• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    вайцеся ветлівым. Так можна дамагчыся прымірэння. Намер прэзідэнта Кенэдзі спыніць ядзерныя выпрабаванні ў атмасферы ўяўляў сабой шэраг узгадняльнапрымірэнчых актаў, кульмінацыяй якіх стала падпісанне дамовы аб забароне ядзерных выпрабаванняў у атмасферы.
    У лабараторных эксперыментах QRIT праявіў сябе як самая эфектыўная з усіх вядомых стратэгій па развіцці супрацоўніцтва. Нават падчас су'ёзнага міжасабовага канфлікту, калі кантакты цалкам адсутнічаюць, маленькі прымірэнчы жэст — усмешка, дотык, слова прабачэння — можа рабіць цуды. Крокі да міру дазваляюць абодвум бакам знізіць напружанне да такога ўзроўню, каб прыйшлі згода і ўзаемаразуменне.
    Высновы
    Як нашчадкі агульных продкаў, мы, людзі, маем аднолькавыя мадэлі паводзінаў, якія ў сукупнасці і вызначаюць нашу чалавечую натуру
    Культурная шматстайнасць
    Шматаблічнасць свету робіцца ўсё большай праблемай пры наяўнасці нацыянальных і этнічных канфліктаў.
    Індывідуалізм у параўнанні з калектывізмам. Асобы і культуры адрозніваюцца, апроч іншага, тым, якое значэнне яны надаюць індывідуальнай самастойнасці і калектыўнай салідарнасці. Менавіта культурны фактар уплывае на тое, як людзі ўспрымаюць сябе, як ставяцца да іншых людзей, да сваіх сем'яў. Культуры еўрапейскіх індустрыяльных краін пераважна індывідуалістычныя; культуры Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі — калектывісцкія.
    Этнічнасць. Этнічнасць вызначаюць агульныя продкі і культурная спадчына. У этнічных групах развіваюцца адметныя культурныя стылі. Напрыклад, афраамерыканцы ў параўнанні з еўраамерыканцамі схільныя да большай экспрэсіўнасці. Тым не менш, індывідуальныя адрозненні ў межах этнічных груп значна перакрываюць адрозненні паміж групамі.
    Палавая разнастайнасць
    Пры разглядзе ўздзеяння культуры на сацыяльную шматстайнасць мы павінны ўлічваць біялагічную прыроду асаблівасці і выхавання полу.
    Падабснства і адрозненні полаў. Мужчынскі і жаночы пол па многіх прыкметах падобныя, але іх адрозненні выклікаюць большую цікавасць. Хаця дзяўчынкі ў параўнанні з хлопчыкамі маюць менш расстройстваў пры чытанні і вымаўленні, моўныя здольнасці мужчын і жанчын прыблізна аднолькавыя. Мужчыны, аднак, маюць невялікую перавагу ва ўменні рашаць матэматычныя задачы і істотную перавагу ў рашэнні некаторых прасторавых задач. Жанчыны і мужчыны як азіяцкага, так і паўночнаамерыканскага паходжання адрозніваюцца па характару сваіх сацыяльных сувязей. Хлопчыкі адасабляюцца ад сваіх выхавацеляў і сяброў па сумесных гульнях, дзяўчынкі самавызначаюцца праз сацыяльныя сувязі. У сталым узросце мужчыны звычайна становяцца больш клапатлівымі, уважлівымі і спагадлівымі, а жанчыны — больш незалежнымі, самастойнымі і стрыманымі.
    Няўжо біялогія — наканаванне? Гарманальныя адрозненні, якія абумоўлены біялагічна, дапамагаюць зразумець некаторыя асаблівасці полаў. Але біялогія не наканаванне. Што біялогія ініцыіруе, культура ўзмацняе.
    Сацыяльнае фарміраванне полу. Культурная сацыялізацыя вытлумачае, чаму некаторыя дзеці становяцца больш тыповымі прадстаўнікамі свайго полу і чаму палавыя ролі так рэзка мяняюцца ў залежнасці ад культуры і часу.
    Змяненне палавых роляў на працягу жыцця. Сацыяльныя адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі дасягаюць вышэйшай кропкі ў
    540 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    познім юнацтве і на пачатку сталення, а потым сціраюцца — відавочна, пасля таго як людзі паступова адыходзяць ад традыцыйных роляў, звязаных з заляцаннем і раннім бацькоўствам.
    Рэакцыя на шматстайнасць
    Непрыманне шматстайнасці. Хаця праяў адкрытай расавай і палавой варожасці стала менш, але прадузятасць паранейшаму сустракаецца ў прыхаваных формах. Прымхі часта бываюць вынікам сацыяльнай няроўнасці, сацыяльнага раздзялення і спробаў знайсці казла адпушчэння. Даследаванні сведчаць аб
    тым, што стэрэатыпы з’яўляюцца пабочным прадуктам звыклага спрашчэння складанасці свету. Канфлікты паміж асобамі і культурамі часта вынікаюць з заганных сацыяльных працэсаў. Сярод апошніх сацыяльныя пасткі: кожны з бакоў, абараняючы асабісты інтарэс, шкодзіць агульнаму дабрабыту. Канфлікт абвастраецца скажонымі ўспрыманняміадлюстраваннямі, пры якіх кожны бок лічыць сябе беззаганным, а апанента — зламысным і не вартым даверу.
    Прыманне шматстайнасці. Ворагі падчас становяцца сябрамі, асабліва калі абставіны спрыяюць супрацоўніцтву.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Культура. Устойлівыя паводзіны, ідэалы, стаўленні і традыцыі, якія паддзяляе вялікая група людзей і якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
    Асабовая прастора. Своеасаблівая “буферная зона”, якую мы захоўваем вакол свайго цела.
    Індывідуалізм. Прыярытэт уласных мэтаў над групавымі, вызначэнне сваёй ідэнтычнасці на аснове асабістых якасцей, а не групавой прыналежнасці.
    Калектывізм. Прыярытэт групавых мэтаў (часта сваяцкіх або карпаратыўных) і адпаведнае самавызначэнне.
    Этнічнасць. Частка сацыяльнай ідэнтычнасці, якая вызначаецца продкамі, спадчынай і тымі агульнымі рысамі, якімі валодае асоба.
    Пол. У псіхалогіі — біялагічна і сацыяльна абумоўленыя асаблівасці, згодна з якімі людзі вызначаюць сваю мужчынскую або жаночую прыналежнасць.
    Палавая ідэнтычнасць. Пачуццё прыналежнасці да мужчын або да жанчын. Заўважце: не трэба блытаць палавую ідэнтычнасць з сексуальнай арыентацыяй (напрыклад, гетэрасексуальнай або гомасексуальнай) і ступенню палавой тыповасці.
    Палавыя тыпажы. Набыццё яскравых мужчынскіх або жаночых палавых асаблівасцей і роляў.
    Тэорыя праграміравання полу. Тэорыя, згодна з якой дзеці фарміруюць сваю палавую ідэнтычнасць у залежнасці ад культурнага асяроддзя і адпаведным чынам узгадняюць свае паводзіны.
    Палавая роля. Адпаведнасць паводзінам, характэрным для мужчын і для жанчын.
    Прымхі. Несправядлівае (звычайна адмоўнае) стаўленне да нейкай групы ці асоб. Як правіла, уключае ў сябе стэрэатыпныя погляды, адмоўныя пачуцці і схільнасць да дыскрымінацыйных дзеянняў.
    Стэрэатып. Абагульненае (часам звышабагульненае) уяўленне аб той ці іншай групе людзей.
    Групавая прадузятасць. Схільнасць аддаваць перавагу ўласнай групе.
    Тэорыя “казла адпушчэння”. Тэорыя, згодна з якой злосць шукае выйсця праз пошук вінаватых.
    Феномен справядлівага свету. Схільнасць людзей верыць у тое, што свет справядлівы, a таму кожны атрымлівае па заслугах.
    Сацыяльныя пасткі. Сітуацыі, пры якіх канфліктуючыя бакі, што клапоцяцца толькі аб сваіх інтарэсах, становяцца ахвярамі ўласных неканструктыўных паводзінаў.
    Успрыманніадлюстраванні. Пазіцыя, якой прытрымліваюцца людзі пры канфлікце; кожны лічыць сябе беззаганным і міралюбным, a апанентаў — злымі і агрэсіўнымі.
    Надзвычайныя мэты. Агульныя мэты, якія сціраюць адрозненні паміж людзьмі і вымушаюць да супрацоўніцтва.
    QRIT — паступовыя ўзаемныя ініцыятывы па зніжэнні напружанасці — стратэгія, створаная для паляпшэння міжнародных адносінаў.
    Дадатак
    Статыстычны аналіз у штодзённым жыцці
    Пісьменнікфантаст Г. Уэлс прадказаў, што “статыстычныя веды некалі стануць такімі ж неабходнымі для грамадзяніна, як здольнасць чытаць або пісаць”. Калі пад статыстычнымі ведамі Уэлс меў на ўвазе не тэхналогію таго, як сістэматызаваць статыстычныя даныя, а самі прынцыпы статыстычнага аналізу, то прызначаны дзень надышоў. Сучасная статыстыка — гэта механізм, які дапамагае нам убачыць і зразумець тое, што магло абмінуць няўзброенае вока.
    Мэта гэтага дадатку не ў тым, каб зрабіць вас асамі статыстыкі, а каб вы маглі карыстацца статыстычнымі метадамі ў штодзённым жыцці, каб вы ўмелі:
    •	дакладна выстройваць і інтэрпрэтаваць падзеі;
    •	рабіць рэальныя абагульненні на падставе асобных выпадкаў;
    •	удасканаліць навыкі крытычнага мыслення;
    •	больш крытычна ставіцца да звестак, якія з'яўляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
    Апісанне даных
    Даследчыкі мы ці не, але ўсе робім назіранні або збіраем даныя, якія мы павінны ўпарадкаваць і інтэрпрэтаваць. Давайце паглядзім, як нам зрабіць гэта найбольш эфектыўна.
    Размеркаванне
    Лаура працуе ў прыёмнай камісіі каледжа. У спробе прадказаць, хто з абітурыентаў будзе мець лепшую паспяховасць
    у яе ўстанове, яна праглядае іх атэстаты за сярэднюю школу, вынікі тэстаў на інтэлект, біяграфічныя звесткі і рэкамендацыйныя лісты. Каб выявіць папярэднюю акадэмічную паспяховасць абітурыентаў, яна можа пагартаць іхныя справы і займець такім чынам пэўнае ўражанне. Але тут занадта шмат інфармацыі для запамінання. Акрамя таго, яна ведае, што ўражанні размываюцца інфармацыяй, якая часта ўключае выключныя або крайнія, недакладныя прыклады (гл. “Эўрыстычная даступнасць”).
    Таму замест таго, каб давяраць сваім уражанням, яна пачынае арганізоўваць адзнакі атэстатаў за сярэднюю школу сваіх абітурыентаў па прынцыпу частотнага размеркавання (табл. Д.1). Для гэтага яна разбівае ўвесь дыяпазон даных на роўныя інтэрвалы, а потым падлічвае, колькі ў кожны з гэтых інтэрвалаў трапляе чалавек у адпаведнасці з сярэднім балам атэстата. (Табл. Д.1 фактычна і ўяўляе сабой частотнае размеркаванне даных аб паспяховасці за сярэднюю школу на падставе сярэдняй адзнакі атэстата 50 адвольна адабраных другакурснікаў майго каледжа.)
    Табліца Д.1	Частотнае размеркаванне балаў школьных атэстатаў 50 студэнтаў
    Інтэрвал	Колькасць асоб у інтэрвале
    3.514.00	23
    3.013.50	6
    2.513.00	16
    2.012.50	5
    542 Дадатак
    Каб зрабіць агульную карціну больш прыдатнай для ўспрымання, Лаура робіць частотнае размеркаванне ў выглядзе графічнай табліцы, якая называецца гістаграмай (мал. Д.1). Тут частотнасць даных у межах канкрэтнага інтэрвалу яна прадстаўляе ў выглядзе слупка. Гэтая гістаграма дапамагае наглядна ўбачыць, як суадносіцца паспяховасць канкрэтнага студэнта з астатнімі. Яна можа прадставіць паспяховасць любога студэнта і працэнтным радам, які ўяўляе сабой працэнтнае вызначэнне колькасці студэнтаў, якія адстаюць у параўнанні з канкрэтнай асобай. Студэнт, чыя працэнтная адзнака 99 пунктаў, мае сярэднюю адзнаку атэстата вышэйшую, чым 99% усіх студэнтаў. (Ваша працэнтная адзнака ніколі не можа быць роўнай 100. Ваша адзнака не можа быць вышэйшай, чым у 100% чалавек, бо вы адзін з іх.)
    Увага: будзьце пільнымі пры чытанні статыстычных дыяграм. У залежнасці ад таго, што людзі хочуць падкрэсліць, яны могуць скласці дыяграму, дзе адна і тая ж асаблівасць будзе выглядаць парознаму. Напрыклад, Лаура можа зрабіць, каб адрозненне ў паспяховасці на падставе атэстатаў аб сярэдняй адукацыі паміж студэнтамі мужчынскага і жаночага полу выглядала невялікім або вялікім у залежнасці ад адзінак вымярэння, якія яна возьме для складання вертыкальнай восі каардынат (мал. Д.2).