• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Раздзел 16 Тэрапія 427
    шай адкрытасцю. Кіраўнікі заахвочвалі людзей (12—20 чалавек) быць разняволенымі і нязмушанымі, “шчыра распавядаць” і спагадліва слухаць. У хуткім часе Карл Роджэрс (1970) і іншыя арганізавалі групы сустрэч — групы, у якіх адкрыта і прама разглядаюцца эмацыянальна насычаныя жыццёвыя падзеі. Хаця групы сустрэч сёння не настолькі папулярныя, як у 70я гады, яны заклалі падмурак для ўзнікнення незлічоных груп самадапамогі і падтрымкі для алкаголікаў, разведзеных, азартных ігракоў, для тых, хто страціў блізкіх, і для тых, каму проста патрэбна маральная падтрымка. Штогод у Злучаных Штатах у такіх групах займаецца каля 7 мільёнаў чалавек.
    Спецыяльны від групавога ўзаемадзеяння — сямейная тэрапія — прызнае, што чалавек не адзінокі ў грамадстве. Мы жывём і выхоўваемся ва ўзаемадачыненнях з іншымі людзьмі, у прыватнасці, з нашымі родзічамі, але нам патрэбна таксама і эмацыянальная сувязь з імі. Скажэнні паводзінаў часам вынікаюць з напружанасці паміж гэтымі дзвюма тэндэнцыямі, што прыводзіць да сямейных канфліктаў.
    Такім чынам, сямейныя дактары працуюць з сям'ямі з мэтаю аздараўлення ўзаемаадносінаў у іх. Яны імкнуцца дапамагчы родзічам зразумець сваю ролю ў сацыяльнай структуры сям'і. Дзіцячая непаслухмянасць, напрыклад, — і прычына, і вынік сямейнай напружанасці, сямейных канфліктаў. Сямейныя дактары імкнуцца таксама палепшыць кантакты паміж членамі сям’і, дапамагаюць ім адшукаць шляхі вырашэння канфліктаў.
    Паводзінавыя тэрапіі
    Усе віды лячэння, якія мы з вамі дагэтуль разглядалі, зыходзяць з думкі, што ў людзей, не маючых псіхозаў, псіхічныя праблемы вырашаюцца па меры росту іх самаўсведамлення. Псіхааналітык спадзяецца, што праблемы адступяць тады, калі чалавек атрымае доступ для сваіх нявырашаных падсвядомых канфліктаў. На тое ж разлічваюць і прадстаўнікі гуманістычнага накірунку, калі змушаюць людзей “сутыкацца са сваімі пачуццямі”. Аднак
    паводзінавыя псіхатэрапеўты аспрэчваюць думку наконт верхавенства самаўсведамлення. Яны мяркуюць, што праблемныя паводзіны самі па сабе ёсць праблема. Вы можаце, напрыклад, усведаміць, чаму вы моцна хвалюецеся на экзаменах, і ўсё адно хвалявацца. Замест таго, каб спрабаваць аблегчыць пакутлівы стан шляхам вырашэння магчымай праблемы, паводзінавая тэрапія прымяняе агульнавядомыя прынцыпы навучання дзеля выкаранення непажаданых паводзінаў. Каб вылечыць фобію або сексуальную дысфункцыю, паводзінавыя тэрапеўты не заглыбляюцца ў пошукі ўнутраных прычын. Яны імкнуцца замясціць праблемныя думкі і паводзіны, звязаныя з няздольнасцю да адаптацыі, больш канструктыўным ладам мыслення.
    Методыкі класічнага абумоўлення. Адзін з аспектаў паводзінавых тэрапій вынікае з прынцыпаў, распрацаваных Паўлавым у эксперыментах па вывучэнні ўмоўных рэфлексаў (раздзел 8). Як паказалі Паўлаў і іншыя даследчыкі, мы набываем разнастайныя паводзіны і эмоцыі шляхам фарміравання ўмоўных рэфлексаў. Але ці з'яўляюцца сімптомы благой адаптацыі абумоўленымі рэакцыямі? Калі, скажам, клаўстрафобія ў адносінах да ліфта — гэта набытая рэакцыя на знаходжанне ў закрытай прасторы, то ці можа чалавек пазбавіцца страху на падставе прынцыпу згасання рэфлексу? Нават калі раздражняльныя асацыяцыі толькі падтрымліваюць рэакцыю дэзадаптацыі, ці можам мы перанакіраваць яе? Пры контрабумоўленні крыніца раздражнення атаясамліваецца з новай рэакцыяй, несумяшчальнай са страхам. Напрыклад, калі мы неаднаразова сумяшчаем закрытую прастору ліфта з рэлаксацыяй, то страх можа знікнуць. Да дзвюх падобных методык контрабумоўлення адносяцца сістэматычная дэсенсітызацыя і аверсійнае абумоўленне.
    Сістэматычная дэсенсітызацыя. Уявіце сабе сцэну, аб якой нам паведаміла ў 1924 годзе Мэры Ковер Джоўнс [М. С. Jones], паплечніца біхевіярыста Джона Б. Уотсана [J. В. Watson]:
    428 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    “Трохгадовы Пітэр страшэнна баіцца трусоў і іншых пушных звяркоў (У адрозненне ад страху маленькага Альберта перад белымі пацукамі, сфарміраванага ў лабараторных умовах (раздзел 8), страх Пітэра — вынік жыццёвай практыкі, таму ён больш напружаны.) Джоўнс паставіла сабе мэтаю замясціць страх Пітэра перад трусамі абумоўленай рэакцыяй, несумяшчальнай са страхам. Яе мэта заключалася ў тым, каб атаясаміць труса, які выклікае страх, з прыемнай, суцяшальнай рэакцыяй, звязанай з прыёмам ежы”.
    Калі галоднае дзіця пачынае абедаць, Джоўнс выстаўляе на супрацьлеглым баку вялікага пакоя клетку з трусам. Пітэр з апетытам есць крэкеры з малаком і амаль не заўважае яго. У наступныя дні труса паступова перасоўваюць усё бліжэй і бліжэй. Праз два месяцы Пітэр ужо пераносіць труса і нават лашчыць яго ў сябе на каленях і адначасова есць. Акрамя таго, яго страх да іншых звяркоў таксама знікае, бо яму “супрацьпастаўляецца” або яго замяшчае стан рэлаксацыі, які не можа суіснаваць са страхам [Fisher, 1984; Jones, 1924],
    На жаль, гісторыя з Пітэрам і трусам не адразу стала часткаю навукі псіхалогіі, пра што можна толькі шкадаваць. Толькі праз 30 гадоў псіхіятр Жозэф Вольпэ ўзнавіў методыку Джоўнс, перапрацаваўшы яе ў шырока вядомы метад паводзінавай тэрапіі — сістэматычную дэсенсітызацыю [Wolpe, 1958, 1982], Вольпэ, як і Джоўнс, быў перакананы, што нельга адначасова быць і напружаным, і расслабленым. Таму калі зможаце неаднаразова расслабляцца пры наяўнасці раздражняльнікаў, якія выклікаюць пачуццё неспакою, то паступова вы пазбавіцеся ад сваёй напружанасці. Важна толькі быць паслядоўнымі.
    Давайце паглядзім, як гэта' дзейнічае ў дачыненні да звычайнай фобіі. Уявіце сабе, што вы баіцеся публічных прамоў. Паводзінавы тэрапеўт можа спачатку папрасіць вас пабудаваць іерархію сітуацый, звязаных са страхам перад прамовамі. Тая іерархія будзе ахопліваць сітуацыі ад лёгкага хвалявання, скажам, пры размове з сябрам, да сапраўднай панікі, калі вам трэба звяртацца да вялікай аўдыторыі.
    Потым тэрапеўт вучыць вас расслабляцца. Вы вучыцеся расслабляць адну групу мускулаў за другой, пакуль нарэшце не дасягнеце дрымотнага стану поўнага расслаблення і камфорту. Потым вы закрыеце вочы, і тэрапеўт папросіць вас уявіць сітуацыю, якая выклікае хваляванне: вы п'яце каву з сябрамі і вырашаеце, сказаць штосьці ці не. Калі ўяўная сцэна выклікае ў вас пачуццё неспакою, вы сігналізуеце аб гэтым, падняўшы палец, і тэрапеўт рэкамендуе вам адключыць мысленны вобраз і вярнуцца ў стан глыбокай рэлаксацыі.
    Вяртанне да гэтай сцэны неаднаразова мяжуецца з расслабленнем, покуль у вас не застанецца і следу занепакоенасці пры падобных уяўленнях. Такая методыка называецца прагрэсіўнай рэлаксацыяй — калі псіхатэрапеўт выкарыстоўвае вашу расслабленасць для таго, каб зняць адчувальнасць да любой уяўнай сітуацыі. Пасля некалькіх сеансаў вы правяраеце сябе ў рэальных сітуацыях, пачынаючы з адносна лёгкіх задач і паступова пераходзячы да больш сур'ёзных. Пераадоленне занепакоенасці ў рэальных сітуацыях, а не проста ў вашым уяўленні, дае па
    Прафесар Галагер і яго супярэчлівая методыка сутыкнення страхаў перад вышынёю, змеямі і цемрай.
    Раздзел 16 Тэрапія 429
    чуццё ўпэўненасці [Foa & Kozak, 1986; Williams, 1987], У рэшце рэшт вы можаце стаць сапраўдным аратарам.
    Медыкі часам спалучаюць сістэматычную дэсенсітызацыю з іншымі методыкамі. У выпадку з фобіямі яны могуць папрасіць пацыента змадэліраваць адпаведныя паводзіны ў сітуацыях, якія выклікаюць страх. Калі вы баіцеся змеяў, то першнаперш вам трэба паназіраць за чалавекам, які трымае іх у руках. Потым вас улагоджваюць паступовымі рухамі, каб вы спачатку наблізіліся, потым дакрануліся і ўрэшце самі змаглі трымаць іх у руках [Bandura & others, 1969]. Такі прынцып навучання дапамагае людзям пераадольваць панічны страх перад змеямі, павукамі і сабакамі.
    Заўважце, што працэдуры, звязаныя з прымяненнем сістэматычнай дэсенсітызацыі і мадэліравання, не маюць на мэце дапамагчы вам зразумець прычыну страху. Калі вы баіцеся вышыні, псіхатэрапеўт не стане губляць шмат часу на высвятленне таго, калі вы ўпершыню адчулі страх ці што магло паслужыць штуршком да яго. Паводзінавыя тэрапеўты не будуць клапаціцца і пра тое, што пазбаўленне ад страху перад вышынёй пакідае нявырашанай праблему, якая стаіць за гэтым і можа праявіцца, скажам, у страху перад ліфтамі. Яны лічаць, што ў любым выпадку пераадоленне паводзінаў, звязаных з дэзадаптацыяй, дапамагае людзям адчуць сябе лепш.
    Аверсійнае абумоўленне. Пры сістэматычнай дэсенсітызацыі пацыента псіхатэрапеўт імкнецца на месца адмоўнай (панічнай) рэакцыі паставіць станоўчую (суцяшальную), выкарыстоўваючы пры гэтым бясшкодны раздражняльнік. Пры аверсійным абумоўленні псіхатэрапеўт спрабуе замяніць станоўчую рэакцыю на шкодны раздражняльнік адмоўнай рэакцыяй агіды. Такім чынам, аверсійнае абумоўленне — гэта супроцьлегласць сістэматычнай дэсенсітызацыі.
    Працэдура нескладаная: у ёй непажаданыя паводзіны атаясамліваюцца з непрыемнымі адчуваннямі. Гэтым метадам карыстаюцца нарколагі пры лячэнні алкагалізму: яны прапануюць хворым алка
    Мал. 16.1. Лячэнне алкаголікаў праз пачуццё агіды. Пасля шматразовага прыняцця спіртнога, змешанага з лекамі, якія выклікаюць рэзкую рвоту, у некаторых пацыентаў узнікае — прынамсі, часова — лёгкае пачуццё агіды да алкаголю.
    гольнае пітво, змешанае з прэпаратамі, што выклікаюць моцную рвоту. Звязваючы ўжыванне алкаголю з неадольнай рвотай, урач імкнецца трансфармаваць станоўчую рэакцыю на алкаголь у адмоўную. (Зірніце на мал. 16.1 і ўспомніце эксперыменты, апісаныя ў раздзеле 8.) Падобным чынам, падключаючы электрычны ток да сексуальных маньякаў, калі тыя разглядаюць здымкі голых дзяцей, медыкі з дапамогай аверсійнага метаду стараюцца выкараніць сексуальную рэакцыю на дзяцей. Праз уздзеянне на дзяцей, што злоўжываюць мастурбацыяй, бясшкоднымі сродкамі, якія выклікаюць агіду (напрыклад, калі пырскаць у твар халоднай вадой), псіхатэрапеўты спадзяюцца выкараніць шкодную звычку, падмацоўваючы пры гэтым станоўчыя паводзіны. Паколькі такое лячэнне прадугледжвае досыць непрыемныя перажыванні, то яно практыкуецца асцярожна і толькі са згоды пацыента.
    Ці з'яўляецца аверсійнае абумоўленне эфектыўным сродкам? У пэўнай ступені. Але, як мы бачылі ў раздзеле 8, праблема ў тым, што на абумоўленне ўплываюць веды. Людзі ведаюць, што за межамі лячэбнага кабінета яны могуць піць, не асцерагаючыся рвоты, або ўступаць у ненармальныя палавыя кантакты, не апасаючыся электрашоку. Здольнасць чала