• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Дакладная пастаноўка мэты. Усе даследаванні нязменна паказваюць, што
    поспеху спрыяе пастаноўка мэты, асабліва ў спалучэнні са справаздачнасцю [Locke & Latham, 1990; Mento & others, 1987; Tubbs, 1986]. Вызначэнне мэты, як у выпадку з вашай курсавой работай, канцэнтруе ўвагу, дысцыплінуе і стымулюе творчы падыход. Вось чаму, каб падняць эфектыўнасць вытворчасці, кіраўнікі стараюцца паставіць перад работнікамі ясныя мэты, дамагчыся іх выканання і замацаваць памкненне да поспеху.
    “Добрыя лідэры не патрабуюць больш таго, што могуць даць іх падначаленыя, але яны часта патрабуюць — і дамагаюцца — больш, чым іх падначаленыя мелі намер або думалі, што здольныя даць”.
    Джон У. Гарднер, “Дасканаласць”. 1984
    Стыль кіравання. Які кіраўнічы стыль лепшы — дырэктыўны (аўтарытарны) або калектыўны (дэмакратычны), — залежыць ад канкрэтнай сітуацыі і асобы кіраўніка. Стыль, прыдатны для вядзення дыскусіі, не падыходзіць для вядзення войска ў атаку [Fiedler, 1981], Акрамя таго, для розных стыляў кіравання патрабуюцца розныя кіраўнікі. Некаторыя лепш адчуваюць сябе ў ролі мэтавых лідэраў — давесці патрабаванні, арганізаваць працу, засяродзіць увагу на канкрэтных мэтах. У мэтавых лідэраў з іх настойлівасцю добра атрымліваецца размеркаванне працы ў групе і пастаноўка задачы. Звычайна іх стыль аўтарытарны, што бывае дарэчы, калі кіраўнік дастаткова разумны, каб ставіць правільныя задачы [Fiedler, 1987].
    Ёсць кіраўнікі, што лепш праяўляюцца ў сацыяльным лідэрстве: у арганізацыі калектыўнай працы, вырашэнні канфліктаў і падтрымцы работнікаў. Сацыяльным лідэрам часта ўласцівы дэмакратычны стыль: яны дзеляцца ўладай і выступаюць за супольны ўдзел у ёй. Эксперыменты сведчаць, што сацыяльнае кіраўніцтва спрыяе добраму маральнаму клімату. Падначаленыя звычайна задаволены тым, што ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў [Spector, 1986]. Пры наяўнасці пэўнага кантролю за выкананнем задач у іх фарміруецца ўстаноўка на поспех [Burger, 1987], Заўважым, што жанчыны лепш
    336 Часгка 5 Матывацыя і пачуццё праяўляюць сябе ў сацыяльным кіраванні, мужчыны — у мэтавым [Eagly & Karau, 1991],
    Паколькі эфектыўнасць кіравання залежыць ад сітуацыі і ад асобы, то некалі папулярная тэорыя “вялікага лідэра” — паводле яе ўсім выдатным асобам уласцівы агульныя рысы — выйшла з даверу. Згодна з апошнімі даследаваннямі, праведзенымі ў Індыі, Тайване і Іране, для добрых кіраўнікоў у галіне вуглездабычы, банкаўскіх і ўрадавых устаноў у аднолькавай меры характэрны як мэтавы, так і сацыяльны стыль кіравання [Smith & Tayeb, 1989]. Як асобы мэтанакіраваныя, яны клапоцяцца аб павышэнні прадукцыйнасці працы, але не ігнаруюць і патрэбы падначаленых. Лідэры даследчых груп, працоўных брыгад і вялікіх карпарацый звычайна ствараюць вакол сябе арэол харызматычнасці [Bennis, 1984; House & Singh, 1987]. Іх аўтарытэт непахісны, ён абапіраецца на бачанне мэты, здольнасць фармуляваць яе проста і ясна, на аптымізм і веру ў людзей.
    Якому стылю кіраўнікі аддаюць перавагу — дырэктыўнаму (аўтакратычнаму) або калектыўнаму (дэмакратычнаму) — залежыць ад іх погляду на чалавечую матывацыю. Дуглас Мак Грэгар выдзяляў два супрацьлеглыя погляды [McGregor, I960]. Згодна з тэорыяй X, кіраўнікі дапускаюць, што работнікі, як правіла, лянівыя, схільныя памыляцца, што імі кіруе выключна знешняя матывацыя, г. зн. грошы. Значыць, ім трэба даваць простыя заданні пад строгім наглядам і скарыстоўваць пры гэтым стымулы для росту эфектыўнасці працы. Згодна з тэорыяй Y, кіраўнікі лічаць, што для людзей, наадварот, характэрна ўнутранае пабуджэнне да працы, якое выходзіць за рамкі грашовага інтарэсу, а таксама пачуццё ўласнай годнасці, радасць ад добрых узаемаадносінаў з калегамі і рэалізацыі ўласнага патэнцыялу. Такім чынам, пры наяўнасці энтузіязму і дастатковай свабоды
    работнікі будуць старацца прадэманстраваць свае здольнасці і творчы падыход. Паводле тэорыі Y, кіраўнікі ў асобных пытаннях даюць сваім работнікам права на самакіраванне, вітаюць удзел падначаленых у прыняцці рашэнняў, таму ў іх калектывах спрыяльны клімат і актыўнасць [Deci & others, 1989].
    Тэорыя Y — асноўная тэндэнцыя ў сучасным руху многіх прадпрыемстваў да самакіравання, гэта стыль кіравання, характэрны для Швецыі і Японіі [Naylor, 1990; Sundstrom & others, 1990]. Па іроніі лёсу галоўным аўтарам “японскага стылю калектыўнага кіравання”, які набывае папулярнасць у Злучаных Штатах, быў сацыяльны псіхолаг Мічыганскага тэхналагічнага інстытута Курт Левін [Lewin], Левін са сваімі студэнтамі ў лабараторных і вытворчых эксперыментах прадэманстраваў, як уплывае на прадукцыйнасць працы ўдзел у кіраванні саміх работнікаў. Перад Другой сусветнай вайной Левін наведаў Японію і распаўсюдзіў свае высновы сярод прамысловага і навуковага кіраўніцтва [Nisbett & Ross, 1991].
    Па прыездзе Левіна ў Злучаныя Штаты яго стыль калектыўнага кіравання пачалі памалу засвойваць і там. Адной з першых кампаній была “Michigan’s Herman Miller, Inc.”, зараз другі ў свеце вытворца офіснай мэблі і адна з дзесяці самых знакамітых амерыканскіх кампаній па выніках конкурсу сярод адміністратараў, праведзенага часопісам “Fortune”. Яе галава, Макс дэ Пры, перакананы, што рабочыя хочуць працаваць эфектыўна і прадукцыйна, адчуваць, што ўносяць важкі ўклад у агульную справу і што іх цэняць, самім распараджацца ўласным лёсам [Max DePree, 1987], Калі людзі адчуваюць клопат і павагу да сябе, яны больш зацікаўленыя ў выніках сваёй працы, дзякуючы чаму кампанія квітнее. Кожны даляр, які мела кампанія “Herman Miller” у 1970 годзе, калі стала акцыянернай, у 1991 годзе стаў роўны 27 далярам.
    Раздзел 12 Матывацыя 337
    Высновы
    Канцэпцыя матывацыі
    Пад уплывам Дарвіна першыя тэарэтыкі пачалі разглядаць паводзіны як выключна біялагічныя, г. зн. як інстынкты. Але калі стала зразумела, што вучоныя толькі называлі, а не тлумачылі розныя формы паводзінаў, тады псіхолагі звярнуліся да тэорыі матывацыі.
    Біялагічныя патрэбы: унутранае напружанне. Большасць фізіялагічных патрэб ствараецца ўнутранымі пабуджэннямі, якія вымушаюць да задавальнення патрэб. Пабуджэнне знімаецца дзеля ўнутранай стабільнасці, або гомеастазу.
    Навучанне і культура: знешнія ўплывы. Намі кіруюць не толькі ўнутраныя пабуджэнні, але і знешнія стымулы. У залежнасці ад нашага асабістага і культурнага досведу некаторыя стымулы (напрыклад, пэўныя віды ежы або эратычныя фантазіі) узбуджаюць нашыя жаданні.
    Голад
    Фізіялогія голаду. Першасным штуршком да ўзнікнення пачуцця голаду з’яўляюцца не сутаргі ў пустым страўніку, а змены ў хіміі клетак цела. Напрыклад, мы звычайна адчуваем голад пры нізкім утрыманні глюкозы і пры высокім утрыманні інсуліну. Гэтая інфармацыя паступае ў гіпаталамус, які рэгулюе вагу цела шляхам уздзеяння на пачуцці голаду і сытасці. Для падтрымання аптымальнай вагі цела рэгулюе хуткасць абмену рэчываў пры расходаванні энергіі.
    Знешнія стымулы. У людзей, схільных да зрокавага ўспрыняцця, від і пах ежы можа выклікаць голад шляхам павелічэння ўзроўню інсуліну.
    Анамаліі харчавання. Уплыў такіх псіхалагічных фактараў, як сямейныя звычкі і грамадскі густ адносна пэўных стандартаў вагі цела, можа мець драматычныя вынікі для людзей з anorexia nervosa, якія прытрымліваюцца блізкіх да галадання дыет, і для хворых на bulimia nervosa, якія пераядаюць, a потым употайкі ачышчаюць страўнік.
    Сексуальная матывацыя
    Апісанне сексуальных паводзінаў. Мадэлі сексуальных паводзінаў могуць вар’іравацца ў залежнасці ад рэгіёна і эпохі. Пры гэтым
    дыяпазон “нормы” сексуальных паводзінаў даволі шырокі.
    Псіхалогія сексу. Сексуальнае ўзбуджэнне і ў мужчын, і ў жанчын могуць выклікаць знешнія стымулы. Распаўсюджанасць секспрадукцыі вядзе да таго, што людзі падчас успрымаюць сваіх партнёраў менш прывабнымі, зза чаго могуць пагоршыцца ўзаемаадносіны. Пры спалучэнні ўнутранага гарманальнага напружання са знешнімі стымуламі на сексуальнае ўзбуджэнне ўплываюць таксама фантазіі (уяўныя стымулы).
    Сексуальныя парушэнні і тэрапія. Такія сексуальныя парушэнні, як заўчасная эякуляцыя і немагчымасць дасягнуць аргазму паспяхова вылечваюцца пры дапамозе новых метадаў, згодна з якімі людзі вучацца мяняць свае сексуальныя рэакцыі.
    Сексуальная арыентацыя. Падобна на тое, што гетэрасексуальную або гомасексуальную арыентацыю чалавека нельга ні абраць, ні змяніць па сваёй волі. Верагодна, што да гэтага маюць дачыненне біялагічныя фактары, бо мы і дагэтуль не ведаем пэўна, чаму адзін чалавек становіцца гетэрасексуальным, а другі — гомасексуальным.
    Матывацыя дасягнення
    Некаторыя чалавечыя матывы ўзнікаюць і накіроўваюцца без задавальнення відавочных біялагічных патрэб. Матывам к дасягненню поспеху, напрыклад, можа стаць патрэба чалавека ў кампетэнтнасці і самасцверджанні.
    Азначэнне матывацыі дасягнення. Людзі з вялікай патрэбай у поспеху звычайна аддаюць перавагу задачам сярэдняй складанасці і праяўляюць настойлівасць пры іх выкананні.
    Вытокі матывацыі дасягнення. Дзеці набываюць арыентацыю на поспех, калі бацькі і настаўнікі заахвочваюць іх імкненне да самастойнасці і не стараюцца празмерна кантраляваць іх праз узнагароды і пагрозы. Дзеціпершынцы ў жыцці звычайна дасягаюць большага, аднак пазнейшыя дзеці больш актыўныя ў грамадскім жыцці.
    Унутраная матывацыя і поспех. Унутраная матывацыя — гэта жаданне працаваць эфектыўна і прытрымлівацца пэўнай лініі паводзінаў па ўласнай ахвоце.
    22 Зак. 376
    338 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Матывацыя. Сілы, якія стумулююць і накіроўваюць нашы паводзіны.
    Інстынкт. Біялагічна абумоўленая, прыроджаная форма паводзінаў.
    Пабуджэнне. Стан напружання, што выклікаецца пэўнай біялагічнай патрэбай.
    Гомеастаз. Тэндэнцыя захавання збалансаванасці ўнутранага стану арганізма, неабходная для нармальнай жыццядзейнасці.
    Пабуджальныя матывы. Станоўчыя або адмоўныя знешнія стымулы, якія накіроўваюць паводзіны.
    Іерархія патрэб. Піраміда чалавечых патрэб Маслоу, у аснове якой фізіялагічныя патрэбы, якія павінны задавальняцца першымі, пасля чаго ў дзеянне ўступае патрэба ў бяспецы, больш высокага ўзроўню, а затым ідуць псіхалагічныя патрэбы.
    Глюкоза. Від цукру, які ўтрымліваецца ў крыві і з’яўляецца галоўнаю крыніцаю энергіі для цялеснай тканкі. Пры нізкім утрыманні яе мы адчуваем голад.