Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Дэлюзіі. Скажоныя перакананні, часта манія вялікасці ці праследавання, якія могуць суправаджаць псіхатычныя захворванні.
Анамаліі асобы. Трывалыя ўзоры заганных паводзінаў.
Праявы антысацыяльнасці. Анамалія асобы, пры якой у чалавека (як правіла, мужчыны) праяўляецца адсутнасць сумленнасці, адказнасці за свае ўчынкі, за блізкіх і сяброў.
Раздзел 16
Тэрапія
Гісторыя лячэння псіхічных расстройстваў сведчыць аб тым, наколькі загадкавыя і непрыступныя гэтыя хваробы. Сёння мы з пэўнасцю ведаем хімічны склад атмасферы Юпітэра. Але ў разуменні і лячэнні таго, што значна бліжэй да нас, — псіхічных парушэнняў, апісаных у раздзеле 15, мы толькі пачынаем рабіць першыя рэальныя крокі. Уявіце сабе, што праз 2 200 гадоў пасля таго, як Эратасфен дакладна вызначыў акружнасць Зямлі, людзі склалі карту зорнага неба, вывучылі Сонечную сістэму, рэканструявалі ў асноўным гісторыю развіцця жыцця на Зямлі, разгадалі генетычны код, знайшлі сродкі лячэння самых розных хвароб. Псіхічныя парушэнні спрабавалі лячыць парознаму — і радыкальнымі, і асцярожнымі метадамі: прабіваннем адтулін у чарапах і цёплымі ваннамі з масажам, пусканнем крыві і “выгнаннем нячыстай сілы”, ізаляцыяй хворых і лякарствамі, электрашокам і задушэўнымі размовамі пра дзіцячыя і цяперашнія перажыванні.
Сёння выбар спосабу лячэння залежыць ад поглядаў доктара. Той, хто бачыць прычыну псіхічных парушэнняў ва ўздзеянні асяроддзя, схільны аддаваць перавагу псіхатэрапіям. Той, хто аддае перавагу біялагічным вытокам, як правіла, выступае за медыцынскі падыход. Перакананыя ў тым, што душэўныя хваробы з'яўляюцца рэакцыяй на сацыяльныя ўмовы, у дадатак да ўсяго захочуць рэфармаваць “хворае” наваколле.
Усе тэрапіі дзеляцца на дзве асноўныя катэгорыі. Псіхатэрапіі прадугледжваюць шырокае ўзаемадзеянне (звычайна — моўнае) паміж спецыялістам і пацыентам. Біямедыцынскія тэрапіі напрамую ўздзейнічаюць на нервовую сістэму.
Псіхатэрапіі
Псіхатэрапія — гэта “запланаваная, эмацыянальна афарбаваная, канфідэнцыйная размова паміж спецыялістаммедыкам, які мае афіцыйны дазвол, і хворым” [Frank, 1982]. 3 250 ці больш відаў псіхатэрапій мы разгледзім самыя ўплывовыя методыкі лячэння [Parloff, 1987]. Яны адпавядаюць найбольш вядомым асноўным падыходам да вывучэння асобы: псіхааналітычнаму, гуманістычнаму, паводзінаваму і кагнітыўнаму.
Кожная методыка мае свае асаблівасці, але ў іх і шмат агульнага. Медыкі, якія разглядаюць парушэнні як узаемадзеянне біяпсіхасацыяльных уплываў, віта
У XVIII стагоддзі да пацыентаў ставіліся як да жывёлы. Гэтае крэсла было сканструявана Бенджамінам Рашам (1746 — 1813) “для маніякальных пацыентаў”. Раш, якога ў Амерыцы лічылі заснавальнікам руху за гуманнае стаўленне к душэўна хворым, прытрымліваўся той думкі, што пацыентаў неабходна стрымліваць,каб да іх вярнуўся розум.
422 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
юць спалучэнне розных тэрапій. Сапраўды, мо палова ўсіх псіхатэрапеўтаў адносіць сябе да эклектычнага накірунку, які прадугледжвае выкарыстанне некалькіх відаў лячэння [Beitman & others, 1989; Smith, 1982], У залежнасці ад пацыента і яго праблемы доктар будзе выкарыстоўваць цэлы набор разнастайных спосабаў.
Псіхааналіз
Хаця большасць сучасных псіхатэрапеўтаў не практыкуе так, як гэта рабіў Зігмунд Фрэйд, але яго псіхааналітычная методыка захоўваецца. Псіхааналіз уплывае на многія віды сучасных тэрапій і не знікае з нашага слоўніка.
Мэты. Як мь; зазначалі ў раздзелах 14 і 15, паводле псіхааналізу многія псіхічныя праблемы з’яўляюцца вынікам падаўлення непажаданых імпульсаў у дзяцінстве. Псіхааналітыкі імкнуцца перавесці гэтыя падаўленыя пачуцці ў свядомы план, дзе пацыенты маглі б з імі разабрацца. Паступова даходзячы да вытокаў пэўнага расстройства, выконваючы такім чынам старажытны заклік “спазнаць сябе”, чалавек пры такім аналізе “перапрацоўвае” прыхаваныя пачуцці. Паводле Фрэйда, у пацыентаў палепшыцца стан, а жыццё прыйдзе ў раўнавагу, калі вызваліцца іх энергія, дагэтуль занятая канфліктамі паміж Ід, Эга і Суперэга.
Метады. Псіхааналіз — гэта рэканструяванне мінулага. Ён звяртаецца да былога ў надзеі зразумець сучаснае. Але якімі спосабамі?
Калі Фрэйд адмовіўся ад гіпнозу як метаду ненадзейнага, ён звярнуўся да свабодных асацыяцый. Уявіце сябе пацыентам, у дачыненні да якога прымяняецца метад свабодных асацыяцый. Аналітык, напрыклад, прапануе вам расслабіцца, прылёгшы на канапу. Ён, напэўна, будзе за межамі вашага полю зроку, каб вы маглі засяродзіцца на сваіх думках і пачуццях. Пачынаючы з дзіцячых успамінаў, нейкай мары або сённяшніх перажыванняў, вы ўслых распавядаеце пра ўсё, што прыходзіць вам у галаву. Гэта нескладана, але хутка вы заўважыце, што ста
новіцеся цэнзарам і апускаеце матэрыял, які падаецца вам банальным, надарэчным або якога саромеецеся. Нават у прысутнасці аналітыка, які з'яўляецца як бы староннім назіральнікам, вы будзеце запінацца, перш чым вымавіць патаемную думку. Вы можаце зрабіць агаворку ў выглядзе жарту або звесці размову да тэмы, якая вас турбуе менш. Часам у памяці бываюць правалы, і вы не можаце згадаць важныя дэталі.
Для псіхааналітыка збоі ў патоку вашых свабодных асацыяцый з'яўляюцца супраціўленнямі. Яны падказваюць, што ваша занепакоенасць хоча застацца непрыкметнай і што вы падаўляеце балючы для вас матэрыял. Аналітык захоча даследаваць гэтыя кропкі, даючы вам знаць аб вашым супраціўленні і дапамагаючы вам інтэрпрэтаваць іх скрыты сэнс. Інтэрпрэтацыі аналітыка — меркаванні адносна скрытых жаданняў, пачуццяў і канфліктаў — маюць на мэце надзяліць нармальных, без сімптомаў псіхозу людзей праніклівасцю, развіць іхнюю інтуіцыю. Трапная інтэрпрэтацыя аналітыка — скажам, адносна таго, чаму вы не хочаце размаўляць аб сваёй маці, можа высветліць тое, чаго вы стараецеся ўнікнуць. I вам можа адкрыцца, што азначае ваша супраціўленне і як яно спалучаецца з іншымі загадкавымі бакамі вашай натуры з пункту гледжання псіхалогіі.
Фрэйд лічыў, што яшчэ адным ключом да раскрыцця падаўленых імпульсаў можа служыць скрыты змест нашых сноў. Такім чынам, пасля таго, як вы раскажаце свой сон, аналітык можа прапанаваць вам яго скрытае значэнне і тым самым дадаць да вашага “я”вобраза яшчэ адну рыску.
Падчас такіх сеансаў вы раскрыеце свайму псіхааналітыку пра сябе больш, чым камусьці іншаму за ўсё сваё жыццё. Паколькі псіхааналітычная тэорыя падкрэслівае стваральную сілу дзіцячых уражанняў, многае з таго, што вы раскрываеце, належыць да вашых ранніх успамінаў. У вас таксама могуць з'явіцца моцныя станоўчыя або адмоўныя пачуцці да вашага аналітыка. Такія пачуцці могуць уяўляць сабой залежнасць або спалучэнне любові і нянавісці, якія вы раней пера
Раздзел 16 Тэрапія 423
жывалі ў адносінах да членаў вашай сям'і ды іншых не абыякавых вам людзей. У такіх выпадках Фрэйд сказаў бы, што вы пераносіце на аналітыка свае моцныя пачуцці да іншых. Аналітыкі і іншыя псіхатэрапеўты перакананы ў тым, што такі перанос раскрывае пачуцці, якія доўгі час былі падаўлены, даючы вам запознены шанец пераадолець іх з дапамогаю спецыяліста. Аналіз вашых пачуццяў да яго можа дапамагчы ў разуменні вашых цяперашніх узаемаадносінаў з людзьмі.
Крытыкі кажуць, што інтэрпрэтацыі аналітыкаў цяжка абвергнуць. Калі ў адказ на прапанаваную інтэрпрэтацыю вы кажаце “Так! Цяпер я разумею”, то ваша станоўчая рэакцыя пацвярджае высновы аналітыка. Калі вы са шкадаваннем кажаце “He! Гэта не падобна на праўду”, то ваш адмоўны адказ можа быць успрыняты як сведчанне супраціўлення, што таксама пацвердзіць ягоную інтэрпрэтацыю. Псіхааналітыкі прызнаюць, што іхнія інтэрпрэтацыі цяжка даказаць або адхіліць, але настойваюць на тым, што яны ў любым выпадку на карысць пацыентам.
Традыцыйны псіхааналіз патрабуе шмат часу і грошай. Для яго неабходныя пастаянныя па некалькі разоў на тыдзень сеансы на працягу некалькіх гадоў з высокаадукаваным аналітыкам, што абыходзіцца ў немалую суму. Тры разы на тыдзень на працягу толькі двух гадоў за 100 даляраў у гадзіну — гэта 30 тысяч. Такое лячэнне могуць дазволіць сабе толькі людзі з высокімі даходамі.
Хаця засталася адносна невялікая колькасць традыцыйных псіхааналітыкаў, псіхааналітычны падыход уплывае на метады ўрачоў іншых накірункаў. Гэта можна заўважыць, калі тыя спрабуюць высветліць псіхаэмацыянальны стан пацыента шляхам вывучэння яго дзіцячых уражанняў, раскрыцця падаўленых пачуццяў; дапамагаюць хворым зразумець падсвядомыя вытокі іх душэўных праблем і замацаваць станоўчае стаўленне да свету. Разам з тым, у адрозненне ад псіхааналітыкаў, яны размаўляюць з людзьмі з вока на вока (а не паза межамі іх бачання) і толькі раз на тыдзень на працягу некалькіх месяцаў (а не гадоў).
Ніякі кароткі прыклад з псіхатэрапеўтычнай практыкі не можа быць дастатковай ілюстрацыяй да працяглага працэсу ўзнаўлення мінулага. Але мы можам праілюстраваць мэту псіхааналітыка з дапамогай розных інтэрпрэтацый. У наступнай гутарцы псіхатэрапеўт Дэвід Мэлан дае адказы на ўсё пачутае ад прыгнечанай пацыенткі і прапануе сваё разуменне яе праблем. Звярніце ўвагу на тое, як Мэлан інтэрпрэтуе выказванні гэтай жанчыны і робіць выснову, што яе ўзаемадзеянне з ім з'яўляюцца тыповым узорам яе паводзінаў [Malan, 1978].
Мэлан: У мяне склалася ўражанне, што вы такі чалавек, якому пастаянна патрэбен рух. Калі вы бываеце бяздзейнай, то заўсёды здараецца нешта непрыемнае. Так?
Пацыентка: Так.
Мэлан: Яшчэ адно ўражанне датычыць таго, што ў вас, напэўна, за ўсім гэтым хаваюцца моцныя і хвалюючыя пачуцці. Яны, здавалася б, і ёсць, але вы не ў стане акрэсліць іх. Гэта так? Думаю, вы ў такім стане так даўно, што, бадай, і не ўспомніце.
Пацыентка: Каторы год я спрабую сесці і з усім разабрацца. але мяне ахоплівае дэпрэсія, таму я стараюся не думаць пра гэта.
Мэлан: Бачыце, у вас выпрацаваўся стэрэатып, праўда? Ён праяўляецца і тут, у адносінах са мной, бо нягледзячы на той факт, што ў вас непрыемнасці, што глеба знікае зпад ног, вы пра ўсё кажа
424 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
це мне такім тонам, нібыта на самай справе ў гэтым няма нічога страшнага.
Гуманістычныя тэрапіі
Як мы адзначалі ў раздзеле 14, пры гуманістычным падыходзе ўвага звяртаецца на ўнутраныя патэнцыі да самарэалізацыі. Таму не дзіўна, што прадстаўнікі гуманістычнага падыходу спрабуюць стымуляваць памкненні да самарэалізацыі, дапамагаючы людзям развіваць самасвядомасць і пачуццё ўласнай годнасці. У адрозненне ад псіхааналітыкаў, прадстаўнікі гуманістычных тэрапій, як правіла, засяроджваюць сваю ўвагу на наступным: