• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Тлушчавыя клеткі. Непасрэднымі паказчыкамі тлустасці цела з'яўляюцца памер і колькасць тлушчавых клетак. Дарослы чалавек у сярэднім мае каля 30
    мільярдаў такіх мініяцюрных ёмістасцей паліва, палова з якіх размешчана пад скурай. Тлушчавая клетка можа быць і адносна пустой, як шар, з якога выпусцілі паветра, і запоўненай да адказу. У атлусцелых людзей тлушчавыя клеткі могуць раздзімацца ўдвая і ўтрая, а потым дзяліцца. Як толькі колькасць тлушчавых клетак узрастае — зза генетычнай схільнасці чалавека да такога росту, асаблівасцей харчавання ў раннім дзяцінстве або пераядяння ў сталым узросце — яна ўжо не знізіцца ніколі. Калі чалавек садзіцца на дыету, тлушчавыя клеткі могуць сціскацца, але яны не знікаюць.
    Адной з галоўных асаблівасцей тлушчавых клетак з'яўляецца тое, што наша цела захоўвае іх, як толькі мы іх набылі. Другая асаблівасць у тым, што тлушчавая тканка мае нізкую ступень метабалізму (здольнасць траціць назапашаную энергію). У параўнанні з іншымі тканкамі цела тлушч патрабуе для сябе менш энергіі, што паступае з прадуктамі харчавання. Такім чынам, як толькі мы тлусцеем, нам трэба менш харчу для падтрымкі вагі цела, чым у той час, калі мы вагу набіралі.
    Хгмія цела. Ёсць некалькі прычын, чаму тлушч назапашваецца ў арганізме чалавека. У раздзеле 12 мы пісалі ўжо, што інсулін выклікае кароткачасовы голад, дапамагаючы пераўтварыць цукар, які ўтрымліваецца ў крыві, у тлушч, і выдзяляецца ў адказ на розныя харчовыя раздражняльнікі (асабліва ў людзей, адчувальных да выгляду і паху ежы). 3за таго, што сядзець на дыеце даводзіцца часта, тоўстыя людзі асабліва актыўна рэагуюць на такія стымулы.
    Усе прыведзеныя вышэй сцверджанні наконт атлусцення — праўдзівыя.
    Максімальная вага цела і метабалізм. Шмат вучоных лічаць, што ёсць і яшчэ адна прычына, чаму атлусцелым людзям так цяжка пахудзець і заставацца стройнымі. “Тэрмастаты” іх вагі ўстаноўлены на адзнацы вышэйшай, чым сярэдняя адзнака вагі цела. Калі вага цела падае ніжэй устаноўленай максімальнай рысы, узмац
    476 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    няецца пачуццё голаду і запавольваецца абмен рэчываў (метабалізм). Паводле слоў атлусцелых людзей, якія прытрымліваюцца жорсткай дыеты, асабліва непрыемным бывае рэзкі спад абмену рэчываў. Хуткае зніжэнне вагі цела ў першыя 3 тыдні такой дыеты потым запавольваецца. У адным эксперыменце [Bray, 1969] атлусцелыя людзі, якія знізілі штодзённую норму калорый з 3 500 да 450, страцілі толькі 6% сваёй вагі — часткова таму, што хуткасць абмену рэчываў упала на 15%. Цела, такім чынам, прыстасоўваецца да галадання, спальваючы менш калорый, а да залішняй колькасці калорый — спальваючы іх хутчэй. Вось чаму зніжэнне штодзённага рацыёну на 3 500 калорый можа і не знізіць вагу цела на адзін фунт. Вось чаму калі тэрмін дыеты мінаецца, a цела ўсё яшчэ захоўвае энергію, колькасць ежы, якая да дыеты толькі падтрымлівала вагу цела, можа зараз яе павялічваць.
    Менавіта індывідуальныя адрозненні ў абмене рэчываў тлумачаць, чаму насуперак стэрэатыпу тоўстага абжоры два чалавекі аднолькавага ўзросту, росту і ўзроўню фізічнай актыўнасці могуць мець аднолькавую вагу цела нават тады, калі адзін з іх есць удвая больш за другога. Або чаму адзін чалавек, які есць менш за другога з такім жа ўзроўнем фізічнай актыўнасці, можа мець большую вагу [Rose & Williams, 1961],
    Генетычны фактар. Даследаванні прыёмных дзяцей і блізнятаў сведчаць аб ролі генетычнага фактару. Атлусцеласць прыёмных дзяцей адпавядае камплекцыі іх біялагічных, а не прыёмных бацькоў [Price, 1987]. У ходзе лабараторнага эксперымента некалькі пар блізнятаў на працягу 14 тыдняў спажывалі кожны дзень дадатковую тысячу калорый, і адны пары блізнятаў папаўнелі, а другія захавалі сваю вагу [С. Bouchard & others, 1990]. Калі адзін блізнюк з пары набываў лішнюю вагу, то гэта ж здаралася і з другім. Больш таго, гомазіготныя блізняты звычайна маюць аднолькавую вагу, нават тады, калі выхоўваюцца паасобку [Eckert & others, 1987]. Залішняя вага — гэта не проста вынік з'ядання вялікай колькасці марожа
    нага з шакаладам, сіропам і ўзбітымі вяршкамі. А пахудзенне — гэта не проста ўстрыманне ад пераядання.
    Аднак не ўсё абумоўлена генамі. Сваю ролю ў справе набыцця залішняй вагі адыгрываюць таксама пол і культурная традыцыя. Блізнятыжанчыны больш адрозніваюцца паміж сабой па вазе, чым блізнятымужчыны. Хутчэй харчаваннем і фізічнай актыўнасцю, чым генамі, можна растлумачыць, чаму атлусцелых жанчын сустракаецца ў 6 разоў больш сярод бедных, чым сярод багатых пластоў насельніцтва; чаму атлусценне больш характэрна для амерыканцаў, чым для японцаў і еўрапейцаў , чаму ў 1988 годзе было больш поўных амерыканцаў, чым у 1900. Як ні дзіўна, але рост колькасці атлусцелых амерыканцаў супаў з ідэалізацыяй худзізны. У большасці топмадэлей і актрыс утрыманне тлушчу ў арганізме наўрад ці перавышае палову нормы нармальнай жанчыны, якая складае 22—26% вагі цела [Brownell, 1991].
    Пахудзенне. Мабыць, вы спачуваеце атлусцелым людзям: “У іх мала шанцаў пахудзець і застацца такімі. Калі пасля галоднай дыеты яны і пахудзеюць, абмен рэчываў запаволіцца і галодныя тлушчавыя клеткі закрычаць: “Накарміце нас”. I сапраўды, таўстуна, які набыў нармальную вагу, можна параўнаць з паўгалодным. Калі вага цела падтрымліваецца ніжэй прывычнага ўзроўню, то арганізм “думае”, што яго мораць голадам. Пасля пахудзення атлусцелыя людзі выглядаюць нармальна, але іх тлушчавыя клеткі становяцца дробнымі, трата калорый зніжаецца, і падобна паўгалодным удзельнікам эксперымента, з якімі мы сустракаліся ў раздзеле 12, іх не пакідаюць думкі аб ежы.
    Усе гэтыя факты дапамагаюць зразумець, чаму большасць людзей, якім удалося пахудзець у выніку выканання спецыяльных праграм, у рэшце рэшт набіраюць ранейшую вагу [Wing & Jeffery, 1979]. У адным эксперыменце назіралі за 207 атлусцелымі людзьмі, якія на працягу 2х месяцаў моцна пахудзелі ў бальнічных умовах [Johnson & Drenick, 1977]. Палова з іх вярнула сваю былую вагу на
    Раздзел 17 Стрэс і здароўе 477
    працягу трох гадоў, і практычна праз 9 гадоў усе зноў атлусцелі. Падтрымцы нармальнай вагі цела пасля пахудзення садзейнічаюць спецыяльныя праграмы, якія змяняюць звыклы лад жыцця чалавека, а таксама асаблівасці яго харчавання. Аднак і ўдзельнікі такіх праграм звычайна зноў набываюць шмат страчаных кілаграмаў. Калі ідэалы прыгажосці ў грамадстве прыходзяць у сутыкненне з фізіялагічнымі патрэбамі чалавека, то перамагаюць апошнія. Вось чаму камерцыйныя праграмы пахудзення могуць з поўным правам обвяшчаць, што яны дапамагаюць пахудзець толькі на нейкі час. A для большасці людзей адзіным сродкам доўгатэрміновай падтрымкі нармальнай вагі цела з'яўляецца худы кашалёк.
    Асабліва драматычнымі бываюць няўдалыя спробы захаваць нармальную вагу цела пасля пахудзення. Вось гісторыя Рэя Гоўлдсміта, мужчыны ростам у 5 футаў 6 дзюймаў, які пахудзеў з 300 да 170 фунтаў:
    “Пасля пахудзення мяне апанавала думка, як захаваць нармальную вагу. Я рабіў усё магчымае: змяніў стыль паводзінаў, стараўся менш есці і г. д. Але аднойчы, калі мне здалося, што я ўсё яшчэ шмат ем і п'ю, я пачаў галадаць 2 дні на тыдзень. Я з'ядаў толькі яблык у дзень, каб захаваць сваю вагу. Я зрабіўся фанатам, мяне палохала думка, што я зноў атлусцею. Я вельмі нерваваўся, і мне здавалася, што я ўсёткі не кантралюю сітуацыю... Я нават звярнуўся да гіпнатызёра, каб перастаць есці, і пачаў галадаць 3 дні на тыдзень.
    Праз год з паловай да мяне вярнуліся страчаныя 130 фунтаў. Я пачаў змагацца з імі, як апантаны... Мне ўдалося збавіцца ад іх... Я страціў 130 фунтаў. Я змог гэта зрабіць. Чалавек, бясспрэчна, можа гэта зрабіць. Я, напэўна, і далей змагаўся б з гэтымі фунтамі, але ўжо не ведаў — як” [WGBH, 1983].
    Барацьба з залішняй вагой вядзецца зараз інтэнсіўней, чым калінебудзь paHeft, асабліва ў Паўночнай Амерыцы, дзе праблемы вагі цела і дыет займаюць насельніцтва больш, чым, скажам, у Аўст
    раліі або ў краінах Трэцяга свету [Rothblum, 1990; Tiggemann & Rothblum, 1988]. Амерыканцы, імкнучыся збавіцца ад лішняй вагі, трацяць 33 мільярды даляраў у год [Scanlan, 1990]. У 1986 годзе Нацыянальны статыстычны цэнтр здароўя адзначыў, што 27% мужчын і 46% жанчын стараліся пахудзець.
    Яшчэ больш жадаючых пахудзець было сярод падлеткаўдзяўчынак (56%) у параўнанні з падлеткаміхлопчыкамі (23%) [Gallup Organization, 1988]. На што яшчэ трэба звярнуць увагу жадаючых пахудзець, акрамя тлушчавых клетак, хімічнага складу крыві, індывідуальнага ўзроўню вагі цела, метабалізму і генетычнага фактару? Мы рэкамендуем спачатку падлічыць выдаткі. Падтрымка нармальнай вагі цела пасля пахудзення — справа нялёгкая. Некаторыя вучоныя лічаць, што чым большымі будуць перапады ў вазе цела ад дыеты да дыеты, тым хутчэй арганізм пераключаецца на захоўванне энергіі шляхам запавольвання абмену рэчываў з кожнай новай дыетай. Келі Браўнэл і калегі пацвердзілі гэты эфект паўторных дыет (дыет “уоуо”), калі спачатку адкормлівалі пацукоў, потым садзілі іх на галодную дыету і зноў паўтаралі цыкл набыцця і страты вагі. Пасля першай галоднай дыеты пацукі страцілі залішнюю вагу за 21 дзень, а набылі яе зноў за 46 дзён. Пасля другой дыеты пацукі, спажываючы такую ж самую колькасць ежы, страцілі залішнюю вагу за 46 дзён і набылі яе зноў за 24 [Brownell & others, 1986].
    Можа здацца, што на прыкладзе папярэдніх галаданняў арганізм вучыцца, як захаваць сваю індывідуальную вагу, абараняючы сябе ад таго, што разумеецца ім як голад. Таму замест таго, каб прытрымлівацца прынцыпу “калі не ўдалося адразу, паўтары ўсё зноў”, трымайцеся лепш прынцыпу “пастарайся ўсё зрабіць адразу”. Пачынайце галаданне толькі тады, калі ў вас на гэта ёсць сур'ёзная прычына і калі вы валодаеце дастатковай самадысцыплінай, каб абмежаваць сябе ў ядзе. Для большасці людзей падтрымка пастаяннай вагі цела азначае змену рэжыму харчавання на ўсё жыццё разам з энергічнымі заняткамі фізічнымі практыкаваннямі.
    478 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    Хоць падтрымка нармальнай вагі цела патрабуе пастаянных намаганняў, Стэнлі Шахтэр ставіцца да яе не так песімістычна, як большасць даследчыкаў [Schachter, 1982], Ён тлумачыць пераважную большасць няўдалых спроб захаваць нармальную вагу недасканаласцю саміх праграм пахудзення. Але ён заўважае таксама, што людзі, якія імкнуцца пахудзець з іх дапамогай, — гэта асобая катэгорыя