• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Фрэйд выклаў свае погляды, што развіваліся і ўдакладняліся па меры яго лекарскай практыкі, у 24томнай працы, якая выдавалася з 1888 па 1939 год. Хаця за восем гадоў ён прадаў толькі 600 асобнікаў сваёй першай кніжкі пад назвай “Тлумачэнне сноў“ (1900), але яго ідэі з цягам часу займелі і падтрымку, і рэзкую крытыку. А зараз звернемся непасрэдна да тэорыі Фрэйда і паспрабуем убачыць рэчы так, як бачыў іх ён. Складана абагульніць 24 тамы на некалькіх старонках тэксту, таму мы засяродзім увагу на псіхааналітычнай тэорыі Фрэйда — першай усебаковай тэорыі асобы.
    Вывучэнне падсвядомасці
    Каб выявіць магчымыя псіхічныя карані нервовых парушэнняў, Фрэйд правёў некалькі месяцаў у Парыжы разам з Жанам Шарко [Charcot], французскім неўролагам, які для лячэння сваіх пацыентаў выкарыстоўваў гіпноз. Па звароце ў Вену Фрэйд таксама пачаў гіпнатызаваць сваіх пацыентаў, якіх падчас сеанса схіляў да таго, каб тыя свабодна распавядалі пра сябе і пра ўсе акалічнасці, звязаныя з узнікненнем хваравітых сімптомаў. Пацыенты адкрыта ўсё расказвалі яму і пры гэтым адчувалі вялікае ўзрушэнне. Бывалі
    Зігмунд Фрэйд (18561939): “Я быў адзіным працаўніком у гэтай сферы”.
    выпадкі, што ў выніку іх сімптомы змяншаліся або зусім знікалі.
    Менавіта так Фрэйд і “адкрыў” падсвядомасць. Скрупулёзна вывучаючы гісторыі з жыцця пацыента, ён прыйшоў да высновы, што страты адчувальнасці рукі могуць выклікацца страхам дакрануцца да палавых органаў; што слепата і глухата можа быць выклікана нежаданнем бачыць або чуць тое, што трывожыць або палохае. Фрэйд пачаў абследаваць пацыентаў з мноствам падобных сімптомаў.
    Калі пацыент адмоўна ставіўся да гіпнозу, ён звяртаўся да свабодных асацыяцый: проста прасіў таго расслабіцца і казаць усё, што прыходзіць у галаву, як бы няёмка той сябе пры гэтым ні адчуваў. Фрэйд верыў, што свабодныя асацыяцыі даюць ключ, які раскрывае падсвядомасць пацыента, дапамагаюць знайсці і нейтралізаваць балючыя ўспаміны, часта дзіцячыя. Фрэйд назваў гэты працэс псіхааналізам.
    У аснове псіхааналітычнай канцэпцыі асобы Фрэйда было перакананне, што мозг уяўляе сабой айсберг, большая частка якога схавана ад нас. Наша свядомасць —
    Раздзел 14 Асоба 363
    гэта тая часта айсберга, што на паверхні. “Пад вадою” знаходзіцца значна большая, падсвядомая вобласць, дзе ўтрымліваюцца думкі, жаданні, пачуцці і ўспаміны, якія мы пераважным чынам не ўсведамляем. Некаторыя думкі могуць часова ўтрымлівацца як бы на мяжы свядомасці, і мы па сваёй волі можам перамясціць іх у свядомасць. Вялікі інтарэс для Фрэйда уяўлялі многія непрымальныя імкненні і думкі, якія мы падаўляем, блакіруем ад усведамлення, інакш нам было б балюча іх прызнаваць. Хаця на ўзроўні свядомасці гэтых непрымальных для нас пачуццяў і думак як бы не існуе, але Фрэйд сцвярджаў, што яны вельмі моцна ўплываюць на нас. Паводле Фрэйда, нашыя неўсвядомленыя імкненні выяўляюцца ў скрытых формах: у рабоце, якую мы выбіраем, у перакананнях, якіх прытрымліваемся, у штодзённых звычках, у сімптомах, якія нас турбуюць. Такім шляхам падсвядомае пранікае ў нашы думкі і дзеянні.
    Фрэйд лічыў, што падсвядомасць чалавека можа выявіцца не толькі ў адвольных асацыяцыях, перакананнях, звычках і сімптомах, але таксама ў снах, у агаворках, у памылках пры пісьме. Агаворкі пры чытанні, пісанні або ў размове азначалі для Фрэйда, што ва ўсім, што мы гаворым або робім, можа адбівацца падсвядомая праца мозга. згадаем яго прыклад з фінансава заклапочаным пацыентам, які, не жадаючы глытаць вялікія пілюлі, сказаў: “Калі ласка, не давайце мне ніякіх векселяў, бо я не магу іх праглынуць”.* Жарты ён таксама разглядаў як спосаб падаўлення сексуальных і агрэсіўных імпульсаў. Для Фрэйда ў гэтай сферы нішто не было выпадковым.
    Сны, як ён сцвярджаў, — гэта асноўны выхад нашых падсвядомых жаданняў. Ён быў перакананы, што сны, якія застаюцца ў памяці (іх “відавочны змест”), з’яўляюцца прымальным (дапушчаным цэнзурай) выказваннем гэтых жаданняў (“скрыты змест” сноў). Для Фрэйда снабачанні былі “галоўнай дарогай да падсвядомасці”. Фрэйд быў упэўнены, што з
    * Гульня слоў: пілюля — pill, рахунак — bill.
    (Заўв. пер.)
    дапамогай аналізу чалавечых сноў можна раскрыць прыроду ўнутраных канфліктаў чалавека і зняць унутранае напружанне.
    Структура асобы. Для Фрэйда асоба чалавека — яго эмоцыі, імкненні і думкі — вынікае з барацьбы паміж агрэсіўнымі, скіраванымі на пошук задавальнення біялагічнымі імпульсамі і іх сацыяльным абмежаваннем. На яго погляд, асоба ёсць вынік нашых намаганняў вырашыць гэты асноўны канфлікт — выяўляць гэтыя імпульсы такім чынам, каб атрымліваць пачуццё задавальненне без пачуцця сораму і без страху перад пакараннем.
    Фрэйд даводзіць, што гэты канфлікт заключаецца ва ўзаемадзеянні паміж трыма сістэмамі: Ід, Эга і Суперэга. Таксама, як розум і памяць, яны з’яўляюцца абстрактнымі псіхалагічнымі паняццямі (мал.
    14.1)	. Па яго словах, яны — “карысныя дапаможнікі для разумення” прапанаваных ім дынамічных працэсаў мозга.
    Ід — гэта сховішча падсвядомай псіхічнай энергіі, якая служыць мэтам выжывання, прадаўжэння роду і агрэсіі. Ід дзейнічае на аснове прынцыпу задавальнсння: калі яго не абмяжоўвае рэчаіснасць, ён стараецца найперш знайсці прыемнае. Успомніце немаўлятаў: пад уплывам Іда, калі адчуюць у нечым патрэбу, яны адразу крычаць, патрабуючы задавальнення.
    Мал. 14.1. Уяўленне Фрэйда пра структуру мозга. Свядомасць як бачная частка айсберга. Заўважце, што Ід цалкам падсвядомы, а Эга і Суперэга дзейнічаюць як свядома, так і падсвядома.
    364 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
    Псіхасексуальныя стадыі Фрэйда	
    Стадыя	Факусіроўка
    Аральная (018 месяцаў)	Цэнтры задавальнення ў вобласці рота — смактанне, кусанне, жаванне
    Анальная (1836 месяцаў)	Задавальненне канцэнтруецца на выдзяленнях мачавога пузыра і стрававальнага тракта; яму супрацьстаіць неабходнасць у самакантролі
    Фалічная (3—6 гадоў)	Зона задавальнення знаходзіцца ў вобласці палавых органаў; пераадоленне інцэстных сексуальных пачуццяў
    Латэнтная (ад 6 гадоў да палавой спеласці)	Падаўленыя сексуальныя пачуцці
    Генітальная (палавая спеласць і далей)	Станаўленне сексуальнасці
    Па меры развіцця Эга дзіця вучыцца пераадольваць жыццёвыя цяжкасці. Эга дзейнічае на падставе прынцыпу рэальнасці і імкнецца задаволіць патрэбы Іда так, каб гэта несла доўгатэрміновую прыемнасць, а не боль ці разбурэнне. Уявіце, што магло б здарыцца, калі б мы не мелі Эга і выказвалі нястрымныя палавыя або агрэсіўныя імпульсы ў кожны момант, як толькі іх адчуем. Эга, якое стрымлівае нашы часткова свядомыя парыванні, думкі і пачуцці, з’яўляецца “выканаўчай уладай” нашай асобы. Уносячы карэктывы ў імпульсіўныя патрабаванні Іда і абмежаванні Суперэга, а таксама ўлічваючы патрабаванні навакольнага свету, Эга накіроўвае нашы дзеянні.
    Пачынаючы з чатырохпяцігадовага ўзросту Эга дзіцяці прызнае патрабаванні ўзнікаючага Суперэга. Суперэга — гэта голас свядомасці, які прымушае Эга улічваць не толькі рэальнае, але і ідэальнае ў жыцці. Яго галоўная роля ў тым, каб падказаць нам, як мы павінны сябе паводзіць. Суперэга развіваецца па меры таго, як мы засвойваем маральныя і культурныя каштоўнасці, і такім чынам забяспечвае разуменне дабра і зла. Суперэга прагне дасканаласці і ацэньвае нашыя ўчынкі,
    выклікаючы станоўчае пачуццё гонару або адмоўнае пачуццё сораму. Чалавек з выключна развітым Суперэга можа быць вельмі сумленным, і яго, як ні дзіўна, заўсёды праследуе пачуццё сораму; чалавек са слаба развітым Суперэга можа быць распусна сябелюбівым і бессаромным. Паколькі патрабаванні Суперэга часта супярэчаць патрабаванням Іда, то Эга імкнецца іх прымірыць. Цнатлівы і закаханы студэнт, які далучаецца да дабрачыннай арганізацыі, каб працаваць побач з каханай, задавальняе і Ід, і Суперэга.
    Развіццё асобы. Аналіз жыццяпісаў яго пацыентаў пераканаў Фрэйда ў тым, што асоба чалавека фарміруецца ў першыя гады жыцця. Зноў і зноў сімптомы яго пацыентаў даказвалі, што карані нявырашаных канфліктаў вядуць у ранняе дзяцінства. Ён зрабіў выснову, што дзеці праходзяць праз шэраг псіхасексуальных стадый, у якіх энергія Іда, скіраваная на пошукі задавальнення, засяроджваецца на канкрэтных, спецыфічных частках цела, якія называюцца “эрагеннымі зонамі”. (Табл. 14.1.)
    Падчас аральнай стадыі, якая доўжыцца першыя 18 месяцаў жыцця, плоцевыя задавальненні немаўлятаў зводзяцца да смактання, кусання і жавання.
    Падчас анальнай стадыі, прыкладна ад 18 месяцаў да трох гадоў. мышцы сфінктэра робяцца чуйнымі і кантралюемымі, і крыніцаю задавальнення становяцца скарачэнні прамой кішкі і мачавога пузыра.
    Падчас фалічнай стадыі, што доўжыцца ад трох да шасці гадоў, зона задавальнення пераходзіць да палавых органаў. Фрэйд лічыў, што ў гэты перыяд хлопчыкі імкнуцца да палавой стымуляцыі, і ў іх развіваюцца падсвядомыя сексуальныя жаданні да сваёй маці і рэўнасць, нават нянавісць у адносінах да бацькі, якога яны лічаць супернікам. Кажуць, што ў гэтым узросце хлопчыкі могуць перажываць пачуццё сораму і скрытага страху перад магчымым бацькавым пакараннем, напрыклад, праз кастрацыю. Фрэйд назваў гэтыя пачуцці Эдыпавым комплексам (паводле грэчаскай легенды пра цара Эдыпа, які, не ведаючы таго, забіў свайго бацьку і ажаніўся са сваёй
    Раздзел 14 Асоба 365
    маці). Хаця некаторыя псіхааналітыкі лічаць, што і дзяўчаты перажываюць аналагічны “комплекс Электры”, але Фрэйд не пагаджаецца: “Толькі ў хлопчыкаў мы знаходзім драматычную камбінацыю з кахання да аднаго з бацькоў і адначасовай нянавісці да другога як суперніка” [Freud, 1931].
    У рэшце рэшт дзеці пераадольваюць гэтыя небяспечныя пачуцці шляхам іх падаўлення і атаясамлення (імкнення стаць падобным) з бацькамсупернікам. Унутраны голас дзіцяці нібыта кажа малому: “Калі ты не можаш перамагчы яго, то далучыся да яго”. У працэсе ідэнтыфікацыі Суперэга замацоўваецца па меры таго, як дзеці далучаюцца да сістэмы каштоўнасцей іх бацькоў. Фрэйд лічыў, што ідэнтыфікацыя з бацькамі аднаго з намі полу дае нам усведамленне палавой прыналежнасці — адчуванне сябе жанчынай або мужчынам.
    3 падаўленымі і перанакіраванымі палавымі пачуццямі дзеці ўступаюць у латэнтны перыяд. Фрэйд сцвярджаў, што ён доўжыцца прыкладна з шасці гадоў да палавой спеласці, сексуальныя пачуцці ў гэты час спяць, і дзеці гуляюць пераважным чынам з аднагодкамі свайго полу.