Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Роля хворага
Набліжаючыся да клінікі, місіс Эрнандэс хвалюецца, яна шукае адказ на пытанне, ці варта жанчыне ва ўзросце за 70 гадоў рабіць аперацыю на сэрцы. Запоўніўшы ўсе неабходныя фармуляры, яна апранаецца ў звычайны бальнічны халат і застаецца ў пустым пакоі з белымі сценамі побач з трыма іншымі хворымі. Час ад часу — яна дакладна не ведае калі — у пакой заходзяць сёстры і санітары, каб уваткнуць ёй у цела іголку або на калясцы адвезці на якуюнебудзь іншую працэдуру, патрэба ў якой не тлумачыцца. Шматлікія людзі з медперсаналу размаўляюць з ёй неяк дзіўна, як быццам яна малое дзіця. “Ляжце на гэты стол, дара
жэнькая, — загадвае ёй рэнтгенолаг, — а мы зазірнем у ваш жывоцік”. Візіты сяброў і родных на нейкі час забаронены, яны то нечакана з’яўляюцца, то зноў знікаюць, і місіс Эрнандэс траціць усялякі кантроль над сваімі кантактамі як з блізкімі, так і з медперсаналам.
Канечне, сітуацыя, у якой апынулася місіс Эрнандэс, характэрная не для ўсіх клінічных хворых. Аднак такое абыходжанне з хворымі дастаткова распаўсюджанае, каб прыцягнуць увагу псіхолагаў да рэакцыі людзей, бездапаможных ва ўмовах клінікі. Мы ведаем, што страта кантролю над падзеямі, якія з намі адбываюцца, робяць гэтыя падзеі асабліва непрыемнымі. Людзі, якія, па словах псіхолага Шалі Тэйлара [Taylor], у клініках бяруць на сябе ролю добрага пацыента, выказваючы сваю прыязнасць, непатрабавальнасць і безумоўнае падпарадкаванне медыкам, больш, чым іншыя хворыя, трацяць кантроль над сабой. “Станоўчыя” паводзіны могуць аказацца ў шкоду самім пацыентам, якія адчуваюць сябе безабароннымі, падаўленымі і ўстрывожанымі. А паколькі большасць з нас, зразумела, з'яўляецца добрымі пацыентамі, урачы недаацэньваюць іх жаданне атрымаць праўдзівую інфармацыю [Krupat, 1986].
Але і тыя, што набылі рэпутацыю незгаворлівых, патрабавальных, вечна незадаволеных, дрэнных пацыентаў, таксама знаходзяцца не ў лепшым становішчы, бо, як нам ужо вядома, злосць і варожасць патрабуюць за сябе высокай платы. Больш таго, медперсанал можа пазбягаць кантактаў з такімі пацыентамі або ўціхамірваць іх рознымі прэпаратамі. Лепш за ўсё было б зняць стрэс шляхам прыцягнення і бездапаможных “добрых”, агрэсіўных “дрэнных” пацыентаў да сумеснага з урачом рашэння, які курс лячэння выбраць, каб потым сам хворы мог актыўна ўплываць на працэс свайго выздараўлення [Pomerleau & Rodin, 1986],
Што яшчэ можна зрабіць, каб знізіць стрэс, выкліканы медыцынскімі працэдурамі? Уявіце сабе сітуацыю: вы толькі што трапілі ў клініку, а на наступны дзень вас будуць аперыраваць. Ці трэба доктару сардэчна запэўніваць вас у тым, што “будзе зусім не страшна"? Мо яму лепш
464 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
сказаць усю праўду наконт таго, што вас чакае, каб вы маглі падрыхтавацца да моцнага болю? Эксперыменты паказалі, што праўдзівая інфармацыя аб тым, што вас чакае ў час медыцынскай працэдуры і пасля яе, разам са слушнымі парадамі зніжае пакуты [Suis & Wan, 1989], Калі хворыя ведаюць, што ўсё ідзе па плану, яны хвалююцца менш. А калі яны менш хвалююцца, то могуць лягчэй пераадолець аперацыйныя цяжкасці. Адзін пацыент у час доследу растлумачыў: “Я ведаў, што можа быць моцны боль, таму, калі забалела ў баку, я сказаў сабе, што не варта хвалявацца, ўсё ідзе, як трэба” [Janis, 1969, с. 98].
Адносіны да лячэння. Звычайна лічылася, што калі доктар загадвае, хворы яму падпарадкоўваецца. Але каля 250 доследаў, праведзеных на працягу 1974— 1977 гадоў, паказалі, што амаль палова ўсіх хворых не выконваюць рэкамендацыі ўрачоў [Adler & Stone, 1984]. Хворыя перастаюць ужываць выпісаныя ўрачом лякарствы, не звяртаюць увагі на яго парады весці здаровы лад жыцця, не паведамляюць яму аб узнаўленні сімптомаў хваробы. Толькі палова людзей з вельмі небяспечным ціскам крыві, якія звяртаюцца да ўрачоў, строга вытрымліваюць неабходны рэжым лячэння. Каля паловы жанчын, якія хварэлі на рак грудзей, ігнаруюць парады ўрачоў пастаянна займацца самаправеркай.
Чаму шмат хворых не выконваюць прадпісанні ўрачоў? У некаторай ступені гэта і добра, што пацыенты не выконваюць бяздумна усе патрабаванні. Аднак даволі значная колькасць хворых проста не разумее інструкцый. Калі хворым кажуць прымаць лякарства для “захавання вады ў арганізме”, яны могуць зразумець гэта так: “Прымі таблетку тады, калі неабходна затрымаць ваду” [Mazullo & others, 1974], А часамі самі інструкцыі па ўжыванні лякарстваў з’яўляюцца двухсэнсоўнымі. Ці датычыць інструкцыя “прымайце па адной таблетцы кожныя 6 гадзін” толькі часу, калі чалавек не спіць, гэта значыць — 3 таблеткі ў дзень?
Але часцей пацыенты добра ведаюць, якія паводзіны спрыяюць умацаванню зда
роўя. I тым не менш, калі аддаленыя ў часе выгоды, якія дае здаровы лад жыцця, уступаюць у супярэчнасць з неабходнасцю штодзень займацца фізкультурай, часта паласкаць зубы або кінуць курыць, то вынік не на іх карысць. Прыгадайце з раздзела 8 “Навучанне”, што імгненныя падмацаванні з'яўляюцца больш эфектыўнымі, чым аддаленыя ў часе. Мы ведаем, што з цягам часу курэнне можа падарваць здароўе і што задавальненне ад яго часовае і сумніцельнае — і ўсё ж працягваем курыць. Мы ведаем, што высокі ціск крыві небяспечны для здароўя, і ўсё ж ігнаруем гэта, асабліва тады, калі лякарства ад ціску можа даваць пабочны эфект, напрыклад, палавую імпатэнцыю. Такім чынам, дзеля выканання ўрачэбных рэкамендацый трэба рабіць так, каб кожны разумны ўчынак хворага станоўча падмацоўваўся.
Умацаванне здароўя
Звычайна людзі звяртаюцца да ўрачоў, калі трэба ўстанавіць дыягназ захворвання і лячыць яго. Гэта, на думку прыхільнікаў паводзінавай медыцыны, нагадвае сітуацыю, калі чалавек нядбайна абыходзіцца са сваім аўтамабілем і ідзе да аўтамеханіка, калі ён ужо зламаўся. Зараз, калі мы зразумелі, наколькі нашы паводзіны і адносіны да жыцця ўплываюць на здароўе, больш увагі ўдзяляецца падтрымцы здароўя: метадам барацьбы са стрэсамі, прафілактыцы захворванняў і здароваму ладу жыцця.
Пераадольванне стрэсу
Пераадольванне стрэсу можа азначаць наш выклік праблеме або пазбяганне яе і захады, скіраваныя на яе папярэджанне. Аднак стрэс — гэта непазбежны кампанент сучаснага жыцця. Гэты факт разам з усведамленнем таго, што частыя стрэсы выклікаюць сардэчныя захворванні, зніжэнне імунітэту да хвароб і іншыя недамаганні, папярэджвае аб небяспецы. Калі стрэсу нельга пазбегнуць шляхам змянення сітуацыі або яе ігнаравання, трэба навучыцца спраўляцца з ім. Пераа
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 465
доленню стрэсу садзейнічаюць аэробіка, сістэма біялагічнай зваротнай сувязі, рэлаксацыя і шматлікія ўстановы сацыяльнай падтрымкі.
Аэробіка. Існуе шмат сведчанняў таго, што аэробіка (працяглыя фізічныя практыкаванні пад музыку), няспешная язда і бег не толькі паляпшаюць работу сэрца і лёгкіх, але і зніжаюць стрэс, дэпрэсію, нервознасць. Людзі, якія рэгулярна займаюцца аэробікай, лягчэй спраўляюцца са стрэсам, дэманструюць большую ўпэўненасць у сваіх сілах і не так часта паддаюцца дэпрэсіі [Brown, 1991; Hogan, 1989]. Але калі сказаць наадварот — людзі, трапіўшыя ў стрэсавы і дэпрэсіўны стан, менш займаюцца аэробікай, то тады незразумела, дзе прычына, а дзе вынік.
У эксперыментах гэтая праблема вырашаецца так: людзям, якія знаходзяцца ў стане стрэсу, дэпрэсіі або неспакою, рэкамендуюць лячэнне альбо аэробікай, альбо іншымі сродкамі. У адным такім эксперыменце [McCann & Holmes, 1984], адну трэць групы студэнтак каледжа, якія знаходзіліся ў стане лёгкай дэпрэсіі, прызначылі да заняткаў аэробікай, другую трэць — да лячэння рэлаксацыяй, a апошняя трэць групы не атрымлівала ніякага лячэння і стала кантрольнай групай. Як бачна на мал. 17.10, праз 10 тыдняў у студэнтак, якія займаліся аэробікай, назіралася самае значнае зніжэнне дэпрэсіі. Іншыя даследаванні пацвярджаюць, што фізічныя практыкаванні ўздымаюць настрой. Матросы на караблях сведчаць, што яны лягчэй пераносяць стрэс, калі займаюцца фізічнай працай [Pavett & others, 1987]. Неаднаразовыя апытанні, частка якіх праводзілася органамі аховы здароўя, паказалі, што канадцы і амерыканцы бываюць больш упэўненымі ў сабе, дысцыплінаванымі і псіхічна ўраўнаважанымі, калі знаходзяцца ў добрай фізічнай форме [Stephens, 1988], Нават 10хвілінная хадзьба забяспечвае добрае самаадчуванне на працягу 2х гадзін, павышаючы энергію і зніжаючы напружанасць [Thayer, 1987].
Безумоўна, фізічная актыўнасць ўмацоўвае здароўе. Адно 16гадовае даследаванне 17 тысяч сталых людзей, выпуск
эксперыменту
эксперыменту
Мал. 17.10. Аэробіка і дэпрэсія. Жанчыны, якія бралі ўдзел у праграме па аэробіцы, выявілі значна большае зніжэнне дэпрэсіі ў параўнанні з жанчынамі, якія займаліся рэлаксацыяй, або тымі, якія не ўдзельнічалі ў аздараўленчых праграмах [McCann & Holmes, 1984].
нікоў Гарвардскага універсітэта, выявіла, што людзі, якія рэгулярна займаліся фізічнымі практыкаваннямі, звычайна жылі больш [Paffenbarger & others, 1986]. Яшчэ адно даследаванне 15 тысяч служачых карпарацыі “Control Data” паказала, што тыя супрацоўнікі карпарацыі, якія займаліся спортам, на 25% менш дзён правялі ў бальніцах, чым іх калегі [Anderson & Jose, 1987], Агульныя вынікі 43 іншых даследаванняў сведчаць: у параўнанні з тымі, хто вядзе маларухомы лад жыцця, людзі, якія энергічна займаюцца фізічнымі практыкаваннямі, маюць удвая меншую колькасць сардэчных прыступаў [Powell & others, 1987]. Жыццё — гэта рух. Хопіць аб'ядацца пудынгамі, больш часу на праполку бульбы!
Зараз даследчыкі цікавяцца, чаму аэробіка знімае стрэс і негатыўныя эмоцыі. Як вядома, практыкаванні ўмацоўваюць сэрца, зніжаюць ціск крыві і рэакцыю ціску крыві на стрэс [Perkins & others, 1986; Poviario & others, 1984]. Можа, фізічныя практыкаванні павялічваюць выпрацоўку нейратрансмітэраў (напрыклад, эндарфінаў), якія ўздымаюць настрой? Ці лепшае самаадчуванне з'яўляецца пабочным эфектам росту тэмпературы цела, рассла
30 Зак. 376
466 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
блення мышцаў і глыбокага здаровага сну, які потым надыходзіць? Ці эмацыянальны стан чалавека паляпшае адчуванне Taro, што ім штосьці здзейснена, а яго здароўе палепшылася? Усё гэта дапамагае растлумачыць, чаму фізічныя практыкаванні зніжаюць стрэс і паляпшаюць самаадчуванне [Martinsen, 1987],