Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Увогуле можна параўнаць палавыя гармоны чалавека, у прыватнасці тэстас
324 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
тэрон, з палівам аўтамабіля. Без паліва аўтамабіль не паедзе. Але пры мінімальным узроўні яго падачы большая колькасць паліва ў баку не зменіць хуткасных характарыстык аўтамабіля. Гэта аналогія недасканалая, бо ўзаемадзеянне паміж гармонамі і сексуальнай матывацыяй двухбаковае. Так што прыродная патрэба — неабходнае, але недастатковае тлумачэнне палавых паводзінаў чалавека. Біялагічнае паліва мае істотнае значэнне, але не менш важкімі з’яўляюцца псіхалагічныя стымулы, якія ўключаюць рухавік і прымушаюць яго набіраць абароты.
Псіхалогія сексу
Мы знайшлі падабенства паміж палавой матывацыяй і матывацыяй галоднага чалавека. I тое, і другое абумоўліваецца ўнутранымі фактарамі, але на іх уплываюць таксама і знешнія стымулы.
Знешнія стымулы. Сярод многіх відаў жывёл прадстаўнікі аднаго полу аўтаматычна ўзбуджаюцца пахам другога полу. А як у людзей? Нягледзячы на мільёны даляраў, выдаткаваныя на рэкламу духоў, якія нібыта выклікаюць сексуальны інтарэс, спробы выявіць інстынктыўную палавую рэакцыю чалавека на пэўныя водары, не мелі асаблівага поспеху [Morris & Udry, 1978]. Адзіным ненабытым стымулам палавога ўзбуджэння чалавека з’яўляецца дотык — прыемныя інтымныя ласкі як частка агульнапрынятай ва ўсім свеце прэлюдыі [Byrne, 1982].
Многія доследы сведчаць, што мужчыны ўзбуджаюцца, калі глядзяць, слухаюць або чытаюць эратычны матэрыял. Нечаканым можа падацца той факт (бо секспрадукцыя больш даступная для мужчьш), што для большасці жанчын (прынамсі з ліку самых разняволеных, якія добраахвотна пагадзіліся ўдзельнічаць у такіх доследах) [Morokoff, 1986], — характэрна аналагічнае ўзбуджэнне ад падобных стымулаў [Harrel & Stolp, 1985].
У адным з такіх даследаванняў псіхолаг Джулія Хайман прыстасавала спецыяльныя прыборы для назірання за працэсам узбуджэння (змяненнямі аб’ёму пеніса і колеру вагіны) сексуальна вопыт
ным універсітэцкім добраахвотнікам [Heiman, 1975]. Потым яна дэманстравала студэнтам па чарзе эратычную стужку, рамантычную стужку (каханне без фізічнага кантакту), камбінаваную эратычнарамантычную і нейтральную кантрольную стужку. Як вы думаеце, што больш за ўсё ўзбудзіла і мужчын, і жанчын? Самай узбуджальнай аказалася стужка з адкрытым сексам, асабліва калі ініцыіравала палавы акт жанчына і падрабязна паказваліся яе рэакцыі.
Людзі парознаму ставяцца да ўзбуджанасці. Падчас яны стараюцца пазбегнуць секспрадукцыі, як чалавек на дыеце пазбягае смачнага. Залішняя даступнасць такога роду відовішчаў можа аказаць пабочнае і не бясшкоднае ўздзеянне. Папершае, сцэны, дзе жанчын прымушаюць да палавога акта (а ім гэта падабаецца), укараняюць сярод мужчын памылковае ўяўленне, што жанчынам падабаецца гвалт, а гэта можа мець нядобрыя паследствы. Падругое, вобразы сексуальна прывабных асоб могуць стаць прычынай адмоўнага стаўлення да партнёра і да інтымных адносінаў з ім. Ёсць звесткі, што студэнты пасля прагляду тэлевізійных праграм або часопісаў з выявамі сексапільных жанчын раптам гублялі цікавасць да жанчын звычайных — да сваіх сябровак або жонак; тыя здаваліся ім менш прывабнымі [Gutierres & others, 1985; Kenrick & Gutierres, 1980; Weaver & others, 1984], Прагляд парнафільмаў, пазначаных літараю “X”, зніжае пачуццё задаволенасці сваім сексуальным партнёрам [Zillmann, 1989]. Некаторыя сексолагі занепакоены тым, што чытанне або прагляд эратычных матэрыялаў можа выклікаць спадзяванні, якія ні мужчыны, ні жанчыны задаволіць не ў стане.
Уяўныя стымулы. Палавое ўзбуджэнне і жаданне ўзнікаюць як вынік узаемадзеяння інстынкту з асяроддзем. Стымулы, якія знаходзяцца ў галаве, — нашы ўяўленні — таксама ўплываюць на сексуальную матывацыю. Як мы ўжо казалі, самы важны палавы орган — гэта наш мозг. Людзі з пашкоджаным спінным мозгам не ўспрымаюць узбуджальных дотыкаў, але ўсё адно маюць палавое жадан
Раздзел 12 Матывацыя 325
“Паміж тым, згвалцілі вас ці на вас наехаў грузавік, няма ніякай розніцы, акрамя таго, што мужчыны потым пытаюцца, ці атрымалі вы задавальненне”.
Марж Пірсі, “Паэма пра гвалт”, 1976
не [Willmuth, 1987]. He трэба адкідваць і эратычны патэнцыял мрояў. Як ўжо зазначалася, палавое ўзбуджэнне суправаджаецца рознымі мроямі, большасць з каторых не мае сексуальнага зместу. Аднак амаль усе мужчыны і каля 40% жанчын могуць дасягнуць аргазму праз сексуальныя сны [Wells, 1986]. Начныя палюцыі ў мужчын тым больш верагодныя, чым больш часу тыя не мелі палавога кантакту.
Людзей узбуджаюць не толькі ўспаміны пра ранейшыя палавыя кантакты, але і летуценні. Летуценні не абавязкова павінны адпавядаць рэальным паводзінам. У даследаванні летуценняў, звязаных з мастурбацыяй, 19% жанчын і 10% мужчын уяўлялі, што нехта прымушае іх займацца сексам [Hunt, 1974], Аднак мроі — не рэчаіснасць. Спаслаўшыся на даследчыкаў, можна сказаць, што для жанчын існуе вялікая розніца паміж летуценнямі аб тым, што Эдзі Мэрфі або Том Круз не палічацца з іх “не”, і рэальным гвалтаўніком, які пагражае нажом.
Сексуальныя парушэнні і тэрапія
Мастэрс і Джонсан імкнуліся не толькі апісаць тыповы палавы акт, але і знайсці спосабы лячэння палавой няздольнасці. На парушэнне палавых функцый скардзяцца нямала людзей. Некаторыя функцыянальныя парушэнні звязаны з праблемамі сексуальнай матывацыі, у прыватнасці з сексуальнай патэнцыяй і ўзбуджальнасцю. У мужчын можа адбывацца заўчасная эякуляцыя (нягледзячы на іх уласнае жаданне і патрэбы партнёра) або імпатэнцыя (няздольнасць мець або падтрымліваць стан эрэкцыі). Жанчыны часцей за мужчын адчуваюць недахоп палавога жадання або аргазматычныя функцыянальныя парушэнні (адсутнасць або выпадковасць аргазмаў).
Чым выкліканыя такія праблемы? He варта шукаць іх прычыну ў асабістых
якасцях чалавека. Мужчыны з заўчаснай эякуляцыяй не адрозніваюцца ад астатніх мужчын нават па прыкметах палавога ўзбуджэння, проста ў іх адбываецца выкід семені на ніжэйшым узроўні ўзбуджэння; гэта часта здараецца з маладымі людзьмі, якія мелі доўгі перыяд палавога ўстрымання [Spiess & others, 1984].
Калі Барбара Андэрсан пачала даследаванні ў галіне дыягностыкі і лячэння аргазматычных парушэнняў у жанчын, яна таксама не знайшла ніякай сувязі з асабістымі якасцямі [Anderson, 1983]. Больш таго, яна прыйшла да высновы, што лячэнне аргазматычных парушэнняў прыёмамі традыцыйнай псіхатэрапіі (як нібыта звязаных з псіхікаю канкрэтнай асобы) не дае ніякіх вынікаў. 3 іншага боку, яна заявіла амаль аб стопрацэнтным поспеху пры лячэнні жанчын з дапамогаю трэнінгу, які вучыць іх атрымліваць асалоду ад свайго цела і самастойна дасягаць аргазму, пры неабходнасці з дапамогаю вібратара. Потым жанчыны могуць перанесці атрыманую сексуальную ўспрымальнасць на ўзаемаадносіны са сваімі партнёрамі [LoPiccolo & Stock, 1986; Wakefield, 1987]. Такі ж поспех быў дасягнуты ў выніку трэнінгу мужчын і кантраляванні заўчасных эякуляцый шляхам штучнага стымулявання пеніса з раптоўным перапыненнем стымуляцыі (скажам, рэзкім сцісканнем галоўкі пеніса) пры набліжэнні семявывяржэння.
Сексуальная арыентацыя
Матываваць — значыць даваць энергію і накірунак паводзінам. Дагэтуль мы разглядалі працэс актуалізацыі сексуальнай матывацыі, а не яго накірункі. Накірунак нашага сексуальнага інтарэсу выяўляецца ў сексуальнай арыентацыі, устойлівым імкненні да прадстаўнікоў пэўнага полу. Наколькі мы ведаем, усе культуры ва ўсе часы былі пераважна гетэрасексуальнымі з рознай ступенню пашырэння гомасексуальнасці. Незалежна ад таго, як тая ці іншая культура ставіцца да гомасексуальнасці — праследуе альбо прымае ў якасці альтэрнатывы, — гомасексуальнасць паранейшаму захоўваецца, a гетэрасексуальнасць пераважае.
326 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
Па словах многіх гомасексуалістаў, у іх пачынае з’яўляцца цяга да людзей аднаго з імі полу падчас або адразу пасля выспявання, да 20 гадоў яны звычайна не лічаць сябе тыповымі гомасексуалістамі або лесбіянкамі [Garnets & Kimmel, 1990]. Якую долю насельніцтва можна назваць выключна гомасексуальнай? Паводле даследаванняў у Еўропе і ў Злучаных Штатах, прыкладна 4% мужчын і 1% жанчын [Ellis & Ames, 1987]. Паколькі ў друку адносна гомасексуальнасці часта сустракаецца лічба 10%, давайце спынімся на апошніх лічбах. Паводле нацыянальнага апытання, праведзенага Інстытутам Кінсі, толькі 1,4% мужчын адзначылі, што маюць гомасексуальныя палавыя кантакты “вельмі часта”, 1,9% — “выпадкова” [Fay & others, 1989]. За апошні год такія кантакты мелі 2% мужчын. У 1985 годзе “ABC News” і “Washington Post” правялі тэлефоннае апытанне.
“У нас адно толькі пытанне. Вы можаце палічыць яго занадта асабістым, але большасць згаджаецца на яго адказаць, бо мы ўсім нагадваем, што гэта абсалютна канфідэнцыйнае даследаванне. Мы патэлефанавалі вам зусім выпадкова і нічога пра вас не ведаем. Вось гэтае пытанне: як вы лічыце, у сексуальным плане вас больш прыцягваюць прадстаўнікі супрацьлеглага ці аднаго з вамі полу?”
У адказ 2,4% апытаных прызналіся, што яны — гомасексуалісты, 0,8% — што бісексуалы [Harry, 1990]. Сярод рэспандэнтаў канфідэнцыйнага апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання нацыянальнай думкі Амерыкі, актыўныя гомасексуальныя кантакты за апошні год мелі 1,6% людзей [Smith, 1990]. Калі мы скарэкціруем гэтую лічбу і далучым сюды пасіўных гомасексуалістаў, то ў выніку атрымаем дадзеныя, якія пацвярджаюцца многімі іншымі даследаваннямі: гомасексуалісты складаюць прыкладна 2—3% ад агульнай колькасці насельніцтва (мужчын і жанчын уключна).
Некаторыя людзі лічаць сябе бісексуаламі, аднак вывучэнне 173 мужчынбісексуалаў у СанФранцыска паказала, што іх паводзіны можна назваць хутчэй
гомасексуальнымі: 68% іх не мелі палавых кантактаў з жанчынамі на працягу 6 месяцаў, і толькі 14% не мелі за гэты ж перыяд палавых зносінаў з мужчынамі [Winkelstein & others, 1987]. Тым не менш каля 20—26% дарослых мужчын і прыкладна 15% жанчын заявілі, што калінікалі мелі гомасексуальныя кантакты. A выпадковыя гомасексуальныя фантазіі характэрны для большасці нармальных людзей.
Хаця для медыцыны статыстыка адносна ўзораў сексуальных паводзінаў мае пэўную карысць, аднак сапраўдная колькасць гомасексуалаў і гетэрасексуалаў не вырашае праблемы правоў чалавека. Можна правесці аналогію з тым, якую карысць магло б даць веданне працэнта леўшуноў для вытворчасці школьных партаў. Хай сабе леўшуны складаюць 3 ці 10% ад агульнай колькасці насельніцтва, але гэта не дае адказу на этычнае пытанне, ці павінны такія меншасці карыстацца роўнымі правамі.