Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Несумненна, мець веды, якія дае нам даследаванне гэтай сферы лепш, чым быць невукам, але трэба, каб ацэнкі даследчыкаў былі адкрытымі для шырокага абмеркавання, каб мы маглі параўнаць іх са сваімі ўласнымі ацэнкамі. Мы памятаем таксама, што хаця навуковае даследаванне сексуальнай матывацыі адказвае на многія важныя пытанні, яно не мае на мэце высветліць значэнне сексу ў жыцці кожнага з нас. Чалавек можа ведаць абсалютна ўсё пра палавыя адносіны — што ў пачатковай стадыі аргазму ў мужчын і жанчын спазмы адбываюцца
кожныя 0,8 секунды, што жаночыя саскі падаўжаюцца на дзесяць міліметраў у пік сексуальнага ўзбуджэння, што сісталічны крывяны ціск павялічваецца прыкладна на 60 пунктаў і хуткасць дыхання — да 40 удыхаў у мінуту, — але не ўсведамляць пры гэтым агульначалавечай значнасці сексу.
Безумоўна, значнасць сексуальнай блізкасці — гэта праява нашай глыбока сацыяльнай прыроды. Секс — гэта як біялагічны, так і сацыяльны акт. Мужчыны і жанчыны могуць дасягаць аргазму паасобку. Аднак пераважная большасць з нас знаходзіць асалоду толькі ў абдымках сваёй адзінай ці адзінага. Як зазначыў філосаф Бертран Расэл у кнізе “Шлюб і мараль”, “Людзі не могуць цалкам задаволіць свой палавы інстынкт без кахання” [Russell, 1929]. He падлягае сумненню, што сексуальныя адносіны паміж людзьмі з’яўляюцца падмуркам кахання і нашага жыцця ўвогуле.
Матывацыя дасягнення
Мы бачылі, што біялагічны аспект у матывацыі — ідэя, згодна з якой біялагічныя патрэбы вымушаюць нас задавальняць іх — не ўсё тлумачыць у нашых паводзінах. Ёсць матывы, якія, у адрозненне ад голаду і сексу, падобна, не задавальняюць ніякай біялагічнай патрэбы. Пабуджальным матывам для мільянера можа быць імкненне атрымаць яшчэ больш грошай, для кіназоркі — стаць славутай, для палітыкаў — займець яшчэ больш улады, для шукальніка прыгод — зведаць новыя вострыя адчуванні. Такія матывы звычайна не знікаюць пасля іх задавальнення. Чым больш мы маем, тым болей хацелі б мець.
Азначэнні матывацыі дасягнення
Уявіце сабе двух сяброў, адзін з якіх імкнецца вылучыцца ва ўсіх сферах, дзе яго могуць ацаніць, а другі менш мэтанакіраваны і актыўны. Псіхолаг Генры Мурэй [Murray, 1938] вызначыў патрэбу дасягнуць поспеху, або матывацыю дасяг
330 Частка 5 Матывацыя і пачуццё
нення, як прагу самаўдасканаліцца, авалодаць навыкамі і ведамі, павысіць свой статус.
Для вывучэння гэтага матыву нам спачатку трэба знайсці спосаб яго вымярэння. Але які? Успомніце доследы з галаданнем, калі людзі, якіх мучаў голад, пачыналі марыць пра ежу. Падобным чынам і сексуальная арыентацыя адлюстроўваецца ў нашых палавых фантазіях. Ці дастаткова гэтага прыкладу, каб зразумець патрэбу чалавека ў поспеху?
Мурэй з калегамі палічылі, што патрэбу ў дасягненнях адлюстроўваюць мроі чалавека [McClelland & Atkinson]. Каб праверыць гэта, яны папрасілі ўдзельнікаў
свайго эксперымента прыдумаць розныя гісторыі на аснове няпэўных карцін. Адзін з іх, калі яму паказвалі хлопчыка ў роздуме сказаў, што хлопчык думае пра сваю мэту, што ён уяўляе сябе ў ролі героя, які здзейсніў подзвіг і здабыў славу; такая гісторыя лічылася паказчыкам мэтанакіраванасці чалавека. Мак Клеланд і Аткінсан лічаць, што людзі, у гісторыях якіх пастаянна прысутнічалі такія тэмы, маюць вялікую патрэбу вылучыцца сярод іншых.
Як вы думаеце, людзі з такой патрэбай аддаюць перавагу простым, сярэднім або складаным задачам? Той, чые гісторыі сведчылі пра нізкую патрэбу ў пос
ЦІ ЗНІЖАЮЦЬ ПРОБНЫЯ ШЛЮБЫ КОЛЬКАСЦЬ РАЗВОДАЎ
Колькасць незарэгістраваных шлюбных пар у Злучаных Штатах у 70х гадах патроілася, а ў 80х зноў падскочыла ўдвая [Bennett & others, 1988; Bumpass & Sweet, 1989]. Падобныя тэндэнцыі з 60х гадоў назіраюцца ў Скандынавіі і большай частцы Заходняй Еўропы. Людзі разглядаюць дашлюбнае жыццё як выпрабавальны тэрмін, які служыць для адсейвання няўдалых саюзаў яшчэ да рэгістрацыі шлюбу. У 1989 годзе ў апытанні, праведзеным сярод 300 тысяч першакурснікаў амерыканскага каледжа, 51% пагадзіўся з тым, што “да шлюбу неабходна пажыць разам” [Astin & others, 1989]. Ці праўда, што людзі, жія маюць сексуальны досвед, добра знаёмыя з бытавымі звычкамі свайго партнёра, менш схільныя памыляцца і быць нешчаслівымі ў шлюбе?
Здаецца, не. Восем апошніх даследаванняў прыводзяць да адной высновы: сярод пар, якія не жылі разам да шлюбу ў параўнанні з парамі, якія мелі такі вопыт, меншая колькасць разводаў. Тры агульнанацыянальныя апытанні 13 тысяч дарослых у Амерыцы засведчылі, што верагоднасць разысціся або развесціся на працягу першых пяці гадоў сярод пар, якія да шлюбу жылі разам, на адну трэць большая [Bumpass & Sweet, 1989]. (Апытанне жанатых амерыканцаў, праведзенае ў 1990 годзе Гэлапам паказала, што 21% тых, хто не жыў разам да вяселля, і 40% тых, хто жыў, сказалі, што яны могуць развесціся [Greeley, 1991].) Канадскае агульнанацыянальнае апытанне 5 300 жанчын выявіла, што
Гады нараджэння
Працэнт амерыканцаў ва ўзросце 25 гадоў, якія прытрымліваюцца сужыцельства да шлюбу [паводле нацыянальнага даследавання сем’яў ЗША. 1989.]
верагоднасць развесціся на пряцягу наступных 15 гадоў сярод тых, хто да шлюбу жыў разам, большая на 54% [Balakrishan & others, 1987], Даследаванне ў Швецыі 4 300 жанчын пацвердзіла, што сужыцельства звязана з большаю рызыкаю разводу на 80% [Bennett & others, 1988].
Чаму — мы можам толькі здагадвацца. Магчыма, людзі, якія мелі вопыт сужыцельства і пазней больш схільныя да пазашлюбных палавых адносінаў, што можа разбурыць шлюб. Ці, можа, людзі, якія разам жывуць да шлюбу, у меншай ступені прызнаюць інстытут шлюбу. Як бы там ні было, але паспяхова пройдзены выпрабавальны тэрмін не гарантуе ўдалага шлюбу.
Раздзел 12 Матывацыя 331
Якое ваша найбольшае дасягненне на сённяшні дзень? Якое ваша запаветнае жаданне ў будучым — дасягнуць славы, шчасця, творчай рэалізацыі, бяспекі, кахання, улады, мудрасці, духоўнай гармоніі?
пеху, схільны ці да вельмі простых, ці да вельмі складаных задач — г. зн. або гарантаваных ад няўдачы, або асуджаных на няўдачу [Geen, 1984], I наадварот, людзі з вялікай патрэбай у дасягненнях, як правіла, аддаюць перавагу задачам сярэдняй складанасці, поспех якіх цалкам рэальны адпаведна іх уласным уменням і магчымасцям. У гульні, дзе трэба накідваць кольцы на стрыжань, яны, напрыклад, часта становяцца на сярэдняй дыстанцыі ад стрыжня, што дазваляе ім дасягнуць поспеху з найменшай рызыкаю. Людзі з вялікай патрэбай у поспеху, як правіла, праяўляюць настойлівасць на шляху да мэты і не пасуюць перад цяжкасцямі [Cooper, 1983].
Як і можна было чакаць ад такой настойлівасці і мэтанакіраванасці, такія людзі і дасягаюць большага. Даследаванне выдатных атлетаў, навукоўцаў і мастакоў паказала, што ўсе яны маюць высокую ступень матывацыі і самадысцыпліны і настойліва ідуць да сваіх мэтаў [Bloom, 1985]. Суперзоркі таксама змаглі вылучыцца, дзякуючы не столькі выключнаму прыроднаму таленту, колькі сваёй выключнай працаздольнасці.
Значны ўзровень матывацыі дасягнення спрыяе жыццёваму поспеху. Навучыўшы прадпрымальнікаў з адной індыйскай вёскі разважаць і дзейнічаць з пункту гледжання людзей з матывацыяй дасягнення, Мак Клеланд і яго калегі паспрыялі поспехам вяскоўцаў у бізнесе. Тыя адкрылі новыя прадпрыемствы і нанялі на працу за два гады ўдвая больш людзей.
Вытокі
матывацыі дасягнення
Чаму, нягледзячы на аднолькавыя магчымасці, адзін чалавек мае большую ступень матывацыі, чым другі? Дзяцей з высокім узроўнем матывацыі з ранніх гадоў бацькі заахвочвалі да самастойнасці, хвалілі і адзначалі іх поспехі [Teevan &
McGhee, 1972], Такіх дзяцей заахвочваюць самім зарабляць сабе на адзенне і ласункі, добра займацца ў школе, іх дасягненням радуюцца. Тэарэтыкі мяркуюць, што высокая ступень матывацыі дасягнення ў такіх выпадках мае эмацыянальную аснову, бо дзеці прывыкаюць атаясамліваць поспех са станоўчымі эмоцыямі. Яна мае таксама і пазнавальны аспект, бо дзеці, якія вучацца суадносіць свае дасягненні з уласнай кампетэнцыяй і магчымасцямі, падаюць большыя надзеі [Dweck & Elliott, 1983].
Ёсць і яшчэ адно адкрыццё, звязанае з уплывам сям’і: поспехі дзяцей залежаць ад паслядоўнасці іх нараджэння. Першынцы і адзіныя дзеці ў бацькоў маюць крыху лепшыя вынікі ў школе і ў тэстах на інтэлект, большыя шанцы паступіць у прэстыжныя інстытуты, чым іх браты і сёстры, якія нарадзіліся пазней [Falbo & Polit, 1986]. Часткова гэта можа вынікаць з лепшага матэрыяльнага становішча малых сем’яў, дзе толькі адно або двое дзяцей [Blake, 1989], Аднак вывучэнне вядомых людзей з двухдзетных сем’яў паказала, што першынцамі былі 64% “знакамітых амерыканцаў“, у тым ліку 61% стыпендыятаў Роўдса, 66% нацыянальных стыпендыятаў і 64% з тых, хто трапіў у даведнік “Who’s Who”. У спісе гэтага даведніка і сярод нацыянальных стыпендыятаў, якія паходзяць з трохдзетных сем’яў, 52% складаюць першынцы [Altus, 1966],
“Яны могуць, бояны думаюць, што могуць". Вергілій, “Энеіда”
Над гэтымі лічбамі варта паразважаць. Адной з прычын такога вылучэння можа быць большая ўвага да першынца, якому бацькі аддаюць больш часу. Яны часцей фатаграфуюць яго, часцей заахвочваюць, звязваюць з ім свае надзеі. 3 іншага боку, дзеці, якія нараджаюцца пазней, маюць выдатныя поспехі ў грамадскім жыцці, дзе яны адчуваюць сябе больш разняволена і ўпэўнена. Меншая ўлада ў параўнанні са сваімі старэйшымі братамі і сёстрамі, меншыя рост, сіла, слоўнікавы за
332 Частка 5 Матывацыя і пачуццё пас і вопыт, як ні дзіўна, станоўча уплываюць на іх сацыяльную актыўнасць [Miller & Maruyama, 1976],
Да таго ж, гісторыя пацвярджае, што вучоныя, якія былі не першымі дзецьмі ў сям’і, у большай ступені схільныя да падтрымкі новых ідэй. Капернік, які адкрыў, што Зямля круціцца вакол Сонца, быў другім з чатырох дзяцей; Тыха Браге, які абараняў традыцыйны пункт гледжання, быў адзіным дзіцем. Ідэі Чарльза Дарвіна, пятага з шасці дзяцей, былі падтрыманы навукоўцамі, якія былі познімі дзецьмі у сям’і, але не прызнаваліся сучаснікаміпершынцамі. Фактычна, як зазначае адзін з гісторыкаў навукі, у 23 з 28 выпадкаў ля вытокаў навуковых рэвалюцый стаялі пазнейшыя дзеці [Sulloway, 1990]. Сярод 2 784 навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай дыскусіі, новыя ідэі падтрымлівалі 34% першынцаў і 64% пазнейшых дзяцей. Тое самае можна сказаць і адносна пратэстанцкай рэфармацыі, якую падтрымлівалі, як правіла, пазней народжаныя рэлігійныя і палітычныя дзеячы. Першынцы, падобна, больш схільныя да поглядаў сваіх бацькоў, да традыцыі. Ды падчас традыцыя мае рацыю. У выпадках, скажам, з фрэналогіяй (вызначэнне рысаў характару па форме чэрапа) і месмерызмам (лячэнне з дапамогай “магнетызму”), першынцы радзей падманваліся новымі ідэямі, якія потым аказваліся памылковымі. Такім чынам, імкненне першынцаў да поспеху часта выяўляецца ў падтрымцы традыцыйных шляхоў. Першынцы добрасумленныя, пазней народжаныя дзеці — свабодалюбівыя.