Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
He ў стане адказаць на пытанні сваіх студэнтаў наконт палавога жыцця, біёлаг Альфрэд Кінсі разам са сваімі калегамі пастараўся знайсці некаторыя адказы [Kinsey, 1948, 1953]. Канфідэнцыйныя размовы Кінсі (у іх удзельнічала больш чым 5 тысяч мужчын і амаль 6 тысяч жанчын) увайшлі ў гісторыю. Сацыёлагі адразу зазначылі, з чым пагадзіўся і сам Кінсі, што ў яго эксперыменце удзельнічалі пераважна высокаадукавав:ыя белыя жыхары гарадоў са штатаў Індыяна, Ілінойс і некаторых іншых усходніх штатаў. Тым не менш яго працы, заснаваныя на статыстычных дадзеных, ста.лі бестселерамі. У іх чытачы маглі знайсці нязвыклыя на той час звесткі, бо з рэспандэнтаў Кінсі большасць мужчын і амаль палова жанчын заявілі, што яны мелі палавыя зносіны яшчэ да шлюбу, большасць. жанчын і фактычна ўсе мужчыны заяівілі, што яны мастурбіруюць; жанчыны, якія да шлюбу выклікалі аргазм мастурбацыяй, рэдка мелі праблемы з аргазмам пасля замужжа. Яго даследаванне пацвярджала, што мадэлі сексуальных паводзінаў вельмі разнастайныя. Адны суразмоўнікі Кінсі даводзілі, што ніколі не мелі аргазму, іншыя, наадварот, казалі, што аргазм у іх бывае да чатырох і больш разоў на дзень. Для тых, хто ацэньвае свае паводзіны праз параўнанне з іншымі людзьмі, адкрыцці Кінсі — як і ўсё, што сведчыць пра вялікую
разнастайнасць “нармальных” сексуальных паводзінаў у свеце, — суцяшальныя. Калі браць пад увагу ўвесь дыяпазон сексуальных пабуджэнняў і паводзінаў, то вашы ўласныя сексуальныя схільнасці знаходзяцца дзесьці ў межах “нормы”.
Паколькі мы не ведаем, ці адпавядаюць атрыманыя Кінсі звесткі агульнапрынятым сексуальным традыцыям 40х гадоў, не кажучы ўжо пра дзень сённяшні, то простая канстатацыя вынікаў яго даследавання можа ўвесці ў зман. Аднак даследаванні Кінсі маюць менш хібаў, чым некаторыя выпадковыя сексуальныя назіранні, пра што даволі часта паведамляе прэса. Згадайце выпадак (раздзел 1), калі папулярныя “сексапытанні” абапіраліся на зацікаўленае кола чытачоў (напрыклад, падпісчыкаў асобных выданняў), а рэспандэнтамі станавіліся толькі 3% ад тэндэнцыйна адабраных людзей, то не дзіва, што ўзнікалі сумненні наконт абагульняючага характару такіх даследаванняў.
Сёння падобная інфармацыя становіцца больш даступнай. Напрыклад, два новыя даследаванні адвольна адабраных дарослых людзей у Злучаных Штатах абвяргаюць распаўсюджанае ў сродках масавай інфармацыі меркаванне аб пашыранай шлюбнай нявернасці (яго падтрымлівае і псіхолаг па сродках масавай інфармацыі Джойс Бразерс), што дзве трэці жанатых мужчын і палова замужніх жанчын маюць пазашлюбныя палавыя сувязі [Brothers, 1990]. На самой справе, як сведчаць апошнія дадзеныя Гэлапа, 9 з 10 апытаных дарослых за перыяд шлюбу мелі палавыя кантакты толькі са сваім мужам ці жонкай [Greeley, 1991], Калі Цэнтр па даследаваннях нацыянальнай думкі распаўсюдзіў разам з канвертам для зваротнай адпраўкі ананімны апытальнік адносна палавых паводзінаў, то высветлілася, што за мінулы год толькі “1,5% жанатых людзей, акрамя мужа або жонкі,
“Я губляю павагу да чалавека, які таямнгцу сексуальных а&носінаў можа зрабіць прадметам непрыстойнага жарту, а калі вы пачынаеце шчыра і сур’ёзна гаварыць на гэтую тэму, ён замаўкае”.
Генры Дэвід Таро, 1852
21 Зак. 376
322 Частка 5 Матывацыя і пачуццё мелі яшчэ аднаго сексуальнага партнёра” [Smith, 1991]. Звычайныя заляцанні рэдка пераходзяць у сур’ёзныя адносіны, a непрыняцце пазашлюбных палавых сувязей — на ўзроўні 91% — становіцца ўсё больш катэгарычным у дарослых амерыканцаў [Greeley, 1991],
У імкненні зразумець, чаму вірус СНІДа (сіндром набытага імунадэфіцыту) распаўсюджваецца сярод тых, а не іншых груп насельніцтва, даследчыкі ў апошні час зрабілі новыя крокі ў накірунку вывучэння пытанняў сексу. Адно з такіх даследаванняў ахоплівае 20 тысяч адвольна адабраных людзей, грамадзян Брытаніі [Holden, 1989]. Сусветная арганізацыя аховы здароўя будзе праводзіць першае глабальнае даследаванне чалавечай сексуальнасці, заснаванае на адказах 2 тысяч чалавек з 20 краінаў [Carballo & others, 1989]. Вучоныя спадзяюцца, што вынікі гэтай працы, якая фінансуецца ўрадам ЗША і пра якую можна пачуць шмат супярэчлівых водгукаў, дапамогуць нам лепш зразумець прыроду захворванняў, што перадаюцца палавым шляхам.
Фізіялогія сексу
Як і у выпадку з голадам, сексуальнае ўзбуджэнне залежыць ад узаемадзеяння ўнутраных і знешніх стымулаў. Каб зразумець сексуальную матывацыю, трэба ўлічваць і тое, і другое.
Палавы актп. У 60х гадах у друку з’явіліся загалоўкі, падобныя тым, што былі выкліканы ў 40х адкрыццямі Кінсі. Гаворка ідзе пра вывучэнне фізіялагічных рэакцый добраахвотнікаў, якія мастурбіравалі або ўступалі ў палавы акт перад
навукоўцамі. Пры дапамозе 382 жанчын і 312 мужчын (удзельнікаў адбіралі толькі сярод тых, хто мог і хацеў адкрыта дэманстраваць узбуджэнне і аргазм пад лабараторным наглядам) гінеколагакушэр Уільям Мастэрс і яго паплечніца Віргінія Джонсан [Masters & Johnson, 1966] правялі назіранні і запісалі на стужку больш за 10 тысяч палавых актаў.
Іх апісанне палавога акта ўключае чатыры стадыі, аналагічныя для мужчын і для жанчын (мал. 12.2). Падчас пачатковай фазы ўзбуджэння да геніталій ўзмоцнена паступае кроў, у выніку чаго адбываецца частковая эрэкцыя пеніса мужчыны, а жаночы клітар разбухае і ўнутраныя губы вагіны адкрываюцца. Сама вагіна таксама раскрываецца і выдзяляе змазачную вадкасць, пры гэтым грудзі і саскі могуць набракаць.
У фазе плато ўзбуджэнне дасягае найвышэйшай кропкі, хуткасць дыхання і пульсу, крывяны ціск узрастаюць. Пеніс цалкам наліваецца крывёю і на яго канцы можа з’явіцца спецыфічная вадкасць (як правіла, яна ўтрымлівае дастатковую колькасць спермы). Вагінальная секрэцыя працягвае ўзрастаць, клітар пульсуе, набліжаецца аргазм.
Падчас фазы аргазму Мастэрс і Джонсан, назіраючы за скарачэннямі мышцаў па ўсім целе, зазначылі далейшае пачашчэнне дыхання і пульсу, рост крывянога ціску. У такі хвалюючы момант мужчыны і жанчыны, бадай, ні на што не звяртаюць увагі, захопленыя рытмічнымі генітальнымі скарачэннямі, якія нясуць невымоўнае пачуццё палёгкі. Гэта пачуццё амаль аднолькавае для абодвух палоў. У адным з даследаванняў цэлая група экспертаў не змагла знайсці прыкметных ад
Мал. 12.2. Цыклы палавога акта ў мужчын і жанчын.
Раздзел 12 Матывацыя 323
розненняў паміж апісаннямі аргазму ў мужчын і жанчын [Vance & Wagner, 1976].
Пасля аргазму цела паступова супакойваецца, напружаныя генітальныя крывяныя сасуды адпускаюць назапашаную кроў — адносна хутка пры дасягненні аргазму і адносна паволі ў адваротным выпадку. (Для аналогіі: казытанне ў носе праходзіць хутка, калі вы чхняце, і паволі, калі не.) Падчас гэтай завяршальнай фазы, фазы расслаблення, у мужчын пачынаецца рэфрэктарны, або аднаўленчы перыяд, які можа доўжыцца ад некалькіх хвілін да сутак і больш, калі немагчыма дасягнуць паўторнага аргазму. Жанчыны не маюць такога працяглада перыяда адпачынку, што дае ім магчымасць дасягаць паўторнага аргазму пры адпаведнай стымуляцыі ў хуткім часе пасля акта.
Гармоны і сексуальнасць. Палавыя гармоны валодаюць двума відамі ўздзеяння: яны абумоўліваюць развіццё мужчынскіх і жаночых палавых органаў і (асабліва ў жывёлы) актывізуюць палавыя паводзіны. У большасці млекакормячых прырода старанна сінхранізуе палавую актыўнасць з перыядам плоднасці. Самка становіцца сексуальна адчувальнай (пры “цечцы”) толькі тады, калі дасягае піка вытворчасць жаночага гармону эстрагену, што мае месца пры авуляцыі. (У эксперыментах даследчыкі выклікаюць яе ў жанчын шляхам ін’екцый эстрагену.) Гарманальны ўзровень у самцоў больш устойлівы, і даследчыкам цяжэй уздзейнічаць на іх з дапамогай гармонаў [Feder, 1984]. Выяўлена, што кастрыраваныя самцы пацукоў — пазбаўленыя яечкаў, у якіх выпрацоўваецца мужчынскі гармон тэстастэрон, — паступова губляюць інтарэс да самак у перыяд цечкі і аднаўляюць яго толькі пасля ін’екцыі тэстастэрону.
Гармоны не так моцна кантралююць палавыя паводзіны чалавека. Звычайныя дзённыя і месячныя гарманальныя адхіленні не надта ўздзейнічаюць на палавое пачуццё. Сексуальнае жаданне жанчыны толькі трошкі вышэй пры авуляцыі [Harvey, 1987], і яна лепш рэагуе на тэстастэрон, чым на эстраген [Kaplan, 1979; МуerBahlburg, 1980]. Ваганні ва ўзроўні тэ
стастэрону ў мужчын таксама не маюць вялікага ўплыву на іх палавое жыццё [Byrne, 1982]. У прыватнасці, такія ваганні з’яўляюцца рэакцыяй на знешнія стымулы. Калі Джэймс Дэбс разам са сваімі калегамі сачыў за студэнтамі, якія па чарзе размаўлялі то з юнакамі, то з дзяўчатамі, у іх разам з эмацыянальнай узбуджанасцю павялічваўся ўзровень тэстастэрону, асабліва пасля гутаркі з дзяўчатамі [Dabbs, 1987], Падобна таму, як сквірчэнне біфштэкса ўздзейнічае на ўзровень інсуліну, сексуальнае жаданне можа быць і прычынай, і вынікам росту тэстастэрону.
Хаця звычайныя непрацяглыя гарманальныя змены не маюць вялікага ўплыву на жаданне, затое значныя гарманальныя зрухі на працягу жыцця адыгрываюць куды большую ролю. Інтарэс асобы да заляцанняў і палавой стымуляцыі звычайна павялічваецца разам з прытокам палавых гармонаў у перыяд выспявання. Калі пазбавіцца гарманальнага прытоку — як у выпадку з недаспелымі хлопчыкамі, якіх кастрыравалі у XVII—XVIII стагоддзях дзеля захавання іхняга сапрана для італьянскай оперы, — тады не будзе нармальнага развіцця палавых органаў і сексуальных жаданняў [Peschel & Peschel, 1987]. У дарослых кастрыраваных мужчын палавое жаданне падае разам з падзеннем узроўню тэстастэрону [Hucker & Bain, 1990], Падобным чынам і палавыя гіганты губляюць большасць свайго сексуальнага патэнцыялу пры ўжыванні DepoProveга — наркотыка, які паніжае ўтрыманне тэстастэрону [Money & others, 1983]. 3 гадамі разам з паніжэннем гарманальнага фону зніжаецца і частата палавых актаў.
Гармоны ўплываюць на сексуальнае ўзбуджэнне праз гіпаталамус, які кантралюе адхіленні ва ўзроўні гармонаў у крыві і актывізуе нейраланцугі, адказныя за ўзбуджэнне. У пацукоў пры пашкоджанні асноўнага ўчастка гіпаталамуса можа ўпасці палавая актыўнасць; пры стымуляванні гэтага ўчастка электрычнымі імпульсамі або ўвядзеннем малой колькасці гармонаў палавыя паводзіны актывізуюцца.