• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Аднак успомніце, што магутнай зброяй псіхалогіі ў аддзяленні жаданага ад сапраўднага з'яўляецца кантрольная група. На кожнага хлопчыка з праграмы прыходзіўся такі самы хлопчык з кантрольнай групы, які не быў задзейнічаны ў гэтай праграме. МакКорд адшукала гэтых людзей і высветліла, што сярод падлеткаў кантрольнай групы, схільных да правапарушэнняў, у 70% не маецца звестак аб учыненні злачынстваў.
    Акрамя таго, маюцца звесткі, што ў мужчын, не задзейнічаных у праграме, быў меншы працэнт паўторных злачынстваў, меншая схільнасць да алкагалізму, ступень смяротнасці і г.д. Захопленыя водгукі ўдзельнікаў праграмы аказаліся
    падманлівымі. На думку МакКорд, умяшальніцтва ў іх жыццё прывяло да ўзнікнення залежнасці. Ці, магчыма, яно выклікала вельмі вялікія спадзяванні, якія пазней не спраўдзіліся, альбо хлопчыкі пачалі ставіцца да сябе як да асоб, якім патрэбна дапамога.
    Успрыманні медыкаў. Калі б ва ўспрыманнях медыкаў дакладна адбівалася эфектыўнасць іх лячэбнай дзейнасці, то ў нас, напэўна, было б больш прычын для аптымізму. Выпадкаў паспяховага лячэння не так і мала. Да таго ж кожны доктар даражыць кампліментамі сваіх пацыентаў пры развітанні ці калі яны выказваюць сваю ўдзячнасць пазней. Праблема ў тым, што пацыенты прыходзяць па дапамогу пры патрэбе і развітваюцца з урачом пры паляпшэнні, а кантакт падтрымліваюць толькі тады, калі лячэнне іх задаволіла. Псіхатэрапеўты ўсведамляюць і няўдачы, часцей за ўсё — няўдачы сваіх калег, чые пацыенты, адчуўшы толькі часовую палёгку, звяртаюцца да новага доктара са старымі праблемамі.
    Такім чынам, адна і тая ж асоба з аднолькавымі нязменнымі сімптомамі, з адной і той жа праблемай — дэпрэсіяй або шлюбнымі цяжкасцямі, можа ўяўляць сабой “паспяховы” выпадак у практыцы некалькіх спецыялістаў.
    Вызначэнне эфектыўнасці. Як жа нам аб'ектыўна вызначыць эфектыўнасць псіхатэрапіі? Які тып людзей, з якімі скаргамі мае большую ступень паляпшэння і пры дапамозе якога віду псіхатэрапіі? У гэтых пытаннях ёсць як акадэмічны, так і асобасны падтэкст. Калі вы сам ці чалавек, вам неабыякавы, адчувае неспакой ці прыгнечанасць або пакутуе ад пэўнага псіхічнага парушэння, то ці шмат у яго шанцаў вылечыцца з дапамогай псіхатэрапіі?
    Каб лепш ацаніць эфектыўнасць псіхатэрапіі, псіхолагі звярнуліся да кантрольных даследаванняў. Падобныя даследаванні ў пачатку XIX стагоддзя пераўтварылі медыцыну з саматужніцтва (кровапусканне, ужыванне паслабляльнікаў, настояў з раслін і да т. п.) у навуку. Гэтая трансфармацыя адбылася пасля таго, як
    Раздзел 16 Тэрапія 437
    лекарыскептыкі зразумелі, што многія пацыенты папраўляюцца самі па сабе, што большасць модных відаў лячэння нічога не дае, і для таго, каб выдзеліць рацыянальнае зерне, трэба было ўважліва прасачыць за развіццём хваробы — пры пэўным лячэнні і без яго.
    У псіхалогіі пачынальнікам дыскусіі адносна такога даследавання стаў брытанскі псіхолаг Ганс Айзенк [Eysenck, 1952]. Ён прыйшоў да высновы, што вывучэнне вынікаў электрашокавай псіхатэрапіі паказала: у 2/3 пацыентаў, якія не маюць псіхатычных парушэнняў, самаадчуванне значна паляпшаецца. Да сённяшняга дня яшчэ ніхто не аспрэчыў гэтай аптымістычнай ацэнкі.
    Чаму ж тады мы працягваем спрачацца наконт эфектыўнасці псіхатэрапіі? Айзенк паведаміў, што назіраў аналагічнае паляпшэнне і сярод тых, хто не праходзіў адпаведнага лячэння, хто толькі запісаўся і чакаў сваёй чаргі. 3 дапамогай псіхатэрапіі або без яе, але прыкладна ў дзвюх трэціх ад колькасці хворых назіралася значнае паляпшэнне.
    Лавіна крытыкі, выкліканая заключэннямі Айзенка, выявіла недахопы ў яго аналізе. У 1952 годзе ў распараджэнні Айзенка знаходзіліся толькі 24 псіхатэрапеўтычныя даследаванні. Сёння іх сотні. У лепшых з гэтых даследаванняў адвольна выбраныя з рэгістрацыйнага спіса людзі альбо праходзілі курс аднаго з альтэрнатыўных відаў лячэння, альбо лячэнне адсутнічала. Пасля гэтага даследчыкі ацэньваюць стан кожнага з дапамогаю тэстаў, інфармацыі, атрыманай ад сяброў і блізкіх, або псіхолагаў, якія не ведаюць, у якім выпадку праводзілася лячэнне, а ў якім не.
    Даныя такіх даследаванняў потым перапрацоўваюцца з дапамогаю методыкі, якая называецца метааналізам — працэдурай статыстычнага аб'яднання вынікаў многіх даследаванняў.
    “Ha шчасце, псіхааналіз не адзіны шлях вырашэння ўнутраных канфліктаў. Паранейшаму вельмг эфектыўным лекарам застаецца само жыццё”.
    Карэн Хорні, “Нашы ўнутраныя канфлікты”, 1945
    У першым вядомым у псіхатэрапіі метааналізе Мэры Лі Сміт разам са сваімі калегамі абагульніла вынікі 475 даследаванняў [M.L. Smith, 1980]. Медыкам прыемна было даведацца, што “даныя пераканаўча сведчаць аб эфектыўнасці псіхатэрапіі”. Пацыент псіхатэрапіі мае больш зменаў да лепшага, чым 80% з тых, каго не лячылі, і хто знаходзіцца ў спісе асоб, якім патрабуецца лячэнне. Але гэтае сцверджанне выглядае куды больш сціплым, чым магло падацца спачатку, бо, як высветлілася, палова тых, хто не праходзіў КУРСУ лячэння, таксама адчувалі сябе лепш. Тым не менш, Сміт і яе паплечнікі зрабілі заключэнне, што “псіхатэрапія гэтак жа паспяхова ўздзейнічае на людзей усіх узростаў, як школа іх вучыць, медыцына лечыць, а бізнес дае прыбытак”.
    Апошнія кароткія агляды даследаванняў пацвярджаюць такі аптымізм [McLean & Carr, 1989; Robinson & others, 1990]. Найбольш прэтэнцыёзна выглядае даследаванне, ацэнку якому даў Нацыянальны інстытут аховы псіхічнага здароўя, разгледзеўшы тры метады лячэння дэпрэсіі: кагнітыўнай тэрапіі, міжасабовай тэрапіі (якая засяроджвае сваю ўвагу на грамадскіх адносінах) і традыцыйнай лекавай тэрапіі. 28 дасведчаных тэрапеўтаў з HopMana, Аклахомы, Вашынгтона і Пітсбурга атрымалі падрыхтоўку па адным з гэтых трох метадаў, пасля чаго кожны з іх адвольна адабраў сабе 239 пацыентаў з сімптомамі дэпрэсіі, якія сталі ўдзельнікамі эксперымента. Пацыенты ўсіх трох груп адчувалі сябе лепш, чым хворыя з кантрольнай групы, якія атрымлівалі толькі пасіўнае лячэнне, клопат, заахвочванне і кансультацыі. Сярод пацыентаў, якія прайшлі поўны 16тыднёвы курс аздараўлення, дэпрэсія знізілася больш чым у паловы пацыентаў кожнай лячэбнай групы і толькі на 29% працэнтаў у пацыентаў кантрольнай групы [Elkin & others, 1989], Такі вынік пацвярджае выснову папярэдніх даследаванняў: хто не праходзіў курсу псіхатэрапіі, таксама можа вылечыцца, а хто праходзіць такг курс, вылечваецца значна хутчэй.
    Хаця спадзяванні на тое, што псіхатэрапія радыкальна мяняе наша жыццё і
    438 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    асобу, выглядаюць неапраўданымі, песімізм Айзенка таксама празмерны. Псіхатэрапія ўвогуле дзейсны і ў той жа час адносна танны сродак — у параўнанні з затратамі, неабходнымі для лячэння запушчаных псіхічных захворванняў [Turkington, 1987].
    Як сцвярджае Адміністрацыя аховы здароўя ад алкагалізму, наркаманіі і псіхічных хвароб (1990), гадавыя выдаткі ад псіхічных парушэнняў і алкагольнанаркатычных злоўжыванняў уражваюць: у Злучаных Штатах гэта штогод азначае страты ў 273 мільярды даляраў ад злачыннасці, няшчасных выпадкаў і страчанай прадукцыйнасці працы. Такім чынам, як інвестыцыі ў дародавую медыцыну і ў пільны нагляд за дзецьмі зніжаюць далейшыя выдаткі, так любое паспяховае лячэнне псіхічных захворванняў мае доўгатэрміновы эфект. Усё, што падтрымлівае душэўнае здароўе, урэшце знізіць выдаткі на медыцыну і павысіць працаздольнасць людзей.
    Але заўважце, што слова “ўвогуле” не мае дачынення да нейкага канкрэтнага віду лячэння. Гэта тое самае, калі б вам сказалі, што “хірургія ў пэўнай ступені эфектыўная”, ці калі б супакойвалі хворых на рак лёгкіх, што медыцына “ўвогуле” — эфектыўны сродак у рашэнні праблем, звязаных са здароўем. Бо людзі хочуць ведаць не пра эфектыўнасць лячэння ўвогуле, а пра дзейснасць канкрэтных тэрапеўтычных метадаў пры лячэнні іх хвароб.
    Адзначым, што псіхатэрапія найбольш дапамагае, калі дакладна пастаўлены дыягназ [Singer, 1981]. Той, каго турбуюць фобіі, хто няўпэўнены ў сабе, хто цяжка перажывае свае сексуальныя праблемы, можа спадзявацца на паляпшэнне. Хворыя на хранічную шызафрэнію ці жадаючыя цалкам змяніць сваю асобу маюць няшмат шанцаў займець паляпшэнне толькі ад адной псіхатэрапіі [Zilbergeld, 1983],
    Адносная эфектыўнасць розных відаў лячэння. Людзей нязменна цікавіць, які від псіхатэрапіі будзе найбольш эфектыўны для вырашэння іх праблем. Метааналіз, праведзены Мэры Лі Сміт [Smith,
    1977, 1980] разам з яе калегамі, дазволіў параўнаць эфектыўнасць розных відаў лячэння. Ці ёсць перавагі ў нейкай адной тэрапеўтычнай методыкі? Што дае людзям больш карысці — групавое ці індывідуальнае лячэнне, доўгатэрміновы ці кароткі курс, вопытны альбо пачынаючы ўрач?
    Негледзячы на меркаванні прыхільнікаў аб перавагах таго або іншага віду лячэння, Сміт не выявіла сярод іх канкрэтнага пераможцы. Ніводзін метад не даказаў, што ён безумоўна пераўзыходзіць іншыя. Акрамя таго (што яшчэ больш здзіўляе), не было выяўлена прыкметных адрозненняў паміж групавой і індывідуальнай тэрапіяй, залежнасці ад колькасці сеансаў і ад ступені вопытнасці спецыяліста.
    Некаторыя методыкі, аднак, больш прыдатныя пры пэўных парушэннях. Пры такіх спецыфічных праблемах, як фобіі, прымусовыя дзеянні, палавая дысфункцыя, асабліва добрыя вынікі дае выкарыстанне паводзінавай тэрапіі [Bowers & Clum, 1988; Giles, 1983], Пры дэпрэсіі найбольш эфектыўнай аказваецца кагнітыўная тэрапія [Dobson, 1989; Shapiro, 1982]. Як дактары ў кожным канкрэтным выпадку прапануюць канкрэтнае лячэнне і не лечаць любую скаргу аднымі лекамі ці адной хірургічнай працэдурай, так псіхатэрапеўты прапануюць асобныя метады лячэння для кожнага канкрэтнага выпадку [Stiles & others, 1986],
    Пры існаванні прыкладна 230 псіхічных парушэнняў, вызначаных у DSMIIIR, нявысветленым пытанням, бадай што, няма канца: якія лячэбныя методыкі эфектыўныя пры якіх захворваннях,для якіх псгхалагічных тыпаў і пры якіх умовах? Па меры таго, як становяцца яснымі некаторыя адказы, узнікае магчымасць спалучаць розныя віды лячэння і вяртаць людзям здароўе.
    Агульнае ў псіхатэрапіях. У практыкаў ёсць версія, чаму ніводзін з тэрапеўтычных метадаў не мае ні перавагі, ні яўных недахопаў у параўнанні з іншымі. Нягледзячы на адрозненні, эфектыўнасць кожнага віду тэрапіі можа вынікаць з іх агульных рысаў. Джэром Франк [Frank, 1982], Марвін Голдфрыд [Goldfried &