Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
РАНЫ ВАМНЫ: ПСІХІЧНЫЯ РАССТРОНСТВЫ, ВЫКЛІКАНЫЯ СТРЭСАМ
Падчас в’етнамскай вайны ўзвод, у якім служыў Джэк, часта трапляў пад агонь непрыяцеля. Аднойчы яны трапілі ў засаду, і яго блізкі сябар, які стаяў непадалёку, быў забіты. Сам Джэк забіў маладога в’етконгаўца прыкладам аўтамата. Праз гады водгулле гэтых падзей вярталася ў выглядзе ўспамінаў і начных кашмараў. Ён усё яшчэ ўскоквае, пачуўшы стрэл цацачнага пісталета або выбух газу ў цыліндры матора. Калі яго раздражняюць члены сям’і або сябры, ён агрызаецца так, як рэдка рабіў гэта да вайны. Каб збавіцца ад несупыннай трывогі, ён п’е болей, чым трэба.
Так жывуць ветэраны в’етнамскай вайны, людзі, сведкі бедстваў, ахвяры сексуальных злачынстваў; усе яны пакутуюць ад псіхічных расстройстваў, сімптомамі якіх з’яўляюцца цяжкія ўспаміны і кашмары, сацыяльнае адчужэнне, трывога і дэпрэсія [Wilson & others, 1988]. Каб вызначыць частату такіх праблем, Цэнтры па кантролю захворванняў (1988) правялі параўнальнае даследаванне 7 тысяч ветэранаў в’етнамскай вайны, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях, з той жа колькасцю ветэранаў, якія ў іх не ўдзельнічалі, але праходзілі вайсковую службу ў гэты самы час. Стрэс, выкліканы ўдзелам у крывавай бойні, больш чым удвая павялічваў рызыку алкагалізму, дэпрэсіі або розных формаў трывожнасці.
Даследаванні ізраільскіх і амерыканскіх салдат паказваюць, што чым больш крывавым і
працяглым з’яўляецца баявы вопыт, тым цяжэйшымі будуць яго псіхалагічныя вынікі [King & King, 1991]. Сярод ветэранаў вайны ў В’етнаме працэнт псіхічных расстройстваў сустракаецца ўдвая радзей у тых, хто не удзельнічаў у баях, і патройваецца ў тых, хто прымаў удзел у цяжкіх баявых аперацыях. Напрыклад, праз 10 гадоў пасля вайны адно даследаванне зарэгістравала 2 095 гомазіготных блізнятаў, удзельнікаў вайны.
У параўнанні з блізнятамі, якія не ваявалі ў В'етнаме, рызыка для блізнятаў, удзельнікаў баёў, атрымаць псіхічныя траўмы, выкліканыя стрэсам, павялічвалася ў 5,4 раза. I хоць большасць ветэранаў адаптаваліся да мірнага жыцця, многія з іх да гэтага часу перажываюць начныя кашмары, маюць праблемы са сном і ўвагай, а таксама лёгка раздражняюцца. Асабліва актуальна гэта для тых, што атрымалі калецтвы, зведалі катаванні або страцілі лепшых сяброў.
Падсумоўваючы ваенныя выдаткі, звычайна ўлічваюць лік смерцяў, раненні і сродкі, затрачаныя на яе вядзенне. Але ёсць яшчэ і эмацыянальныя выдаткі баявых дзеянняў. 28 лютага 1991 года спыніліся баявыя дзеянні ў Персідскім заліве. Але ў шматлікіх яе ўдзельнікаў, асабліва іракскіх салдат і насельніцтва Ірака і Кувейта, раны вайны смыляць дасюль.
452 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
ЯН Да вывяржэння, 1979 srw Пасля вывяржэння, 1980
Мал. 17.4. Уплыў на здароўе наступстваў катастрофы. На працягу 7 месяцаў пасля вывяржэння вулкана Маўнт Сент Хеленз 18 мая 1980 года выклікі станцый хуткай дапамогі жыхарамі суседняга гарадка Атэла, штат Вашынгтон, пачасціліся на 34% у параўнанні з тым жа сямімесячным перыядам папярэдняга года [Adams & Adams, 1984].
хто перанёс якоенебудзь захворванне, (скажам, сардэчны прыступ) з жыццём людзей, якія не мелі праблем са здароўем. Аналіз гэтых даследаванняў, праведзены Нацыянальнай акадэміяй навук, паказаў, што людзі, якія нядаўна аўдавелі, былі звольнены з працы або скасавалі шлюб, бываюць больш успрымальнымі да хвароб [Dohrenwend & others, 1982], Даследаванне 96 тысяч удаўцоў і ўдоў, праведзенае ў Фінляндыі, пацвердзіла гэта: рызыка памерці на працягу тыдня пасля смерці мужа або жонкі ўзрастала ўдвая [Kaprio & others, 1987]. А калі чалавек перажывае не адну, а некалькі крызісных з’яў, то рызыка сур’ёзна захварэць і нават памерці ў яго яшчэ большая.
Шматлікія публікацыі ў часопісах, прысвечаныя праблеме стрэсаў, прапануюць чытачам анкеты для падліку “стрэсавых змен” у жыцці. Калі лічба такіх стрэсавых сітуацый перавышае якісьці дапушчальны ўзровень, то чалавек можа захварэць, але вучоныя лічаць, што такія анкеты не прагназуюць будучых захворванняў [Depue & Monroe, 1986; Middi &
others, 1987]. Бо пазітыўныя жыццёвыя стрэсфактары (напрыклад, шлюб) не нясуць такой шкоды для здароўя, як негатыўныя — звальненне з працы і да т. п. [Anderson & Arnoult, 1989; Brown & McGill, 1989]. Апроч таго, цяжкія падзеі ў жыцці здараюцца не так часта. А калі яны ўсё ж і здараюцца, то пры гэтым важна, як мы ацэньваем іх. Адыход на пенсію можа стаць стрэсам для аднаго чалавека і ратункам ад стрэсу для другога. Неабходнасць зрабіць аборт стварае стрэсавую сітуацыю для жанчын, якія асуджаюць яго маральна ці не маюць падтрымкі з боку партнёра або бацькоў. Аднак большасць жанчын не надта бядуе пасля аборта [Adler & others, 1990; Major & others, 1990]. Такім чынам, біёлаг Роберт Сапольскі адзначае, што “псіхалагічныя фільтры, праз якія праходзяць знешнія падзеі жыцця, могуць не менш змяніць псіхалогію чалавека, чым самі гэтыя падзеі” [Sapolsky, 1990].
Будзённыя непрыемнасці. Як сказана ў адной знакамітай кнізе, “Шчасце — гэта А, атрымынае за тэст па арфаграфіі, гэта доўгачаканы госць, якога вы бачыце, адчыніўшы дзверы кватэры... гэта запрашэнне на вечарынку... гэта першы пацалунак пад дажджом”. Як ужо гаварылася ў раздзеле 13, шчасце залежыць не столькі ад лёсу, колькі ад штодзённых падзей — жаданага спаткання, прыемнага ліста, перамогі вашай каманды ў адказным спаборніцтве.
Гэты прынцып працуе і на негатыўныя падзеі. Будзённыя непрыемнасці могуць быць крыніцай стрэсу [Lazarus, 1990; Weinberger & others, 1987]. Яны падпільноўваюць нас у перапоўненым транспарце ў гадзіну пік, у доўгай чарзе ў банку або ў краме, на вуліцы, калі раптам дождж, а ў вас няма з сабой парасона. Хтосьці можа хутка забывацца пра іх, іншых жа гэтыя непрыемнасці проста “заганяюць у кут”. Так, кожныя 6 амерыканцаў з 10 сцвярджаюць, што прынамсі раз за тыдзень яны трапляюць у сур’ёзную стрэсавую сітуацыю [Harris, 1987].
3 цягам часу дробныя стрэсфактары могуць назапашвацца і адбівацца на здароўі і самаадчуванні. Павышаны ціск
Раздзел 17 Стрэс і здароўе 453
крыві — звычайная з’ява ў жыхароў амерыканскіх гарадскіх гета, якія штодзень перажываюць стрэсы, выкліканыя беднасцю, беспрацоўем, няпоўнымі сем’ямі, злачыннасцю і перанаселенасцю. I наадварот, значна менш сардэчных захворванняў назіраецца ў асяроддзі людзей, якія вядуць адносна спакойны лад жыцця [Henry & Stephens, 1977].
Пастаянныя непрыемнасці на працы могуць прывесці да разумовага, фізічнага і эмацыянальнага знясілення, названага выгараннем [Maslach, 1982]. Настаўнікі, медыцынскія сёстры, работнікі сацыяльнай сферы і паліцэйскія — фактычна кожны, хто сутыкаецца з бясконцымі цяжкасцямі, перажываюць бесперапынныя стрэсы на працы. У выніку — рэзка зніжаецца якасць прафесійнай дзейнасці, што абумоўлена фізічным, душэўным і разумовым знясіленнем, а таксама дэпрэсіяй.
Яшчэ адной крыніцай будзённага стрэсу з’яўляецца канфлікт паміж рознымі жаданнямі чалавека. Найменшы стрэс выклікаюць канфлікты, якія ўзнікаюць паміж дзвума аднолькава жаданымі для нас, але супрацьлеглымі мэтамі, названыя канфліктамі прыцяжэнне—прыцяжэнне: мы вагаемся, што рабіць — пайсці на спартыўны матч ці да сяброў на піцу, заняцца сацыялогіяй ці антрапалогіяй, апрануць світэр зяленага колеру ці бежавага.
Часам узнікае канфлікт паміж дзвюма непажаданымі альтэрнатывамі, названы пазбяганне—пазбяганне. Ад чаго мы ўхіляемся, адкрываючы гэтую кніжку — ад вывучэння нелюбімага прадмета або ад правалу на экзамене? Ад чаго мы пакутуем больш — што выклікалі чыйсьці гнеў, сказаўшы ўсю праўду, або ад віны за тое, што прамаўчалі?
У выніку канфлікту прыцяжэнне— пазбяганне мы адначасова адчуваем і цягу да чагосьці, і жаданне пазбегнуць яго. Штосьці ў чалавека, з якім вы сустрэліся, вам падабаецца, а штосьці — не. У параўнанні з канфліктам прыцяжэння канфлікт пазбягання паглыбляецца па меры таго, як вы набліжаецеся да мэты (мал. 17.5). Вы вагаецеся. Мэта — добрыя ўзаемаадносіны — здаецца прыцягальнай. A
АНКЕТА ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ЎЗРОЎНЮ СТРЭСУ
Як часта вы трапляеце ў стрэсавыя сітуацыі? 3 дапамогай спецыяліста па выяўленні грамадскай думкі Луіса Харыса вучоныя правялі перакрыжаванае апытанне дарослых амерыканцаў [Cohen & Williamson, 1988].
Ці часта за апошні месяц вы адчувалі сябе: а) няздольным кантраляваць ход важнейшых жыццёвых падзей?
0 Ніколі
1 Амаль ніколі
2 Часам
3 Даволі часта
4 Вельмі часта
б) упэўненым у сваёй здольнасці справіцца з асабістымі праблемамі?
0 Вельмі часта
1 Даволі часта
2 Часам
3 Амаль ніколі
4 Ніколі
в) што ўсё ідзе да лепшага?
0 Вельмі часта
1 Даволі часта
2 Часам
3 Амаль ніколі
4 Ніколі
г) што цяжкасцей у жыцці сабралася столькі, што з імі не справіцца самому?
0 Ніколі
1 Амаль ніколі
2 Часам
3 Даволі часта
4 Вельмі часта
Канчатковы паказчык (агульная сума выбраных вамі пунктаў па кожным пытанні) прыблізна адпавядае ўзроўню стрэсу, які вы перажываеце. Згодна з данымі агульнанацыянальнага апытання, праведзенага Коэнам і Уільямсанам, сярэдняя лічба была для жанчын 4,7, а для мужчын 4,2. Людзі з больш нізкімі паказчыкамі стрэсу часцей заяўлялі, што адчуваюць сябе добра і вядуць здаровы лад жыцця (займаюцца спортам, не кураць).
“Не вялікія трагедыі адпраўляюць чалавека ў вар’яцкі дом... не, неяны, а няспынная чарада маленькіх трагедый... не смерць каханка, а просты шнурок ад бацінка, які раптоўна рвецца, і ў вас няма часу, каб штонебудзь паправіць”.
Чарльз Букоўскі
(Цытата Лазаруса ў “Wallis, 1983)
454 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
калі пазнаёміцеся з чалавекам бліжэй, то ўзнікае жаданне ўхіляцца ад сустрэч з ім. Праз нейкі час негатыўныя моманты блякнуць, і вас зноў цягне да чалавека. Стрэс узмацняецца, калі дзейнічаюць адразу некалькі канфліктаў прыцяжэнне— пазбяганне: вы не ведаеце, з кім хадзіць на спатканні, у якой школе вучыцца, на якую працу пайсці.
Кантроль над стрэсам. Трагедыі, важныя жыццёвыя змены і штодзённыя непрыемнасці і канфлікты бываюць асабліва небяспечныя, калі мы лічым іх адначасова і адмоўнымі, і непадуладнымі кантролю. Два пацукі атрымліваюць электрашок адначасова, але адзін з іх можа павярнуць колца і спыніць шок, у той час як другі не можа гэтага зрабіць і становіцца бездапаможным і больш схільным да язваў і да зніжэння імунітэту [Laudenslager & Reite, 1984].