• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Колькасць амерыканцаў, якія скардзіліся на					псіхічныя адхіленні	
    		Этнічнасць			Пол	
    	Белыя	Чорныя	Нспанцы	Мужчыны Жанчыны		Агулам
    Злоўжыванне алкаголем або алкагольная залежнасць	13,6%	13,8%	16,7%	23,8%	4,6%	13,8%
    Трывожны стан	3,4	6,1	3,7	2,4	5,0	3,8
    Фобіі	9,7	23,4	12,2	10,4	17,7	14,3
    Навязлівапрымусовы стан	2,6	2,3	1,8	2,0	3,0	2,6
    Парушэнні настрою	8,0	6,3	7,8	5,2	10,2	7,8
    Шызафрэнія	1,4	2,1	0,8	1,2	1,7	1,5
    Антысацыяльнасць асобы	2,6	2,3	3,4	4,5	0,8	2,6
    Дадзеныя Robins & Regier, 1991
    27 Зак. 376
    418 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    добныя адносіны да людзей з дыягназам “псіхічная хвароба”.
    Вядома, што ў людзей фарміруюцца ўражанні аб псіхічных парушэннях у многім дзякуючы сродкам масавай інфармацыі. Тэлеаглядальнік Джордж Гербнер паведамляе, што ў кожнай пятай ранішняй і дзённай праграме выяўляецца асоба з псіхічнымі адхіленнямі, а ў 7 з 10 выпадкаў гэтыя праграмы прадстаўляюць свайго персанажа як садыста або злачынцу. Вялікая колькасць схільных да шызафрэніі людзей сапраўды ўчыняе злачынствы, а дзеянні асоб з адхіленнямі можна кваліфікаваць як амаральныя і антысацыяльныя [Silverton, 1988], Аднак большасць душэўна хворых з парушэннямі не ўяўляе небяспекі; наадварот, яны заклапочаныя, прыгнечаныя і безабаронныя.
    Ярлыкі не толькі скажаюць успрыманні, але могуць таксама паўплываць на рэчаіснасць. Калі выкладчыкам кажуць, што пэўныя студэнты “таленавітыя”, калі студэнты чакаюць ад некага “варожасці”, калі даследчыкі спрабуюць высветліць, ці не з’яўляецца пэўны чалавек “экстравертам”, то іх ацэнкі могуць выклікаць менавіта тыя паводзіны, на якія яны разлічвалі [Snyder, 1984]. Той, хто схіліў вас да дум
    кі, што вы — непрыемны чалавек, і пачынае ставіцца да вас холадна, тым самым правакуе вас паводзіць сябе адпаведным чынам. Несправядлівыя ацэнкі могуць спраўдзіцца.
    Але давайце не будзем забывацца і пра карысныя бакі дыягнастычных ярлыкоў. Вось як гэта тлумачыць Роберт Спіцэр, галоўны аўтар DSMIIIR:
    “Псіхіятрычны дыягназ праследуе пэўную мэту. Яна заключаецца ў тым, каб даць магчымасць псіхіятрам (а) кантактаваць адзін з адным адносна галоўных пытанняў сваёй галіны; (б) разумець паталагічныя працэсы, якія суправаджаюць псіхічныя захворванні; і (в) кантраляваць вынікі захворванняў.”
    Нам не трэба баяцца дыягназаў, бо нас падбадзёрвае прыклад многіх знакамітых людзей, у тым ліку Леанарда да Вінчы, Ісаака Ньютана і Льва Талстога, якія здабылі славу, церпячы пры гэтым ад псіхалагічных складанасцей. Разгубленасць, страх і адчай, выкліканыя псіхічным нездароўем, выглядаюць такімі ж рэальнымі, як і надзея вылечыцца, у чым нас пераканае наступны раздзел кнігі.
    Высновы
    Псіхічныя парушэнні турбуюць усіх нас, бо кожны ў той ці іншы момант становіцца альбо іх сведкай, альбо адчувае іх на сабе.
    Падыход да парушэнняў псіхікі
    Вызначэнне парушэнняў псіхікі. Паміж нормай і анамаліяй — не бездань, а тонкая, амаль нябачная рыса. Тое, дзе мы яе праводзім, залежыць ад таго, наколькі нетыповымі, неадэкватнымі і небяспечнымі падаюцца нам паводзіны пэўнай асобы.
    Разуменне парушэнняў псіхікі. На месца былых уяўленняў аб сатане і злых духах прыйшло медыцынскае дапушчэнне, што парушэнні псіхікі з’яўляюцца душэўнымі захворваннямі. Аднак існуюць сумненні адносна гэтага. Крытыкі медыцынскага падыходу даказваюць, што гэтыя парушэнні абумоўлены сацыяльна і што ярлыкідыягназы самі па сабе могуць стаць штуршком для псіхічных адхіленняў.
    Класіфікацыя парушэнняў псіхікі. Многія псіхіятры і псіхолагі лічаць, што сістэма тэрмінаў і апісання псіхічных парушэнняў аблягчае і лячэнне, і даследаванне іх. Сучаснае выданне “Дапаможніка па дыягностыцы і статыстыцы псіхічных захворванняў“ [Diagnostic & Statistical Manual of Mental Disorders, DSMIIIR] уяўляе сабой аўтарытэтную схему класіфікацыі.
    Станы трывожнасці
    Той, каго турбуюць адхіленні, звязаныя з трывогай, можа без відавочнай прычыны адчуць непадкантрольную напружанасць (агульную трывожнасць) і неспакой, які можа перайсці ў прыступ панікі. Ён можа беспадстаўна баяцца асобнага аб’екта або сітуацыі (фобіі). Яго могуць апанаваць навязлівыя думкі і дзеянні (навязлівапрымусовы стан).
    3 пункта гледжання кагнітыўнага падыходу яны разглядаюцца як абумоўленыя страхам
    Раздзел 15 Парушэнні псіхікі 419
    або як прадукт набытай бездапаможнасці. Біялагічны падыход ахоплівае магчымыя эвалюцыйныя, генетычныя і фізіялагічныя ўплывы.
    Дысацыятыўныя парушзнні
    Пры стрэсе свядомыя адчуванні чалавека могуць стаць дысацыіраванымі (аддзеленымі) ад былых успамінаў, думак і пачуццяў. Пад дысацыятыўнай амнезіяй звычайна разумеюць выбарачную страту памяці як рэакцыю на стрэс. Найбольш загадкавымі з усіх дысацыятыўных парушэнняў з’яўляюцца выпадкі раздваення асобы; у такім хворым як бы месцяцца дзве і больш розных асоб.
    Парушэнні настрою
    Глыбокая дэпрэсія. Пры глыбокай дэпрэсіі чалавек без відавочных прычын на тыдні або нават месяцы паглыбляецца ў стан падаўленасці, апатыі, адчування ўласнай няздатнасці, а потым зноў паволі вяртаецца да нормы.
    Біпалярнас расстройства. Пры менш распаўсюджаным біпалярным расстройстве чалавек вагаецца паміж безнадзейнасцю і апатыяй дэпрэсіі і гіперактыўнай, узбуджанай, імпульсіўнай фазай маніі.
    Тлумачэнне парушэнняў настрою. Сучасныя даследчыкі дэпрэсіі інтэнсіўна вывучаюць (1) генетычныя схільнасці і нейратрансмітэрныя анамаліі і (2) перыядычныя самаабвінавачванні, набытую бездапаможнасць, негатыўныя атаясамленні і адмоўны вопыт.
    Шызафрэнія
    Сімптомы шызафрэніі. Шызафрэнія праяўляецца ў выглядзе блытаніны мыслення (бес
    сэнсоўнай гаворкі, маніі і дэлюзіі, якія могуць узнікнуць зза парушэння выбарачнасці ўвагі), парушэння ўспрымання (уключаючы галюцынацыі) і неадэкватных эмоцый і дзеянняў.
    Тыпы шызафрэніі. Шызафрэнія — гэта цэлы шэраг захворванняў, якія развіваюцца або марудна, паступова (у такім выпадку прагноз маласуцяшальны), або раптоўна як рэакцыя на стрэс (і тады перспектывы выздараўлення больш светлыя).
    Разуменне шызафрэніі. Як і ў выпадку з дэпрэсіяй, даследчыкі паспрабавалі звязаць пэўныя формы шызафрэніі з такімі анамаліямі мозга, як павялічаныя, запоўненыя вадкасцю цэрэбральныя поласці або лішак рэцэптараў нейратрансмітэра дапаміна. Вывучэнне блізнятаў і прыёмных дзяцей указвае на тое, што генетычная схільнасць у звязку з навакольнымі фактарамі таксама можа прыводзіць да шызафрэніі.
    Анамаліі асобы
    Анамаліі асобы — гэта ўстойлівыя, звязаныя з дрэннай адаптацыяй заганныя чалавечыя якасці. Для грамадства самымі небяспечнымі з’яўляюцца праявы антысацыяльнасці.
    Распаўсюджанасць псіхічных адхіленняў
    Апытанне 1980 года Нацыянальнага інстытута аховы псіхічнага здароўя 20 тысяч адвольна выбраных асоб паказала, што кожны трэці дарослы амерыканец меў псіхічнае расстройства, а кожны пяты мае яго ў сучасны момант. Да трох самых распаўсюджаных адхіленняў адносяцца фобіі, парушэнні настрою (у жанчын удвая часцей) або алкагольная залежнасць (у мужчын часцей у 5 разоў).
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Псіхічнас парушэнне. Чалавечыя праявы, якія лічацца нетыповымі, неадэкватнымі і небяспечнымі для грамадства.
    Медыцынская мадэль. Канцэпцыя, згодна з якой захворванні маюць фізічныя прычыны, іх можна дыягнаставаць, лячыць і ў многіх выпадках вылечваць. Што тычыцца псіхічных парушэнняў, то медыцынская мадэль мае на ўвазе, што гэтыя “душэўныя хваробы” можна дыягнаставаць на аснове сімптомаў і лячыць — амбулаторна або ў псіхіятрычнай клініцы.
    DSMIIIR. “Дапаможнік па дыягностыцы і статыстыцы псіхічных захворванняў” Амерыканскай псіхіятрычный асацыяцыі (трэцяе выдан
    не, перапрацаванае), шырока распаўсюджаная сістэма класіфікацыі псіхічных парушэнняў. У хуткім часе яна саступіць месца DSMIV.
    Неўрозы. Ранейшы тэрмін для адносна лёгкіх парушэнняў псіхікі, якія дазваляюць рацыянальна думаць і дзейнічаць. Фрэйд разглядаў неўратычныя з’явы як спробу арганізма справіцца з трывогай.
    Псіхатычныя расстройствы, або псіхозы. Парушэнні псіхікі, пры якіх чалавек губляе кантакт з рэчаіснасцю, мае ірацыянальныя ідэі і скажоныя ўспрыманні.
    Станы трывожнасці. Парушэнні псіхікі, якія характарызуюцца моцным, устойлівым неспа
    420 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    коем або дзеяннямі, звязанымі з дрэннай адаптацыяй, якія зніжаюць занепакоенасць.
    Агульная трывожнасць. Парушэнне, пры якім чалавек пастаянна знаходзіцца ў напружанні, трывозе і ў стане ўзбуджанасці нервовай сістэмы.
    Фобія. Устойлівы, неабгрунтаваны страх перад канкрэтнай сітуацыяй або аб’ектам.
    Навязлівапрымусовы стан. Расстройства, звязанае з трывогай, якое характарызуецца назойлівымі думкамі і прымусовымі дзеяннямі.
    Прыступ панікі. Прыступ вострага жаху, які суправаджаецца болем у грудзях, прыпадкамі ўдушша і іншымі непрыемнымі сімптомамі.
    Саматычныя парушэнні. Парушэнні псіхікі, пры якіх сімптомы набываюць саматычную (цялесную) форму без відавочнай фізіялагічнай прычыны.
    Канверсійнае парушэнне. Рэдкае саматычнае расстройства, пры якім чалавек перажывае досыць непрыемныя фізічныя сімптомы.
    Іпахондрыя. Саматычнае парушэнне, пры якім чалавек памылкова прыпісвае сабе сімптомы цяжкай хваробы.
    Дысацыятыўныя парушэнні. Парушэнні, пры якіх свядомыя ўспрыманні становяцца аддзеленымі (дысацыіраванымі) ад папярэдніх успамінаў, думак і пачуццяў.
    Амнезія. Страта памяці. Псіхагенная амнезія — дысацыятыўнае парушэнне, якое праяўляецца ў выбарачнай страце памяці, часта бывае вынікам вялікага стрэсу.
    Фуга. Дысацыятыўнае парушэнне, пры якім амнезія суправаджаецца ўцёкамі з дому і бяспамяцтвам адносна сваёй асобы.
    Раздваенне асобы. Рэдкае дысацыятыўнае парушэнне, пры якім чалавек па чарзе дэманструе дзве ці болей розных асоб, не ўсведамляючы гэтага.
    Парушэнні настрою. Парушэнні псіхікі, якія характарызуюцца эмацыянальнымі крайнасцямі.
    Глыбокая дэпрэсія. Парушэнне настрою, пры якім асоба без відавочных прычын адчувае прыгнечанасць, апатыю, страту цікавасці да жыцця на працягу двух ці больш тыдняў.
    Біпалярнае расстройства. Парушэнне настрою, пры якім асоба вагаецца паміж дэпрэсіўным станам безнадзейнасці і абыякавасці і гіперактыўным станам маніі.
    Манія. Гіперактыўны звышузбуджаны стан.
    Шызафрэнія. Шэраг сур’ёзных псіхатычных захворванняў, якія характарызуюцца блытанінай думак, скажонымі ўспрыманнямі і неадпаведнымі эмоцыямі і дзеяннямі.