• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Прыблізна каля 7 гадоў тэставыя паказчыкі яшчэ больш стабілізуюцца [Bloom, 1964]. Такім чынам, ступень устойлівасці балаў павышаецца з узростам дзіцяці. Трывалую стабільнасць у тэстах на агульную адоранасць у юнакоў выявіла нядаўна даследаванне Службы тэсціравання пры сістэме адукацыі, якое прааналізавала адзнакі 23 тысяч навучэнцаў ў тэсце SAT і пазней у яго больш складаным варыянце — GRE [Angoff, 1988]. У абодвух тэстах паказчыкі моўных і матэматычных заданняў слаба карэліруюць паміж сабой, што сведчыць аб прынцыповай розніцы паміж гэтымі здольнасцямі. У той жа час карэляцыя вербальных заданняў тэстаў SAT і GRE праз 4 і 5 гадоў склала +0,86. Такая ж надзіва высокая карэляцыя — +0,86 — назіралася паміж матэматычнымі заданнямі тэстаў. Здольнасці, што ацэньваюцца тэстам SAT, з аднолькавым поспехам ацэньваюцца і тэстам GRE.
    Крайнасці інтэлекту
    Адным са спосабаў ацаніць вартасць любога тэста з’яўляецца параўнанне людзей, вынікі якіх знаходзяцца на розных краях ацэначнай шкалы. Гэтыя дзве групы павінны істотна адрознівацца, што мы і назіраем.
    “Адрынутыя”. На адным баку шкалы — людзі, якія набіраюць менш за 70
    балаў. Разумова адсталыя павінны адначасова паказваць і нізкі вынік у тэсціраванні, і цяжкасці пры адаптацыі да побытавых умоў. Толькі каля 1% насельніцтва адпавядае абодвум гэтым крытэрыям, прычым мужчынскі пол тут напалову пераважае [American Psychiatric Association, 1987]. Як паказана на табл. 11.1, большасць разумова адсталых людзей пры пэўнай падтрымцы могуць знайсці сваё месца ў грамадстве.
    Пагранічная непаўнацэннасць, што назіраецца толькі ў 4% разумова адсталых людзей, звычайна выклікана генетычнымі адхіленнямі, напрыклад, сіндромам Дауна, які мае месца пры наяўнасці адной лішняй храмасомы ў генетычным кодзе чалавека.
    За апошнія два стагоддзі маятнік меркаванняў адносна таго, як трэба абыходзіцца з разумова адсталымі людзьмі, не раз адхіляўся ў процілеглыя бакі. Да сярэдзіны XIX стагоддзя яны выхоўваліся дома. Людзі з моцнымі парушэннямі часта паміралі, але тыя, у каго была лёгкая ступень паталогіі, звычайна займаліся працай на зямлі. Пазней у Злучаных Штатах з’явіліся інтэрнаты для разумова адсталых. Да XX стагоддзя іх выхаванцы былі пазбаўлены і ўвагі, і надзеі на лепшае, і нават магчымасці пабыць у адзіноце. Бацькам звычайна раілі як мага раней вызваліцца ад такога дзіцяці, пакуль яны не прывыклі да яго.
    Цяпер, у другой палове нашага стагоддзя, маятнік заняў нармальнае становішча, г. зн. разумова непаўнацэнным дазволілі жыць сярод блізкіх, наколькі дазваляе іх стан. Дзеці з лёгкімі парушэннямі выхоўваюцца ў менш кантралюемым асяроддзі, і многіх накіроўваюць у класы для здаровых дзяцей. Большасць з іх расце ва ўласных сем’ях, перш чым трапіць у спецыяльную ўстанову, напрыклад, у інтэрнат. Жыццё з надзеяй і пачуццём рэальнасці звычайна бывае шчаслівейшым і больш годным.
    “Адораныя”. У 1921 г. быў распачаты адзін знакаміты праект, па якім Льюіс Тэрмэн даследаваў звыш паўтары тысяч каліфарнійскіх школьнікаў, IQ якіх перавышаў 135 балаў. Насуперак папулярна
    Раздзел 11 Інтэлект 301
    му міфу аб тым, што таленавітыя дзеці часта не прыстасаваны да жыцця, бо лунаюць у нейкім “іншым свеце”, дзеці, якіх вывучаў Тэрмэн, аказаліся надзвычай здаровымі і добра адаптаванымі ў жыцці, яны выдатна вучыліся. Паўторнае даследаванне, праведзенае праз 60 гадоў [Goleman, 1980], паказала, што большасць з іх атрымала вышэйшую адукацыю. Лёсы іх склаліся парознаму, аднак у групе аказалася шмат урачоў, юрыстаў, вучоных і пісьменнікаў.
    Між іншым, многія ставяць пад сумненне вартасць папулярных сёння праграм па выяўленні талентаў, паводле якіх таленавітымі з’яўляюцца толькі ад 3 да 5% дзяцей, і таму праграмы прызваны выявіць іх, аддзяліць ад “неталенавітых” і даць высокі ўзровень адукацыі, недаступны асноўнай масе дзяцей. Даследаванні паказваюць, што паспяховасць у групах, дзе сабраны адораныя навучэнцы не вышэй, чым у астатніх, і што раздзяленне па здольнасцях звычайна фарміруе ў іншых дзяцей пачуццё няўпэўненасці ў сваіх сілах [Noland, 1986; Oakes, 1989].
    Савет Карнегі па развіцці падлеткаў [Carnegie Council on Adolescent Development, 1989] асудзіў y сваім дакладзе раздзяленне па здольнасцях як “адну з самых шкодных практык” сучаснай школы. Адмаўленне “малаздольным” навучэнцам
    у магчымасці павысіць узровень сваёй адукацыі павялічвае разрыў паміж паспяховасцю абедзвюх груп і ўзмацняе іх сацыяльную ізаляцыю; гэта адна з прычын, чаму ў пачатковых школах Японіі і Кітая няма раздзялення па здольнасцях [Stevenson & Lee, 1990]. Паколькі прадстаўнікі нацыянальных меншасцей часта трапляюць у групы для малаздольных дзяцей, раздзяленне можа ўзмацніць расавую сегрэгацыю і расавыя прымхі, а гэта наўрад ці будзе спрыяць належнай падрыхтоўцы да працы і жыцця ў шматкультурным грамадстве.
    “Дзеці з класа альфа ходзяць ва ўсім шэрым. Яны працуюць больш за нас, бо вельмі разумныя. Я па праўдзе рады, што ў мяне бэта, бо я не працую шмат. Аднак мы значна лепшыя, чым тыя, у каго гама і дэльта”. Олдэс Хакслі, “Brave New World”, 1932
    Падзел дзяцей на таленавітых і няздар звычайна мае на ўвазе, што адоранасць — гэта агульная ўласцівасць, якую можна вымераць тэстам на інтэлект, а не адна з многіх патэнцыяльных. Газеты і часопісы раяць бацькам, як выявіць у дзяцей “прыкметы адоранасці”, быццам яна з’яўляецца такой жа аб’ектыўнай якасцю, як блакіт вачэй. Такі падыход “матэ
    Ступені разумовай адсталасці
    Табліца 11.1
    Ступень	Тыповы паказчык агульнага інтэлекту	Працэнт адсталых
    Лёгкая	5070	85%
    Сярэдняя	3549	10%
    Пагранічная	20—34	4%
    Цяжкая	ніжэй за 20	менш за 1%
    Паводле Амерыканскай асацыяцыі псіхіятраў, 1987.
    Прыстасавальнасць да ўмоў жыцця
    Могуць вучыцца ў школе па 6ты клас уключна. Пры адпаведнай дапамозе дарослых могуць авалодаць асновамі прафесіі і сацыяльных паводзінаў.
    У вучобе дасягаюць узроўню другога класа. Дарослымі могуць працаваць на спецыяльных прадпрыемствах.
    Навучаюцца размаўляць і выконваць элементарныя практычныя дзеянні пад пільным наглядам, аднак няздольны атрымаць прафесійную падрыхтоўку.
    Патрабуюць пастаяннага догляду і дапамогі.
    302 Частка 4 Пазнанне і мысленне рыялізуе” адоранасць шляхам утварэння паняцця і пераконанасці ў яго аб’ектыўным існаванні. Ён адмаўляе той факт, што самі людзі, а не прырода, вызначаюць крытэрыі адоранасці.
    Крэатыўнасць і інтэлект
    Крэатыўнасць — гэта здольнасць генерыраваць новыя каштоўныя ідэі. Праявамі крэатыўнасці культуры адрозніваюцца паміж сабой. На востраве Самоа высока цэняць поспехі ў танцах, у Палінезіі — у музыцы, а ў афрыканскім племені ашанці — у разьбе па дрэве [Lubart, 1990]. У кожнай з культур крэатыўнасць разумеецца як здольнасць пановаму інтэрпрэтаваць знаёмыя тэмы і матывы.
    Вынікі тэстаў на інтэлект і крэатыўнасць сведчаць пра тое, што, каб праявілася гэтая якасць, пэўнага ўзроўню адоранасці недастаткова. Увогуле людзі з высокай адзнакай інтэлекту паспяхова выконваюць тэсты на крэатыўнасць (“Як вы маглі б скарыстоўваць цагліну?”) Аднак пасля пэўнага узроўню — паказчыка ў 120 балаў — карэляцыя паміж вынікамі тэсціравання і крэатыўнасцю знікае. Выключна творчыя людзі — архітэктары, матэматыкі, вучоныя, інжынеры — звычайна не апярэджваюць сваіх менш творчых калег. Сваім поспехам яны абавязаны крэатыўнасці, а не інтэлекту.
    Даследаванні людзей з высокім узроўнем крэатыўнасці вылучылі 4 складнікі гэтай якасці [Sternberg, 1988; Sternberg & Lubart, 1990]. Першы з іх — дасведчанасць, моцны падмурак ведаў. “Удача прыходзіць толькі да падрыхтаванага розуму”, — гаварыў Луі Пастэр.
    Другі кампанент — творчае мысленне, уменне бачыць усё з новага боку, знаходзіць агульнае, устанаўліваць сувязі. Каб быць творчым (крэатыўным) чалавекам, вам першнаперш трэба засвоіць фундаментальныя асновы праблемы, а потым знайсці да яе новы падыход. Капернік спачатку назапасіў шмат ведаў пра сонечную сістэму і планеты, а потым прыйшоў да высновы, што не сонца круціцца вакол зямлі, а зямля вакол сонца.
    Трэцім кампанентам крэатыўнасці з’яўляецца здольнасць пераадольваць пе
    На шляху дадому пасля атрымання Нобелеўскай прэміі фізік Рычард Фейнман спынгўся ў гарадку Куінз, штат НьюЁрк, каб паглядзець на адзнакі, якія ён атрымліваў у старэйшых класах школы. “Mae адзнакі аказаліся не такія добрыя, як мне здавалася, — сказаў ён пасля, — а мой IQ быў хоць і высокі, але не выключны — 124 балы” [Фабер, 1987]
    рашкоды, ісці новымі шляхамі, а не трымацца старых. У вынаходнікаў хапае настойлівасці не адступаць і не баяцца няўдач: згадаем хаця б Т. Эдысана, які правёў незлічоную колькасць доследаў з хімічнымі рэчывамі пры стварэнні сваёй лямпы.
    Чацвёртым кампанентам з’яўляецца тое, што псіхолаг Тэрэза Амабіль называе прынцьтам унутранай матывацыі: “Людзі праяўляюць найбольшую крэатыўнасць, калі галоўнымі матывамі з’яўляюцца іх уласныя інтарэсы, захапленні, задаволенасць і зацікаўленасць самім працэсам работы, а не штосьці іншае” [Атаbile & Hennessey, 1988]. Творчыя людзі не столькі засяроджаны на знешніх стымулах — скажам, паспець да нейкага тэрміну, уразіць людзей або зарабіць грошы, — колькі зацікаўлены сваёй работай.
    Эксперыменты Амабіль паказваюць, як вызваленне ад думкі пра грамадскую ацэнку працы павышае крэатыўнасць чалавека. Аднойчы яна папрасіла студэнтаў каледжа зрабіць калажы з паперы. Палову яна загадзя папярэдзіла аб тым, што іх работу будуць ацэньваць эксперты. У выніку студэнты, якія не ведалі пра гэтую ўмову, стварылі калажы, адзначаныя спецыялістамі як больш крэатыўныя. Няведанне пра будучую ацэнку дало большую творчую свабоду.
    Менеджэры на вытворчасці, адзначае Амабіль, якія зацікаўлены ў новых ідэях, павінны памятаць пра фактар унутранай матывацыі і даваць людзям такую работу, якая б сапраўды цікавіла іх.
    “Увогуле мяне цікавіць не столькі вага і колькасць звілінаў мозга Эйнштэйна, колькг тое, што людзі амаль роўнага з ім таленту жылі і памерлг на баваўняных палях і ў крамах, дзе гандлююць салодкім”. Стывен Дж. Гоулд, “The Panda’s Thumb”, 1980
    Раздзел 11 Інтэлект 303
    Абумоўленасць інтэлекту генамі і асяроддзем
    Разгледзеўшы пытанні прыроды і развіцця інтэлекту, мы паспрабуем высветліць, што дэтэрмініруе інтэлект — гены ці ўмовы асяроддзя? Фрэнсіс Гальтан лічыў, што інтэлект залежыць ад сям’і. Але чаму? Хіба інтэлектуальныя здольнасці прыроджаныя? Або яны абумоўлены асяроддзем, у якім выхоўваецца чалавек? Каб зразумець, чаму вакол гэтых пытанняў разгортваюцца спрэчкі, звярніце ўвагу, як людзі з рознымі пазіцыямі часам карыстаюцца паняццямі “спадчыннасць” і “асяроддзе”.