• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Тыпы шызафрэніі
    Мы апісалі шызафрэнію як нейкае цэласнае захворванне. У сапраўднасці гэта шэраг парушэнняў, у якіх ёсць і агульныя рысы, і некаторыя адметныя сімптомы. Хворыя на шызафрэнію са станоўчымі сімптомамі дэманструюць відавочную алагічнасць у мове і маюць схільнасць да ўспышак недарэчнага смеху, плачу або раз’юшанасці. Хворыя на шызафрэнію з адмоўнымі сімптомамі маюць манатонны голас, невыразны твар, нерухомыя здранцвелыя фігуры. Такім чынам, шызафрэнія — гэта не адно нейкае расстройства, для якога можна было б знайсці адзінае тлумачэнне.
    Часам, як у выпадку з Сільвіяй Фрумкін, шызафрэнія развіваецца паступова, вынікаючы з доўгай гісторыі сацыяльнай дэзадаптацыі (што часткова вытлумачвае, чаму схільныя да шызафрэніі людзі часта апускаюцца на ніжэйшы сацыяльнаэканамічны ўзровень і нават становяцца бяздомнымі). А часам яна ўзнікае раптоўна, падобна рэакцыі на стрэс. Але існуе адно правіла, якое з’яўляецца агульным па ўсім свеце [World Health Organization, 1979]: калі шызафрэнія працякае ў выглядзе павольнага працэсу (носіць назву хранічнай, або працэсуальнай), то выздараўленне малаверагоднае. Калі ў адказ на асобныя жыццёвыя стрэсы шызафрэнія развіваецца хутка (вострая, або рэактыўная шызафрэнія), то шанцаў на выздараўленне больш.
    Разуменне шызафрэніі
    Шызафрэнія не толькі адно з самых цяжкіх псіхічных парушэнняў, але і адно з найбольш даследаваных. Некаторыя новыя дадзеныя звязваюць шызафрэнію з біялагічнымі фактарамі, такімі як анамаліі мозга і генетычная абумоўленасць.
    Анамалгг мозга. Навукоўцы доўгі час прытрымліваліся думкі, быццам прычынай шызафрэніі з’яўляецца дысбаланс у хімічным складзе мозга. У аснове дзіўных паво
    412 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    дзінаў, лічылі яны, могуць быць біяхімічныя дзівосы. Нездарма выраз “дурны як капялюшнік” (mad as a hatter) звязаны з псіхічнымі адхіленнямі брытанскіх капялюшнікаў, чые мазгі, як высветлілася пазней, атручваліся па меры таго, як яны ўвільгатнялі вуснамі краі прапітаных іртуццю лямцавых капелюшоў [Smith, 1983]. Як мы ўжо ведаем, даследчыкі пачынаюць разумець механізм, з дапамогай якога такія хімічныя рэчывы, як ЛСД, ствараюць галюцынацыі. Гэтыя адкрыцці даюць надзею, што будзе знойдзены біяхімічны ключ і да шызафрэніі.
    Ключом да разгадкі шызафрэніі можна лічыць нейратрансмітэр дапамін. Калі вучоныя даследавалі мозг аднаго пацыента пасля смерці, яны выявілі лішак рэцэптараў дапаміну [Wong & others, 1986]. Больш таго, прэпараты, якія блакіруюць рэцэптары дапаміну, часта аслабляюць сімптомы шызафрэніі. А прэпараты, якія павялічваюць узровень дапаміну (напрыклад, амфетамін і какаін), часам узмацняюць яе сімптомы [Swerdlow & Koob, 1987]. Такая павышаная актыўнасць дапаміну можа быць прычынай таго, што ахвяры шызафрэніі робяцца звышактыўнымі безадносна да знешніх і ўнутраных уздзеянняў.
    Сучасныя метады сканіравання мозга выявілі, што многія пацыенты з хранічнай шызафрэніяй маюць яўныя анамаліі мозга. У некаторых заўважаецца анамальна нізкая мазгавая актыўнасць франтальных доляў [Cohen & others, 1988]. Іншыя, часцей за ўсё мужчыны, маюць павялічаныя, запоўненыя вадкасцю зоны і адпаведнае сцісканне цэрэбральнай тканкі [Andreasen & others, 1990; Raz & Raz, 1990],
    Генетычныя фактары. Натуральна, вучоных цікавіць, ці не перадаюцца анамаліі мозга ў спадчыну. Даследаванні пераканаўча сведчаць, што, сапраўды, некаторыя перадаюцца. Прапорцыя 1 к 100 хворых на шызафрэнію і здаровых людзей становіцца прапорцыяй 1 к 10 сярод тых, у каго бацькі ці браты і сёстры маюць падобнае парушэнне, і амаль што 50 на 50 сярод гомазіготных блізнятаў, адзін з якіх быў хворы на шызафрэнію (мал. 15.6).
    Хаця вядома не больш дзесятка такіх выпадкаў, але становіцца відавочным, што прапорцыя 50 на 50 сярод ідэнтычных блізнятаў захоўваецца, нават калі яны гадуюцца паасобку.
    Вывучэнне прыёмных дзяцей пацвярджае існаванне генетычнай сувязі [Gottesman, 1991]. Дзеці, усыноўленыя чалавекам, у якога потым развілася шызафрэнія, не “заражаюцца” гэтай хваробай. Але прыёмныя дзеці знаходзяцца ў зоне павышанай рызыкі, калі аднаму з іх біялагічных бацькоў пастаўлены такі дыягназ.
    Генетычны фактар пры шызафрэніі не выклікае пытанняў. Але ён не настолькі прамы, як у выпадку перадачы ў спадчыну колеру вачэй. Ва ўсякім разе, амаль у паловы блізнятаў, гены якіх такія ж, як у ахвяр шызафрэніі, гэтая хвароба не развіваецца. Такім чынам, генетыкі Сюзан Ніколь і Ірвінг Гоцман робяць заключэнне, што некаторыя людзі “маюць генетычныя схільнасці да гэтага парушэння, але схільнасць сама па сабе не з’яўляецца дастатковай падставай для ўзнікнення шызафрэніі” [Nicol, Gottesman, 1983],
    Псіхалагічныя фактары. Пра псіхалагічныя фактары можна сказаць, што яны, як і генетычная схільнасць, самі па сабе не выклікаюць шызафрэніі. Як паведамляюць згаданыя Ніколь і Гоцман, “не было знойдзена ніводнай знешняй прычыны, якая нязменна ці з пэўнай доляй верагоднасці прыводзіла б да шызафрэніі людзей, якія не маюць родзічаўшызафрэнікаў”.
    Тым не менш, калі гены штурхаюць людзей рэагаваць на асобныя ўздзеянні з’яўленнем шызафрэніі, то, значыць, можна акрэсліць гэтыя ўздзеянні. Даследчыкі задаюць пытанне: ці можа стрэс выклікаць шызафрэнію? Ці могуць стаць вырашальным фактарам складанасці ў сямейных ўзаемаадносінах?
    Адказам на кожнае з гэтых пытанняў з’яўляецца нязменнае “магчыма”. Псіхалагічныя матывы з’яўлення шызафрэніі зразумець цяжка, бо яны розняцца ў залежнасці ад тыпу шызафрэніі: ад таго, з’яўляецца яна хранічнай і замаруджанай
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 413
    або раптоўнай, вострай рэакцыяй на стрэс. Гэта праўда, што маладыя людзі з шызафрэніяй маюць, як правіла, вельмі напружаныя адносіны са сваімі бацькамі. Але што гэта — прычына ці вынік іхняга расстройства? Гэта праўда, што стрэсавыя перажыванні, біяхімічныя анамаліі і сімптомы шызафрэніі часта ўзнікаюць разам. Але сувязь паміж біяхіміяй мозга і перажытымі пачуццямі двухбаковая, таму цяжка высветліць, што з’яўляецца прычынай, а што наступствам. Гэта праўда, штошызафрэнічнаепарушэнне часта развіваецца ў юнацтве або напачатку сталасці і супадае са стрэсамі, звязанымі з імкненнем стаць незалежным, самасцвердзіцца, дасягнуць поспеху ў грамадскім і ў прыватным жыцці. Можа, шызафрэнія — вынік дрэннай адаптацыі да навакольных умоў пры наяўнасці пэўнай біялагічнай схільнасці?
    У надзеі распазнаць псіхалагічныя
    прычыны шызафрэніі, некаторыя даследчыкі спрабуюць прасачыць за развіццём дзяцей, якія належаць да групы “павышанай рызыкі”, тых, напрыклад, што маюць аднаго з бацькоў з сімптомамі шызафрэніі [Asarnow, 1988; King, 1990]. Шляхам параўнання развіцця дзяцей з нізкай і высокай ступенню рызыкі (у адных узнікае шызафрэнія, а ў другіх — не) яны спрабуюць знайсці першыя трывожныя сігналы гэтага захворвання. Гэтыя трывожныя сігналы, падобна, уключаюць наступнае:
    •	шызафрэнія ў вострай або хранічнай форме ў маці;
    •	ускладненні пры родах і нізкая вага нованароджанага;
    •	ранняе адлучэнне ад бацькоў;
    •	няўстойлівая ўвага і дрэнная рухальная каардынацыя дзіцяці;
    •	адхіленні ў паводзінах у школе.
    He сваякі
    Муж або жонка хворага
    Стрыечныя браты і сёстры
    Цёткі/дзядзькі
    Пляменнікі/пляменніцы
    Дзеці
    Двайняты
    Бацькі
    Блізняты
    Браты і сёстры
    Браты і сёстры, у яхіх адзін з бацькоў хворы на шызафрэнію
    Унукі
    Браты і сестры, у якіх толькі адзін з бацькоў агульны
    Нашчадак двух ахвяраў шызафрэніі
    10%	20%	30%	40%	50%
    Рызыка ўзнікнення шызафрэніі ў сваякоў ахвяры шызафрэніі
    Мал. 15.6. Рызыка захварэць на шызафрэнію залежыць ад ступені радства з асобаю, якая мае такі дыягназ [паводле Gottsman, 1991, на падставе даследаванняў, праведзеных паміж 1920 і 1987 гадамі ў Еўропе].
    414 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    Большасць з нас лягчэй прызвычаіцца да перападаў настрою, чым да недарэчных думак, успрыманняў і паводзінаў пры шызафрэніі. Часам нашы думкі сапраўды скачуць, але мы не гаворым бязглуздзіцы. Калінікалі ў нас узнікаюць несправядлівыя падазрэнні ў адносінах да кагонебудзь, але мы не пачынаем думаць, што свет выношвае супраць нас пагрозлівыя планы. Нашы ўспрыманні падчас могуць скажацца, але мы рэдка чуем або бачым рэчы, якіх не існуе. Мы адчуваем шкадаванне, калі пакпім з нечай няўдачы і пасмяёмся ў адказ на дрэнную навіну. Бывае, нам хочацца застацца самнасам, але мы не жывём у сацыяльнай ізаляцыі. Аднак мільёны іншых людзей па ўсім свеце гавораць абышто, маюць галюцынацыі, чуюць неіснуючыя галасы, бачаць рэчы і з’явы, якіх няма, смяюцца альбо плачуць у самыя недарэчныя моманты або замыкаюцца ў сваім унутраным уяўным свеце. Вось чаму мы працягваем шукаць разгадку гэтай хваробы.
    Анамаліі асобы
    Анамаліі асобы — гэта ўстойлівыя і трывалыя ўзоры паводзінаў, якія перашкаджаюць нармальнаму ўдзелу чалавека ў грамадскім жыцці, часам суіснуюць з нейкім іншым псіхічным парушэннем, але не суправаджаюцца неспакоем, дэпрэсіяй або стратай кантакту з рэчаіснасцю. Напрыклад, пры гістрыянічным парушэнні асобы кідаецца ў вочы павярхоўная эмацыянальнасць, калі чалавеку як паветра патрэбна ўвага з боку іншых. Гістрыянічныя асобы гатовыя пайсці на край свету, каб атрымаць пахвалу і адабрэнне. Асобы з нарцысічным парушэннем перабольшваюць сваю значнасць і свае ўяўныя поспехі. Яны з цяжкасцю ўспрымаюць крытыку і часта адказваюць на яе агрэсіяй або зацятасцю.
    Самымі распаўсюджанымі з усіх адхіленняў і самымі небяспечнымі для грамадства з’яўляюцца антысацыяльныя праявы. Яны назіраюцца часцей за ўсё ў асоб мужчынскага полу (іх яшчэ называюць сацыяпатамі, або псіхапатамі). Іх несумленнасць бачна з падлеткавага ўзро
    сту па меры таго, як яны пачынаюць хлусіць, красці, біцца або праяўляць неўтаймаваны сексуальны шал. У сталым узросце яны могуць не мець пастаяннай работы, быць безадказнымі ў шлюбных і сямейных адносінах, праяўляць агрэсію або злачынныя схільнасці. Калі ў антысацыяльнай асобы амаральнасць спалучаецца з вострым розумам, то ў выніку можа атрымацца прыемны на выгляд, хітры і небяспечны ашуканец.
    Нягледзячы на антысацыяльныя паводзіны, большасць злачынцаў не адпавядае сімптомам антысацыяльнага расстройства асобы. Злачынцы праяўляюць адказнасць і клопат аб сябрах і сваёй сям’і; антысацыяльных асоб мала што кранае і мала што палохае. У крайніх выпадках вынікі могуць быць трагічнымі. Генры Лі Лукас прызнаўся, што ва ўзросце 13 гадоў задушыў жанчыну, якая адмовілася ўступіць з ім у палавы кантакт. Ён засведчыў, што прыбіў дубінкай, задушыў, зарэзаў, застрэліў або знявечыў каля 360 жанчын, мужчын і дзяцей за 32 гады свайго злачыннага жыцця. У апошнія 6 гадоў Лукас уступіў у хаўрус з Элвудам Тулам, які замардаваў каля 50 чалавек і які, па яго словах, “усё адно не варты быў жыцця”. Гэты хаўрус скончыўся, калі Лукас прызнаўся, што зарэзаў і расчляніў сваю 15гадовую сужыцельку — пляменніцу Тула.