990]. У працэсе адаптацыі да новага асяроддзя нашы прашчуры набылі адрозненні, якія з пункту гледжання антрапалогіі з'яўляюцца адносна нядаўнімі і неістотнымі. Напрыклад, у тых, хто пайшоў на поўнач ад экватара, у працэсе эвалюцыі скура стала больш светлай, здольнай сінтэзаваць вітамін Д пры меншай інтэнсіўнасці сонечнай энергіі. Тым не менш, гістарычна мы ўсе афрыканцы.
    Як нашчадкі агульных продкаў мы, людзі, прадстаўнікі адной чалавечай сям'і, маем не толькі агульную біялагічную спадчыну, але таксама і агульныя тэндэнцыі ў паводзінах. Аднолькавая структура мозга схіляе да таго, каб мы асэнсоўвалі свет, развівалі мову і адчувалі голад пры дапамозе аднолькавых механізмаў. Паходзячы з розных кропак зямнога шара, мы ўсе добра разумеем сэнс усмешак і нахмураных броваў. Нягледзячы на тое, што наша прозвішча можа быць Вонг, Нкома, Ганзалес або Сміт, мы з 8месячнага ўзросту пачынаем баяцца незнаёмых, а ў сталыя гады аддаём перавагу кампаніі, чые погляды і характары падобныя да нашых. Незалежна ад культуры і полу мы ўспрымаем як прывабныя жаночыя рысы, якія азначаюць здароўе і маладосць, а значыць і рэпрадукцыйны патэнцыял. Незалежна ад таго, дзе мы жывём — у Арктыцы ці ў тропіках, мы аддаём перавагу салодкаму, а не кісламу, дрыжым, калі нам хо
    ладна, падтрымліваем і абараняем нашчадка. Як члены аднаго роду, мы аб'ядноўваемся, прыстасоўваемся адзін да аднаго і арганізуем іерархіі статусаў. Касмічны госць можа прызямліцца дзе заўгодна і ўбачыць, што людзі займаюцца спортам, гульнямі, танцамі і спевамі, моляцца, жывуць у сем'ях і ўтвараюць групы. Быць чалавекам — значыць мець больш агульнага, чым адрознага. У спалучэнні ўсе гэтыя універсальныя паводзінавыя тэндэнцыі і вызначаюць чалавечую натуру.
    Агульным і самым важным для ўсіх нас з'яўляецца — і гэта паводзінавы крытэрый чалавечага роду — неабмежаваная здольнасць вучыцца і прыстасоўвацца. Як ні дзіўна, але менавіта гэтае фундаментальнае падабенства робіць магчымай чалавечую шматстайнасць. Пахадзіце басанож цэлае лета, і вашы ступні зробяцца грубымі і цвёрдымі; такой будзе біялагічна абумоўленая адаптацыя да трэння. Між тым у вашага суседа, які ходзіць абутым, ступні застануцца далікатнымі. Ці з'яўляецца адрозненне паміж вамі вынікам уздзеяння навакольнага асяродзя? Так, сапраўды. Ці з'яўляецца гэтая з'ява таксама вынікам біялагічнага механізма? Зноў так. Наша агульная прырода адкрывае шляхі адаптацыйнай разнастайнасці [Buss, 1991]. Аналагічным чынам у залежнасці ад уздзеяння канкрэтнага асяроддзя адзін чалавек можа стаць агрэсіўным, а другі — мяккім, адзін можа аддаваць перавагу свабодзе, а другі — загаду і кантролю; адзін—усхваляць індывідуалізм, а другі— грамадскія сувязі, якія яднаюць людзей.
    Як грамадзяне шматкультурнага свету мы павінны ўсведамляць наша падабенства і адрозненні. У розных раздзелах
    512 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    гэтай кнігі мы даследавалі індывідуольныя асаблівасцг ў такіх катэгорыях, як тэмперамент, розум, характар, хваробы і здароўе. Час ад часу мы закраналі і другі бок шматстайнасці — групавыя адрозненні ў самых розных праявах — ад выказвання злосці да заклапочанасці наконт вагі. У пэўнай ступені прааналізаваўшы нашу індывідуальную шматаблічнасць, давайце скончым падарожжа ў навуку псіхалогію даследаваннем сацыяльнай шматстайнасцг і нашай рэакцыі на яе. Як культура і пол фарміруюць нашы паводзіны і сацыяльную ідэнтычнасць? Чым растлумачыць тое, што мы падчас ненавідзім людзей, якія на нас непадобныя?
    Культурная шматстайнасць
    Культура складаецца з устойлівых мадэляў паводзінаў, поглядаў, стаўленняў і традыцый, якія з'яўляюцца агульнымі для вялікай групы людзей і перадаюцца праз пакаленні [Brislin, 1988]. Калі б мы ўсе жылі як цэласныя этнічныя групы, толькі ў розных частках свету, як жывуць некаторыя людзі і сёння, то ў нашай культурнай разнастайнасці не было б, мабыць, сэнсу. Жыць ва уніфікаванай культуры — гэта як ехаць на веласіпедзе па ветры: вы рухаецеся і не заўважаеце, што ён ёсць. I толькі вы паспрабуеце паехаць супраць, вось тады і адчуеце яго сілу. Сутыкнуўшыся з іншай культурай, людзі пачынаюць разумець, што такое вецер культуры. У Еўропе амерыканцаў здзіўляюць маленькія аўтамабілі, відэлец у левай руцэ, нязвыклая пляжная вопратка. А еўрапейскія і амерыканскія вайскоўцы, размешчаныя ў Саудаўскай Аравіі, пачынаюць добра ўсведамляць лібералізм сваіх родных культур.
    Сярод 1 000 удзельнікаў касмічнага палёту, прапарцыянальна адабраных з ліку ўсяго насельніцтва зямнога шара, было б 585 азіятаў, 151 еўрапеец, 123 афрыканцы, 55 паўднёвых амерыканцаў, 81 паўночны амерыканец і 5 аўстралійцаў і новазеландцаў.