• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    •	мы адчуваем віну;
    •	мы ўважлівыя да іншых і не надта заняты сабой;
    •	мы ў добрым гуморы.
    Тое, што шчаслівыя людзі спагадлівыя, — бадай, адно з самых надзейных адкрыццяў усёй псіхалогіі. He важна, што выклікае шчасце — адчуванне сваёй неабходнасці і свайго розуму, прыемныя ўспаміны, знойдзеныя грошы ці нават устаноўка гіпнатызёра, — усё робіць нас больш шчодрымі і міласэрнымі [Carlson & others, 1988].
    Псіхалогія дапамогі. Чаму мы дапамагаем? Існуе шырока вядомая думка, што за ўсімі дачыненнямі чалавека стаіць яго асабісты інтарэс, што наша галоўная мэта — мець максімальную выгаду з мінімальнымі выдаткамі. Філосафы называюць гэта утылітарызмам. Сацыяльныя псіхолагі — тэорыяй сацыяльнага абмену. Калі вы разважаеце над тым, ці варта здаваць кроў, вы ўзважваеце выдаткі (час, дыс
    камфорт і хваляванне) і прыбыткі (зніжэнне адчування віны, грамадскую ўхвалу, добрыя пачуцці). Калі магчымая ўзнагарода пераважвае магчымыя выдаткі, вы рашаецеся на добры ўчынак.
    Тэорыя сацыяльнага абмену дапамагае зразумець, чаму мы дапамагаем тым, ад каго чакаем падзякі ці хто ў будучым зможа паспрыяць нам. Але вы спытаеце: “Хіба тэорыя сацыяльнага абмену не пацвярджае, што аказанне дапамогі — гэта не чысты альтруізм, а хутчэй скрытая форма эгаізму?” Калі б мы дапамагалі толькі для таго, каб адчуваць задавальненне, то можна было б прызнаць, што гэта так. Але атрымліваць задавальненне ад дабра — хутчэй чалавечая вартасць, a не недахоп. Ёсць людзі, што праяўляюць натуральную спагаду да іншых з дзяцінства: яны адчуваюць скруху, калі чалавек у бядзе, і палёгку, калі ўсё наладжваецца [Batson, 1987].
    На аказанне дапамогі ўплываюць таксама і сацыяльныя нормы. Яны прадпісваюць нам, як мы павінны сябе паводзіць дзеля ўзаемнай карысці. Праз сацыялізацыю мы засвойваем “норму ўзаемнасці” — спадзяванне, што калі мы дапамаглі, то на дабро адкажуць дабром. Пры аднолькавым статусе норма ўзаемнасці вымушае нас даваць (у выглядзе ласкі, падарункаў і запрашэнняў) столькі, колькі мы атрымліваем. Да малалетніх дзяцей, інвалідаў і ўсіх тых, хто не можа даваць столькі ж, колькі атрымлівае, мы вучымся прымяняць “норму сацыяльнай адказнасці” — дапамагаць тым, каму патрэбна наша дапамога, нават калі выдаткі пераважаюць прыбыткі. Культуры свету адрозніваюцца нормамі сацыяльнай адказнасці. Напрыклад, у Індыі людзі нават пры нязначнай патрэбе адчуваюць, у параўнанні з амерыканцамі, вастрэйшы маральны абавязак прыйсці на дапамогу [Miller & others, 1990].
    Эвалюцыя псіхалогіі дапамогі. Культура мае вялікае значэнне, але хіба ўсе з нас атрымліваюць у спадчыну альтруістычныя схільнасці? Сацыябіялогія — навука аб тым, як натуральны адбор уплывае на грамадскія паводзіны, — сцвярджае, што менавіта гены вызначаюць нашы паво
    Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 505
    дзіны: на першым плане — выжыванне і ўзнаўленне сабе падобных. Сацыябіёлагі нярэдка цытуюць заўвагу стогадовай даўнасці раманіста Самуэля Батлера аб тым, што “курыца — гэта толькі спосаб яйка стварыць яшчэ адно яйка”. Гены, якія не турбуюцца пра сваё памнажэнне, знікаюць. Гены, якія турбуюцца, працягнуць жыццё ў біялагічных родзічах.
    Прыродны адбор паводзінаў, якія даюць магчымасць арганізму выжыць і памножыцца, не вітае альтруістычнага самаахвяравання. Той, хто ахвяруе сваім жыццём, не пакідае нашчадкаў, каб увекавечыць свае “гераічныя” гены. Хто ўступае ў бойку, а потым уцякае, працягвае жыць для таго, каб зноў уступіць у бойку, стварыць сабе падобнага і выхаваць яго.
    Аднак сацыябіёлагі нагадваюць, што асобныя формы альтруізму дапамагаюць нам захаваць генафонд. Самы відавочны прыклад — адданасць дзецям, носьбітам нашых генаў. Натуральны адбор заахвочвае бацькоў праяўляць шчыры клопат аб сваіх дзецях і іх дабрабыце. Людзі звычайна добра ставяцца і да сваякоў — у сувязі з генетычнай блізкасцю. Удзельнікі эксперыментаў праяўлялі большую спагаду і прыязнасць да незнаёмых людзей, якія выглядалі, дзейнічалі і думалі, як і яны, — у кім яны бачаць генетычнае падабенства, як сказаў бы сацыябіёлаг [Rushton,1989].
    Генетычная схільнасць дапамагаць родзічам і падобным да нас незнаёмцам (каб абараніць і захаваць падобныя гены) адначасова і карысная, і шкодная з’ява, як зазначае сацыябіёлаг Уілсан: “Альтруізм, заснаваны на адборы па сваяцкіх прыкметах, — вораг цывілізацыі. Пакуль чалавечымі істотамі ў першаю чаргу кіруе (...) прыхільнасць да сваякоў і племені, то сусветная гармонія магчыма толькі ў абмежаваным аб’ёме” [E.O.Wilson, 1978].
    Сацыяльны псіхолаг Даніэль Батсан лічыць, што рэлігійныя перакананні, якія пашыраюць наша разуменне альтруізму, спрыяюць клопату аб усім чалавецтве. Ёсць сведчанні таго, што вернасць рэлігійным пастулатам аб “братняй і сястрынскай любові” да ўсіх “божых стварэнняў” у вялікай чалавечай сям’і суадносіцца з альтруізмам [Batson, 1983]. Сярод амеры
    канцаў, якіх Джордж Гэлап азначыў, як “высокадухоўных”, 46% прызналіся, што яны дапамагаюць бедным, нядужым і старым; гэта значна больш, чым 22% “бездухоўных” рэспандэнтаў [Gallup, 1984],
    Для людзей адважных пачуццё любові да чалавецтва азначае рызыку самаахвяравання. Мемарыял у Іерусаліме ўшаноўвае памяць 8 тысяч “праведных іншаверцаў”, якія разам з многімі іншымі еўрапейцамі далі прытулак яўрэям падчас Другой сусветнай вайны. Гэтыя людзі разумелі, што маглі б раздзяліць лёс тых, Karo прытулілі, як неаднойчы і здаралася. Праз дзесяткі гадоў пасля вайны вучоныясацыёлагі бралі інтэрв’ю ў выратавальнікаў, спрабуючы знайсці агульнае ў характарах гэтых высакародных людзей.
    Адкуль у іх столькі дабрыні і адвагі, каб супрацьстаяць сіле і ўладзе? Агульным у іх было наступнае: клапатлівыя бацькі, дружныя сем’і, адданасць рэлігійным і агульначалавечым каштоўнасцям і сяброўства з яўрэямі, якія звярнуліся да іх па дапамогу [London, 1970; Oliner & Oliner, 1988], У пасляваенныя гады выратавальнікі знаходзілі для сябе новыя добрыя справы: давалі ежу хворым і старым, удзельнічалі ў розных грамадскіх акцыях, арганізоўвалі адпачынак, дапамагалі парадай. Іхні прыклад нагадвае нам, што высокія чалавечыя якасці праяўляюцца ў розных сітуацыях.
    Прыцягальнасць
    Спыніцеся на хвіліну і паразважайце наконт вашых узаемаадносінаў з двума людзьмі — блізкім сябрам і аб’ектам рамантычнага кахання. Якія фактары прыводзяць да сяброўства і кахання? Што дапамагае нам падтрымліваць гэтыя дачыненні?
    Нас бясконца здзіўляе, як нам удаецца заваяваць прыхільнасць іншых людзей і што прымушае нашу прыязнасць квітнець або чэзнуць. Сыходзяцца аднаго поля ягады ці процілегласці? Прывядзе знаёмства да антыпатыі ці да сяброўства? Разлука вымушае тужыць, ці — прэч з вачэй і з сэрца вон? Сацыяльная псіхалогія прапануе адказы на некаторыя з гэтых пытанняў.
    506 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    Псіхалогія прыцягальнасці. Што ж знітоўвае двух людзей у цеснае сяброўства, якое дапамагае ім наладзіць усе астатнія адносіны? Карацей, якія фактары вызначаюць, ці стануць двое людзей сябрамі або каханымі?
    Суседства. Перш чым сяброўства стане цесным, яно павінна распачацца. Геаграфічная блізкасць — вось, бадай, найпершая аснова для сяброўства. I хоць яна падчас высякае іскры варожасці і канфлікту, але ж і стварае ўмовы для сімпатыі. Шматлікія даследаванні паказалі, што найбольшую верагоднасць упадабаць адзін аднаго і нават ажаніцца маюць людзі, якія жывуць па суседству, сядзяць побач у класе, працуюць у адной канторы, карыстаюцца адным паркінгам. Азірніцеся, калі вы яшчэ не знайшлі пары.
    Чаму суседства мяжуе з прыязнасцю? Відавочна. частковы адказ на гэтае пытанне заключаецца ў большай даступнасці тых, каго мы часта сустракаем. Але справа не толькі ў гэтым. Фактычна, частае ўздзеянне сігналаў — хай то будуць наборы слоў, мелодыі, геаметрычныя фігуры, кітайскія іерогліфы, чалавечыя твары або літары ўласнага імені — прыводзіць да таго, што яны пачынаюць падабацца нам больш [Moreland & Zajonc, 1982]. Гэта з’ява вядома як эфект звычайнай прысутнасці. На пэўным этапе знаёмства перарастае ў замілаванне.
    Звычайны эфектп адлюстравання дзейнічае нават на нас саміх. Ці заўважалі вы калінебудзь, што вы выглядаеце крыху не так на фотаздымках? Большасць з нас аддае перавагу знаёмаму твару ў люстэрку, а не фотаздымку. Большасці нашых сяброў падабаюцца нашы фотаздымкі, а не аб’екты адлюстравання Міта і іншыя, 1977
    Фізічная прывабнасць. Раз ужо суседства дало нам магчымасць скантактавацца, то што больш за ўсё ўплывае на вашы першыя ўражанні: абыходжанне, розум, характар? Сотні эксперыментаў даказваюць, што нешта больш павярхоўнае: знешнасць.
    Нам кажуць, што “прыгажосць — гэта толькі абалонка” і што “знешнасць
    можа быць падманлівай”, але сіла фізічнай прывабнасці пераважае. У адным са сваіх першых даследаванняў Элэйн Хэтфілд з супрацоўнікамі адвольна раздзяліла на пары першакурснікаў Мінесоцкага ўніверсітэта на танцавальнай вечарыне “Прывітальны тыдзень” [Hatfield, Walster & others, 1966], Перад танцамі ўсе прайшлі асобасныя тэсты і тэсты на інтэлект. На працягу вечара пары танцавалі і размаўлялі больш за дзве гадзіны, потым быў зроблены кароткі перапынак, каб ацаніць сваіх партнёраў. Што абумовіла сімпатыю? Наколькі гэта змаглі высветліць даследчыкі, толькі адна рэч мела значэнне: фізічная прывабнасць (якая была ацэнена даследчыкамі папярэдне). I дзяўчатам, і юнакам падабаліся знешне прывабныя партнёры. Наступныя даследаванні пацвярджаюць: хаця жанчыны часцей за мужчын гавораць, што знешнасць для іх не мае значэння, але тое, як выглядае мужчына, уплывае на іх выбар [Feingold, 1990; Sprecher, 1989; Woll, 1986],
    Вызначана таксама, што ад фізічнай прывабнасці залежыць частата спатканняў, увага і першыя ўражанні з боку іншых людзей. Мы ўспрымаем прывабных людзей, нават дзяцей і прадстаўнікоў аднаго з намі полу, як больш шчаслівых, больш удачлівых, больш здатных (праўда, не як больш шчырых і спагадлівых) [Dion, 1986; Eagly & others, 1991; Hatfield & Sprecher, 1986]. Прыгожыя тварам i добpa апранутыя людзі маюць больш шанцаў аказаць спрыяльнае ўражанне пры найме на працу [Cash & Janda, 1984; Solomon, 1987]. Нават немаўляты з калыскі аддаюць перавагу прыемнаму твару [Langlois & others, 1987].
    Калі знешнасць адыгрывае такую ролю, то хто будзе сустракацца і жаніцца з непрывабнымі? Хаця людзі і аддаюць перавагу знешняй прыгажосці, але яны, як правіла, не набліжаюцца да тых, хто “не ўваходзіць у іхнюю лігу”. Такім чынам. абдзеленыя прыгажосцю знаходзяць для сябе пару сярод асоб аднолькавай з імі прывабнасці [Murstein, 1986]. Калі партнёры моцна адрозніваюцца знешнасцю, менш прывабная асоба часта мае кампенсуючыя вартасці, напрыклад, багацце або