• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    ная ўсяго на 30 секундах, цалкам супала з сярэднім рэйтынгам гэтых выкладчыкаў сярод студэнтаў у канцы семестра.
    Такім чынам, можна сказаць, што на паводзіны чалавека ў кожны канкрэтны момант істотны ўплыў аказвае сітуацыя, асабліва калі патрабаванні гэтай сітуацыі дастаткова ясныя. Паводзіны вадзіцеля лягчэй прадказаць па святлафоры, лепш ведаючы значэнне колераў, чым характар чалавека. Так, выкладчыку студэнт можа падацца рахманым, а сябры яго ведаюць хутчэй як непакорнага. Аднак абагульненне паводзінаў чалавека на падставе многіх выпадкаў пераконвае ў тым, што асоба кожнага з нас вызначаецца ўстойлівасцю.
    Гуманістычны падыход
    У 1960 годзе некаторыя вядомыя ў галіне вывучэння асобы псіхолагі выказалі незадаволенасць негатывізмам Фрэйда, аб’ектывізмам прыхільнікаў тэорыі асобасных рысаў і недарэчнасцю і неадпаведнасцю таго, што яны іранічна называлі біхевіярысцкай “пацуковай псіхалогіяй”. У адрозненне ад Фрэйда, які вывучаў у асноўным нізкія матывы “хворых” людзей, псіхолагі, прадстаўнікі гуманістычнага падыходу, засяродзілі сваю ўвагу на імкненні здаровых людзей да самавызначэння і самарэалізацыі. Яны разглядалі асобу як адно цэлае, а не як суму балаў, атрыманую пры тэсціраванні. У адрозненне ад механістычнага аналізу біхевіярыстаў, якія прыніжалі ролю суб’ектыўнага вопыту і звязвалі чалавечыя паводзіны з умоўнымі рэакцыямі, яны распачалі вывучэнне індывідуальных перажыванняў смутку і радасці, адчужанасці і блізкасці, бездапаможнасці і мэтанакіраванасці. Убачыць свет вачыма самой асобы (а не эксперыментатара) паспрабавалі два тэарэтыкі, якія стаялі ля вытока накірунку: Абрахам Маслоу (1908—1970) і Карл Роджэрс (1902—1987).
    Пазнанне свайго "Я"
    Самаактуалізацыя асобы Абрахама Маслоу. Маслоу выказаў гіпотэзу, што
    нашай матывацыяй кіруе іерархія патрэб. Калі нашы фізіялагічныя патрэбы задаволены, нас пачынае хваляваць асабістая бяспека; дасягнуўшы пачуцця бяспекі, мы хочам кахаць і быць каханымі і любім саміх сябе. Задаволіўшы пачуццё самапавагі, мы прагнем самаактуалізацыі — рэалізацыі ўласнага патэнцыялу.
    У адрозненне ад папярэднікаў, Маслоу развіваў свае ідэі на падставе вывучэння здаровых, працаздольных людзей, а не цяжкіх клінічных выпадкаў. Яго апісанні самаактуалізацыі абапіраліся на вывучэнні вядомых дзеячаў Захаду, якія вылучаліся сваім насычаным і актыўным жыццём; сярод іх А. Лінкольн, Т. Джэферсан і Э. Рузвельт. У гэтых людзей было шмат агульнага. Паводле Маслоу, яны былі свядомымі і прыстойнымі, адкрытымі і энергічнымі, любячымі і клапатлівымі, іх не збівалі з толку меркаванні іншых людзей. Яны ўсведамлялі сваю місію, і таму іх інтарэсы часцей былі накіраваны на вырашэнне грамадскіх праблем, а не на саміх сябе. Часта яны канцэнтравалі энергію на нейкай канкрэтнай задачы, якую яны разглядалі як мэту свайго жыцця. У большасці з іх было толькі некалькі сяброў, узаемаадносіны з якімі былі глыбокімі і трывалымі, а не шмат павярхоўных знаёмых. Многія з іх дасягнулі духоўных вышыняў, якія пераўзыходзілі звычайны ўзровень.
    Усе гэтыя якасці паўнацэннага дарослага чалавека, па словах Маслоу, характэрны для людзей, якія дастаткова пабачылі ў сваім жыцці, каб быць спагадлівымі, каб пераадолець змешаныя пачуцці да сваіх бацькоў, каб знайсці сваё прызванне, мець “дастатковую смеласць быць непапулярным, не саромецца сваёй дабрадзейнасці і гэтак далей”. Сумесная праца Маслоу са студэнтамі прывяла яго да думкі, што кожны, хто мае шанцы стаць самаактуалізаваным дарослым чалавекам, унушае сімпатыю, ва ўсіх сваіх дзеяннях праяўляе клапатлівасць, “сімпатызуе тым са старэйшых, хто гэтага заслугоўвае”, і “не пераймае жорсткасці, шэрасці і статкавага пачуцця, якія так часта сустракаюцца сярод моладзі” [Maslow, 1970].
    Асобаснаарыентаваны падыход Карла Роджэрса. Прыхільнік гуманістычнай
    Раздзел 14 Асоба 377
    псіхалогіі Карл Роджэрс у асноўным пагаджаўся з думкамі Маслоу. Роджэрс лічыў, што людзі па сваёй натуры добрыя, схільныя да самарэалізацыі. Кожны з нас, як жолуд, утрымлівае ў сабе патэнцыял для росту і развіцця, калі толькі навакольныя ўмовы не перашкаджаюць нашаму росту. Роджэрс выказаў меркаванне, што “спрыяльнаму клімату для росту” неабходны тры перадумовы: шчырасць, добразычлівасць і спагада [Rogers, 1980].
    Паводле Роджэрса, чалавек спрыяе іншым сваёй шчырасцю — адкрытасцю пачуццяў, праматой. Спрыяльныя ўмовы для развіцця людзей мы ствараем сваёй добразычлівасцю, дэманструючы, па вызначэнні Роджэрса, неабумоўленае пазітыўнае стаўленне. Яно прадугледжвае ўвагу, дабрыню, паважлівасць — калі нас цэняць, нягледзячы на ўсе нашы недахопы. Вы калінебудзь адчувалі палёгку, калі адкінулі прытворства, паспавядаліся ў сваіх найгоршых парывах і пры гэтым убачылі, што вас не адштурхоўваюць? Такое пачуццё ўдзячнасці мы часта перажываем ва ўдалым шлюбе, у згуртаванай сям'і або ў блізкім сяброўстве, дзе мы не адчуваем патрэбы ў самаапраўданні, дзе мы вольныя паводзіць сябе натуральна, без боязі сапсаваць узаемаадносіны.
    Нарэшце, чалавек станоўча ўплывае на іншых сваёй спагадлівасцю, памяркоўнасцю, цярпімасцю да нашых пачуццяў і намераў. “Мы рэдка выслухоўваем людзей з сапраўдным разуменнем, са шчыраю спагадаю, — кажа Роджэрс. — Але такое асаблівае слуханне з'яўляецца самай магутнай з вядомых мне стваральных сілаў”.
    Шчырасць, добразычлівасць і спагада — гэта вада, сонца і тукі, якія дапамагаюць людзям расці і станавіцца моцнымі, як дубы. Бо “калі да чалавека ставіцца добразычліва, калі цаніць яго, — працягвае Роджэрс, — то ён паступова набывае схільнасць больш паважліва ставіцца да сябе самога”. Калі чалавека хтосьці можа выслухаць са спагадаю, “то ён атрымлівае магчымасць больш уважліва прыслухацца да патоку ўнутраных адчуванняў” [Rogers, 1980]. Роджэрсу, пэўна, спадабалася б публікацыя, якая з'явілася
    Роджэрс лічыў, што шчырасць, павага і спагада спрыяюць паляпшэнню адносінаў не толькі паміж доктарам і пацыентам, але таксама паміж бацькам і дзіцем, лідэрам і групаю, настаўнікам і вучнем, адмгністратарам і супрацоўнікам — фактычна, паміж любымі дзвюма чалавечымі істотамі.
    ў хуткім часе пасля яго смерці: дашкольнікі, да каго так ставяцца бацькі, у будучым звычайна становяцца творчымі людзьмі [Harrington & others, 1987],
    Для Маслоу і асабліва для Роджэрса стрыжнем асобы з'яўляецца яе самаўсведамленне, думкі і пачуцці, якія ўзнікаюць як адказ на пытанне “Хто я ёсць?”. Калі мы маем пазітыўнае самаўсведамленне, мы схільныя дзейнічаць і ўспрымаць свет пазітыўна. Калі яно негатыўнае, калі мы значна “прайграем свайму ідэалу”, як кажа Роджэрс, мы адчуваем сябе незадаволенымі і няшчаснымі. Такім чынам, дастойнай мэтаю для нашых бацькоў, настаўнікаў і сяброў было б дапамагаць людзям спазнаваць сябе, быць паважлівымі і шчырымі ў адносінах да саміх сябе.
    Даследаванне свайго “Я”. Увага псіхалогіі да ўсведамлення чалавекам свайго “я” адносіцца па меншай меры да часоў Уільяма Джэймса, які прысвяціў гэтаму пытанню больш 100 старонак напісанай у 1890 годзе працы “Прынцыпы псіхалогіі”. У 1943 годзе Гордан Олпарт скардзіўся, што “я” “знікла з поля зроку”. Хаця ўвага гуманістычнай псіхалогіі да чалавечага “я” не прывяла да вялікіх навуковых адкрыццяў, але яна дапамагла аднавіць і захаваць само паняцце “я”. Сёння, праз стагоддзе пасля Джэймса, з’яўляюцца ўсё новыя працы па “самапавазе”, “самараскрыцці”, “самаўсведамленні”, “самакантролі” і г.д.
    Адным з прыкладаў новай думкі ў гэтай галіне можа служыць канцэпцыя “некалькіх магчымых “я”, што належыць Газэліі Маркус і яе калегам па Мічыганскім універсітэце [Inglehart & others, 1989; Markus & Nurius, 1986], Вашы магчымыя “я” ўключаюць у сябе бачанне таго, якім вы марыце стаць: я багаты, я зграбны, я каханы, я папулярны. Яны таксама ўключаюць у сябе тыя “я”, якімі вы баіцеся
    378 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    "Тое, што вы думаеце пра сябе, важней за тое, што пра вас думаюць іншыя". Сенека, "К Люцылію”, 64 г. н.э.
    стаць — я беспрацоўны, я — алкаголік, я — адстаючы ў вучобе. Гэтыя магчымыя “я” прымушаюць нас праследаваць тыя або іншыя мэты і скіроўваць на іх сваю энергію. Алімпіец Карл Льюіс, каб дасягнуць жаданага, браў прыклад з алімпійскага пераможцы Джэса Оуэнса. Падобным чынам абітурыенты Мічыганскага ўніверсітэта, якія займаліся па асобнай медыцынскай праграме, атрымлівалі лепшыя адзнакі, калі бачылі сябе ў якасці добрых спецыялістаў. Хто марыць аб большым, той і дасягае большага.
    Гэтае даследаванне заснавана на дапушчэнні наконт таго (яго падзяляе гуманістычная псіхалогія), што наша “я” як арганізатар думак, пачуццяў і дзеянняў з'яўляецца асноўным апірышчам асобы [Markus & Wurf, 1987]. Мы нават лепш засвойваем інфармацыю, калі звязваем яе са сваім “я”. Калі ў нас спытаць, ці спалучаецца з нашым “я” такое слова, як, скажам, прыязны, то пазней мы хутчэй прыпомнім гэтае слова, чым калі б яго звязвалі, ці спалучаецца яно з кімнебудзь іншым [Higgins & Bargh, 1987],
    Як мы ставімся да саміх сябе, таксама мае вялікае значэнне. Даследаванні раскрываюць карысць пазітыўнай самаацэнкі і шкоду самаўпэўненай ганарлівасці.
    Карысць самапавагі. Высокая самаацэнка (адчуванне сваёй вартасці) — рэч надзвычай важная. Людзі, якія добра ставяцца да саміх сябе, не маюць язваў, лепш спяць, менш паддаюцца канфармізму, менш схільныя да ўжывання наркотыкаў, больш настойлівыя пры выкананні складаных задач ды і ўвогуле шчаслівейшыя [Brockner & Hulton, 1978; Brown, 1991].
    Нізкая самаацэнка патрабуе платы. Людзі, у якіх амаль не засталося надзеі, схільныя да дэпрэсіі. Той, хто адчувае, што яго самаацэнка значна ніжэй таго ідэала, якому ён павінен адпавядаць, схільныя да трывожнасці [Higgins, 1987], Псіхатэрапеўт Ганс Штруп разважаў: "Варта выслухаць аповяд пацыента, і ад
    разу сутыкаешся з няшчасцем, трывогаю, роспаччу... Базавымі прычынамі ўсіх гэтых праблем з'яўляюцца парушэнні ў самаўспрыняцці і самаацэнцы" [Strupp, 1982].
    Карэляцыя паміж нізкай самаацэнкай і жыццёвымі праблемамі можа мець і іншыя магчымыя тлумачэнні (не выключана, што жыццёвыя праблемы выклікаюць нізкую самаацэнку). Значэнне недахопу самапавагі выяўляецца ў эксперыментах. Паспрабуйце на нейкі час прынізіць самаацэнку чалавека (напрыклад, сказаць, што ён не справіўся з заданнем або што вы яго не паважаеце), і ён з большай верагоднасцю будзе схільны пагарджаць іншымі людзьмі і прадузята ставіцца да іншай расы. Людзі, якія негатыўна ставяцца да сябе, звычайна бываюць крыўдлівымі і сварлівымі [Baumgardner & others, 1989; Crocker & Schwartz, 1985]. Людзі, якіх пры эксперыментах вымушаюць адчуваць сябе няўпэўнена, часта бываюць празмерна крытычнымі, нібыта хочуць уразіць некага сваім бліскучым розумам [Amabile, 1983]. Хтосьці “любіць бліжняга свайго як сябе самога”, a хтосьці ненавідзіць свайго бліжняга як сябе самога. Такія высновы адпавядаюць ідэям Маслоу і Роджэрса аб тым, што “здаровы” явобраз вельмі важны. Прымайце сябе такім, які вы ёсць, і вам будзе лягчэй прыняць іншых.