Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Дзеці, на думку Мюрэя, спраецыравалг на гэтыя здымкі свае патайныя пачуцці. Праз некалькі гадоў Мюрэй прапанаваў тэматычнааперцэпцыйны тэст
368 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
(ТАТ) — размытыя малюнкі, на аснове якіх людзі складаюць гісторыі. Як вы памятаеце з папярэдняга раздзела, ТАТ быў выкарыстаны для ацэнкі матывацыі дасягнення. Лічылася, што калі чалавек бачыць у малюнках хлопчыка, які хоча дабіцца поспеху, то ў гэтым выяўляецца яго ўласны клопат.
На сёння існуе мноства праекцыйных тэстаў. Гэтыя тэсты могуць уяўляць сабой просьбу апісаць пэўную асобу, закончыць сказы (“Мая маці...”) або сказаць першае слова, якое прыйдзе ў галаву, пасля таго, як эксперыментатар вымавіць кантрольнае слова. У свеце шырока выкарыстоўваецца вядомы тэст чарнільных плямаў Роршаха, прадстаўлены ў 1921 годзе швейцарскім псіхіятрам Германам Роршахам [Rorschach], Сутнасць яго ў наступным: тое, што мы бачым у 10 чарнільных плямах, адлюстроўвае нашы патайныя пачуцці і канфлікты. Калі мы бачым дзікіх жывёл або зброю, даследчык можа зрабіць выснову, што мы схільныя да агрэсіі.
Ці ёсць у гэтым сэнс? Калі так, дык ці можа псіхолаг выкарыстаць метад Роршаха, каб зразумець характар чалавека і паставіць дыягназ яго эмацыянальнага расстройства? Згадайце, што пры разглядзе тэстаў на разумовыя здольнасці двума галоўнымі крытэрыямі добрага тэста былі яго надзейнасць і валіднасць. Калі сыходзіць з гэтых крытэрыяў, то якую ацэнку можна даць тэсту Роршаха?
Большасці даследчыкаў ён здаецца недастаткова надзейным [Peterson, 1978], Няма агульнапрынятай сістэмы для суміравання вынікаў і інтэрпрэтацый гэтага тэста, а пакуль не знойдзецца двух прыхільнікаў адной ацэначнай сістэмы, то дасягнуць згоды, мабыць, немагчыма па выніках любога тэста. He вельмі добрыя вынікі ў гэтага тэста і адносна прадказання паводзінаў і дзялення людзей на групы (напрыклад, пры вызначэнні, хто схільны да самагубства, а хто не).
Аднак жа метад Роршаха дасюль з’яўляецца шырока распаўсюджаным псіхалагічным інструментам [Lubin & others, 1984; Piotrowski & Keller, 1989], Некаторыя аналітыкі паранейшаму давяраюць вынікам гэтага тэста — не як механізму,
які сам па сабе можа паставіць дыягназ, а як крыніцы дадатковых звестак, якія дапаўняюць агульную карціну. Спецыялісты лічаць; нават пры ўмове, што ацэначная сістэма Роршаха не мае высокай валіднасці, усё адно гэты тэст з’яўляецца цудоўным спосабам, каб распачаць дыялог з пацыентам. Новыя метады ацэнкі і інтэрпрэтацыі, заснаваныя на камп’ютэрнай тэхніцы, дазваляюць дасягнуць большай згоды паміж даследчыкамі і забяспечыць надзейнасць тэста [Exner, 1986; Parker & others, 1988], Але сам Фрэйд, напэўна, адчуваў бы сябе не вельмі зручна, калі б проста даваў кожнаму пацыенту анкету для запаўнення; хутчэй яго больш цікавіў бы узаемакантакт паміж пацыентам і аналітыкам падчас правядзення гэтага тэсту.
Значэнне псіхааналітычнага падыходу
Цяпер, калі вы пазнаёміліся з ідэямі Фрэйда, давайце паслухаем яго крытыкаў. Але майце на ўвазе,што мы крытыкуем Фрэйда з пазіцый канца XX стагоддзя — з пазіцый, якія самі па сабе з’яўляюцца аб’ектам для рэвізіі. Фрэйд памёр у 1939 годзе, не даведаўшыся пра новыя адкрыцці ў галіне развіцця, мыслення і эмоцый чалавека, пра сённяшнія метады даследавання. Крытыкаваць тэорыі Фрэйда, параўноўваючы іх з сучаснымі канцэпцыямі, — тое самае, што параўноўваць мадэль “Т” Генры Форда з сённяшнім “Эскортам”.
Ідэі Фрэйда ў святле сучасных даследаванняў. Сучасныя тэорыі і даследаванні супярэчаць многім спецыфічным ідэям Фрэйда. Даследаванні паказваюць, што развіццё чалавека адбываецца на працягу ўсяго жыцця, а не спыняецца ў дзяцінстве. Псіхолагаў у галіне развіцця асобы таксама здзіўляе сцверджанне Фрэйда, што свядомасць і палавая прыналежнасць фарміруюцца ва ўзросце 5—6 гадоў, калі дзіця пераадольвае комплекс Эдыпа. На самой справе дзеці пачынаюць атаясамліваць сябе з пэўным полам раней. Яны набываюць выразныя жаноцкія або мужчынскія рысы нават пры адсутнасці ў сям’і аднаго з бацькоў іх полу
Раздзел 14 Асоба 369
[Frieze & others, 1978], Ідэі Фрэйда наконт дзіцячай сексуальнасці ўзніклі на падставе непрыняцця ім гісторый пра сексуальныя дамаганні з боку дарослых у дзяцінстве, аб якіх яму распавядалі пацыенты. Гэтыя гісторыі, на яго думку, былі адлюстраваннем іх уласных дзіцячых сексуальных жаданняў і канфліктаў. Сёння мы ўспрымаем паведамленні аб сексуальных злоўжываннях усур’ёз. А вось меркаванні Фрэйда аб прыроджанай перавазе мужчын абвяргаюцца і лічацца прадузятымі.
Як мы бачылі ў раздзеле 7, новы погляд на снабачанні супярэчыць перакананням Фрэйда аб тым, што ў снах прыхаваны нашы жаданні і там мы іх можам ажыццявіць. Яго думка пра тое, што выцясненне прымушае забываць цяжкія факты і з’явы, пацвярджаецца звесткамі аб страце памяці сярод ахвяр вайны і сексуальных злачынстваў, але іншыя механізмы забывання звязаны са звычайнай стратай памяці. Нават агаворкі можна растлумачыць як барацьбу паміж падобнымі варыянтамі слоў у сетцы памяці (раздзел 10). Даследчыкі знаходзяць мала доказаў таго, што людзі абараняюць сябе ад балючых успамінаў шляхам праекцыі ўласных неўсвядомленых негатыўных імпульсаў на іншых людзей [Holmes, 1978, 1981]. А Джэром Каган [Kagan, 1989] зазначае, што гісторыя не пашкадавала таксама і ідэю Фрэйда аб тым, што сексуальнае выцясненне вядзе да псіхічных анамалій. Ад Фрэйда да нашых часоў сексуальнага выцяснення стала менш, чаго не скажаш пра псіхічныя расстройствы.
Гісторыя станоўча паставілася да погляду Фрэйда на мозг як на “айсберг”. Цяпер вядома, што мы сапраўды маем абмежаваны доступ да ўсяго, што адбываецца ў нашым мозгу [Erdelyi, 1985, 1988; Kihlstrom, 1990]. Аднак паняцце “айсберг” у разуменні сучасных псіхолагаў адрозніваецца ад фрэйдаўскага. Як мы ўжо зазначалі ў папярэдніх раздзелах, многія даследчыкі разглядаюць падсвядомасць як месца, дзе адбываецца не кіпенне страсцей і іх цэнзура, а апрацоўка інфармацыі без удзелу свядомасці. Для іх падсвядомасць уключае ў сябе схемы, якія аўтаматычна кантралююць нашы ўспрыманні
і інтэрпрэтацыі; апрацоўку сігналаў, да якіх мы не маем свядомага дачынення; дзейнасць правага паўшар’я, якое дазваляе пацыентам з расшчэпленым мозгам левай рукой выканаць каманду, якую ён не можа выказаць словамі; адначасовую паралельную апрацоўку розных аспектаў бачання і мыслення; урыўкавыя ўспаміны, якія ўзнікаюць без свядомага прыпамінання; эмоцыі, якія могуць імгненна актывізавацца. Такое разуменне падсвядомай апрацоўкі інфармацыі больш нагадвае дафрэйдысцкі погляд на падсвядомасць, згодна з якім, у прыватнасці, спантанныя стваральныя ідэі выплываюць на паверхню з падсвядомага патоку мыслення.
Фрэйдызм як навуковая тэорыя. Псіхолагі крытыкуюць тэорыю Фрэйда і за яе навуковыя недахопы. Як вы памятаеце з раздзела 1, у добрых навуковых тэорыях тлумачацца назіранні і прапануюцца гіпотэзы, якія можна праверыць. Па словах крытыкаў, тэорыя Фрэйда абапіраецца на невялікую колькасць аб’ектыўных назіранняў і прапануе мала гіпотэз, якія можна было б праверыць на практыцы або абвергнуць. (Для Фрэйда яго ўласныя ўспаміны і тлумачэнні свабодных асацыяцый, сноў і агаворак яго пацыентаў былі дастатковым сведчаннем.)
Самае слабое месца ў тэорыі Фрэйда, паводле апанентаў, заключаецца ў тым, што яна прапануе тлумачэнні пэўных асаблівасцей на падставе наяўных фактаў (адзін чалавек злоўжывае цыгарэтамі, другі баіцца коней, трэці мае спецыфічную сексуальную арыентацыю), але не ў стане прадказаць такія паводзіны і асаблівасці. Калі вас вывела з сябе, засмуціла смерць вашай маці, то вы прыхільнік гэтай тэорыі, бо “гэта паставіла пад пагрозу вашу патрэбу ў дзіцячай залежнасці”. Калі вы не выказваеце смутку, вы тым самым зноў падтрымліваеце гэтую тэорыю, бо “падаўляеце свой смутак”. Гэта “усё адно, што паставіць на каня па заканчэнні скачак” [Hall & Lindzey, 1978, с. 68]. Тлумачэнні, заснаваныя на відавочных фактах, найлепей адпавядаюць гістарычнаму і літаратурнаму жанру, што дапамагае растлумачыць, чаму ідэі Фрэйда пэўны час былі прадметам літаратур
24 Зак. 376
370 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
Мы аргументуем,як чалавек, які гаворыць: “Калі б на гэтым крэсле сядзеў нябачны кот, крэсла выглядала б пустым; таму, раз гэта крэсла выглядае пустым, — значыць, на ім сядзіць нябачны кот”. К.С. Льюіс, "Чатыры каханні”. 1958
ных крытыкаў, а не даследчыкаў псіхалогіі. А ў навуцы добрая тэорыя прапануе гіпотэзы, якія потым спраўджваюцца.
Крытыка спецыфічных канцэпцый і тлумачэнняў, заснаваных на відавочных фактах, дайшла да таго, што некаторыя з сучасных даследчыкаў увогуле не прызнаюць тэорыі Фрэйда. Пітэр Мэдавар называе яе “дыназаўрам, ... адной з самых сумных і незразумелых вех у гісторыі навуковай думкі дваццатага стагоддзя” [Меdawar, 1982]. Мы паспрабуем пазбегнуць такой рэзкай ацэнкі па трох прычынах:
1. Крытыкаваць тэорыю Фрэйда за тое, што яе прагнозы немагчыма праверыць, — тое самае, што крытыкаваць бейсбол за тое, што гэта не аэробіка. Ці справядліва шукаць памылкі ў тым, чаго гэтая тэорыя нават не мела намеру растлумачыць? Фрэйд ніколі не лічыў, што псіхааналіз мае важнае значэнне для навуковага прагнозу. Ён толькі сцвярджаў, што, зазіраючы ў мінулае, псіхааналітыкі могуць знайсці пэўны сэнс у псіхічным вопыце чалавека [Rieff, 1979].
2. Асобныя ідэі Фрэйда не састарэлі. Менавіта Фрэйд прыцягнуў нашу ўвагу да падсвядомага і ірацыянальнага, да неспакою і нашай барацьбы з ім, да значэння чалавечай сексуальнасці і да напружанасці паміж біялагічнымі і сацыяльнымі дэтэрмінантамі нашага існавання. Менавіта Фрэйд указаў на нашу самаўпэўненасць, выкрыў наша прытворства і нагадаў нам аб нашай схільнасці да зла. Мала хто аспрэчвае, што ідэі Фрэйда для свайго часу былі творчымі, смелымі і абдымнымі.
3. Слушныя або не, але ідэі Фрэйда паўплывалі, безумоўна, на наша разуменне чалавечай прыроды. Памылковыя або не, але асобныя з ідэй, да якіх многія ставяцца з увагай — у
прыватнасці тое, што дзіцячы вопыт фарміруе характар, што ў розных паводзінах ёсць замаскіраваныя матывы, што сны маюць сімвалічны сэнс, — гэта запавет Фрэйда, які жыве ў нашых сённяшніх здзяйсненнях. Як адзначыў Пітэр Дракер: “He ўсе карыстаюцца працамі Фрэйда, і ў мяне ўзнікаюць вялікія сумненні наконт яго, але ён адзіны, хто прапанаваў аналіз і тлумачэнні, якія змянілі наш погляд на саміх сябе і на свет” [Drucker, 1982]. Таму Зігмунд Фрэйд у сучаснай гісторыі паранейшаму застаецца адной з выключных інтэлектуальных постацей.