• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    зу сцэны з адным засмучоным жаночым тварам даследчыкі пыталіся, злуецца жанчына, ці абмяркоўвае будучы развод. Разенталь і Хол высветлілі, што асобныя людзі, асабліва жанчыны, з функцыяй дэтэктара эмоцый спраўляюцца лепш.
    Для закаханых звычайная з’ява — зліццё позіркаў [Rubin, 1970]. Ці маглі б інтымныя позіркі аналагічным чынам абудзіць пачуцці паміж незнаёмымі людзьмі? Каб пераканацца ў гэтым, даследчыкі папрасілі незнаёмых мужчын і жанчын уважліва глядзець на працягу двух хвілін на рукі або ў вочы адно аднаму. Пасля падыспытныя паведамілі, што яны адчувалі выразныя імпульсы сімпатыі і замілавання.
    Узброеныя новымі тэхналогіямі псіхолагі спрабуюць звязаць разнастайныя эмоцыі з пэўнымі мышцамі твару (мал. 13.3). Менавіта мышцы твару (а іх кантраляваць цяжка), могуць выдаць эмоцыі, якія вы намагаецеся схаваць. Звычайнае ўзняцце ўнутраных кончыкаў броваў сведчыць пра гора або занепакоенасць. Узнятыя і ссунутыя бровы сігналізуюць аб страху. Напускная ўсмешка, якую, напрыклад, нас просіць зрабіць фатограф, “уключаецца” і “адключаецца” больш рэзка, чым сапраўдная і часта доўжыцца больш 4—5 секунд, г. зн. нашмат даўжэй. Гэтыя больш тонкія індыкатары эмоцый мо дапамогуць некалі вынайсці “дэтэктар хлусні” па твары. Скажам, пры нязначнай эмоцыі вашу скрытую рэакцыю могуць выявіць электроды, прымацаваныя да мышцаў твару [Сасіорро & others, 1988]. Пры гэтым выраз твару можа не змяніцца, але перапады напружанасці скуры будуць сведчыць аб мікрамускулярных глыбінных усмешках і нахмурваннях.
    Мал. 13.3. Сістэма класіфікацыі ўсмешак Поля Экмана складаецца са спецыфічнага коду для кожнага з 80 мускулаў твару, якія ўдзельнічаюць у іх стварэнні. Звярніце ўвагу на тое, наколькі розныя гэтыя ўсмешкі: а) усмешка, за якой прыхавана злосць (гэтай жанчыне толькі што сказалі, что яна звольнена); б) цалкам зычлівая ўсмешка (доктар жадае сваёй пацыентцы хуткага выздараўлення ў шпіталі); в) усмешка, якая змякчае славесную крытыку (“Было б вельмі добра, калі б вы прыйшлі на рэпетыцыю цвярозым”) і г) незадаволеная вымушаная ўсмешка (“Думаю, што ў мяне няма іншага выбару, дык няхай так і будзе”).
    Раздзел 13 Эмоцыі 345
    Усведамленне таго, што мы кантактуемся праз бязгучную мову нашых целаў, прывяло к даследаванню невербальнай камунікацыі работнікаў аддзелаў кадраў і будучых супрацоўнікаў і к з’яўленню шматлікіх дапаможнікаў па інтэрпрэтацыі бясслоўных сігналаў. У перамовах паміж дзелавымі партнёрамі, у гандлі або ў флірце важна ўмець чытаць пачуцці, якія “хаваюцца” за мімікай твару, рухамі цела і позамі. Рэзкія нервовыя рухі сведчаць, напрыклад, аб занепакоенасці або нудоце. Больш дакладныя інтэрпрэтацыі позаў і жэстаў рызыкоўныя. Розныя выразы могуць перадаваць адно і тое ж пачуццё: і халодны пільны погляд, і пазбяганне сустрэчы вачыма могуць азначаць варожасць. Пэўны жэст можа перадаваць супрацьлеглыя эмоцыі: скажам, скрыжаваныя на грудзях рукі могуць азначаць і раздражненне, і спакой.
    Выяўленне эмоцый у розных культурах
    У розных культурах аднолькавыя жэсты маюць розны сэнс. Калісьці псіхолаг Ота Клінберг заўважыў, што ў кітайскай літаратуры людзі пляскаюць у далоні, каб выказаць трывогу і занепакоенасць, рагочуць, каб паказаць злосць, і высоўваюць языкі, калі здзіўляюцца [Klineberg, 1938]. Падобным чынам і ўзняты ўгару вялікі палец, і іншыя знакі ўхвалы ў паўночных амерыканцаў могуць інтэрпрэтавацца як абраза прадстаўнікамі іншых культур.
    А як жа мяняюцца выразы твару ў залежнасці ад рэгіёнаў свету? Каб высветліць гэта, дзве даследчыя групы [Ekman & Friesen, 1975, 1987; Izard, 1977] паказалі фотаздымкі людзей з рознымі настроямі прадстаўнікам розных частак свету і папрасілі іх адгадаць пачуцці, што былі “напісаны” на тварах.
    Як, павашаму, справіліся з гэтай задачай бразільцы або японцы? Аказваецца, гэтак жа, як і амерыканцы. Усмешка паўсюль усмешка. Тое ж датычыцца і астатніх асноўных выразаў твару.
    Можа, прадстаўнікі розных культур аднолькава інтэрпрэтуюць выраз твару, бо знаходзяцца пад агульным уплывам, напрыклад, амерыканскага кіно і тэлеба
    Ва ўмовах бязважкасці вадкасць прылівае да галавы астранаўтаў і іхнія твары становяцца аднолькава пульхнымі. Гэта ўскладняе бясслоўную камунікацыю і павялічвае рызыку непаразумення, асабліва сярод шматнацыянальных экіпажаў Гельман, 1989
    чання? Гэта не так. Экман са сваёй групай адправіўся к адарваным ад свету жыхарам Новай Гвінеі і папрасіў іх прадэманстраваць разнастайныя эмоцыі (“Уявіце, што ваша дзіця памерла”). Калі яны паказалі відэастужкі з рэакцыямі твараў жыхароў Новай Гвінеі амерыканцам, тыя лёгка іх прачыталі. Людзі розных культур аднолькава добра ведаюць, як найбольш яскрава перадаць пэўную эмоцыю і якую камбінацыю з двух эмоцый перадае той або іншы выраз твару [Ekman & others, 1987], Выразы твару дзяцей — нават сляпых, якія ніколі не бачылі іншых твараў — таксама маюць універсальны характер [EiblEibesfeldt, 1971]. Па ўсім свеце пакрыўджаныя дзеці плачуць, непаслухмяныя — матляюць галавою, а шчаслівыя — усміхаюцца.
    Адкрыццё, што мышцы твару размаўляюць на універсальнай мове, не здзівіла б Чарльза Дарвіна. Ён разважаў, што ў дагістарычныя часы, да таго, як нашы продкі навучыліся размаўляць, ім дапамагала выжыць здольнасць выказваць пагрозу, ветлівасць і пакорлівасць з дапамогай мімікі. Ён лічыў, што гэта наша агульная спадчына, адсюль і падабенства ў выяўленні асноўных эмоцый у людзей і жывёл. Напрыклад, кплівая ўсмешка аналагічная жывёльнаму рыку з ашчэрваннем. Усмешкі — гэта не толькі эмацыянальныя рэфлексы, але і сродак зносінаў паміж людзьмі. Ігракі ў крыкет не ўсміхаюцца, калі ім удаецца нанесці трапны удар, — яны ўсміхаюцца, калі паварочваюцца тварам да сваіх прыяцеляў [Jones & others, 1991; Kraut & Johnston, 1979],
    Хаця для розных культур характэрна агульная універсальная мова, але яны адрозніваюцца па спосабах і ступені яе выкарыстання. У культурах, дзе заахвочваецца індывідуальнасць — у Заходняй Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыцы — праявы эмоцый час
    346 Частка 5 Матывацыя і пачуццё та бываюць працяглымі і напружанымі. Людзі засяроджаны на сваіх уласных мэтах і стаўленнях і ў адпаведнасці з гэтым выказваюць свае пачуцці. У азіяцкіх культурах і ў культурах Трэцяга свету, дзе аддаецца перавага грамадскім сувязям і узаемадапамозе, у параўнанні з Захадам больш распаўсюджаны такія пачуцці, як сімпатыя, пашана і сорам. Акрамя таго, там куды радзей выяўляюцца негатыўныя эмоцыі, звязаныя з самаўзвелічэннем, што магло б парушыць пачуццё еднасці паміж людзьмі [Markus & Kitayama, 1991; Matsumoto & others, 1988].
    Роля мімікі
    Выразы твару не толькі перадаюць эмоцыі, яны яшчэ ўзмацняюць і рэгулююць іх. У кнізе, выдадзенай у 1872 годзе, “Выяўленне эмоцый у чалавека і жывёл” Дарвін сцвярджае, што “выяўленне эмоцый пры дапамозе знешніх знакаў узмацняе іх. ...У таго, хто дае волю рэзкім жэстам, узрастае злосць”.
    Ці меў Дарвін рацыю? Аднойчы я ехаў на аўтамабілі і пачуў па радыё песню “Надзень шчаслівы твар”. “Які падман”, — падумаў я, але ўсё ж праверыў гіпотэзу Дарвіна, і вы можаце зрабіць тое самае. Спачатку шырока ўсміхніцеся, а потым нахмурцеся. Вы адчуваеце розніцу?
    Удзельнікі дзесяткаў эксперыментаў змаглі адчуць гэтую розніцу. Калі Джэймс Лэйрд са сваімі калегамі [Laird & others, 1974, 1984, 1989] прасіў студэнтаў нахмурыцца (“скарачайце гэтыя мускулы”, “звядзіце бровы” і г.д.), а да іх твараў былі прымацаваны электроды, то, па словах студэнтаў, яны адчулі незадаваленасць. Для параўнання: студэнты, якіх ён прасіў усміхацца, адчувалі сябе лепш, коміксы ім здаваліся больш смешнымі, успаміналіся прыемныя моманты. Людзі, якіх прасілі выказаць іншыя віды асноўных эмоцый, рэагавалі аналагічным чынам. Яны адчуваюць болей страх, чым злосць, агіду або сум, калі іх просяць “надзець” на твар выраз страху: “Уздыміце бровы. Шырока раскрыйце вочы, галаву ўцягніце ў плечы, каб на падбародку з’явіліся складкі, рот павінен быць расслаблены і трошкі прыадкрыты” [Duclos & others, 1989]. Імі
    тацыя пэўных выразаў абуджае адпаведныя эмоцыі.
    Эфект нязначны, але прыкметны пры адсутнасці перашкод з боку іншых эмоцый. Звычайнай актывізацыі аднаго з мускулаў, адказных за ўсмешку, шляхам сціскання ў зубах ручкі (а не ў вуснах, што актывізуе мускул нахмурвання) дастаткова, каб коміксы падаліся нам больш забаўнымі [Strack & others, 1988]. Шчырая ўсмешка, утвораная пры дапамозе не аднаго рота, але і шчок, дзейнічае яшчэ лепш [Ekman & others, 1990]. Хоць ваша ўсмешка і звонку, а лепш становіцца ўнутры. Калі вы насупіліся, то і ўвесь свет, здаецца, насупіўся ў адказ.
    “ Адмоўцеся выказаць пачуццё, іяно памірае.(...) Калі мы хочам пераадолець непажаданыя эмацыянальныя тэндэнцыі ў сабе, мы павінны... паўтараць знешнія рухі тых процілеглых станаў, якія хочам культываваць”. Уільям Джэймс, “Прынцыпы псіхалогіі”, 1890
    Чаму так бывае? Каб гэта высветліць, Поль Экман разам са сваімі калегамі правёў наступны эксперымент [Ekman, 1983]. Яго ўдзельнікамі сталі прафесійныя акцёры, падрыхтаваныя па метаду Станіслаўскага, згодна з якім яны фізічна і псіхалагічна павінны “пераўтварыцца” ў герояў, якіх іграюць. Акцёры прымалі пэўны выраз твару і затрымлівалі яго на 10 секунд, пакуль даследчыкі вымяралі змены ў біцці сэрца і ў тэмпературы цела. Калі яны прымалі спалоханы выраз, сэрцабіццё пачашчалася прыкладна на восем удараў у хвіліну, а тэмпература заставалася нязменнай. Калі яны выяўлялі злосць, то і сардэчны рытм, і тэмпература рэзка падскоквалі, як быццам акцёры сапраўды рабіліся раззлаванымі. Падобна, што выразы твару дасылаюць сігналы ў нашу аўтаномную нервовую сістэму, якая рэагуе на іх адпаведным чынам.
    Гэты эксперымент паказвае, як міміка ўздзейнічае на нашы эмоцыі, і сведчыць пра тое, што розныя эмоцыі суправаджаюцца незаўважнымі зменамі ў арганізме. Сара Снодграс з калегамі назірала падобную з’яву на прыкладзе манеры хады [Snodgrass, 1986]. Вы можаце праве
    Раздзел 13 Эмоцыі 347
    рыць, як адчувалі сябе ўдзельнікі яе эксперымента: пахадзіце некалькі хвілін кароткімі шоргаючымі крокамі, апусціўшы вочы долу. А зараз прайдзіцеся шырокімі крокамі, вольна размахваючы рукамі, гледзячы перад сабой. Вы адчулі, што ваш настрой палепшыўся?