Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Гэтак жа бывае і з людзьмі: усвядоміўшы страту кантролю над стрэсавай сітуацыяй, мы лёгка паддаёмся хваробам. Як ўжо адзначалася ў раздзеле 14, старыя хворыя людзі, якія знаходзяцца дома і не могуць распараджацца сабой, згасаюць і паміраюць хутчэй, чым іх аднагодкі [Rodin, 1986],
Яшчэ адзін фактар, які ўплывае на нашу ўспрымальнасць да стрэсу, — гэта аптымізм. Псіхолагі Майкл Шаер і Чарльз Карвер сцвярджаюць, што аптымісты — людзі, якія прытрымліваюцца дэвіза “Пры найгоршым я заўсёды чакаю лепшага” —
Мал. 17.5. Канфлікт прыцяжэнне—пазбяганне. Па меры таго, як людзі набліжаюцца да мэты, ухіленне ад яе часткова перавышае набліжэнне, што выклікае нерашучасць.
больш паспяхова змагаюцца са стрэсамі і маюць лепшае здароўе [Scheier & Carver, 1991], У апошні месяц семестра студэнты, якіх лічаць аптымістамі, менш стамляюцца і радзей хварэюць. Аптымісты рэагуюць на стрэс ніжэйшым ціскам крыві і хутчэй папраўляюцца пасля складаных аперацый на сэрцы.
Чаму ж усведамленне немагчымасці кантраляваць сітуацыю і песімізм садзейнічаюць розным захворванням? Доследы над жывёламі і вывучэнне людзей пацвярджаюць той факт, што страта кантролю выклікае ўзмоцненую выпрацоўку гармонаў стрэсу. Калі пацукі не могуць
Мал. 17.6. Уплыў на здароўе ў выніку страты кантролю над стрэсам. “Самастойны” пацук злева можа спыніць болевае ўздзеянне, павярнуўшы колца. 3за таго, што ён кантралюе стрэсавую сітуацыю, у яго менш шанцаў атрымаць язвы, чым у пацука справа ад яго. “Падпарадкаваны” пацук у цэнтры малюнка атрымлівае такія ж самыя ўдары, што і самастойны. Але паколькі ён не кантралюе сітуацыю, ён больш схільны да атрымання язваў [Weiss, 1977].
"Самастойны" пацук
"Падпарадкаваны" пацук
Кантрольны пацук
Кнопка кантролю за болевым уздзеяннем
Крыніца электрашоку
Ніякіх сувязей з крыніцай шоку
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 455
кантраляваць шок, а людзі — сваё асяроддзе, павышаецца ўзровень картызолу ў арганізме і зніжаецца імунітэт [Rodin, 1981]. Дзікія жывёлы, якія жывуць у няволі, часцей перажываюць стрэс і часцей хварэюць, чым іх суродзічы на волі [Roberts, 1988]. Цесната ў перанаселеных раёнах горада, у перапоўненых турмах і студэнцкіх інтэрнатах таксама садзейнічае зніжэнню кантролю за сітуацыяй і павышэнню ўзроўню стрэсавых гармонаў і ціску крыві [Fleming & others, 1987; Ostfeld & others, 1987].
Стрэс i захворванні сэрца
Даволі рэдкае захворванне ў XIX стагоддзі — каранарная хвароба сэрца, звужэнне сасудаў, якія сілкуюць сардэчную мышцу, — было галоўнай прычынай смерці ў Паўночнай Амерыцы да 50х гадоў нашага стагоддзя. Толькі ў ЗША больш чым паўмільёна людзей паміраюць штогод ад сардэчных хвароб. Чым растлумачыць гэты незвычайны лік смерцяў ад сардэчных захворванняў? Зразумела, што ў наш час павялічылася працягласць жыцця, а старыя людзі больш успрымальныя да хвароб. (3 выкараненнем такіх хвароб, як дыфтэрыя, расце колькасць іншых захворванняў.) Але рост працягласці жыцця не можа растлумачыць, чаму шмат маладых людзей паміраюць ад сардэчных хвароб [Chesney, 1984].
Сярод фактараў, якія павялічваюць рызыку сардэчнага захворвання, — курэнне, залішняя вага, спадчыннасць, тлустая ежа, фізічная неактыўнасць, павышаны ціск крыві і павышаны ўзровень халестэролу. Але нават з улікам усіх гэтых фактараў усё ж цяжка растлумачыць многія выпадкі сардэчных захворванняў. Ёсць людзі, якія мала рухаюцца, пераядаюць, кураць, але не маюць сардэчных хвароб, а іншыя, наадварот, не кураць, маюць зграбную постаць, робяць фізічныя практыкаванні — і пакутуюць ад іх.
Што яшчэ спрыяе хваробам? У 1956 годзе даследчыкі заўважылі адну цікавую з’яву [Friedman & Ulmer, 1984]. Вывучаючы рацыён харчавання белых жанчын, членаў Лігі юніёраў з СанФранцыска, a таксама іх мужоў, Фрыдман і Розенман
заўважылі, што хоць жанчыны спажывалі з ежай столькі ж халестэролу і тлушчу, колькі іх мужы, яны не так хварэлі на сэрца. Можа прычына ў палавых гармонах? “He, — прызналі вучоныя, — бо жанчыны Афрыкі і Амерыкі з аднолькавымі палавымі гармонамі, якія значна часцей перажываюць розныя стрэсы, такія ж успрымальныя да сардэчных хвароб, як і іх мужы”.
Прэзідэнт Лігі юніёраў сказала, што ведае адказ на пытанне: “Калі вам і сапраўды цікава даведацца, чаму нашы мужы маюць сардэчныя прыступы, то я адкажу. Прычына гэтаму — стрэс, які яны штодзень маюць на працы. Бо калі мой муж прыходзіць увечары дадому, яму трэба порцыя марціні, каб расслабіцца”.
Хоць у медыцынскіх кнігах таго часу не было і намёку на тое, што стрэс можа прыводзіць да смерці, Фрыдман і Розенман зацікавіліся яго ўплывам на хваробы сэрца. Сотням работнікаў прамысловых прадпрыемстваў і медыкаў яны разаслалі анкеты з пытаннем, што, на іх думку, з’яўляецца прычынай сардэчных прыступаў у іх сяброў або пацыентаў. I тыя, і другія выказалі меркаванне, што хваробам сэрца садзейнічаюць стрэсы, звязаныя з неабходнасцю зрабіць якінебудзь рашучы крок у жыцці або з канкурэнцыяй за месца пад сонцам.
Каб на практыцы праверыць версію залежнасці сардэчных хвароб ад стрэсаў, Фрыдман і Розенман змералі ўзровень наяўнасці халестэролу ў крыві і хуткасць яе згусання ў 40 амерыканскіх падатковых інспектараў. 3 сакавіка і да снежня адобва гэтыя паказчыкі магчымай каранарнай недастатковасці былі зусім нармальнымі. Затым, па меры таго, як падатковыя інспектары пачыналі актыўна працаваць са сваімі кліентамі, каб да 15 красавіка — апошняга тэрміну — сабраць усе падаткі, утрыманне халестэролу ў іх крыві і хуткасць яе згусання ўзняліся да небяспечнай рысы. Але ў маі і чэрвені, калі апошнія тэрміны мінулі, гэтыя паказчыкі зноў нармалізаваліся. Здагадка даследчыкаў пацвердзілася: стрэс небяспечны для сэрца.
Наступным крокам Фрыдмана і Розенмана стала класічнае 9гадовае дас
456 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
ледаванне больш чым 3х тысяч здаровых людзей ва ўзросце ад 35 да 59 гадоў. Спачатку яны апытвалі кожнага на працягу 15 хвілін, каб выявіць падрабязнасці рэжыму іх работы і харчавання. У час апытання яны звярталі ўвагу на манеру чалавека размаўляць і на іншыя асаблівасці паводзінаў. Тых людзей, якія здаваліся высокарэактыўнымі, схільнымі да канкурэнцыі, рашучымі, нецярплівымі, з абвостраным адчуваннем часу, павышанай матывацыяй, прыкметамі вербальнай агрэсіўнасці, даследчыкі аднеслі да тыпу А. Прыкладна такую ж групу людзей, якія праяўлялі большую цярпімасць, яны аднеслі да тыпу Б. I якая група, на вашу думку, аказалася больш схільнай да сардэчных захворванняў? К канцу даследавання 257 чалавек мелі сардэчныя прыступы, пры гэтым 69% з іх адносіліся да групы А. Такім чынам, у параўнанні з групай Б група А аказалася ўдвая больш схільнаю да хвароб. Больш таго, ніводзін чалавек сярод самых “тыповых” прадстаўнікоў групы Б — з дружалюбным і памяркоўным характарам — не пацярпеў ад сардэчных прыступаў.
Як гэта часта здараецца ў навуцы, цікавае адкрыццё вучоных выклікала вялікі грамадскі рэзананс: мільёны людзей пачалі аналізаваць уласную асобу і прыклейваць да яе і да сваіх сяброў ярлыкі, карыстаючыся праверачнымі спісамі, якія друкаваліся ў газетах і часопісах (накшталт спіса, паказанага на мал. 17.7). Але мінулася эйфарыя, і адбылася пераацэнка адкрыцця, якое здавалася рэвалюцыйным: іншыя вучоныя распачалі працу па ўдасканаленні і дапаўненні высноў, атрыманых Фрыдманам і Розенманам.
Але чаму людзі тыпу А больш схільныя да сардэчных хвароб? Існуюць, прынамсі, 2 тлумачэнні гэтаму: папершае, такія людзі больш кураць, менш спяць, п’юць не малако, а напіткі, якія ўтрымліваюць кафеін [Hicks & others, 1982, 1983], усё гэта спрыяе сардэчным захворванням. Падругое, хваробам садзейнічае і тэмперамент. У стане рэлаксацыі няма розніцы паміж станам людзей тыпу А і Б. Але пры стомленасці, калі яны стаяць перад неабходнасцю зрабіць нейкі выбар або калі ім пагражае прымус ці страта сама
Да якога тыпу людзей вы належыце?
Тып A
1) вельмі схільны да канкурэнцыі
2) заўсёды на нагах, спяшаецца
3) рашучы
4) ва ўсім патрабуе дасканаласці
5) амбіцыёзны, прагне хуткай кар’еры
6) “працаголік”, нават у гульні
Тып Б
1) нясхільны да канкурэнцыі
2) расслаблены, стрыманы
3) талерантны
4) разумее іншых, даруе недахопы
5) перакананы ў сваёй праваце і задаволены працай
6) з задавальненнем праводзіць вольны час і выхадныя.
Мал. 17.7. Адна са шматлікіх анкет. якія друкаваліся ў сродках масавай інфармацыі, для самаацэнкі сваіх паводзінаў, каб высветліць, да якога тыпу, А ці Б, чалавек належыць [Reader’s Digest, 1984].
кантролю, людзі тыпу А бываюць фізіялагічна больш рэактыўнымі. Сакрэцыя гармонаў, частата пульсу і ціск крыві ў іх рэзка ўзрастаюць, між тым як у людзей тыпу Б яны застаюцца ўмеранымі [Krantz & others, 1988]. Напрыклад, калі Рэдфард Уільямс [Williams, 1989], прапанаваў студэнтам універсітэта Дзьюк рашыць некалькі простых матэматычных задач (з узнагародай за хутчэйшае рашэнне), то ўзровень гармонаў зза стрэсу ў студэнтаў тыпу А павысіўся ўдвая. Гэтыя гармоны паскараюць назапашванне бляшак (рубчастых мас, якія ўтвараюцца ў выніку адкладання халестэролу) на сценках артэрый, што выклікае атэрасклероз, або “зацвярдзенне” артэрый. Атэрасклероз таксама садзейнічае павышэнню ціску крыві ў імпульсіўных людзей, што з’яўляецца фактарам рызыкі займець інсульт або інфаркт [Schneiderman & others, 1989],
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 457
Вынікі даследаванняў паказваюць, што рэактыўныя асобы тыпу А бываюць часцей, чым іншыя, “гатовыя” да барацьбы. Калі яны знясілены або вымушаны прымаць рашэнне, іх актыўная сімпатычная сістэма пераразмяркоўвае плынь крыві, накіроўваючы яе ад унутраных органаў да мышцаў (у тым ліку і ад печані, якая выдаляе халестэрол і тлушч з крыві). Такім чынам, у крыві такіх людзей можа ўтрымлівацца празмерная колькасць халестэролу і тлушчу, якія потым адкладваюцца вакол сэрца. Працяглы стрэс можа прывесці да арытміі і нават да смерці, асабліва калі сэрца аслаблена [Kamarck & Jennings, 1991].
Ці можна сцвярджаць, што паводзіны людзей тыпу А абавязкова прыводзяць да сардэчных захворванняў? He, бо некаторыя даследаванні апошніх часоў паказалі невялікую сувязь паміж характарам асобы тыпу А і магчымай хваробай сэрца. Людзі, якія належаць да тыпу А, бываюць не толькі імпульсіўнымі: яны мужна прымаюць выклікі лёсу, прадуктыўна працуюць, імкнуцца да поспеху ў жыцці, a таксама жадаюць ведаць думкі іншых людзей аб сабе [Smith & Anderson, 1986; Strube, 1987]. (Менавіта гэтыя асаблівасці людзей тыпу А прымушаюць іх змяняць свой лад жыцця пасля першага сардэчнага прыступу, што зніжае верагоднасць наступнага [Glass, 1989].) А можа, якаянебудзь спецыфічная асаблівасць характару індывідаў тыпу А схіляе да сардэчных хвароб? Можа, гэта абвостранае адчуванне часу? Здольнасць да канкурэнцыі? Хуткая раздражняльнасць?