Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
У Кітаі навука ў руках чалавека заўсёды была інструментам для знішчэння ўсяго ненавуковага. Насамрэч, многія не разумеюць, што менавіта ўяўляе сабой не навука. Хіба рэлігія не навука? Рэлігія вывучае чалавечую душу, эмацыянальны складнік жыцця людзей. Як жа можна гаварыць, што яна ненавуковая? У 2030я гг. мінулага стагоддзя ўзнікла барацьба ідэй, якую нашы сучаснікі называюць супрацьстаяннем навукі і метафізікі. Адны навукоўцы лічаць, што навука здольная вырашыць усе пытанні, якія тычацца матэрыяльнага свету. Іншыя мяркуюць, што навука не можа вырашыць пытанні, звязаныя з чалавечай душой, такім чынам, нельга грэбаваць метафізікай. Дадзеная спрэчка існуе і па сённяшні дзень.
У навуковым і гуманітарным аспектах асноўнай адметнай рысай кітайскай культуры павінен стаць гуманістычны дух, так было спакон веку. Аднак можна сказаць, што на працягу апошніх ста з лішнім гадоў традыцыйная культура Кітая, якая адрозніваецца гуманістычным падыходам, зазнала моцны ўдар. Людзі нярэдка задаюцца пытаннем: «Ці мае гэта навуковае абгрунтаванне?» Аднак мала хто пытаецца: «Ці ёсць гуманістычная падстава?» Так званае гуманістычнае абгрунтаванне мае на ўвазе тое, што чалавек разглядаецца не толькі як матэрыяльная жывая істота, але і як жывая істота высокага парадку, у якой злітыя разам матэрыя і душа. Немагчыма разглядаць матэрыяльнае жыццё чалавека без яго духоўнага складніка. У адваротным выпадку хіба мы не будзем тады падобнымі да звяроў? Калі ж мы не будзем кіраваць нашым матэрыяльным жыццём з дапамогай духоўнага складніка, то чалавек, цалкам магчыма, будзе здольны на ўчынкі нашмат горшыя ў параўнанні з жывёльным светам. А гэта ўжо тычыцца пытання сувязі навуковатэхнічнай культуры з культурай гуманістычнай.
8
Частка /
У працэсе развіцця культуры Кітая ў XX ст. відавочна намеціліся дзве тэндэнцыі да дысбалансу. Першая з іх тычылася дыспрапорцыі ў суадносінах традыцыйнай і заходняй культур: культура Захаду займала нашмат больш значнае месца ў параўнанні з традыцыйнай кітайскай культурай, што выяўлялася ў сферах адукацыі, сацыяльнай культуры і інш. Многія, магчыма, ведаюць Уільяма Шэкспіра, аднак, цалкам магчыма, не ўсе знаёмыя з творчасцю Тан Сяньцзу4. А тым часам Тан Сяньцзу і Уільям Шэкспір з^ўляюцца сучаснікамі, першы пісаў творы ў жанры кітайскай традыцыйнай музычнай драмы сіцсюн5, а друп — англшскі драматург. Хутчэн за усе, шмат хто знаемы з трагедыяй Уільяма Шэкспіра «Гамлет», аднак наўрад ці ведаюць твор Тан Сяньцзу «Чатыры сны аб Нефрытавай чайнай зале»6. Нават самую знакамітую п'есу Тан Сяньцзу «Півоневая альтанка» ведае далёка не кожны. Вось канкрэтны прыклад дысбалансу.
Другая тэндэнцыя тычыцца нераўнамерных суадносін навуковай і гуманістычнай культуры. Так, мы звяртаем увагу на навуковатэхнічную культуру, прымаем яе за сапраўды важную, грэбуючы гуманістычнай культурай. Да гэтага часу мы часта ўсё яшчэ называем культуру «мяккай сілай». Аднак некаторыя незадаволеныя такой фармулёўкай, настойваюць на тым, каб культуру лічыць «жорсткай сілай». Асабіста я лічу, што не варта спрачацца ў гэтым пытанні. Нам толькі неабходна ведаць аб тым, што сусветная канкурэнцыя, па сутнасці, ўяўляе сабой саперніцтва культур. Урэшце рэшт, гэта залежыць ад таго, ці можа культура аднаго боку пераўзыходзіць культуру іншага. Ва ўмовах імклівага навуковатэхнічнага прагрэсу гуманістычны складнік відавочна набывае асаблівае значэнне, а гуманістычная культура, выконваючы вядучую ролю, вызначае напрамак навуковатэхнічнага развіцця. Без гуманістычнага кіраўніцтва навука і тэхніка ператворацца ў некіруемую сілу, падобную на дзікага неўтаймаванага каня, які сарваўся з павадоў, і хто яго ведае, куды гэтая сіла можа нас завесці. Толькі наяўнасць гуманістычнай культуры захавае нас ад таго, каб дакаціцца да рабскай залежнасці ад матэрыяльных выгод
“ Тан Сяньцзу (кіт。石显祖)(15501616)——выдатны кітайскі драматург і паэт часоў дынастыі Мін, аўтар п'есы «Півоневая альтанка».
5 Паказ, спектакль з музычным суправаджэннем, спевамі, танцамі, цыркавымі нумарамі і пантамімай.
6 «Чатыры сны аб Нефрытавай чайнай зале» (таксама называюць «Чатыры сны з залы Юймін» або «Чатыры сны ў Лінчуані») — збор з чатырох галоўных драматычных твораў вядомага драматурга эпохі дынастыі Мін — Тан Сяньцзу): «Пурпурная шпілька», «Валадар Нанькэ», «Сон у Ханьдані» і найбольш вядомай п>есы «Півоневая альтанка».
9
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
жыцця. У пэўнай ступені навуковатэхнічная культура сапраўды можа палепшыць якасць матэрыяльнага жыцця, аднак яна не здольна задаволіць духоўныя патрэбы як элемент духоўнага жыцця.
3 прычыны свайго стандартнага і звыклага мыслення мы зараз ставім на першае месца навуковатэхнічную культуру. Духоўныя асновы культуры Кітая якраз і зводзяцца да яе асаблівай прыроды як культуры гуманітарнай. I мы не павінны прымаць навуковатэхнічную культуру за асноўны напрамак развіцця кітайскай культуры. Калі Кітай здолее захаваць сваю гуманістычную культуру, а таксама выкарыстоўваць яе з мэтай дапаўнення і кампенсацыі недахопаў і мінусаў навуковатэхнічнай культуры, то такім чынам можна ўнесці значны ўклад у культуру ўсяго чалавецтва.
Мы не можам пазбавіцца ад такой важнай асаблівасці кітайскай культуры, як яе гуманнасць. Само паняцце «гуманнасць», або «чалавечая цывілізацыя, культура», бярэ пачатак з філасофскага трактата «Джоу I»7: «Святло і цемра перапляліся ——гэта ёсць нябесныя целы і з'явы, прырода; чалавек стварыў культуру, каб зацвердзіцца, — гэта цывілізацыя. Сузіраючы прыроду, назіраем працягласць часу; вывучаючы чалавечую культуру, ператвараемся ў Паднябесную» («Чжоу і», 22я гексаграма «Іцзін» Бі, «Традыцыя меркаванняў»8). Тут «чалавечая цывілізацыя» супрацьпастаўлена «нябесным целам і з'явам», назіраючы за якімі, можна ўбачыць змены чатырох пор года. Культура, здабываючы гуманнасць, становіцца характэрнай асаблівасцю гэтага грамадства. Такім чынам, гуманнасць — асноўная адметная рыса кітайскай культуры.
Гуманізацыя мае на ўвазе два значэнні. У першым выпадку і ў аснове, у цэнтры стаіць чалавек. Цэнтральная пазіцыя чалавека азначае захаванне яго індывідуальнасці, актыўнасці і незалежнасці, а не «антрапацэнтрызм», які ў цяперашні час крытыкуецца. Недапушчальна дазваляць чалавеку апускацца да рабскай залежнасці ад чарадзейнага і матэрыяльнага, і ў той жа час нельга даваць яму адчуць сябе ўладаром усяго існага.
Другое значэнне адсылае да проціпастаўлення асноў культуры і ваенізацыі грамадства. Ваенізацыя азначае гвалтоўнае змяненне ча
7 Найбольш ранні з кітайскіх філасофскіх тэкстаў, уключае ў сябе трактат «Іцзін» («Кніга перамен» — старажытнакітайская варажбітная кніга; адна з кніг канфуцыянскага Пяцікніжжа) і каментарыі да яго.
* Першая частка «Дзесяці крылаў». традыцыйных каментараў да «Іцзіну», якія прыпісваюцца Канфуцыю.
10
Частка /
лавечых звычак з дапамогай зброі. Культура ж накіравана на перавыхаванне чалавека пры дапамозе этыкету і музыкі9, падахвочваючы яго свядома выконваць нормы паводзін, прынятыя ў грамадстве. Выхаванне этыкетам і музыкай ставіць на мэце фарміраванне ў чалавеку свядомасці і самадысцыпліны, паказваючы яму, як мае быць і як не варта рабіць. Такім чынам, толькі ў трактаце «Чжоу і» ўтрымліваецца паняцце «зацвярджацца ў культуры».
У Старажытным Кітаі было прынята канцэнтравацца на чалавеку ці то ў вырашэнні якоганебудзь пытання, ці то ў працэсе назірання за прыроднымі з'явамі. Толькі ў працэсе навучання ў прыроды чалавек вылучаў разнастайныя маральныя нормы. Мы бачым, што Неба і Зямля не толькі спараджаюць усё, што існуе, «дзесяць тысяч рэчаў», але і гадуюць, і выхоўваюць яго. I ў гэтым ніколі не было ніякага эгаізму. Неба пакрывае, а Зямля падтрымлівае. Неба наверсе, Зямля ўнізе, а пасярэдзіне ўсё, што існуе, «дзесяць тысяч рэчаў». «Неба з бесстароннасцю пакрывае існае; Зямля з бесстароннасцю ўсё нясе на сабе»10. Неба і Зямля ніколі не выштурхоўваюць і не выцясняюць якінебудзь прадмет або з'яву. Найвышэйшая цнота Неба і Зямлі ——гэта невычэрпная бесстароннасць, і нам варта пераняць у прыроды гэтую дабрачыннасць.
Прырода дазваляе ўсяму існаму развівацца свабодна, яна ніколі не ўстанаўлівае сваё панаванне. Чалавеку і тут варта навучыцца ў Неба і Зямлі, у самой прыроды таму, што недапушчальна прыстасоўваць і змяняць усё, што існуе вакол яго, у залежнасці ад сваіх жаданняў. Мы можам толькі «падтрымліваць натуральнасць усяго існага, не асмельваючыся дзейнічаць»11. Папросту кажучы, гэта і ёсць так званае «вучэнне аб прыродзе Даа»12.
3 узаемасувязяў у прыродзе мы выводзім правілы маралі, якіх неабходна прытрымлівацца. Мы часта выхоўваем дзяцей на такім прыкладзе. Калі вараняня маленькае, бацьківароны кормяць яго. А калі бацьківароны састарэюць, ужо вараняня само здабывае ежу, каб кар
9 Лі юэ — этыкет і музыка ——прыкметы цывілізаванай дзяржавы.
10 Цытата Канфуцыя.
11 Цытата з «Даа дэ цзін», частка 64: «Таму прамудры чалавек жадае нежадання і не шануе рэдкія ў свеце тавары. Ён вучыцца не быць вучоным і адводзіць усіх ад памылак. Таму ён ва ўсіх рэчах падтрымлівае тое, што такое само па сабе — і нічога не робіць» (пераклад В.В. Малявіна).
忆 Базавая канцэпцыя даасізму, сфармуляваная Лаацзы, даоскі прынцып адносін да прыроды.
11
Асновы пградыцыйнай кітайскай кулыпуры
міць сваіх бацькоў. Клопат пра бацькоў, які праяўляюць вароны, сведчыць аб высокім узроўні іх арганізацыі, аб іх удзячным сэрцы.
Яшчэ адзін прыклад: калі малое ягнятка смокча матчына малако, яно быццам схіляе калені, выказваючы гэтым сыноўнюю пачцівасць. Такім чынам, прырода вучыць нас быць чалавечнымі. Законы кітайскай маралі ў першую чаргу паважаюць унутраныя законы прыроды, унутраныя натуральныя адносіны. У адрозненне ад заходніх маральных асноў кітайская этыка не заахвочвае да знешніх, усталяваных па дамове адносін. Заходняя этыка больш арыентавана на знешняе, нарміруючы дзеянні кожнага чалавека з дапамогай кантракту або пагаднення.
Неадаасіст эпохі ВэйЦзінь13 Ван Бі14 рана пайшоў з жыцця, на 23м годзе, аднак паспеў пакінуць пасля сябе багатую творчую спадчыну. Яго творы да гэтага часу вывучаюцца нашымі сучаснікамі. Яго «Каментары да "'Чжоўскіх перамен”》(«Чжоу і Чжу») у шасці раздзелах і «Каментары да "Лаанзн Даа дэ нзін"» («Лаацзы Даа дэ цзін чжу») у двух раздзелах паранейшаму лічацца класічнымі.