• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Чаму нашы ўчынкі ўздзейнічаюць на стаўленні? Несумненна, учынкі ўздзейнічаюць на стаўленні, ператвараючы палонных у калабарантаў, праціўнікаў у прыхільнікаў, звычайных знаёмых у сяброў. Але чаму? Адным з тлумачэнняў можа служыць той факт, што мы адчу
    “ Прасядзіце цэлы дзень у скурчанай позе, уздыхаючы і адказваючы на ўсе звароты прыгнечачым голасам, і ваша меланхолія ўзмацнгцца. ... Калі мы хочам пераадолець непажаданыя эмацыяльныя тэндэнцыі ў сабе, мы павінны (...) навучыцца знешнім праявам тых процілеглых станаў, якіх хацелі б дасягнуць”.
    Уільям Джэймс, “Прынцыпы псіхалогіі”, 1890
    ваем патрэбу ў апраўданні сваіх дзеянняў. Калі мы ўсведамляем, што нашы думкі і дзеянні не супадаюць, мы адчуваем дыскамфорт, які называецца кагнітыўным дысанансам. Каб зменшыць гэты дыскамфорт, сцвярджае тэорыя кагнітыўнага дысанансу, прапанаваная Леонам Фэстынгерам [Festinger], людзі стараюцца ўзгадніць свае стаўленні з дзеяннямі. Яны быццам шукаюць апраўданне: “Калі я гэта зрабіў (ці сказаў), то мушу ў гэта верыць”. Чым большую адказнасць мы адчуваем за непрыемны ўчынак, тым хутчэй мы схільныя да апраўдання гэтага ўчынку.
    Прынцып узгаднення стаўленняў з паводзінамі абнадзейвае. Хаця мы не можам непасрэдна кантраляваць свае пачуцці, затое можам уплываць на іх шляхам змянення паводзінаў. Калі мы не гарым пачуццямі, мы можам стаць закаханымі, паводзячы сябе, як сапраўдныя закаханыя, — г. зн. рабіць карысныя справы, запэўніваць, выказваць увагу і замілаванасць. Калі мы занудзіліся, то можна, як раяць тэрапеўтыкагнітывісты, паспрабаваць размаўляць у аптымістычнай самасцвярджальнай манеры, і ўсё паправіцца.
    Мараль: наколькі лёгка мы можам дзеяннямі выпрацаваць пэўную манеру мыслення, настолькі ж лёгка думкі могуць прывесці да пэўнага спосабу дзеяння.
    Сацыяльны ўплыў
    Галоўны ўрок сацыяльнай псіхалогіі: магутную сілу грамадскага ўплыву на нашы стаўленні, перакананні і дзеянні можна вывесці з нашага канфармізму, падатлівасці і групавых паводзінаў. Самагубствы, тэрарызм, угоны самалётаў і з’яўленні
    Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 487
    НЛА — усё гэта мае дзіўную тэндэнцыю накатвацца хвалямі. Узброеныя метадамі сацыяльнага ўплыву рэкламатворцы і гандляры імкнуцца падштурхнуць нас да пакупкі, ахвяравання, галасавання. Жывучы сярод людзей, якія падзяляюць іхнія погляды, раскольнікі могуць ператварыцца ў паўстанцаў, а паўстанцы могуць стаць тэрарыстамі. Давайце даследуем гэтыя магутныя сацыяльныя сілы.
    Канфармізм і паслухмянасць
    Наколькі моцнымі з’яўляюцца ніткі соцыуму, якія тузаюць нас? Як яны дзейнічаюць? Каб высветліць гэта, сацыяльныя псіхолагі часта ствараюць лабараторныя ўмовы для імітацыі штодзённых сацыяльных сітуацый.
    Унушальнасць. Нам часта даводзілася быць сведкамі пераймання некаторых відаў паводзінаў. Нехта адзін з групы пачынае хіхікаць, кашляць або пазяхаць, і хутка астатнія ўжо робяць тое самае. Некалькі чалавек стаяць і пазіраюць уверх, і кожны прахожы будзе спыняцца, каб таксама зірнуць уверх. Смех, нават запісаны на стужку, бывае дужа заразлівым. Бармэны і вулічныя музыканты ведаюць, што, каб напоўніць свае “капелюшы” грашыма, трэба спачатку самім штонебудзь у іх пакласці. Унушальнасць, якая назіраецца ў гэтых прыкладах, з’яўляецца праявай канфармізму, спробай
    узгадніць нашы думкі або паводзіны з пэўным групавым стандартам.
    Музафер Шэрыф змадэліраваў простую сітуацыю для вывучэння ўнушальнасці [Sherif, 1937]. Калі паказаць чалавеку нерухомую кропку святла ў цёмным пакоі, яму здасца, што яна рухаецца. Адным можа падацца, што яна перасунулася на 8 дзюймаў, другім — што на дзюйм ці на два. Калі потым людзі збіраюцца разам і выказваюць меркаванні наконт таго, наколькі зрушылася святло, то іхнія ацэнкі паступова сыходзяцца. Калі пазней з імі правесці паўторны тэст паасобку, то ўзгодненасць у меркаваннях захаваецца.
    У рэальным жыцці ўнушальнасць часам бывае разбуральнай. Сацыёлаг Дэвід Філіпс з калегамі выявіў, што колькасць самагубстваў расце пасля шырокага абмеркавання ў сродках масавай інфармацыі канкрэтнага факта самагубства [Phillips, 1985, 1989]. (Мал. 18.2.) Тое самае можна сказаць пра аўтааварыі і авіякатастрофы асабістых самалётаў (за некаторымі з іх таксама тояцца самагубствы). Прычым іх рост назіраецца толькі на той тэрыторыі, дзе была распаўсюджана адпаведная звестка; колькасць смерцяў адпавядае ступені асвятлення гэтай звесткі ў сродках масавай інфармацыі; ахвяры, як правіла, набліжаюцца па ўзросту да адпаведнай ахвяры суіцыду. Пасля самагубства 6 жніўня 1962 года кіназоркі Мэрылін Манро ў Злучаных Штатах у жніўні было зарэгістравана на 200 самагубстваў больш,
    Мал. 18.2. Пераймальныя самагубствы? На працягу двух месяцаў пасля кожнага з 35 самагубстваў, якія атрымалі шырокае асвятленне ў друку паміж 1947 і 1968 гадамі, у сярэднім сканчалі жыццё самагубствам на 58 чалавек больш, чым звычайна [паводле Phillips, 1974],
    488 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны
    чым звычайна. У Германіі і Злучаных Штатах колькасць самагубстваў павялічвалася пасля выпадкаў суіцыду, паказаных у мыльных операх, і нават пасля меладрам, дзе закраналася гэтае пытанне [Gould & Shaffer, 1986; Hafner & Schmidtke, 1989; Phillips, 1982]. 3 гэтага пункту гледжання можна растлумачыць і выбухі самагубстваў сярод падлеткаў, што час ад часу адбываюцца ў некаторых супольнасцях.
    Групавы ціск і канфармізм. Унушальнасць — гэта вытанчаны від канфармізму, пры якім сацыяльны ўплыў не настолькі відавочны. Сутыкнуўшыся са святлом, якое “рухаецца”, удзельнікі эксперымента Шэрыфа не былі ў гэтым упэўнены, таму лёгка зразумець, чаму яны ўзгаднялі свае адказы паміж сабой. Але што б здарылася, калі б людзі выказвалі ўласныя меркаванні аб відавочных рэчах? Ці пагадзіліся б яны з абсалютна няслушнай групавой думкай? Саламон Аш думаў, што такое немагчыма. Каб праверыць сваё дапушчэнне і выявіць фактары, якія могуць уздзейнічаць на канфармізм, Аш правёў адзін просты тэст [Asch, 1955],
    Вы ў якасці аднаго з падыспытных яго эксперымента заходзіце ў пакой і сядаеце ў канец рада, дзе ўжо ёсць чацвёра чалавек. Эксперыментатар задае пытанне, які з трох адрэзкаў роўны па даўжыні стандартнаму (мал. 18.3). Вы ясна бачыце, што правільны адказ — гэта адрэзак 2, і чакаеце сваёй чаргі, каб сказаць
    1 2 3 Стандартная	Лініі для
    лінія	параўнання
    Мал. 18.3. Прыклад пераймальнасці меркаванняў пры даследаваннях канфармізму. Якая з трох паралельных ліній роўная стандартнай? Як вы думаеце, што адкажа большасць людзей пасля таго, калі папярэднія чатыры ўдзельнікі гэтага эксперымента скажуць “лінія 3”? [Паводле C.E.Asch, 1955.]
    “Вельмі лёгка далучыцца да большасці”.
    Сенека, 4 да н.э — 65 н.э.
    гэта пасля астатніх. Вас бярэ нудота, калі наступнае пытанне аказваецца такім жа лёгкім.
    Надыходзіць час трэцяй спробы, слушны адказ выглядае настолькі ж відавочным, але першы ўдзельнік, як ні дзіўна, дае няправільны адказ: “Адрэзак 3”. Калі другі, а за ім і трэці ўдзельнік кажуць тое самае, вы пачынаеце ўважліва ўглядацца ў малюнак. Калі чацвёрты чалавек згаджаецца з першымі трыма, вы адчуваеце, як б’ецца ваша сэрца. Эксперыментатар глядзіць на вас і чакае адказу. Ахоплены ўнутранай барацьбой паміж аднадушшам партнёраў і тым, што бачаць вочы, вы ўжо не так упэўнены ў сабе, як некалькі хвілін таму. Вы адчуваеце нерашучасць і баіцеся, што вас могуць прыняць за дзівака. Які адказ вы дасцё?
    У эксперыментах, якія праводзілі Аш і даследчыкі пасля яго, гэты канфлікт перажылі тысячы студэнтаў. Калі яны адказвалі на такія пытанні ў адзіноце, яны памыляліся толькі ў 1% выпадкаў. Іншая рэч, калі астатнія, якія ў сапраўднасці былі ў змове з эксперыментатарам, знарок адказвалі няправільна. Аш паведамляе, што яго “разумныя і разважлівыя” студэнты, як правіла, “называлі белае чорным” у трэці выпадкаў, пагаджаючыся з думкай большасці.
    Умовы, якгя ўзмацняюць канфармізм. Эксперымент Аша стаў узорам для наступных даследаванняў. I хоць у іх не заўсёды выяўлялася такая высокая ступень канфармізму, але яны паказалі, што канфармізм узмацняецца, калі:
    •	ствараюцца ўмовы, у якіх мы адчуваем сябе некампетэнтнымі або неабароненымі;
    •	група складаецца з трох чалавек (далейшы рост групы нязначна павялічвае канфармізм);
    •	група адказвае аднагалосна (нязгода адзінага партнёрадысідэнта схіляе да супраціўлення);
    •	нас прываблівае статус групы;
    Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 489
    •	раней мы не выказвалі схільнасці да пэўнага адказу;
    •	астатнія члены групы назіраюць за нашымі паводзінамі;
    •	у нашай культуры моцна развіта пашана да грамадскіх нормаў.
    Такім чынам, мы маглі б прадказаць паводзіны Джо, энергічнага, але бесхарактарнага новага сябра прэстыжнага таварыства: зважаючы на тое, што астатнія 40 членаў праявілі аднадушнасць у сваіх планах наконт маючага адбыцца збору грашовых сродкаў, малаверагодна, што Джо выкажа нязгоду.
    Прычыны канфармізму. Чаму людзі падпарадкоўваюцца сацыяльнаму ціску? Чаму мы пляскаем у далоні, калі астатнія пляскаюць, ядзім, калі астатнія ядуць, верым у тое, у што вераць іншыя, нават бачым тое, што бачаць усе? Як правіла — дзеля таго, каб пазбегнуць адрынутасці і атрымаць грамадскае прызнанне. У такіх выпадках намі кіруе нарматыўны сацыяльны ўплыў. Мы ўспрымальныя да грамадскіх нормаў — агульнапрынятых правілаў і чаканых паводзінаў, бо цана, якую мы плацім за адметнасць, можа быць завялікай. Марку Локару гэта вядома. У 1991 годзе падчас вайны ў Персідскім заліве ён, італьянец, быў адзіным іграком баскетбольнай каманды “Seton Hall University”, які адмовіўся насіць на сваёй уніформе выяву амерыканскага сцяга. Калі кпіны балельшчыкаў розных краін з яго неканформных паводзінаў сталі невыноснымі, ён пакінуў каманду і вярнуўся ў Італію.
    Але ёсць яшчэ адна прычына падпарадкавання: група можа стаць крыніцай каштоўнай інфармацыі. Калі мы падзяляем перакананні іншых, мы рэагуем на інфармацыйны сацыяльны ўплыў. Як у выпадку з удзельнікамі эксперымента Шэрыфа, якія не былі ўпэўнены, на якую адлегласць перасунулася святло, — ці не падаецца вам, што мае сэнс даверыцца меркаванням іншых людзей? “Той, хто ніколі не адмаўляецца ад сваіх меркаванняў, любіць сябе больш, чым праўду”,— заўважае Жазэф Джубер, французскі эсэіст XVIII стагоддзя.