Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
350 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
Пад парадай “знайсці выхад для злосці” маецца на ўвазе эмацыянальная разрадка, або катарсіс. Катарсіс дае магчымасць зменшыць злосць з дапамогай сапраўднага або ўяўнага адпору. Псіхолагі пацвярджаюць, што так яно і бывае. Калі чалавек помсціць таму, хто яго справакаваў, то гэта сапраўды можа яго суцешыць — калі контратака накіравана непасрэдна супроць крыўдзіцеля, калі помста выглядае правамоцнай і калі не пагражае адказ [Geen & Quanty, 1977; Ноkanson & Edelman, 1966], Карацей кажучы, выхад злосці можа часова супакоіць нас, калі не пакідае адчування віны або прыкрасці.
Аднак выказванне злосці можа наклікаць бяду. Папершае, яно можа справакаваць помсту і такім чынам ператварыць дробны канфлікт у сур’ёзную канфрантацыю. Падругое, выказванне злосці можа ўзмацніць саму злосць. (Успомніце меркаванне Дарвіна наконт таго, што пагрозлівыя рухі павялічваюць злосць.) Эб Эбсэн разам са сваімі калегамі пераканаўся ў гэтым, калі праінтэрв’юіраваў 100 інжынераў і тэхнікаў, якія толькі што атрымалі адмову ад аэракасмічнай кампаніі [Ebbesen, 1975], Каб зменшыць варожасць, ім было зададзена наступнае пытанне: “Ці былі выпадкі, калі кампанія абышлася з вамі несправядліва?” Калі пазней гэтыя людзі запоўнілі анкету, у якой далі ацэнку дзеянням кампаніі, то ці зменшыла ступень іх варожасці магчымасць “выліць” яе? Зусім не. У параўнанні з тымі, хто не шукаў выйсця злосці, яны праяўлялі большую варожасць.
Такім чынам, “выпусканне пары” можа часова супакоіць раззлаванага, але можа і ўзмацніць варожасць. Выбухі злосці, якія даюць нам палёгку, з цягам часу могуць пачасціцца і стаць звычкаю. Калі баскетбольны трэнер сварыцца з арбітрам і гэта здымае яго напружанасць, то наступным разам пры раздражненні ён узарвецца лягчэй. Падобным чынам і вы, адчуваючы злосць, схільны рабіць тое, што супакойвала вас дагэтуль.
Як найлепшым чынам утаймаваць злосць? Спецыялісты прапануюць некалькі спосабаў. Папершае, можна знізіць фізіялагічнае ўзбуджэнне, звязанае са
злосцю, калі перачакаць. “Наш арганізм у гэтым выпадку нагадвае стралу, — заўважае адзін з даследчыкаў, — калі яна выпушчана, — то павінна прызямліцца. Любое эмацыянальнае ўзбуджэнне абавязкова сцішыцца, калі пачакаць дастаткова часу” [Tavris, 1982], Падругое, нельга гневацца зза кожнай дробязі, стрымліваючы сябе, бо гэта не выхад са становішча. He бярыце прыклад з тых, хто намагаецца падавіць свае пачуцці, а потым у рэшце рэшт не вытрымлівае і зрываецца [Baumeister & others, 1991], Утаймаваць злосць можна граючы на музычным інструменце, выконваючы фізічныя практыкаванні, падзяліўшыся сваімі пачуццямі з сябрам ці запісаўшы іх у дзённік.
Як ужо адзначалася, злосць можа быць карыснай ва ўзаемаадносінах, калі ў выніку мы дасягаем прымірэння, а не помсты. Карэктнасць — гэта не толькі замоўчванне дробных непаразуменняў, але і паслядоўнае высвятленне буйных. Уменне неабразліва давесці партнёру — “Мне не падабаецца, калі ты пакідаеш за сабой брудны посуд” — можа прадухіліць сварку і канфрантацыю.
Шчасце
“Ва ўсе часы за кожным чалавечым учынкам стаяла патаемнае пытанне, як дасягнуць, як захаваць, як вярнуць шчасце”, — адзначае Уільям Джэймс. I гэта зразумела, бо менавіта стан шчасця або няшчасця і надае афарбоўку ўсяму астатняму. Шчаслівыя людзі бачаць свет у ружовым святле [Johnson & Tversky, 1983], яны з лёгкасцю вырашаюць праблемы [Isen & Means, 1983], яны лягчэй знаходзяць працу [Baron, 1987] і атрымліваюць большае задавальненне ад дзейнасці [Schwarz & Clore, 1983]. Няшчаснаму само жыццё здаецца пакутай, але варта настрою палепшыцца, і вашы дачыненні, ваш унутраны стан і вашы надзеі на будучыню дзівосным чынам мяняюцца.
Акрамя таго — і гэта адно з асноўных адкрыццяў псіхалогіі — калі мы адчуваем сябе шчаслівымі, мы ў большай ступені схільныя дапамагаць іншым. Даследаванні пацвярджаюць, што ў выпадках эмацыянальнага ўздыму, калі чала
Раздзел 13 Эмоцыі 351
Мал. 13.5. Няўжо сапраўды сённяшнія студэнты — спрэч матэрыялісты? Штогадовыя апытанні 200 тысяч абітурыентаў амерыканскіх каледжаў, якія праводзіліся з 1970 года па канец 80х, засведчылі ўсё большае імкненне моладзі да багацця [паводле Astin & others, 1987, 1989, 1991].
век паспяхова выконвае складаную задачу або ўспамінае пра шчаслівы выпадак, ён лягчэй можа падзяліцца грашыма, падняць выпушчаныя кімсьці паперы, ахвяраваць сваім часам і г.д. Гэтая з’ява называецца “добры настрой — добрыя ўчынкі” [Salovey, 1990],
У пошуках вытокаў шчасця псіхолагі вывучаюць як уплыў часовых настрояў, так і вынікі працяглага эмацыянальнага ўздыму. Вывучэнне штодзённых настрояў чалавека пацвярджае, што ўсялякія стрэсы — спрэчка, хворае дзіця, аўтамабільная аварыя — псуюць настрой. Гэта нармальна. На наступны дзень прыгнечанасць амаль заўсёды развейваецца. У любым выпадку людзі схільныя пераключацца з сённяшняга дрэннага настрою на лепшы заўтрашні [Bolger & others, 1989; Stone & Neale, 1984], Ці заўважалі вы такі эфект на ўласным вопыце? Калі ў вас кепскі настрой, гэта на дзень ці на два? Ці доўга захоўваецца добры настрой?
Акрамя выпадкаў страты блізкага чалавека або глыбокага душэўнага болю пасля перажытай асабістай траўмы (абраза, згвалтаванне і да т. п.), нішто не гняце працяглы час. Гэта дзіўная, але бясспрэчная ісціна. Нават аслеплыя або паралізаваныя звычайна вяртаюцца ў свой нармальны эмацыянальны стан. Напрыклад, фізічна развітыя студэнты Іліной
скага ўніверсітэта лічылі сябе шчаслівымі ў 50%, нешчаслівымі — у 22% 1 нейтральнымі — у 29% выпадкаў. Аналагічным чынам з адхіленнямі ўсяго толькі ў 1% ацанілі сваё самаадчуванне і фізічна непаўнацэнныя студэнты [Chwalisz & others, 1988]. Акрамя таго, студэнты ўспрымаюць сваіх пакалечаных сяброў настолькі ж шчаслівымі, як і ўсіх астатніх [Allman, 1989], Уздзеянне станоўчых падзей таксама носіць часовы характар. Нават выйграўшыя буйную суму ў латарэі, калі сыдзе першапачатковая эйфарыя, звычайна гавораць, што шчасця ў іх не пабольшала [Brickman & others, 1978],
Bapma заўважыць, што здольнасць людзей з бедных краін быць шчаслівымі зусім не апраўдвае беднасці, гэтак жаяк здольнасць рабоў быць шчаслівымі не апраўдвае рабства.
Выяўлена таксама, што для шчасця большае значэнне мае дабрабыт, а не багацце. Многія, у тым ліку і высокаадукаваныя людзі (мал. 13.5) упэўнены, што яны былі б шчаслівейшыя, калі б мелі больш грошай. Можа яно і так, але не надоўга. 3 цягам часу рост багацця амаль не ўплывае на адчуванне шчасця. Мільянеры не шчаслівейшыя за тых, у каго грошай хапае толькі на асноўныя жыццёвыя патрэбы. Тэндэнцыя, што багатыя адчуваюць
352 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
сябе шчаслівейшымі за бедных, амаль незаўважная ў межах канкрэтнай краіны. Нельга сказаць, апроч таго, каб жыхары багацейшых краін адчувалі большую задаволенасць сваім жыццём. Апытанне больш чым 160 тысяч еўрапейцаў, пачынаючы з сярэдзіны 70х гадоў, сведчыць аб тым, што датчане, шведы, ірландцы і галандцы ў параўнанні з французамі, грэкамі, італьянцамі і заходнімі немцамі, як правіла, адчуваюць сябе больш шчаслівымі і задаволены жыццём. Такія цікавыя нацыянальныя асаблівасці не абавязкова адлюстроўваюць адрозненні жыццёвага ўзроўню [Inglehart, 1990], Напрыклад, заходнія немцы маюць удвая большыя прыбыткі ў параўнанні з ірландцамі, аднак ірландцы, тым не менш, адчуваюць сябе шчаслівейшымі.
Мы можам таксама спытаць, ці залежыць наша шчасце ад колькасці банкаўскіх рахункаў. Мяркуючы па амерыканскім вопыце — не. За апошнія тры дзесяцігоддзі пакупальніцкая здольнасць амерыканцаў падвоілася. У 1957 годзе асабісты прыбытак на аднаго чалавека (у валюце 1990 года) быў 7 500 $, а ў 1990 годзе ён склаў звыш 15 000 $. За такія грошы можна купіць удвая больш на душу насельніцтва аўтамабіляў, каляровых тэлевізараў, відэамагнітафонаў, персанальных камп’ютэраў, мікрахвалявых печак, процьму аўтаадказчыкаў, але ці можна за іх купіць
болей шчасця? Як паказана на малюнку 13.6, прыбытак сярэдняга амерыканца сёння вырас ўдвая, чаго не скажаш пра яго шчасце. I ў 1957 годзе, і ў 1990 “вельмі шчаслівым” сябе назваў толькі кожны трэці. Сапраўды, з улікам росту колькасці дэпрэсій, амерыканцы ўсё часцей наракаюць на жыццё. Гэта неверагодна, гэта супярэчыць папулярнаму матэрыялізму, але факт ёсць факт: паспяховае эканамічнае развіццё грамадства не ўзнімае маральнага стану яго грамадзян.
“Штодзённыя радасці блякнуць. ...Радасць заўсёды звязана са зменамі і знгкае прыяе частым задавальненні”.
Ніка Фрыджда (1988)
Два псіхалагічныя прынцыпы тлумачаць нам, чаму за грошы можна купіць толькі часовы прыліў шчасця і чаму нашы эмоцыі не любяць рэзка адхіляцца ў процілеглых кірунках. Кожны прынцып на свой лад пераконвае ў тым, што шчасце — паняцце адноснае.
Прынцып узроўню адаптацыі: шчасце суадносіцца з нашым папярэднім вопытам. Узровень адаптацыі — гэта наша здольнасць даваць ацэнку розным уздзеянням адносна нашага папярэдняга вопыту. Мы ўносім карэкціроўкі ў нашы “нейтральныя” ўзроўні — кропкі адліку, пры якіх гук здаецца ні моцным, ні слабым,
Год
Мал. 13.6. Ці можна за грошы купіць шчасце? Безумоўна, яны дапамагаюць нам пазбегнуць пэўных непрыемнасцей. Тым не менш, хоць пакупная здольнасць з 50х гадоў падвоілася, сведчанні наконт шчасця засталіся амаль нязменнымі [паводле Niemi, 1989 & Smith, 1990; звесткі наконт прыбытку з эканамічнай статыстыкі ЗША].
Раздзел 13 Эмоцыі 353
ТЭОРЫЯ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ ЭМАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПРАЦЭСАУ
Прынцып узроўню адаптацыі дапамагае зразумець, чаму ў рэшце рэшт нашы эмацыянальныя ўздымы і падзенні маюць тэндэнцыю да збалансаванасці. Псіхолаг Пенсільванскага ўніверсітэта Рычард Саламон перакананы ў тым, што эмоцыі ўраўнаважваюцца і на працягу кароткага часу, і каб пацвердзіць гэта, ён распрацаваў спецыяльную тэорыю [Solomon, 1980]. Вучонага зацікавілі з’явы эмацыянальнай “расплаты”, што так часта надыходзіць пасля атрыманага задавальнення, і эмацыянальнай кампенсацыі за мінулыя пакуты. За эйфарыю ад ужывання наркотыку чалавек плоціцьдыскамфортам, яктолькі наркотык перастае дзейнічаць. За непрыемнасці, звязаныя з цяжкімі фізічнымі практыкаваннямі або гарачай саунай, мы атрымліваем кампенсацыю ў выглядзе поўнай рэлаксацыі.