• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    •	Якія паводзіны і які лад жыцця дапамагаюць пазбегнуць хвароб і садзейнічаюць умацаванню здароўя?
    •	Як можна панізіць або кантраляваць стрэс?
    Стрэс і хваробы
    Ідучы па сцежцы да лагера Рокі Маўнтын, Карэн пачула шолах каля ног. Убачыўшы грымучую змяю, яна падрыхтавалася да ўцёкаў або да схваткі з ёй: мышцы цела напружыліся, паскорылася выпрацоўка адрэналіну, сэрца закалацілася. Яна кінулася наўцёкі да выратавальнага лагера. Ужо ў лагеры мышцы цела паступова расслабіліся, сэрца перастала трымцець, дыханне суцішылася.
    Аднойчы раніцай Карл выехаў са свайго прыгараднага дома, але быў затрыманы дарожнымі работамі; ён прыпаркаваў
    “У здароўя ёсць свая навука, а таксама і свая хвароба” Элізабет Блэквел, 1860
    машыну каля прыгараднай чыгуначнай станцыі якраз у той момант, калі цягнік з адпраўкай у 8.05 ужо адыходзіў. Сеўшы толькі ў наступны цягнік, ён прыехаў у горад са спазненнем і, энергічна працуючы локцямі, прабіўся праз натоўп пешаходаў да месца сваёй працы. У банкаўскай канторы ён папрасіў прабачэння ў першага кліента, які не мог зразумець, дзе Карл быў увесь працоўны час і чаму звесткі аб яго квартальных інвестыцыях да гэтага часу не падрыхтаваны. Карл з усіх сіл стараўся задобрыць кліента. I толькі пазней заўважыў сваё эмацыянальнае напружанне: цвёрдыя мышцы, сцятыя зубы, спазмы ў жываце.
    Рэакцыя Карэн на стрэс выратавала ёй жыццё, а калі б стрэсавая сітуацыя, у якой апынуўся Карл, перыядычна паўтаралася, то ўзнікла б рызыка атрымаць сардэчнае захворванне, павышаны крывяны ціск і іншыя падобныя непрыемнасці. Больш таго, пастаянна знаходзячыся ў напружанні, ён спаў і рухаўся б менш, a курыў і піў спіртное — больш, што прывяло б, вядома, да пагаршэння стану яго здароўя.
    Стрэс і стрэсфактары
    Стрэс — паняцце шматграннае. Часам яно азначае небяспеку ці пагрозу (“Карл трапіў у стрэсавую сітуацыю”), а часам — нашу рэакцыю на іх. (“Убачыўшы грымучую змяю, Карэн перанесла сапраўдны стрэс”). Каб спалучыць гэтыя два аспекты паняцця стрэс, ахарактарызуем яго як працэс, у якім мы даём ацэнку і рэагуем на нейкія падзеі, названыя стрэсфактарамі, або стрэсарамг, што азначаюць небяспеку або з’яўляюцца выклікам для нас. Стрэсары могуць аказваць станоўчы ўплыў, змушаючы нас мабілізаваць свае сілы, каб пераадолець жыццёвыя цяжкасці. Спартсменычэмпіёны, удачлівыя артысты, палітыкі — усе яны змагаюцца і перамагаюць, калі жыццё кідае ім выклік. Але часцей за ўсё стрэсары ствараюць
    Раздзел 17 Стрэс і здароўе 449
    небяспеку для жыццядзейнасці — для нашага сацыяльнага статуса і працаздольнасці, для здароўя і дабрабыту, для светапогляду і самаацэнкі [Hobfoll, 1989]. I калі такія стрэсы бываюць працяглымі і інтэнсіўнымі, яны выклікаюць душэўныя і фізічныя расстройствы.
    Калі дом разбурыў ураган, то гэта бяда і стрэс. Але і штодзённыя непрыемнасці, узятыя ўсе разам, таксама вядуць да яго.
    Сістэма рэакцый на стрэс. Хоць цікавасць медыкаў да стрэсаў сваімі каранямі сягае ў старажытныя часы Гіпакрата (460—377 да н.э.), але толькі ў 20х гадах нашага стагоддзя фізіёлаг Уолтэр Кэнан навукова пацвердзіў той факт, што рэакцыя арганізма на стрэс з’яўляецца часткай адзінай сістэмы “мозг—цела” [Cannon, 1929], Ён заўважыў, што многія стрэсары — экстрэмальны холад, недахоп кіслароду — эмацыйна ўзрушаюць, выклікаюць узмоцненую выпрацоўку эпінефрыну і норэпінефрыну (вядомых як адрэналін і норадрэналін). Гэтыя гармоны стрэсу трапляюць у плынь крыві з нервовых канцоў сімпатычнай нервовай сістэмы (адрэналінавых залоз). Як мы пісалі ўжо ў раздзеле 13, калі разглядалі эмацыянальнае ўзбуджэнне, гэта толькі частка агульнай рэакцыі на стрэс сімпатычнай нервовай сістэмы. Пры ўзбуджэнні адным з мазгавых праводзячых шляхоў сімпатычная нервовая сістэма паскарае сэрцабіццё і потавыдзяленне, накіроўвае кроў да мышцаў і выслабаняе тлушч з яго запасаў у арганізме — і ўсё гэта адбываецца, каб падрыхтаваць арганізм да таго, што Кэнан называў “барацьба або ўцёкі”. Гэтую рэакцыю Кэнан лічыў цудоўнай адаптацыйнай сістэмай. Фізіёлагі апісалі і яшчэ адну сістэму рэакцый на стрэс (мал. 17.2). На загад цэрэбральнай кары знешняя частка адрэналінавай залозы выдзяляе гармон стрэсу картызол.
    Канадскі вучоны Ганс Сэлье сваёй 40гадовай навуковай працай дапоўніў тэорыю Кэнана і зрабіў стрэс адным з найважнейшых паняццяў і псіхалогіі, і медыцыны [Selye, 1936, 1976]. Гісторыя аб тым, як Сэлье прыйшоў да сваёй канцэпцыі рэакцыі на стрэс, заслугоўвае таго,
    каб пра яе памяталі, асабліва ў час інтэлектуальных пошукаў і няўпэўненасці. Спадзеючыся знайсці новы палавы гармон, Сэлье ўвёў пацукам экстракт гармону яечніка. У выніку гэтага ён назіраў 3 з’явы: павелічэнне кары наднырачнікаў, зморшчванне вілачкавай залозы (якая ўтрымлівае ў сабе белыя крывяныя клеткі, што змагаюцца з хваробамі) і крывацечныя язвы страўнікавакішачнага тракта. Hi адзін з вядомых гармонаў не выклікаў такіх сімптомаў, і Сэлье ўзрадаваўся: “У свае 28 гадоў я, магчыма, стаю на шляху да адкрыцця новага гармону”.
    Але хутка яго радасць змянілася расчараваннем. Калі ён уводзіў пацукам іншыя прэпараты, то назіраў тыя самыя з’явы. Сэлье прыйшоў да высновы, што ўсё гэта, на жаль, зусім не вынік уздзеяння новага гармону:
    “Усе мае надзеі знайсці новы гармон рухнулі. Увесь час і ўсе матэрыялы, аддадзеныя гэтаму даследаванню, былі патрачаны дарэмна.(...) Я быў настолькі расстроены, што некалькі дзён зусім не мог працаваць. Я проста сядзеў у лабараторыі і думаў... I гэты перыяд глыбокага роздуму аказаўся рашаючым фактарам ва ўсёй маёй будучай кар’еры; ён указаў мне шлях да наступнай працы. Калі зноў і зноў я перабіраў у памяці вынікі свайго злашчаснага эксперымента і яго магчымыя тлумачэнні, мне раптам прыйшла ў галаву думка, што на гэтыя вынікі можна паглядзець і ў іншым ракурсе. Калі існуе такая з’ява як аднолькавая рэакцыя арганізма на розныя шкодныя раздражненні... дык агульная значнасць гэтага сіндрому для медыцыны будзе велізарным!” [Selye, 1976].
    Каб канчаткова пераканацца ў сваіх высновах, Сэлье вывучаў рэакцыі жывёл на розныя іншыя стрэсары, такія, як электрашок, траўма ў выніку хірургічнага ўмяшання і розныя механічныя сродкі,
    Згодна з данымі Амерыканскай акадэміі сямейных урачоў, 2/3 візітаў хворых да сваіх сямейных урачоў абумоўлены расстройствамі, выкліканымі стрэсам.
    Уоліс, 1983
    29 Зак. 376
    450 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    Мал. 17.2.
    Адрэналінавыя залозы (над ныркамі) выпрацоўваюць гармоны стрэсу па загаду, атрыманым па двухканальнай сістэме.
    Цэрэбральная кара галаўнога мозга ўспрымае стрэсар
    £
    Сімпатычная нервовая сістэма выдзяляе гармоны стрэсу эпінефрын і норэпінефрын з нервовых канцоў ва ўнутранай частцы адрэналінавых залоз
    
    Ппаталаму^^^^
    \ Гіпофізная залоза
    Гіпофізны гармон у плыні крыві стымулюе знешнюю частку адрэналінавай залозы, і яна выдзяляе гармон стрэсу картызол
    якія стрымліваюць рухомасць жывёлы. Ён заўважыў, што і яны давалі такі ж фізіялагічны эфект. I сапраўды, адаптацыйная рэакцыя арганізма на стрэс здавалася настолькі аднолькавай — як сігнал трывогі, які гучыць незалежна ад таго, які злодзей пранік у памяшканне, — што ён назваў яе агульным адаптацыйным сіндромам (ААС).
    Сэлье лічыў, што ў ААС ёсць 3 стадыі (мал. 17.3). Напрыклад, вы пакутуеце ад фізічнай або душэўнай траўмы. На стадыі 1 у вас узнікае рэакцыя трывогі зза раптоўнай актывізацыі дзейнасці сімпатычнай нервовай сістэмы. Сэрца пачынае біцца хутчэй, кроў прылівае да мышцаў, і вы амаль гатовы страціць прытомнасць. Вы мабілізуеце ўсе свае рэзервы і рыхтуецеся да супраціўлення на стадыі 2. Тэмпература цела, ціск крыві і дыханне застаюцца павышанымі, і тут пачынаецца выдзяленне гармонаў. Калі стрэсавая сітуацыя будзе працяглай, то стрэс можа, у рэшце рэшт, змучыць вас на стадыі 3, знясілення. У стане знясілення вы бываеце схільным да хвароб, а ў экстрэмальных выпадках — да калапсу і смерці.
    Навейшыя даследаванні сведчаць аб невялікіх адрозненнях у рэакцыях арганізма на розныя стрэсфактары. Тым не
    менш, некаторыя медыкі ў наш час аспрэчваюць асноўнае палажэнне Сэлье: што працяглы стрэс выклікае фізічнае разбурэнне арганізма.
    Жыццёвыя падзеі, якія выклгкаюць стрэс. Узровень стрэсу залежыць ад таго, як мы ставімся да падзей нашага жыцця. Адзін чалавек, знаходзячыся ў доме, дзе акрамя яго нікога няма, не будзе звяртаць увагі на розныя скрыпы і шолахі, якімі поўніцца дом, і не будзе мець ніякага стрэсу. Другому ж, наадварот, можа здацца, што па доме нехта ходзіць, і ён будзе адчуваць сябе кепска. Навуковыя даследаванні сканцэнтраваліся на выяўленні ўплыву на здароўе трох тыпаў стрэсараў: катастроф, перамен у жыцці і штодзённых непрыемнасцей.
    Катастрофы. Катастрофы — гэта непрадказальныя, шырокамаштабныя з’явы, такія як вайна і стыхійныя бедствы. I хоць пасля катастроф людзі часта дапамагаюць пацярпелым і суцяшаюць іх, усё ж цяжкія наступствы не могуць не адбіцца на здароўі. Пол і Джэральд Адамс [Paul & Gerald Adams, 1984] дакументальна пацвердзілі гэта на прыкладзе наступстваў вывяржэння вулкана Маўнт Сент
    Мал. 17.3. Агульны адаптацыйны сіндром Сэлье.
    Раздзеп 17 Стрэс і здароўе 451
    Хеленз і выпадзення попелу (1980 год). У параўнанні з такім жа перыядам на працягу папярэдняга года выклікі хуткай дапамогі жыхарамі гарадка Атэла, Штат Вашынгтон, пачасціліся на 34% на працягу 7 месяцаў пасля вывяржэння (мал. 17.4). Фізічныя недамаганні, выкліканыя стрэсам, зарэгістраваныя мясцовай клінікай для псіхічна хворых, падвоіліся, a смяротнасць узрасла на 19%.
    Але ці заўсёды вынікі катастроф такія значныя? Апрацаваўшы 52 навуковыя даследаванні вынікаў вялікіх паводак, ураганаў і пажараў, Энтані Рубоніс і Ленард Бікман заўважылі, што тыповы эфект можа быць больш сціплым, але, тым не менш, адчувальным [Rubonis & Bickman, 1991]. Пасля катаклізму колькасць такіх псіхічных расстройстваў, як дэпрэсія і
    трывожнасць, узрасла ў сярэднім, на 17%. Бежанцы, якія пакідаюць абжытыя мясціны, да таго ж пакутуюць ад душэўных траўмаў, звязаных з пакіданнем роднага дома, раздзяленнем сям’і, неабходнасцю прыстасоўвацца да чужой культуры, чужой мовы, новага ладу жыцця, клімату і сацыяльных нормаў [Williams & Berry, 1991],
    Значныя змены ў жыцці. Другім тыпам стрэсфактараў з’яўляюцца асабістыя жыццёвыя змены — смерць блізкага чалавека, страта работы, жаніцьба або развод. Некаторыя псіхолагі вывучаюць уплыў жыццёвых змен на стан здароўя людзей, імкнучыся выявіць, ці папярэднічаюць яны якомунебудзь захворванню. Іншыя параўноўваюць змены ў жыцці тых,