Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Тэорыя асобасных рысаў
Псіхааналітычная тэорыя разглядае асобу з пункту гледжання дынамічных падсвядомых працэсаў, якія вызначаюць паводзіны. Яна ўглядаецца ў самую глыбіню душы ў пошуках скрытых матываў. У 1919 годзе Гордан Олпарт, дапытлівы 22гадовы студэнт факультэта псіхалогіі, у гаворцы з Фрэйдам заўважыў, што заснавальнік псіхааналізу занадта вялікую ўвагу надае пошукам скрытых матываў.
"Калі я ўвайшоў у знакаміты пакой у чырвоных танах, дзе сцены былі завешаны карцінамі з выявамі сноў, ён паклікаў мяне ў свой кабінет. Ён нічога не сказаў і сядзеў моўчкі, каб я мог растлумачыць мэту свайго візіту. Я не быў гатовы да маўчання і паспрабаваў хуценька прыдумаць ход, як распачаць гутарку. Я распавёў яму пра эпізод у трамваі па дарозе ў яго кантору. Маленькі хлопчык, прыкладна чатырох гадоў, праявіў відавочныя прыкметы фобіі да бруду. Ён паўтараў сваёй маці: “Я не хачу тут сядзець... хай гэты брудны чалавек не сядзіць ля мяне”. Для яго ўсё было schmutzig (агідным). Яго маці была накрухмаленай Hausfrau (хатняй гаспадыняй) з такім выглядам перавагі і ўпэўненасці, што я падумаў, што і прычына, і вынік тут навідавоку.
Калі я скончыў свой аповяд, Фрэйд накіраваў свае добрыя доктарскія вочы на
Раздзел 14 Асоба 371
мяне і сказаў: ‘Тэтым маленькім хлопчыкам былі вы?” Ашаломлены, адчуваючы нейкую віну, я з цяжкасцю перамяніў тэму размовы. Неразуменне Фрэйдам маёй матывацыі і здзівіла мяне і выклікала чараду думак” [Allport, 1967].
Гэтая чарада думак прывяла ў рэшце рэшт да таго, што Олпарт зрабіў тое, чаго не зрабіў Фрэйд: апісаў асобу ў тэрмінах асноўных рысаў — характэрных паводзінаў і свядомых матываў (сярод іх прафесійная цікаўнасць, якая прымусіла Олпарта шукаць сустрэчы з Фрэйдам). Па словах Олпарта, яго сустрэча з Фрэйдам “падказала мне, што [псіхааналіз], пры ўсіх яго вартасцях, капае занадта глыбока і што псіхолагі зрабілі б добрую справу, калі б перад тым, як заглыбляцца ў падсвядомасць, далі поўнае апісанне бачных матываў". Такім чынам, Олпарт вызначыў асобу паводле пэўных узораў паводзінаў. Яго цікавілі не столькі тлумачэнні, колькі апісанні індывідуальных рысаў.
Як псіхолагі апісваюць і класіфікуюць людзей? Уявіце сабе, што вы хочаце апісаць і класіфікаваць яблыкі. Любы з нас можа слушна заўважыць, што кожны яблык сам па сабе унікальны. Варта ўсё ж пачаць класіфікацыю яблыкаў па асобных гатунках — Далікатны, Грэні Сміт, Макінтош і г. д. Так старажытныя грэкі апісвалі асобу — падзяляючы людзей на чатыры тыпы. У залежнасці ад таго, які “гумор”*, або якая вадкасць, дамінуе ў целе чалавека, яны падзялілі людзей на меланхолікаў (прыгнечаных), сангвінікаў (бадзёрых), флегматыкаў (неэмацыянальных) і халерыкаў (раздражнёных).
Такая сістэма класіфікацыі сапраўды падаецца наіўнай. У параўнанні з ёй апошнія спосабы класіфікацыі асобы мелі большы поспех. Абапіраючыся на фізіялагічную і псіхалагічную рэактыўнасць дзяцей, Джэром Каган падзяляе дзіцячыя тэмпераменты на два тыпы: сарамлівазамкнёны і бясстрашнаадкрыты. Некаторыя псіхолагі, якія займаюцца пытаннямі здароўя, знаходзяць карысным падзяляць характары людзей на моцныя — тып A — і слабыя — тып Б.
* Humor — ад лацінскага вільгаць, сок. (Заўв. пер.)
Псіхолаг Уільям Шэлдан класіфікаваў людзей па тыпе целаскладу [Sheldon, 1954], Санта Клаўс сімвалізуе тоўстага “эндаморфа”, расслабленага і вясёлага. Супермэн сімвалізуе мускулістага “мезаморфа”, адважнага і фізічна актыўнага. Шэрлак Холмс сімвалізуе хударлявага “эктаморфа”, падцягнутага і стрыманага. А сапраўды, ці звязаны розныя тыпы целаскладу з рознымі характарамі? Калі даследчыкі вывучаюць тыпы цела і характары паасобку, то сувязь ёсць, але вельмі слабая. Іміджы пухленькага, вясёлага, рухавага чалавека і магутнага, мужнага і ўпэўненага ў сабе аказваюцца на практыцы ўсяго толькі стэрэатыпамі [Tucker, 1983].
Больш прыдатнымі сёння, у прыватнасці, для бізнеса і для тых, хто робіць кар’еру, з’яўляюцца спробы класіфікацыі людзей паводле Карла Юнга, заснаваныя на 126 пытаннях анкеты, якую падрыхтавалі Ізабэль БрыгзМайерс [BriggsMyers, 1987] і яе маці Кэтлін Брыгз. “Індыкатар рысаў МайерсБрыгз” вельмі просты. Штогод ён прапаноўвае два мільёны анкет з пытаннямі тыпу “Вы аддаяце перавагу пачуццям ці логіцы?” Потым пасля падліку адказаў рэспандэнт атрымлівае характарыстыку як “пачуццёвы” або “рацыянальны “ ў пахвальнай форме. Там гаворыцца, напрыклад, што для пачуццёвага тыпу характэрна павага да чалавечых каштоўнасцей, што ён “спагадлівы, кемлівы і тактоўны”; рацыянальны тып даведваецца, што “ён аддае перавагу аб’ектыўнай праўдзе” і “здольны да аналізу”. Людзі ахвотна пагаджаюцца з такой характарыстыкай сваёй асобы, дзе адлюстраваны іх перавагі, і могуць карыстацца ёй для падбору партнёраў па рабоце і вызначэння задач, якія лепш за ўсё адпавядаюць іх тэмпераментам.
Даследаванне асобасных рысаў
Калі класіфікацыя людзей як асобных тыпаў не ў стане цалкам ахапіць іх індывідуальнасць, то як яшчэ можна апісаць асобу? Мы ўспрымаем сотні тысяч колераў пры дапамозе ўсяго трох колеравых вымярэнняў (танальнасць, насычанасць і яркасць). Вярнуўшыся да нашай аналогіі
372 Частка 6 Асоба, псіхічныя расстройствы і здароўе
з яблыкам, яго можна апісаць паводле некалькіх характэрных вымярэнняў — як адносна вялікі або малы, чырвоны або жоўты, салодкі або кіслы. Аналагічным чынам і псіхолагі з дапамогай некалькіх вымярэнняў апісваюць незлічоныя індывідуальныя разнавіднасці асобы.
Якія ж вымярэнні можна выбраць для апісання асобы? Олпарт і яго калега X. С. Одберт выпісалі літаральна ўсе словы з вялікага слоўніка, пры дапамозе якіх можна апісаць чалавека. У гэтым спісе было амаль 18 тысяч слоў! Як жа псіхолагам звесці гэты спіс да прыдатнай колькасці асноўных чалавечых рысаў?
Адным са шляхоў можа быць адбор характэрных рысаў (такіх, як трывожнасць), што некаторымі даследчыкамі разглядаюцца як асноўныя. Навейшым метадам з’яўляецца фактарны аналіз — статыстычная працэдура, апісаная ў раздзеле 11, для выдзялення кластэраў (гронак) тэставых паказчыкаў, якія датычацца асноўных аспектаў інтэлекту (прасторавае мысленне, моўныя здольнасці). Уявіце сабе, што чалавек пры апісанні самога сябе адзначае, што ён адкрыты і што яму падабаецца сваволіць і разыгрываць знаёмых. Такі статыстычны кластэр звязаных між сабой асаблівасцей паводзінаў адлюстроўвае асноўную іх рысу, або фактар. У дадзеным выпадку згаданыя асаблівасці ўваходзяць у кластэр, які называецца экстраверсія.
Брытанскія псіхолагі Ганс і Сібіл Айзенк лічаць, што мы можам звесці ўсе тыповыя індывідуальныя варыянты да двух генетычна абумоўленых параметраў: экстраверсія—інтраверсія і эмацыянальная стабільнасць—нестабгльнасць (мал. 14.2). Апытальнік Айзенкаў быў прапанаваны рэспандэнтам 35 краінаў па ўсім свеце, ад Кітая і Уганды да СССР. Пры аналізе адказаў асноўнымі характарыстыкамі асобы нязменна з’яўляюцца экстраверсія і ступень эмацыянальнасці [Eysenck, 1990]. Лічыцца, што экстраверты імкнуцца да стымуляцыі, бо ў іх адносна нізкі ўзровень узбуджэння мозга. Эмацыянальна стабільныя людзі на ўсё рэагуюць спакойна, бо іх аўтаномная нервовая сістэма не настолькі рэактыўная, як у нестабільных людзей.
НЕСТАБІЛЬНЫ
меланхолік
Клапатлівы
Удумлівы
Міралюбівы
Стрыманы
Надзейны
Ураўнаважаны
Спакойны
Нетаварыскі Ціхі
Пануры Трывожны Нягнуткі.косны Разважпівы.цвярозы Песімістычны Стрыманы.скрытны
Актыўны
ЭКСТРАВЕРТНЫ
Таварыскі
Адкрыты
Гаваркі Спагадлівы Бяспечны
Жвавы
Зменлівы
Імпульсіўны
Аптымістычны
Крыклівы, раздражняльны
Няўрымслівы
Агрэсіўны
Узбуджальны
халерык
сангвінік
флегмагык
СТАБІЛЬНЫ
ІНТРАВЕРТНЫ
Пасіўны
Мал. 14.2. На гэтым малюнку наглядна прадстаўлены розныя камбінацыі прапанаваных Айзенкам параметраў асобы (экстраверсія—інтраверсія і ўраўнаважанасць—неўраўнаважанасць), якія выкарыстоўваюцца для вызначэння іншых характэрных рысаў чалавека. Заўважце, што 4 асноўныя камбінацыі гэтых параметраў нагадваюць віды тэмпераменту, прапанаваныя старажытнымі грэкамі (яны абазначаны ў цэнтры малюнка).
Бесклапотны
Аўтарытарны
Тэарэтыкі перакананы, што рысы характару абумоўлены біялагічна. Як і Айзенк, Джэром Каган звязвае адрозненні дзяцей па сарамлівасці і затарможанасці са ступенню іхняй рэактыўнасці [Kagan], Вывучэнне генетычнага ўплыву на асобасныя рысы блізнятаў і прыёмных дзяцей (раздзел 3) дае дадатковае пацверджанне наяўнасці біялагічнага фактару, і, акрамя таго, нагадвае нам, што мадэлі паводзінаў фарміруюцца на аснове ўзаемадзеяння спадчыннасці з канкрэтнымі ўмовамі асяроддзя.
Многія даследчыкі лічаць, што параметры Айзенкаў істотныя, але не раскрываюць шматграннасці асобы. I яны прапануюць пашыраны набор фактараў, вядомы як “Вялікая пяцёрка” [Goldberg, 1990; John, 1990]. Калі тэст вызначыць, што вы належыце да аднаго з пяці параметраў табл. 14.2, то гэта дазволіць многае сказаць пра ваш характар. Больш таго, пры апісанні саміх сябе і іншых людзей гэтыя пяць параметраў адлюстроўваюцца ў чалавечай мове [Dingman, 1990; Watson, 1989], У розных мовах і культурах
Раздзел 14 Асоба 373
людзі адзначаюць і называюць крыху іншыя рысы [Church & Katigbak, 1989; Yang & Bond, 1990]. Але па ўсім свеце людзі апісваюць іншых людзей суадноснымі з “Вялікай пяцёркай” тэрмінамі — наколькі яны абаяльныя, наколькі адкрытыя і г.д. Магчыма, “Вялікая пяцёрка” — не апошняе слова навукі. Некаторыя тэарэтыкі лічаць, што трэба дадаць параметры, не ахопленыя гэтымі пяццю катэгорыямі, — напрыклад, самаўсведамленне і мужчынскасць/жаноцкасць. Аднак на сённяшні дзень гэта, здаецца, найлепшы падыход.
Ацэнка асобасных рысаў
Ацэначныя методыкі, заснаваныя на канцэпцыі характэрных рысаў, скіраваны на простае акрэсленне ўзораў паводзінаў, a не на тое, каб раскрыць патаемныя працэсы іх фарміравання (што з’яўляецца мэтаю праекцыйных тэстаў). Многія з гэтых методык даюць магчымасць хуткай ацэнкі такой канкрэтнай рысы, як, скажам, экстравертнасць, неспакой або самапавага. Гэтыя параметры часцей за ўсё выкарыстоўваюцца пры вывучэнні асобы і паводзінаў. Псіхолагі могуць ацаніць некалькі рысаў запар з дапамогай асобасных апытальнікаў — анкет з мноствам пытанняў, якія дазваляюць ахапіць шырокае кола эмоцый і паводзінаў.