• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Некаторыя прыклады пазітыўных карэляцый:
    ■ Фізгчнае пакаранне дзяцей і дзіцячая агрэсіўнасць
    ■ Адукаванасць і прыбытак
    • Матывацыя дасягнення і адзнакі Некаторыя прыклады негатыўных карэляцый:
    •	Самапавага і дэпрэсія
    •	Узрост і здаровы сон
    ■	Стрэс і здароўе
    650	1025	1400
    Бал SAT (моўны + матэматычны) а)
    Сярэдняя адзнака школьнага атэстату
    б)
    Мал. Д.5. Раскіданыя схемы (а) суадносінаў паміж агульным балам SAT і сярэдняй адзнакай паспяховасці першакурснікаў і (б) больш цесных суадносінаў паміж сярэднім балам атэстатаў аб заканчэнні школы і сярэднім балам паспяховасці 50 першакурснікаў.
    Статыстычны аналіз у штодзённым жыцці 547
    Я гаварыў ужо напачатку, што статыстыка можа дапамагчы нам разгледзець тое, чаго “на вока” часам не заўважыш. Каб пераканацца ў гэтым, паспрабуйце распазнаць карэляцыю паміж двума паказчыкамі, не арганізаванымі ў схему рассейвання. Напрыклад, Элейн цікавіць пытанне, ці суадносіцца рост мужчын з іхнім тэмпераментам. Яна вымярае рост 20 мужчын, потым нехта незалежна ад яе ацэньвае іх тэмпераменты (ад 0 для надзвычай спакойных і нізкарэактыўных і да 100 для высокарэактыўных) і размяшчае атрыманыя звесткі ў табл. Д.З.
    Па гэтых лічбах ці можаце вы сказаць, што (1) паміж ростам і рэактыўнасцю ёсць дадатная карэляцыя; (2) вельмі слабая карэляцыя ці яе адсутнасць; (3) існуе адмоўная карэляцыя?
    Пры параўнанні слупкоў табл. Д.З большасць людзей выяўляе існаванне вельмі нязначнай сувязі паміж ростам і тэмпераментам. На самай справе карэляцыя ў гэтым уяўным прыкладзе ўмерана дадатная +.57, у чым вы можаце пераканацца, калі зробіце дыяграму рассейвання. Калі мы з цяжкасцю заўважаем сувязь, нават калі звесткі прадстаўлены ў такім відавочна сістэматызаваным выглядзе, як табліца, то наколькі ж цяжэй убачыць суадносіны ў штодзённым жыцці? Каб заўважыць усё тое, што знаходзіцца на паверхні, нам часта патрабуецца ста
    Табліца Д.З
    Ростп і тэмперамент 20
    Суб'ект
    Рост
    у дзюймах Тэмперамент
    1	80	75
    2	63	66
    3	61	60
    4	79	90
    5	74	60
    6	69	42
    7	62	42
    8	75	60
    9	77	81
    10	60	39
    11	64	48
    12	76	69
    13	71	72
    14	66	57
    15	73	63
    16	70	75
    17	63	30
    18	71	30
    19	68	84
    20	70	39
    тыстычнае асвятленне. Людзям не цяжка ўбачыць наяўнасць палавой дыскрымінацыі, калі ў іхнім распараджэнні маецца статыстычна абагульненая інфармацыя аб прадукцыйнасці працы, статусе, прадстаўніцтве, адносінах у сям'і і заробку жанчын. Але яны часта не заўважаюць палавой дыскрымінацыі, калі тую самую інфармацыю атрымліваюць па кроплі, час ад часу [Twiss & others, 1989].
    Мараль: каэфіцыент карэляцыі нічога не гаворыць нам аб прычынах і выніках з'яў, але ён дапамагае нам ясней бачыць свет, раскрываючы ступень сувязі паміж дзвюма з'явамі.
    Ілюзорная карэляцыя. Часам мы “бачым” сувязі там, дзе іх няма. Карэляцыя, якой у сапраўднасці не існуе, называецца ілюзорнай карэляцыяй. Калі мы верым, што паміж дзвюма рэчамі ёсць сувязь, мы схільныя заўважаць і згадваць выпадкі, якія пацвярджаюць нашу думку [Trolier & Hamilton, 1986]. У адным з эксперыментаў, які доўжыўся 50 дзён, людзі маглі ў гэтым пераканацца [Ward & Jenkins, 1965]. У кожны з 50ці дзён падыспытныя атрымлівалі інфармацыю аб тым, ці збіраюцца хмары і ці ішоў пасля гэтага дождж. “Вынікі” на самай справе былі выпадковыя: яны не пацвярджалі сувязі паміж хмарнасцю і дажджом. Тым не менш удзельнікі звычайна заўважалі — у адпаведнасці са сваімі спадзяваннямі — дадатную карэляцыю паміж хмарнасцю і дажджом.
    Паколькі мы ўспрымальныя да ўсяго драматычнага або незвычайнага, то асабліва схільныя заўважаць і запамінаць паслядоўныя падзеі — скажам, прадчуванне тэлефоннага званка, за якім ідзе сам званок. Калі званка не будзе ўслед за прадчуваннем, то мы хутчэй за ўсё не заўважым і не запомнім гэтага.
    Нешта падобнае назіраецца ў выпадках, калі чалавек з пазітыўнай устаноўкай вылечваецца ад раку, і гэта ўражвае людзей, якія вераць у дзейнасць такога стаўлення ў барацьбе з цяжкай хваробай. Але каб вызначыць, ці ўплывае пазітыўнае стаўленне на лячэнне раку, нам патрэбныя яшчэ тры віды інфармацыі. Папершае, спатрэбяцца звесткі, колькі лю
    548 Дадатак
    дзей з пазітыўным стаўленнем не было вылечана. Нам трэба ведаць, колькі людзей сярод тых, хто не спрабаваў вылечыць сябе сам, вылечылася, а колькі не. Без гэтых параўнаўльных лічбаў некалькі станоўчых прыкладаў нічога не гавораць нам пра сапраўдную карэляцыю паміж устаноўкаю і хваробай.
    Мараль: калі мы бачым і запамінаем яскравыя супадзенні, мы можам забыцца пра тое, што яны выпадковыя, і разглядаць іх як узаемазвязаныя. Такім чынам, мы можам лёгка падмануцца.
    Рэгрэсія da сярэдняга. Ілюзорная карэляцыя дае глебу для іншых ілюзій — што выпадковыя падзеі падпарадкоўваюцца нашаму асабістаму кантролю. Азартныя ігракі, якія помняць, як яны раней рабілі ўдалыя кідкі, могуць паверыць, што яны здольныя ўплываць на выпадзенне ачка ў гульні, скажам, кідаючы ціха, каб выпалі малыя лічбы, і рэзка — каб вялікія. Ілюзія таго, што непадкантрольныя выпадкі карэліруюць з нашымі дзеяннямі, падмацоўваецца яшчэ і статыстычным феноменам, які называецца рэгрэсіяй да сярэдняга. Сярэднія вынікі больш тыповыя ў параўнанні з выключнымі. Пасля надзвычайных выпадкаў усё, як правіла, вяртаецца да нормы.
    Прыкладаў дастаткова: баскетбалісты, якім не ўдаюцца ці, наадварот, удаюцца ўсе кідкі ў першай палове гульні, як правіла, “рэгрэсіруюць” (вяртаюцца) да звычайнай гульні ў другой палове. Студэнты, якія атрымліваюць значна ніжэйшыя або вышэйшыя адзнакі на экзамене, чым звычайна, пасля пераправеркі схільныя вярнуцца да сваіх сярэдніх паказчыкаў. Асобы з экстрасэнсорнымі здольнасцямі, якія кідаюць выклік выпадку ў першым тэсце, пры паўторнай праверцы заўсёды губляюць свае “псіхічныя сілы” (з'ява, названая “эфектам спаду”).
    Здавалася б, гэты факт відавочны, але мы нязменна ігнаруем яго.
    •	Пасля правалу першага іспыту мы можам перастаць чытаць загалоўкі раздзелаў і лепш здаць наступны экзамен. I потым можам аднесці свой поспех да новай методыкі навучання.
    •	Пасля раптоўнай хвалі злачынстваў гарадское кіраўніцтва распачынае кампанію “супраць злачыннасці”, узровень яе вяртаецца да ранейшага. Таму кампанія можа падацца больш выніковай, чым на самай справе.
    •	Трэнеры, якія ўшчуваюць ігракоў пасля няўдалай першай паловы гульні, могуць адчуць правільнасць сваіх дзеянняў, калі гульня каманды палепшыцца (вернецца да нармальнай) у другой палове.
    •	У вучоных, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію, часта назіраецца зніжэнне творчай актыўнасці, што многіх здзіўляе, але пры чым тут Нобелеўская ўзнагарода?
    •	Некаторыя людзі вераць, што ў спорце існуе “сурок” — гэта значыць, што тыяспартсмены, чый партрэт з'явіўся на вокладцы часопіса, у хуткім часе зведаюць няўдачу.
    Ва ўсіх гэтых выпадках, не выключана, маецца прычынная сувязь. Аднак больш верагодна, што вынікі ўяўляюць сабой натуральную тэндэнцыю чалавечай натуры рэгрэсіраваць ад незвычайнага да больш звыклага.
    Няздольнасць распазнаць рэгрэсію — гэта крыніца многіх непаразуменняў і недарэчнасцей. Мы можам заўважыць, што паводзіны людзей палепшалі (рэгрэсіравалі да сярэдняга), калі мы іх пакрытыкавалі, і пагоршалі (рэгрэсіравалі да сярэдняга) пасля пахвалы. Як бачыце, рэгрэсія да сярэдняга можа так увесці нас у зман, што мы будзем адчуваць гонар за тое, што пакрытыкавалі чалавека, і сорам за тое, што пахвалілі яго [Tversky & Kahneman, 1974],
    Мараль: калі няўстойлівыя паводзіны вяртаюцца да нармальнага стану, не трэба шукаць уяўных тлумачэнняў, чаму так здараецца. Гэта рэгрэсія да сярэдняга ў дзеянні.
    Абагульненне на падставе асобных выпадкаў
    Мы разгледзелі з вамі, як статыстычны аналіз дапамагае больш дакладна перап
    Статыстычны аналіз у штодзённым жыцці 549
    рацаваць інфармацыю. Статыстычны аналіз дапамагае нам і яшчэ ў адной важнай справе: рабіць правільныя высновы на падставе асобных прыкладаў.
    Папуляцыі і выбаркі
    Папуляцыя — гэта група насельніцтва, якая нас цікавіць. Для зручнасці мы часта даследуем невялікую частку папуляцыі, а потым робім заключэнні наконт яе ўсёй. Мы сустракаемся з некалькімі студэнтамі і наведваем некалькі лекцый падчас візіту ў каледж і на аснове гэтых выпадкаў робім выснову, наколькі там прыязная атмасфера і які ўзровень выкладання. Мы назіраем за надвор'ем у Сіэтле на працягу аднаго тыдня, а потым распавядаем сябрам аб тамтэйшым клімаце. Відавочна, нам трэба быць асцярожнымі пры абагульненнях на падставе асобных выпадкаў або падзей. Давайце разгледзім некаторыя прынцыпы, якія трэба ведаць.
    Прынцып 1. Лепш абапірацца на тыповыя прыклады, а не на выключныя. Часта з'яўляецца спакуса зрабіць абагульненне на падставе яркіх, але не тыповых узораў. Напрыклад, мы можам увесці сябе ў зман адносна сапраўднай розніцы паміж дзвюма групамі, калі будзем параўноўваць прадстаўнікоў на розных полюсах. У Алімпіядзе 1988 года ў фінальных спаборніцтвах па бегу на 100метровую дыстанцыю ўдзельнічалі ў асноўным чарнаскурыя спартсмены. Якое дачыненне гэта можа мець да спрынтэрскіх здольнасцей розных рас? Як можна бачыць з ілюстрацыі на мал. Д.6, веданне таго, што пэўны суб'ект з'яўляецца прадстаўніком расы X або расы Y, не мае ніякага дачынення да яго спрынтэрскіх здольнасцей. Тое самае можна сказаць і пра суперзорак, сярод якіх першымі ў неатлетычных спаборніцтвах бываюць прадстаўнікі пэўнай расы, культуры або полу. Гэты відавочны прынцып часта не бярэцца ў разлік у штодзённым жыцці.
    Мы асабліва схільныя да празмерных абагульненняў, калі нас уражваюць крайнасці. Пры наяўнасці (а) характарыстык, дадзеных прафесару Зену з боку яго студэнтаў, і (б) рэзкіх заўваг двух раздраж
    Мал. Д.6. Гіпатэтычныя нармальныя крывыя для спрынтэрскіх здольнасцей прадстаўнікоў дзвюх рас. Як вы бачыце, выключныя крайнія выпадкі — не лепшая падстава рабіць абагульненні наконт расавых адрозненняў.
    нёных студэнтаў, на меркаванне адміністратара могуць у аднолькавай меры паўплываць як два пакрыўджаныя студэнты, так і станоўчыя водгукі многіх іншых. Пры ўездзе ў Чыкага з поўдня абапал шашы паўстаюць шарэнгі шматкватэрных дамоў, і многім у галаву прыходзіць думка: “Ну і брыдкі горад”. Жорж стаіць у чарзе ў супермаркеце і бачыць, як жанчына перад ім разлічваецца спецыяльнай карткаю, a потым ад'язджае ў кадылаку. “Але ж добра жывецца гэтым заможным прайдзісветам!” — расказвае ён пазней сваім сябрам. У кожнай з гэтых сітуацый спакуса зрабіць агульнае заключэнне на падставе некалькіх нетыповых, але яскравых выпадкаў, вядзе да памылкі.