Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Выгаранне. Фізічнае, эмацыянальнае і разумовае знясіленне, якое бывае вынікам працяглага стрэсу на працы.
Каранарная хвароба сэрца. Закупорка сасудаў, якія сілкуюць сардэчную мышцу; галоўная прычына смяротнасці ў ЗША.
Тып А Тэрмін, уведзены Фрыдманам і Розенманам для характарыстыкі рашучых, здольных да канкурэнцыі, нецярплівых, вербальна агрэсіўных і схільных да злосці людзей.
Тып Б. Тэрмін Фрыдмана і Розенмана для характарыстыкі людзей памяркоўных, са спакойным характарам.
Псіхафізіялагічнае захворванне. У літаральным сэнсе азначае хваробу “цела—душа”;
любое фізічнае захворванне, якое не вынікае з фізічнага расстройства. Напрыклад, стрэс можа выклікаць павышаны ціск крыві, язвы і галаўны боль. Заўважце, што гэта не тое самае, што іпахандрычны сіндром — прыпісванне сабе сімптомаў хваробы.
Лімфацыты. Два тыпы белых крывяных клетах, якія з'яўляюцца часткай імуннай сістэмы цела: Влімфацыты ўтвараюцца ў касцявым мозгу і выдзяляюць антыцелы, якія падаўляюць бактэрыцыдныя інфекцыі; Тлімфацыты ўтвараюцца ў тымусе і разам з іншымі выконваюць функцыі падаўлення ракавых клетак, вірусаў і чужародных рэчываў.
Аэробіка. Працяглыя практыкаванні пад музыку, якія ўмацоўваюць сэрца і лёгкія; могуць зніжаць дэпрэсію і супакойваць.
Сістэма біялагічнай зваротнай сувязі. Сістэма электроннага запісу, узмацнення і зваротнай падачы інфармацыі аб такіх фізіялагічных станах, як ціск крыві або напружанне мышцаў.
Атлусценне. Лішак тлушчу ў арганізме, які абумоўлівае ад 20 і больш працэнтаў залішняй вагі цела.
ацыяльныя паводзіны
Раздзел 18
Сацыяльная псіхалогія
“Мы не можам жыць толькі дзеля саміх сябе, — зазначыў раманіст Герман Мелвіль, — бо нашыя жыцці знітаваныя тысячамі нябачных ніцяў”. Сацыяльныя псіхолагі высвятляюць гэтыя сувязі шляхам навуковага даследавання таго, як мы думаем, уплываем і ставімся адзін да аднаго.
Сацыяльнае мысленне:як мы тлумачым паводзіны людзей? Як у нас фарміруюцца перакананні і стаўленні? Якія сувязі паміж тым, што мы думаем, і тым, што мы робім?
Сацыяльны ўплыў: якія нябачныя сацыяльныя ніці прыводзяць нас у дзеянне? Наколькі яны моцныя? Як яны дзейнічаюць?
Сацыяльныя адносіны: што вымушае нас варагаваць, дапамагаць або любіць? Што можна зрабіць, каб ператварыць сціснутыя кулакі агрэсіі ў распасцёртыя рукі спагады?
Сацыяльнае мысленне
Калі адбываецца нешта нечаканае, мы разважаем, спрачаемся, чаму людзі дзейнічалі менавіта так, а не інакш. Скіравана яе прыязнасць на мяне асабіста, ці яна гэтак жа ставіцца да ўсіх? Яго прагулы сведчаць аб гультайстве ці аб неспрыяльнай працоўнай атмасферы?
Суаднясенне паводзінаў з характарамі або з сітуацыямі
Адказаць на ўсе гэтыя пытанні дапамагае тэорыя атрыбуцыі Фрыца Хайдэра [Heider, 1958]. Даследчык заўважыў, што людзі часта звязваюць паводзіны іншых альбо з іх унутранымі якасцямі, аль
бо з сітуацыямі, г. зн. з навакольнымі ўмовамі.
Настаўніка можа зацікавіць, ці з’яўляецца варожасць дзіцяці адлюстраваннем агрэсіўнага характару (“дыспазіцыйная атрыбуцыя”), ці дзіця гэтак рэагуе на стрэс або крыўду (“сітуацыйная атрыбуцыя”).
Давайце разгледзім, як мы звычайна робім ацэнкі. Вось мы заўважаем, што Джулія ў класе негаваркая, а Джэк за кубкам кавы размаўляе бесперапынна. Калі мы атаясамліваем іхнія паводзіны з асабовымі якасцямі, то робім выснову, што Джулія — сарамлівая, а Джэк — адкрыты. Паколькі характар — катэгорыя трывалая, атаясамленні часам бываюць абгрунтаванымі. Але часта мы перабольшваем значэнне характару і недаацэньваем уплыў сітуацыі. У класе Джэк можа быць такім жа ціхмяным, як і Джулія. Сустрэньце Джулію на вечарыне і вы, бадай, не пазнаеце сваёй нясмелай аднакласніцы. Недаацэнка сітуацыйных уплываў вядома як фундаментальная памылка атрыбуцыі.
Гэта ілюструе наступны эксперымент [Napolitan, Goethals, 1979]. Даследчыкі папрасілі студэнтаў Уільямскага каледжа па чарзе размаўляць з маладой жанчынай, якая паводзіла сябе альбо абыякава і крытычна, альбо цёпла і прыязна. Яны загадзя папярэдзілі палову студэнтаў, што жанчына будзе паводзіць сябе як звычайна. Другой палове сказалі праўду: што ў яе інструкцыя дзейнічаць прыязна (або непрыязна). Як вы думаеце, які эфект мела гэтая інфармацыя?
Ніякага. Студэнты не звярнулі на яе ўвагі. Калі жанчына паводзіла сябе дружалюбна, то яны рабілі выснову, што яна
31 Зак. 376
482 Частка 7 Сацыяльныя паводзіны добразычлівы чалавек. Калі была рэзкай, то лічылі, што яна чалавек жорсткі. Іншымі словамі, атаясамлівалі паводзіны з яе асобай, нават калі ім казалі, што гэтыя паводзгны сітуацыйныя, што яна дзейнічала так выключна ў інтарэсах эксперымента.
Веданне фундаментальнай памылкі атрыбуцыі карыснае, аднак на практыцы яна амаль непазбежная. У школьным тэатры, які я нядаўна наведаў, таленавітая 16гадовая дзяўчына настолькі пераканаўча выконвала ролю жорсткай старой, што хаця я і памятаў пра фундаментальную памылку атрыбуцыі, тым не менш, мне падалося, што маладая акторка патрапіла ў тыпаж, бо яна вельмі добра пасавала да гэтай ролі. Сустрэўшы яе пазней на адной са справаздачных тэатральных вечарын, я высветліў, што ў сапраўднасці яна вельмі абаяльная. Тады я ўспомніў, што некалькі месяцаў таму бачыў яе ў ролі чароўнай дзесяцігадовай дзяўчынкі ў п’есе ‘Тукі музыкі” Леанарда Німоя.
Вам, напэўна, таксама даводзілася быць уведзеным у зман фундаментальнай памылкай атрыбуцыі. Магчыма, у вас узнікала ўражанне, што, скажам, ваш выкладчык псіхалогіі — валявы і ўпэўнены ў сабе чалавек. Але вы ведаеце свайго выкладчыка толькі па занятках, дзе сітуацыя сама па сабе патрабуе ўпэўненасці. Варта сустрэцца ў іншых умовах, і яго паводзіны, напэўна, вас здзівяць (як здзіўляюцца мае студэнты, выпадкова сустракаючы мяне на баскетбольным матчы). За межамі звыклых роляў паводзіны прафесара падаюцца менш “прафесарскімі”, прэзідэнта — менш “прэзідэнцкімі” і г. д.
Выкладчык жа назірае за сваімі паводзінамі ў розных абставінах — у класным пакоі, на сходах, дома і можа сказаць: “Я ўпэўнены ў сабе? Усё залежыць ад сітуацыі. На занятках альбо з блізкімі сябрамі — так, сапраўды. А на вучоных паседжаннях я зусім іншы”.
Такім чынам, калі мы тлумачым уласныя паводзіны, то ўсведамляем, як яны мяняюцца ў залежнасці ад сітуацыі. Аднак калі мы тлумачым паводзіны іншых, асабліва назіраючы за імі ў адных і тых жа абставінах, то часта робім фундамен
тальную памылку атрыбуцыі. Мы не зважаем на сітуацыю і робім паспешныя неабгрунтаваныя заключэнні наконт рысаў характару. Мы робім так зза таго, што наша ўвага засяроджваецца больш на асобе, чым на сітуацыйным кантэксце. Калі скарыстаць тэрміны псіхалогіі ўспрымання, то асоба з’яўляецца “фігурай”, якая вылучаецца на сітуацыйным “фоне”. Між тым, увага асобы больш канцэнтруецца на сітуацыі, у якой яна дзейнічае.
Як вы думаеце, што здарыцца, калі мы памяняем ролямі актора і гледача — дамо кожнаму з іх прагледзець відэастужку з паўторам адной сітуацыі, толькі з розных пунктаў гледжання? Як падказвае тэорыя канцэнтрацыі ўвагі, гэта зменіць нашы высновы [Lassiter & Irvine, 1986; Storms, 1973]. Калі гледачы бачаць падзеі з пункту гледжання актора, яны лепш разумеюць сітуацыю. Трапіўшы на месца гледача, акторы лепш ацэньваюць уласную ініцыятыву і свой стыль паводзінаў.
Вынікі атаясамленняў. У штодзённым жыцці мы часта спрабуем зразумець, чаму людзі паводзяць сябе так, а не інакш. Суддзя павінен вырашыць: было забойства зламысным ці стала вынікам неабходнай самаабароны? Жонка і муж у няўдалым шлюбе кожны пасвойму разважаюць, чаму другая палова паводзіць сябе так эгаістычна. Пры субяседаванні работнік аддзела кадраў вырашае, ці адпавядае кандыдат сваёй самаатэстацыі. Калі мы робім такія высновы, нашы атаясамленні — з асобай ці з сітуацыяй — маюць вялікае значэнне [Bradbury & Fincham, 1990; Fletcher & others, 1990]. Ba ўдалым шлюбе рэзкая заўвага да мужа ці жонкі атаясамліваецца з часовай сітуацыяй (“Мусіць, у яе непрыемнасці на працы”). Нешчаслівая пара суадносіць падобныя заўвагі з характарам (“Які халодны і агрэсіўны чалавек”).
Альбо давайце разгледзім атаясамленні ў палітыцы: як вы ставіцеся да беднасці і беспрацоўя? Даследчыкі Вялікабрытаніі, Індыі, Аўстраліі і Злучаных Штатаў [Furnham, 1982; Pandey & others, 1982; Wagstaff, 1982] паведамляюць, што кансерватыўныя палітыкі схільныя атая
Раздзел 18 Сацыяльная псіхалогія 483
самліваць гэтыя і іншыя сацыяльныя праблемы з асабістымі якасцямі бедных і беспрацоўных: “Увогуле, людзі маюць тое, чаго яны вартыя. Хто не працуе, той проста абібок. Хто праявіць ініцыятыву, у таго ўсё яшчэ наперадзе”. Ліберальныя палітыкі больш схільныя вінаваціць абставіны: “Калі б мне ці табе давялося жыць ва ўмовах недастатковай адукацыі, адсутнасці станоўчай перспектывы, суцэльнай несправядлівасці, хіба б мы сталі ад гэтага багацей?"
А ці хвалюе вас праблема бяздомных? Адна частка насельніцтва (паводле звестак яна складае 45% [Lee & others, 1990]) суадносіць праблему бяздомнасці з няздатнасцю грамадства забяспечыць працай і жыллём. Другая частка — 33% — абвінавачвае ў гэтым саміх бяздомных. Прэзідэнт Рэйган (1988), напрыклад, лічыў, што многія бяздомныя “самі зрабілі свой выбар” і не імкнуцца знайсці прытулку. Значыць, тое, з чым мы атаясамліваем паводзіны людзей — з сацыяльнымі ўмовамі ці з уласным выбарам і недахопамі, — залежыць ад нашых палітычных поглядаў.
Пры ацэнцы дзелавых якасцей атаясамленні робяць таксама і менеджэры. Яны схільныя прыпісваць невыкананне службовых абавязкаў такім асабовым фактарам, як нізкія здольнасці або недахоп матывацыі. Работнікі, якія не спраўляюцца з пэўным заданнем, спасылаюцца на сітуацыю: недахоп забеспячэння, дрэнныя ўмовы працы, неспрыяльная атмасфера, завышаныя або незразумелыя патрабаванні [Rice, 1985].
Важна запомніць адно: нашы суаднясенні (атрыбуцыі) — з асабістымі якасцямі ці з сітуацыяй — маюць практычныя вынікі.
Стаўленні і дзеянні
Найважнейшымпаняццем сацыяльнай псіхалогіі з’яўляюцца стаўленні. Стаўленні — гэта перакананні і пачуцці, якія вызначаюць нашу рэакцыю на людзей, рэчы і падзеі. Калі мы перакананыя, што нейкі чалавек — скнара, у нас можа ўзнікнуць пачуццё непрыязні да яго, і, адпаведна, нашы дзеянні таксама могуць стаць не