• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Чжоу Дуньі адзначаў: «Інь і ян узаемадзейнічаюць і нараджаюць усё, што існуе. Усё існае нараджаецца і памнажаецца, яно схільна да бясконцых перамен, але толькі чалавек валодае нязменнай прыгажосцю і вышэйшай праявай духу» (трактат «Тлумачэнне Плана Вялікай мяжы»). Заснавальнік нумералагічнага напрамку ў неаканфуцыянстве Шаа Юн так пісаў аб гэтым: «Як толькі чалавек аб^дноўвае ў сабе ўсё, што існуе, ён ёсць вянец тварэння прыроды. Калі гаварыць пра жывёл і птушак, то ў кожнага віду знойдуцца станоўчыя бакі, але няма такога, хто 6 перасягнуў усемагутнага чалавека. Гэта ж тычыцца і яго спраў. Толькі ў чалавеку злучыліся інь і ян, Неба і Зямля, а таму нельга дзяліць людзей на віды. Чалавечае жыццё ёсць сапраўдная каштоўнасць» («Кніга аб кіраванні імператарскім тронам», цзюань 7, раздзел «Назіраючы за нематэрыяльным», частка 1я).
    Як можна заўважыць, кітайскія мысліцелі старажытнасці лічылі такім чынам: нягледзячы на тое, што чалавек з'яўпяецца тварэннем Неба і Зямлі, ён складае з імі адно цэлае. Так, у трактаце «Лаацзы» («Даа дэ цзін») гаворыцца пра тое, што «калі Даа, Неба і Зямля вялікія, то і чалавек таксама вялікі. У Паднябеснай ёсць чаты
    177
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    ры велічы, але менавіта правіцель (або чалавек) займае першае месца», гэта значыць чалавек ставіцца ў адзін шэраг з Даа, Небам і Зямлёй. Тым не менш у «Даа дэ цзін» у якасці найвышэйшай каштоўнасці прымаецца Даа. Таму Лаацзы працягвае: «Чалавек прытрымліваецца законаў Зямлі. Зямля прытрымліваецца законаў Неба. Неба прытрымліваецца законаў Даа, а Даа прытрымліваецца самога сябе» («Даа дэ цзін», раздзел 25). Тут «правіцель» азначае «чалавек». Таму кітайскі філосаф Ван Бі, каментуючы прыведзеную цытату, сказаў: «У прыродзе Неба і Зямлі чалавек даражэй за ўсё, а правіцель (ван) узначальвае людзей». У параўнанні з трактатам «Лаацзы» філосаф Сюньцзы яшчэ больш выразна акцэнтаваў увагу на месцы чалавека ў прыродзе. Яго развагі выявіліся яшчэ больш яснымі: «Небу дадзена змяняць чатыры пары года, зямлі — несці ў сабе багацці, чалавеку — правільна выкарыстоўваць усё гэта. Вось што называецца ўменнем заняць сваё месца» (трактат «Сюньцзы», раздзел «Аб Небе»).
    Тут аўтар гаворыць пра траічнасць Неба, Зямлі і Чалавека. У цэлым фраза азначае наступнае: чалавек можа карыстацца зменай пор года, падуладнай Небу, і багаццямі, якімі валодае Зямля, тым самым складаючы з Небам і Зямлёй адно цэлае. 3 гэтай нагоды Сюньцзы працягвае разважаць: «Неба здольна спараджаць усё, што існуе, але не здольна распазнаваць прадметы. Зямля здольная трымаць на сабе людзей, але не здольная кіраваць імі. I толькі дасканалы мудрэц здольны адрозніць усё, што існуе, і жывых людзей» (трактат «Сюньцзы», раздзел «Аб рытуале»).
    «Адрозненне» тут азначае яснае размежаванне. 3 пункту гледжання Сюньцзы, «выразна размяжоўваць доўг і абавязкі» (гэта значыць вызначаць становішча кожнага чалавека) ёсць першааснова «выкарыстання мас» (у поўнай меры праявіць сілы ўсяго чалавецтва) і ўменне «прымусіць рэчы служыць сабе» (рацыянальна выкарыстоўваць змену пор года і багацці зямлі). Таму, кажучы пра тое, што «чалавек можа кіраваць», Сюньцзы мае на ўвазе, што чалавек здольны «распазнаваць прадметы» і «кіраваць іншымі людзьмі».
    Тая ж думка выказана ў раздзеле «Вучэнне аб сярэдзіне і нязменным» трактата «Запіскі аб прыстойнасці»: «Толькі самы шчыры чалавек здольны раскрыць сваю прыроду. Раскрыўшы сваю прыроду, можна раскрыць прыроду іншых людзей. Раскрыўшы прыроду іншых людзей, можна раскрыць прыроду рэчаў. Раскрыўшы прыроду рэчаў,
    178
    Дадатак
    можна садзейнічаць сілам Неба і Зямлі, якія пераўтвараюць і сілкуюць, можна стаць з імі адным цэлым» («Правільны сэнс «Запісак аб прыстойнасці», цзюань 53).
    Паводле традыцыйных тлумачэнняў, «крайняя шчырасць» ёсць дабрачыннасць дасканалага мудраца. У трактатах «Мэнцзы» і «Вучэнне аб сярэдзіне і нязменным» гаворыцца: «Шчырасць — закон (шлях) Неба. Думаць аб шчырасці — закон (шлях) чалавека». Іншымі словамі, чалавек, кіруючыся сваёй вышэйшай шчырасцю, распазнае прыроду і раскрывае прызначэнне людзей і рэчаў, прымаючы ўдзел у спараджэнні Небам і Зямлёй усяго існага, тым самым зліваецца з імі ў адно.
    Чжу Сі (11301200, кіт.朱熹),выбітны канфуцыянскі філосаф дынастыі Сун, у сваёй працы «Тлумачэнне «Вучэння аб сярэдзіне і нязменным» заўважыў: «Дасканала кіраваць усім існым, належным чынам распараджацца сувязямі паміж людзьмі і рэчамі — у гэтым і складаецца прырода кожнага чалавека. Падтрымліваць — значыць дапамагаць. Складаючы траісты саюз з Небам і Зямлёй, чалавек сумесна з імі суіснуе».
    Вучоныканфуцыянец Ханьскай эпохі Дун Чжуншу працягнуў ідэі Сюньцзы, вычарпальна выказаўшы думку аб тым, што чалавек разам з Небам і Зямлёй утвараюць усё існае: «Неба, Зямля і чалавек ——першапрычына ўсяго існага. Неба яго спараджае, Зямля яго сілкуе, чалавек даводзіць яго да дасканаласці» (трактат «Багатая раса летапісу Чуньцю», раздзел «Стварэнне вялікага духу»).
    «Унізе чалавек гадуе ўсё, што існуе, наверсе — роўны Небу і Зямлі» (трактат «Багатая раса летапісу Чуньцю», раздзел «Неба і Зямля, інь і ян»).
    «Адзін толькі чалавек здольны гарманічна дапаўняць Неба і Зямлю» (трактат «Багатая раса летапісу Чуньцю», раздзел «Чалавек — памочнік волі Неба»).
    «Толькі шлях (Даа) чалавека можа быць роўным Небу па заслугах і дабрачыннасцях» (трактат «Багатая раса летапісу Чуньцю», раздзел «Траістае дабрадзейнае кіраванне»).
    Усе развагі Сюньцзы і Ду Чжуншу зводзяцца да аднаго: чалавек займае актыўную пазіцыю ў складзе трыяды «Неба——Зямля——чалавек». Калі гаварыць пра нараджэнне людзей і ўсяго існага, то, вядома, крыніцай з'яўляюіша Неба і Зямля, але калі гаварыць аб упарадкаванні людзей і ўсяго існага, то тут актыўнасць праяўляе сам чалавек, на
    179
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    дзелены ініцыятывай. 3 гэтага пункту гледжання чалавек займае цэнтральнае месца ў сістэме Неба, Зямлі і ўсяго існага. Гуманістычны дух традыцыйнай кітайскай культуры на першае месца ставіць удасканаленне ўласных маральных якасцяў і пераадоленне самога сябе, звяртае асаблівую ўвагу на выхаванне ў асобы маральнаэтычнага і творчага духу, які бярэ свой пачатак са сцвярджэння цэнтральнага і актыўнага становішча чалавека ў сістэме Неба, Зямлі і ўсяго існага.
    Такім чынам, былі сфарміраваныя дзве відавочныя асаблівасці традыцыйнай кітайскай культуры: папершае, сістэма адукацыі, якая падтрымлівалася манархічнай уладай, аслабіла аўтарытэт тэакратыі і рэлігійныя ўяўленні аб абсалютнай святасці багоў; падругое, чыстасардэчная прыязнасць, якая прапагандуецца «светлым вучэннем», абмежавала імкненне да матэрыяльнага дабрабыту, і ў свядомасці людзей глыбока ўкаранілася ідэя аб самаўдасканаленні асобы. Для традыцыйнага гуманістычнага духу кітайскай культуры характэрны сучасны рацыянальны падыход: зверху ——паслабленне імкнення да пакланення бажаствам, і знізу — прадухіленне фетышызму і сляпой веры.
    2
    Такога роду гуманістычны дух традыцыйнай кітайскай культуры глыбока ўкараніўся яшчэ ў прымітыўнай культуры старажытнасці. Канцэпцыю «адзінства Неба і чалавека» людзі часта разглядаюць як адметную асаблівасць кітайскай культуры. Аднак калі звярнуцца да першакрыніц, нельга сказаць, што гэта не звязана з такімі ідэямі, як пашана да прыроды (Неба і Зямлі), уласцівымі прымітыўнай (першапачатковай) культуры Кітая, дзе Неба і Зямля (прырода) з'яуляліся асновай усяго існага; культ продкаў; роля продкаў як боскіх назіральнікаў за жыццём смяротных (гэта і ёсць Неба, воля Неба). Такім чынам, «адзінства Неба і чалавека» мае на ўвазе тое, што пад «Небам» разумеецца як прырода, так і воля Неба (бажаства продкаў). Пазней неаканфуцыянства эпох Сун і Мін стала прапаведаваць думку аб тым, што Неба ——гэта законы прыроды і натуральнасць быцця, тым самым злучыўшы паняцці прыроды і волі Неба.
    Цэнтральнай ідэяй канцэпцыі «адзінства» чалавека і прыроды з^ўляецца «прытрымліванне прыроды», прычым тут «прырода» азначае не «царства прыроды», а «першапачатковы» прынцып і стан
    180
    Дадатак
    прыроднага свету. Усім вядома, што вучэнне даасізму надае асаблівае значэнне прытрымліванню прыроды. Так, у трактаце «Даа дэ цзін» ясна сказана: «Прытрымліваецца натуральнасці рэчаў, але не адважваецца дзейнічаць» («Даа дэ цзін», раздзел 64).
    Якраз менавіта гэта выслоўе з трактата «Даа дэ цзін» прывяло да таго, што доўгі час даоскі прынцып натуральнага нядзеяння разглядаўся з пазіцыі пасіўнасці і безыніцыятыўнага чакання. На самой жа справе, даоская канцэпцыя нядзеяння (прытрымлівацца натуральнасці рэчаў, але не адважвацца дзейнічаць) носіць актыўны і рацыянальны характар, які быў у поўнай меры раскрыты ў наступных працах паслядоўнікаў вучэння даасізму. Так, у філасофскім трактаце «Хуайнаньцзы» даоскаму прынцыпу нядзеяння даецца апісанне з пункту гледжання актыўнасці і рацыянальнасці: «Нядзеянне не азначае застой і адсутнасць руху, яно выключае самавольнае дзеянне» («Хуайнаньцзы», раздзел «Майстэрства валадарыць»).
    «Тое, што называецца “нядзеяннем”, азначае не апярэджваць ход рэчаў; тое, што называецца "да ўсяго датычны,\ — гэта значыць прытрымлівацца ходу рэчаў; тое, што называецца "некіраваннем",— “не змяняць нaтypaльнacцi^^; тое, што называецца "ўсё ўтрымліваць у парадку”,一 гэта значыць «выконваць» узаемную адпаведнасць рэчаў» («Хуайнаньцзы», раздзел «Аб першапачатковым Даа»).
    «Калі я гавару пра нядзеянне, гэта азначае, што ўласная воля не павінна перашкаджаць сапраўднаму шляху, а цялесныя жаданні і памкненні не павінны скажаць праўду і справядлівасць. Адпавядаючы прынцыпам рэчаў, выконваць свае абавязкі; прытрымлівацца прыродных якасцяў, здзяйсняць подзвігі; садзейнічаць натуральнаму становішчу рэчаў, не дапускаць каварства і хітрасці. Здзяйсняючы дзеі, не выхваляцца і не фанабэрыцца; дабіваючыся поспеху, не імкнуцца да славы; гэта не значыць адчуваць, але не адгукацца, узводзіць, але не чапаць» («Хуайнаньцзы», раздзел «Навучанні да ўдасканалення»).
    Гэтыя тры выказванні з розных пунктаў гледжання тлумачаць той факт, што даоскі прынцып нядзеяння зусім не азначае безыніцыятыўнасць і пасіўнае чаканне, а прадугледжвае актыўнае прытрымліванне натуральнага ходу падзей і дзеянне ў адпаведнасці з абставінамі, пры гэтым выключаючы суб^ктыўнае меркаванне і прагу асабістай выгады. Іншымі словамі, нядзеянне — гэта ўменне выконваць свае абавязкі і здзяйсняць подзвігі, «адпавядаючы прынцыпам