Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
У свеце пануе шматстайнасць культур. Мы жывём у вялікай сусветнай вёс
цы, дзе жыхары звязаны паміж сабой спадарожнікавай сувяззю, рэактыўнымі лайнерамі і міжнародным гандлем. Культурная шматстайнасць існуе таксама і ў межах нацый. Канфлікты, выкліканыя культурнымі і нацыянальнымі адрозненнямі, у чым пераканаліся ў Савецкім Саюзе, Іраку і Ізраілі, бываюць працяглымі. Сённяшняя міграцыя і перасяленне ўцекачоў — факт яшчэ больш відавочны. “Усход — гэта Усход, а Захад — гэта Захад, і яны ніколі не сустрэнуцца”, — напісаў Рэдзьярд Кіплінг у XIX стагоддзі. Але дзякуючы сучасным транспартным магчымасцям Усход і Захад, Поўнач і Поўдзень усё часцей сустракаюцца. Італія стала прытулкам для многіх албанцаў, Германія — для туркаў, Англія — для пакістанцаў і жыхароў ВестІндыі. Для канадцаў, амерыканцаў і аўстралійцаў іхнія краіны ўсё больш і больш ператвараюцца ў кангламераты культур. Этнічныя меншасці амаль паловы са ста буйнейшых гарадоў Амерыкі пад канец гэтага дзесяцігоддзя усе разам стануць большасцю [Jones, 1990]. Калі ўжо мы працуем, адпачываем і жывём побач з прадстаўнікамі розных нацый, то не лішне зразумець, як нашы культуры ўплываюць на нас і чым яны адрозніваюцца паміж сабой.
Культурныя нормы і ролі
Ва ўсіх культурных групах, пачынаючы ад нацый і канчаючы бандамі матацыклістаў, культывуюцца ўласныя грамадскія нормы — правілы прымальных паводзінаў. Мусульмане бяруць ежу толькі пальцамі правай рукі. Японцы маюць пэўныя правілы наконт таго, як здымаць абутак, даваць і распакоўваць падарункі і ўшаноўваць людзей з вышэйшым грамадскім статусам. Часам нашы традыцыі бываюць неразумелымі. Прадстаўнікоў Захаду здзіўляе, чаму б гэта жанчынам на Блізкім Усходзе не пазбавіцца іхняй паранджы і не праявіць сваёй індывідуальнасці. Аднак шматлікія нормы служаць грамадскаму механізму ў якасці змазкі. Зацверджаныя агульнапрынятыя правілы паводзінаў вызваляюць нас ад лішняга клопату. Веданне таго, калі трэба пляскаць у ладкі, як пакланіцца, які відэлец спачат
Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 513
ку браць на абедзе, якія жэсты і кампліменты скарыстоўваць, дае нам магчымасць расслабіцца і атрымліваць задавальненне ад кантактаў.
Пры сутыкненні культур іх своеасаблівыя нормы часта ўводзяць у зман або збіваюць з панталыку. Калі нехта ўрываецца ў нашу асабовую прастору — своеасаблівую буферную зону, якую мы захоўваем паміж сабой і іншымі людзьмі, — мы адчуваем сябе няўтульна. Паўночныя амерыканцы, скандынавы і брытанцы аддаюць перавагу большай асабістай прасторы ў параўнанні з лацінаамерыканцамі, арабамі ці французамі [Sommer, 1969]. На грамадскім сходзе мексіканец, які стараецца выбраць камфортную дыстанцыю для гутаркі з паўночным амерыканцам, будзе ў рытме вальса перамяшчацца па ўсім пакоі, у той час як амерыканец будзе адступаць у адваротны бок. Паўночны амерыканец можа ўспрымаць мексіканца парушальнікам асабістай тэрыторыі, мексіканцу ж ён можа падацца халодным і дзікаватым.
Культура ўплывае на асабовую прастору.
У такой арабскай. краіне, як Марока, людзям звычайна патрабуецца меншая асабовая прастора, чым паўночным амерыканцам.
Культуры адрозніваюцца таксама па экспрэсіўнасці і тэмпу жыцця. Людзі, якія належаць да культур Паўночнай Еўропы, часта ўспрымаюць прадстаўнікоў міжземнаморскіх культур як жыццярадасных і прыязных, але непрацавітых. Міжземнаморцы, у сваю чаргу, разглядаюць паўночных еўрапейцаў як працавітых, але сухіх і занадта пунктуальных [Triandis, 1981]. Калі культуры змешваюцца, to TaKia непаразуменні — звычайная справа. Брытанскага бізнесмэна могуць збянтэжыць паводзіны лацінаамерыканца, які на паўгадзіну позніцца на ленч. Жыхары Японіі, дзе ўважліва сочаць за часам, дзе дакладныя банкаўскія гадзіннікі, пешаходы на вуліцах ходзяць шпарка, а работнікі пошты запаўняюць бланкі імгненна, могуць страціць цярпенне пры наведванні Інданэзіі, дзе і гадзіннікі не вельмі дакладныя, і ўвогуле бег жыцця больш запаволены [Levine, 1990]. Добраахвотнікі
амерыканскіх міратворчых сіл, якія спрабуюць прыстасавацца да культур розных краін, паведамляюць, што пасля моўнай самымі галоўнымі праблемамі, звязанымі з культурнымі адрозненнямі, з’яўляюцца запаволеная плынь жыцця і розніца ў пунктуальнасці [Spradley & Phillips, 1972]. Наступны абзац акажацца больш карысным для вас, калі вы спыніцеся на хвілінку і хуценька дапішаце 10 любых сказаў, якія пачынаюцца са словаў “Я...”
Успомніце з 18 раздзела, што калі сацыяльнае становішча, скажам, бацькі ці выкладчыка, суправаджаецца цэлым наборам нормаў, то гэта ўжо сацыяльная роля. У такіх культурах, як, напрыклад, японская, задавальненне чаканняў адносна пэўнай ролі з'яўляецца галоўным жыццёвым прынцыпам. Паводзіны і стаўленні чалавека істотна мяняюцца ў залежнасці ад таго, мае ён справу з начальнікам, калегам ці з жонкаю. У іншых грамадствах вызначэнне роляў больш адвольнае. Там людзі набываюць больш устойлівае пачуццё уласнага “я” і маюць большую свабоду ў выказванні сваёй індывідуальнасці [Rivera, 1991]. Пагэтаму ў параўнанні з кітайскімі і японскімі, амерыканскія студэнты з большай верагоднасцю дапоўняць свае “Я...” асабістымі якасцямі (“Я шчыры”, “Я ўпэўнены”) і не будуць дэклараваць сваё сацыяльнае становішча (“Я студэнт універсітэта Кэе”, “Я трэці сын у сям’і”) [Cousins, 1989; Triandis, 1989], Прыярытэт або індывідуальнай, або калектыўнай ідэнтычнасці — важны аспект культурнай шматстайнасці.
Індывідуалізм у параўнанні з калектывізмам
Такія жывёлы, як, напрыклад, ваўкі, жывуць зграямі. Іншыя ж, скажам, тыгры — паасобку. Хаця ўвогуле людзі лічацца статкавымі істотамі, нашы сацыяльныя прыярытэты могуць вагацца ў межах ад асабістых інтарэсаў і самастойнасці да грамадскай еднасці і салідарнасці. У большасці прамыслова развітых грамадстваў, заснаваных, у прыватнасці, на паўночнаеўрапейскіх узорах, развіты індывідуалізм. Індывідуалісты аддаюць перавагу асабістым мэтам і вызначаюць
33 Зак. 376
514 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
сваю ідэнтычнасць у адпаведнасці з асабістымі якасцямі, а не з сацыяльнымі групамі. У заходняй літаратуры — ад “Іліяды” і “Адысеі” і да “Прыгод Гекльбэры Фіна” — на першым плане вобразы людзей, якія імкнуцца да ўласнай мэты, а не кіруюцца нечымі патрэбамі.
Іншыя культуры — у прыватнасці, краін Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі — культывуюць калектывізм. Калектывісты на першы план ставяць інтарэсы сваіх груп — сям'і, клана або працоўнага калектыву — і самавызначаюцца адпаведна гэтаму. Падобна спартсменам, якія атрымліваюць большую радасць ад поспеху каманды, чым ад персанальнай гульні, калектывісты знаходзяць задавальненне ў працы на карысць грамады, нават ва ўрон сабе. Ва ўсходняй літаратуры гэтыя ідэалы выяўляюцца ў выглядзе персанажаў, якія выконваюць свой абавязак перад іншымі, падчас насуперак асабістым інтарэсам.
Дзеля дакладнасці трэба зазначыць, што адрозненні паміж людзьмі існуюць і ў межах кожнай асобнай культуры. Як у Азіі, так і ў Паўночнай Амерыцы адны людзі паважліва ставяцца да ўзаемасувязяў, другія (як правіла, маладыя і адукаваныя) імкнуцца да незалежнасці. Аднак спецыялістаў у галіне узаемадзеяння культур [Triandis, Brislin & С. Н. Hui, 1988] найбольш цікавяць тыповыя праявы індывідуалізму і калектывізму.
Культура і асоба. Калі б вас адарвалі ад вашага сацыяльнага асяроддзя, скажам, зрабілі б адзінокім бежанцам у чужой краіне, якая б частка вашай асобы засталася непарушнай? У індывідуаліста — значная частка, стрыжань яго натуры: пачуццё ўласнага “я”, усведамленне ўласных перакананняў і каштоўнасцей. Індывідуалізм заходняй культуры праяўляецца парознаму. У раздзеле 4 мы разглядалі, як юнакі на Захадзе змагаюцца за аддзяленне ад сваіх бацькоў, за самавызначэнне. У раздзеле 14 мы канцэнтравалі ўвагу на асобе, на адметнасці і трываласці рысаў, якія робяць кожнага з нас пасвойму унікальным. Акрамя таго, мы знаёміліся з даследаваннямі пачуцця асабовага кантролю. Пры разглядзе кожнага з гэ
тых пытанняў мы дапускалі — калі вы прадстаўнік заходняй культуры, то, верагодна, пагодзіцеся з намі, — што вышэй за ўсё чалавечая асоба.
Індывідуалістычны падыход да вывучэння асобы праяўляецца ў парадах гуманістычнай псіхалогіі зразумення самога сябе і быць цалкам шчырымі з сабой. Падобны індывідуалізм назіраецца і ў “Крэда гештальта” псіхатэрапеўта Фрыца Пэрлса [Peris, 1972]:
“Я займаюся сваімі справамі, а вы займайцеся сваімі.
Я нарадзіўся на свет не для таго, каб адпавядаць вашым спадзяванням. I вы не для таго на свеце, каб прыстасоўвацца да мяне.
Вы — гэта вы, а я — гэта я, і калі здарыцца так, што мы знойдзем паразуменне — што ж, гэта цудоўна. А не дык не, нічога страшнага.”
Для калектывіста апірышчам з'яўляюцца грамадскія сувязі. Пры адлучэнні ад сям'і, сваёй групы і верных сяброў калектывісты губляюць рысы, якія акрэсліваюць іх як асобу. Індывідуалістычныя культуры аддаюць перавагу асобе, ставячы, напрыклад, імя на першае месца (“Джон Брынк”). Калектывісцкія культуры аддаюць перавагу сямейнай прыналежнасці (“Гуі Гары”) Індывідуалісты лёгка мяняюць сацыяльныя групы. Яны адчуваюць сябе адносна свабоднымі ў выбары канфесіі, месца працы, яны лёгка пакідаюць вялікія сем'і і пераязджаюць на новае месца жыхарства. Калектывісты маюць менш таварыскіх груп і сяброў, але іх прыхільнасці носяць больш глыбокі і ўстойлівы характар, а ўзаемаадносіны бываюць трывалымі. Гэта тычыцца і адносінаў паміж работадаўцамі і наёмнымі рабочымі. У параўнанні з амерыканскімі сту
Няма нічога дзіўнага ў тым, што сусветная каланізацыя была ўзначалена не азіятамі, якія неахвотна рвуць сацыяльныя і сямейныя вузы, а індывідуалістаміеўрапейцамі.
I не дзіва, што такія каланізаваныя некалі краіны, як Канада, Злучаныя Штаты і Аўстралія, знаходзяцца сёння ў ліку найбольш індывідуалістычных.
Трыяндыс, 1989
Раздзел 19 Сацыяльная шматстайнасць 515
дэнтамі, студэнты ў Ганконгу размаўляюць з удвая меншай колькасцю людзей на працягу дня, але гэтыя размовы больш працяглыя [Wheeler & others, 1989].
Паколькі людзі ў калектывісцкіх культурах цэняць абшчынную салідарнасць, асноўным для іх з'яўляецца імкненне захоўваць гармонію, не перашкаджаць самасцвердзіцца іншым. Прамая канфрантацыя і грубаватая шчырасць сярод іх сустракаюцца рэдка, таксама як і праявы эгаізму. Да людзей старэйшага веку, з вышэйшым статусам там ставяцца з пашанай. Для захавання духу еднасці людзі пазбягаюць вострых тэм, лічацца з жаданнямі іншых і выказваюць ветлівасць і пакорнасць [Markus & Kitayama, 1991], Людзі памятаюць тых, хто зрабіў ім ласку, і ўмеюць аддзячыць. Калектывісцкае “я” нельга лічыць незалежным, яно ўзаемазалежнае. Калектывіст — не адасоблены востраў.