• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    1985; Wallach and Wallach, 1983]. Мы ведаем: толькі той, хто не зацыклены на сабе, карыстаецца, як правіла, аўтарытэтам, цешыцца жыццём і лёгка пераадольвае стрэсы [Crandall, 1984].
    Псіхолагігуманісты абвяргаюць такія пярэчанні. Яны лічаць, што якраз адмоўнае ўяўленне пра сябе часта з'яўляецца прычынай ваяўнічасці, варажнечы і жорсткасці. Акрамя таго, як яны сцвярджаюць, любоў да сябе — гэта першы крок насустрач любові да іншых.
    Нарэшце, прадстаўнікоў гуманістычнага падыходу абвінавачваюць у тым, што яны не ўлічваюць заганнасці чалавечай натуры. 3 улікам экалагічных бедстваў, перанаселенасці і пагрозы ядзернай вайны кожная з пазіцый можа схіліць да пасіўнасці (“Людзі па натуры добрыя; усё само пераменіцца на добры лад”). Другая дэманструе нявер'е (“Нічога не зробіш, хай будзе як ёсць”). Для поспеху патрабуецца рэалізм, каб падмацоўваць зацікаўленасць, і нейкая доза аптымізму, які б даваў надзею. Гуманістычная псіхалогія, як кажуць крытыкі, дае нам надзею, але без неабходнага рэалізму.
    Сацыяльнапазнавальны падыход
    Чацвёрты асноўны накірунак даследавання асобы вынікае з псіхалагічных прынцыпаў навучання, пазнавання і грамадскіх паводзінаў. Прыхільнікі сацыяльнапазнавальнага падыходу, якому даў назву псіхолаг Альберт Бандура [Bandura, 1986], аддаюць перавагу ролі знешніх падзей. Як і тэарэтыкі навучання, яны лічаць, што мы набываем пэўныя манеры паводзінаў праз адаптацыю да канкрэтных умоў або праз назіранне за іншымі людзьмі, паводле чаго мы потым мадэлюем уласныя паводзіны. Як тэарэтыкі ў пазнавальнай і сацыяльнай галіне псіхалогіі, яны надаюць вялікае значэнне ментальным працэсам: што мы думаем і як сябе адчуваем, калі знаходзімся ў тых або іншых сітуацыях, якія ўздзейнічаюць на нашы паводзіны. Такім чынам, замест таго, каб засяроджвацца толькі на тым, як на нас уплывае навакольны свет (біхевіярызм),
    382 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    прадстаўнікі сацыяльнапазнавальнага падыходу вывучаюць узаемадзеянне навакольнага асяроддзя і асобы: як мы рэагуем на знешнія падзеі і як інтэрпрэтуем іх? Як нашы “праграмы”, успаміны і спадзяванні ўплываюць на стыль нашых паводзінаў?
    Падыход з пункта гледжання ўзаемадзеяння і ўзаемазалежнасці дае магчымасць даследчыкам вывучаць, як навакольнае асяроддзе фарміруе такія асобасныя фактары, як самакантроль і самаўсведамленне, і як яны, у сваю чаргу, уплываюць на паводзіны. У адрозненне ад калеггуманістаў, паводле якіх “я” нам дадзена прыродай і чакае, каб мы яго “раскрылі”, або “актуалізавалі”, сацыяльнапазнавальныя тэарэтыкі хутчэй лічаць, што наша разуменне саміх сябе фарміруецца праз узаемадзеянне са светам.
    Даследаванне паводзінаў у пэўных сітуацыях
    Узаемны ўплыў. Бандура называе працэс узаемадзеяння са знешнім светам узаемным дэтэрмінізмам. “Паводзіны, унутраныя персанальныя чыннікі і знешнія ўплывы, — лічыць ён, — усе яны дзейнічаюць як злучаныя ўзаемазалежныя вырашальныя фактары” (мал. 14.3). Напрыклад, у дзяцей звычка глядзець тэлевізар (ранейшыя паводзіны) уплывае на перавагу, якую яны аддаюць той або іншай праграме (унутраны персанальны фактар), што абумоўлівае ўздзеянне тэлебачання (знешні фактар) на іх сённяшнія паводзіны. Гэтыя ўплывы носяць узаемны характар. Як адзначалася раней, асоба і асяроддзе ўзаемадзейнічаюць.
    Разгледзім тры накірункі, па якіх адбываецца ўзаемадзеянне асобы з навакольным светам.
    1.	Розныя людзі выбіраюць рознае асяроддзе. Каледж, які вы наведваеце, літаратура, якую чытаеце, тэлевізійныя праграмы, якія глядзіце, музыка, якую слухаеце, сябры, з якімі кантактуеце, — усё гэта абранае вамі асяроддзе, якое часткова вынікае з вашых інтарэсаў і прыярытэтаў. Вы яго выбіраеце, і яно вас фарміруе.
    2.	Асоба фарміруецца ў адпаведнасці з тым, як мы рэагуем на падзег і інтэрпрэтуем іх. Устрывожаны чалавек у большай ступені настроены на нядобрае, чым спакойны [Eysenck & others, 1987]. А паколькі свет яму здаецца пагрозлівым. ён будзе адпаведна дзейнічаць.
    3.	Нашы acoбacньLя рысы дапамагаюць ствараць сітуацыі, на якія мы потым рэагуем. Многія эксперыменты даказваюць: тое, як мы ставімся да членаў сваёй сям'і, прыяцеляў і сяброў, у сваю чаргу ўплывае на тое, як да нас ставяцца яны. Калі нам здаецца, што нехта дрэнна да нас ставіцца, то мы можам холадна сустрэць яго, выклікаючы менавіта тыя паводзіны, якіх чакалі.
    Мы з'яўляемся адначасова прадуктам і стваральнікам свайго асяроддзя. Нашы паводзіны вынікаюць са ўзаемадзеяння знешніх і ўнутраных уплываў. Калі гэта думка падаецца вам знаёмай, дык толькі таму, што ёй прасякнута ўся навука псіхалогія і, у прыватнасці, гэтая кніга. Кіпень робіць яйка цвёрдым, а бульбіну — мяккай. Неспрыяльнае асяроддзе ператварае аднаго ў героя, а другога — у нягодніка. У кожны дадзены момант нашы паводзіны абумоўлены нашым успрыняццем і нашымі генамі, асяроддзем і рысамі характару.
    Персанальны кантроль. Адзін з важных аспектаў асобы — пачуццё персанальнага кантролю: якімі мы сябе бачым (надкантрольнымі ці падкантрольнымі) у адносінах да асяроддзя. Ад гэтага істотна залежаць нашы паводзіны.
    У псіхолагаў ёсць два асноўныя шляхі вывучэння ўплыву персанальнага кантролю (як і любога асобаснага фактару). Першы: карэляцыя паміж пачуццём самакантролю і паводзінамі і дасягненнямі людзей. Другі: эксперымент, у ходзе якога можна павялічыць або паменшыць пачуццё самакантролю ў розных людзей і зафіксаваць атрыманы эфект.
    Локус кантролю. Давайце разгледзім вашае ўласнае пачуццё кантролю. Вы ад
    Раздзел 14 Асоба 383
    Персанальныя/пазнавальныя
    Мал. 14.3. Узаемны дэтэрмінізм. Сацыяльнапазнавальны накірунак зыходзіць з таго, што нашы асобы фарміруюцца праз узаемадзеянне абставінаў, думак і пачуццяў з паводзінамі.
    чуваеце, што ваша жыццё не залежыць ад вас? Што светам кіруюць моцныя? Barna добрае працаўладкаванне залежыць ад таго, ці зможаце вы аказацца ў патрэбны час у патрэбным месцы? Альбо вы ўсё ж схільныя верыць, што многае ў свеце залежыць ад вас саміх? Што звычайны чалавек можа паўплываць на рашэнні ўрада? Што поспех залежыць не ад удачы, а ад руплівай працы?
    У сотнях даследаванняў параўноўваліся тыя, для каго ўласцівы (тэрмін псіхолага Джуліяна Ротэра) знешні локус кантролю (гэта значыць, што іх лёс вызначае шанец або знешнія сілы), — з людзьмі, для якіх характэрны ўнутраны локус кантролю (гэта значыць, што яны ў значнай меры самі ладзяць уласнае жыццё). Шматлікія даследаванні паказалі, што другія, або “інтэрналы”, маюць лепшую паспяховасць у школе, адчуваюць сябе незалежнымі і менш схільныя да дэпрэсіі. Апроч таго, яны лягчэй спраўляюцца са стрэсавымі сітуацыямі, уключаючы сямейныя праблемы.
    Набытая бездапаможнасць у параўнанні з самакантролем. Бездапаможным, прыгнечаным людзям часта здаецца, што кан
    троль над сітуацыяй знаходзіцца за межамі іх магчымасцей, і такая пакорлівасць толькі пагаршае становішча. Менавіта гэты факт высветліў Марцін Селігман і іншыя даследчыкі ў эксперыментах над жывёламі і людзьмі [Seligman, 1975, 1991]. Калі навязаць сабаку і пастаянна біць яго электратокам, не пакідаючы шанцаў пазбегнуць удараў, то ён набывае пачуццё бездапаможнасці. Калі потым змясціць яго ў іншую сітуацыю, дзе ён мог бы пазбегнуць пакарання, пераскочыўшы цераз агароджу, — ён проста роспачна скурчваецца. Чалавек, перажыўшы шмат драматычных падзей, непадуладных яго волі, таксама пачынае адчуваць бездапаможнасць, безнадзейнасць і прыгнечанасць. Такая пасіўная пакорлівасць называецца набытай бездапаможнасцю (мал. 14.4). I наадварот, калі жывёле ўдаецца пазбегнуць удараў у першым выпадку, яна набывае асобасны самакантроль і ў далейшым з лёгкасцю пазбягае стрэсу ў новых сітуацыях.
    У канцлагерах, турмах, і нават на фабрыках, у каледжах і прыватных лячэбніцах, — там, дзе людзі толькі падпарадкуюцца, назіраецца адпаведнае зніжэнне маральнага стану і большая колькасць стрэсаў. Пры большай ступені свабоды — калі асуджаныя маюць права па сваім жаданні расстаўляць крэслы, уключаць святло ў пакоі і глядзець тэлевізар, калі працоўныя ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў, а пацыентам лячэбніцы дазваляецца мяняць абстаноўку — назіраецца істотнае паляпшэнне здароўя і маральнага клімату [Miller & Monge, 1986; Ruback & others, 1986; Wener & others, 1987], У адной прыватнай лячэбніцы, напрыклад, 93% з ліку асоб, якім прадаставілі самастойнасць, сталі больш рухавымі, актыўнымі і жыццярадаснымі [Rodin, 1986]. Да такой жа высновы прыйшла і даследчыца Элен Лангер: “Адчуванне самакантролю мае галоўнае значэнне для жыццядзей
    Мал. 14.4. Набытая бездапаможнасць.
    384 Часгка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    насці чалавека” [Langer, 1983], Такім чынам, “і для маладых, і для старых” трэба ствараць такія ўмовы, якія б заахвочвалі адчуванне самастойнасці і кампетэнтнасці.
    Для тых, каго непакоіць адмоўны ўплыў навукі на традыцыйныя каштоўнасці, вынікі гэтых даследаванняў суцяшальныя: ва ўмовах дэмакратыі, асабістых свабод і народаўладдзя праяўляюцца лепшыя якасці чалавека. He дзіва, што грамадзяне стабільных дэмакратычных краін адчуваюць сябе больш шчаслівымі [Inglehart, 1990]. Незадоўга да пачатку дэмакратычнай рэвалюцыі ва Усходняй Германіі псіхолагі Габрыэль Отынген і Марцін Селігман зрабілі параўнанне яскравай мовы жэстаў і мімікі прадстаўнікоў рабочага класа ў барах Усходняга і Заходняга Берліна. У параўнанні з рабочымі, што жылі па той бок Сцяны, заходнеберлінцы як паўнаўладныя гаспадары сваёй краіны звычайна сядзелі роўна, не горбячыся, куточкі іх вуснаў, як правіла, былі прыўзняты, яны часцей усміхаліся і смяяліся [Oettingen & Seligman, 1990], Калі перафразіраваць рымскага філосафа Сенеку, то можна сказаць, што шчаслівы той, хто сам выбірае сваю долю.
    Аптымізм. Каб вызначыць ступень вашай бездапаможнасці або, наадварот, актыўнасці, трэба ведаць, дзе вы знаходзіцеся на шкале аптымізму/песімізму. Як вы звычайна тлумачыце станоўчыя і адмоўныя падзеі? Мабыць, вы ведаеце студэнтаў, якія за свае дрэнныя адзнакі наракаюць на незалежныя ад іх акалічнасці: на недахоп здольнасцей (“Я не ўмею гэтага рабіць”), на “дрэнных” настаўнікаў, на падручнікі або экзаменацыйныя пытанні. У такіх студэнтаў больш шанцаў і надалей атрымліваць нізкія адзнакі ў параўнанні з тымі, хто засвоіў адну важную ісціну: намаганні, сістэматычная вучоба і самадысцыпліна дадуць свой плён [Noel & others, 1987; Peterson & Barrett, 1987]. Аналагічным чынам Селігман і Пітэр Шульман [Schulman, 1986] вывучалі агентаў па страхаванні жыцця, якія мелі большменш аптымістычны выгляд. Той, хто падчас няўдачы не губляў пачуцця аптымізму, ставіўся да яе, як да часовай з'явы, бачыў прычыну не ў сваёй некам