• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Якім жа чынам мы павінны развіваць выдатныя дасягненні кітайскай традыцыйнай культуры? Я спадзяюся, што кітайцы возьмуць за аснову яе мудрасць, для таго каб пераняць у культуры Захада тое, чаму варта навучыцца, а затым створаць новую цывілізацыю, якая адпавядае патрэбам сучаснага свету.
    Многія ўпэўнены, што гуманізм прыйшоў з Захаду, што ён прасякнуты поглядамі Захаду, і таму без разбору запазычаюць яго ідэі, нярэдка зусім не звяртаючы ўвагі на заганы заходняга гуманізму «антрапацэнтрызм» і «ўсемагутнасць навукі і тэхнікі». Гэтым людзям няўцям, што гуманізм з9яўляецца характэрнай асаблівасцю традыцыйнай культуры Кітая.
    38 «Унутраная алхімія» — даоская практыка здабыцця неўміручасці — стану «сянь».
    24
    Частка /
    У перыяд пераўтварэнняў у Новай гісторыі Захаду мысліцелі эпохі Асветы здолелі пераламаць богацэнтрычную культуру Сярэднявечча, звярнуўшыся да вывучэння культуры Кітая. Выкарыстоўваючы яе гуманістычныя ідэі, яны раскрытыкавалі кайданы сярэднявечнай маралі. Гуманістычны дух Кітая адыграў важную ролю ў гісторыі Захаду, стымуляваў развіццё заходняй культуры. Аднак пад уплывам бінарнага мыслення чалавек Захаду палічыў, што калі ён зрыне Бога, то сам зможа стаць уладаром. У выніку з усіх бакоў пасыпаліся гучныя лозунгі тыпу «сілы чалавека могуць пераадолець сілы прыроды», «чалавек павінен падпарадкоўваць, скараць і перарабляць усё вакол». Моц чалавека развівалася, аднак і сам ён змяніўся. У той час як чалавек пачаў кіраваць усім, ён сам стаў залежны ад матэрыяльнага свету. Імкненне да матэрыяльнага дабрабыту аказалася бязмежным, і, імкнучыся задаволіць уласную сквапнасць, чалавек не заўважыў, як ператварыўся ў раба матэрыяльных каштоўнасцяў.
    У мінулым стагоддзі мысліцелі Захаду двойчы пераасэнсоўвалі каштоўнасці чалавека: пасля кожнай сусветнай вайны. Чаму ж вяліся войны, якія ахапілі ўвесь свет? Што такое вайна ў рэшце рэшт? Усё вельмі проста: войны адбываюцца зза прагнага імкнення чалавека мець рэсурсы і багацці. Менавіта з гэтай прычыны чалавек, не шкадуючы сябе, ідзе ваяваць, дазваляючы матэрыяльным выгодам у прамым сэнсе вадзіць сябе за нос. Пасля Першай сусветнай Цвайны заходнія мысліцелі вылучылі ідэю «неагуманізму», запазычыўшы ідэі культуры Старажытнага Кітая. Аднак старажытнакітайскія гуманістычныя ідэі, апынуўшыся на Захадзе, зведалі змены. Пры дапамозе гуманістычнага духу старажытнасці тут выправілі адхілены ад нормы гуманізм, што мела каласальнае значэнне. Паводле ідэй кітайскай традыцыйнай культуры, чалавек не раб Божы і не раб матэрыяльнага свету, і ён не мае права ставіць сябе вышэй за Бога або матэрыі, каб кіраваць усім.
    У кітайскай традыцыйнай культуры спосаб мыслення, пры якім тое ці іншае пытанне разглядалі, даказваючы ў спрэчцы, называўся «простай дыялектыкай». Насамрэч, не варта традыцыйнаму тыпу мыслення навешваць ярлык «прастаты». Дыялектычнае мысленне ў кітайскай традыцыі вызначалі прынцыповасць і гнуткасць. Нам неабавязкова размяжоўваць простую і так званую навуковую дыялектыку, гэта не павялічвае ўпэўненасць у традыцыйнай культуры. Неабходна карыстацца яе мудрасцю, аднак найважней
    25
    Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
    шым з^ўляецца пазбаўленне ад звыклага мыслення, якое панавала на працягу апошніх ста з лішнім гадоў. Нягледзячы на тое, што мы часта кажам, маўляў, трэба «ўзяць добрае і адкінуць дрэннае», аднак шмат хто не адрознівае, што ёсць «добрае» і што ёсць «дрэннае». «Добрае» ў руках нявартых павагі нашчадкаў можа стаць дрэнным, і, наадварот, так званае «дрэннае», трапіўшы ў рукі мудрых нашчадкаў, стане добрым. Недапушчальна абсалютызаваць традыцыйную культуру, мы павінны нанова спазнаваць яе, ставячы ў пэўныя ўмовы.
    Кітайскі традыцыйны спосаб мыслення
    Мы павінны зразумець кітайскі традыцыйны спосаб мыслення. Калі не ведаць спосабы выказвання даасізму і будызму, немагчыма зразумець іх глыбінны сэнс. «Адзваніў — і са званіцы далоў»39 і «малады манах чытае канон ——толькі бубніць, а сэнсу не ўкладвае»40 — гэтыя выразы сталі для нас сінонімамі гібення. Аднак калі памяняць склад розуму, гэтыя дзве фразы набываюць сэнс. «Адзваніў — і са званіцы далоў» не так ужо і дрэнна, а абавязкам манаха якраз і з^ўляецца чытанне кананічных кніг і звон у званы. Хіба гэта не добрасумленнае выкананне свайго абавязку? Чалавек, які добра спраўляецца са сваёй працай па асноўнай прафесіі,——добрасумленны чалавек. Часта фразай «малады манах чытае канон — толькі бубніць, а сэнсу не ўкладвае» мы характарызуем чалавека, які не аналізуе і не варушыць мазгамі. Многія людзі сучаснасці, цэлымі днямі чапляючыся да сэнсу імёнаў і слоў, заходзяць у тупік, з якога няма выйсця, і ў выніку не здольныя дакапацца да сутнасці. Малады манах пакуль што не стараецца, аднак хто ведае, можа, і дасягне поспехаў.
    39 Літаральна: «прабыў дзень манахам — празваніў дзень у звон», г.зн. нядбайна выконваць свае абавязкі, працаваць спусціўшы рукавы; нражыў дзень — і добра, жыць адным днём, не задумвацца аб заўтрашнім дні, жыць як давядзецца. Дадзены выраз належыць Лі Баацзя (кіт.李宝嘉,18671906), кітайскаму журналісту і пісьменніку часоў заняпаду дынастыі Цын. Згадваецца ў яго творы «Кароткая гісторыя цывілізацыі», у якім аўтар паказаў абыякавасць кіруючай эліты да інтарэсаў нацыі.
    40 Літаральна: «малады манах чытае канон і толькі бубніць, а сэнсу не ўкладвае», азначае «казаць нешта, што не маеш на ўвазе».
    26
    Частка /
    I тое, i іншае
    Канфуцыянцы вылучылі ідэю «ад складанага вярнуцца да простага»41. Метафізікінеадаасісты эпохі ВэйЦзінь (220420) гаварылі пра неабходнасць «тлумачыць логіку рэчаў, якую цяжка растлумачыць, без слоў разумець адзін аднаго». Складанае неабходна, аднак варта звярнуцца да прастаты. Калі шырокія веды не будуць абмежаваныя прастатой, то сфарміруецца бар'ер, які замінае спазнанню свету, і мы не зможам вырвацца з заганнага круга «імя і знешнасці». Цяпер шматлікія навукі круцяцца вакол вызначэння імёнаў. Адны і тыя ж імёны можна разглядаць з розных пунктаў гледжання.
    Склад думак многіх людзей стаў катэгарычным: альбо адно, альбо другое, трэцяга не дадзена, правільна толькі так, а не інакш. Традыцыйны кітайскі тып мыслення мае на ўвазе «і тое, і другое» —— адзінства супрацьлепіасцяў. У адным ёсць другое, і наадварот. Адно можа стаць другім, і наадварот. Таму што ўсё першапачатковае не так проста.
    У «Агаме»42 гаворыцца: «Існуе адно — існуе другое; нараджаецца адно — нараджаецца другое; адсутнічае адно — адсутнічае другое; гіне адно — гіне другое»43. Усё існае мае ўзаемазалежнае паходжанне, гэта значыць узаемасувязь. Любая норма адносная, а не абсалютная. Раўнавага таксама дынамічная. Таму неабходна валодаць дыялектычным мысленнем, якога якраз людзям і не хапае.
    Прыроджаная здольнасць чалавека да пазнання навакольнай рэчаіснасці адрозніваецца катэгарычнасцю — «трэцяга не дадзена». Менавіта таму мы асуджаныя на пераадоленне перашкод на шляху да спазнання і, адпаведна, на памылкі і пакуты. Корань зла крыецца ў спосабе мыслення чалавека, чалавечы інстынкт пазнання схільны да дыферэнцыяцыі. Калі трэба спазнаць аб9ектыўны свет, то абавязкова трэба правесці дыферэнцыяцыю. I толькі вялікамудры чалавек здольны развіць звышчалавечую адчувальнасць і інстынкты органаў мыслення. Жыхар Неба або дасканала мудры ——усе павінны перасягнуць чалавечую абмежаванасць. Лёгка атрымаць «чорнабелыя», катэга
    41 Гэта значыць займаючыся навукай, неабходна пачынаць з велізарных ведаў, затым трэба стаць больш праніклівым і ў канчатковым выніку дамагчыся прастаты.
    42 Агама —— калекцыя ранніх будыйскіх пісанняў, якія захаваліся ў асноўным у кітайскім перакладзе.
    43 кiT.此有故彼有•此生故彼生♦此无故彼无•此灭故彼灭.
    27
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    рычныя веды. Складана атрымаць веды, якія перасягаюць дыферэнцыяцыю. I толькі таленавіты чалавек, які спасцігнуў сэнс існавання, здольны пазбавіцца ад спакусы падзяліць усё на белае і чорнае.
    Толькі вялікамудрыя людзі, якія маюць спецыфічнае меркаванне і склад розуму, могуць убачыць тое, што схавана ад вачэй звычайных людзей. Амерыканскі філосаф Кен Уілбер (Ken Wilber) у сваёй кнізе «Ніякіх межаў» (No Boundary) прывёў наступны прыклад. Убачыўшы берагавую лінію, чалавек перш за ўсё правядзе мяжу паміж сушай і вадой. Аднак калі паглядзець з іншага пункту гледжання, гэтая ж самая берагавая лінія злучае сушу і ваду. Атрымліваецца, што суша і вада — непадзельныя.
    Кітайскае традыцыйнае мысленне асабліва падкрэслівае сувязі паміж прадметамі і з'явамі, адно з другім непарыўна злучана і часам пераплецена так цесна, што іх складана адразу адрозніць.
    На крузесімвале Вялікай Мяжы намаляваны дзве рыбкі — Інь і Ян: адна белая, другая чорная. У белай ёсць чорная кропля, у чорнай ёсць белая кропля. Інь і Ян аб'яднанн ў адзін круц у Інь ёсць Ян, у Ян ёсць Інь. Яны ўзаемазалежныя ў павелічэнні і памяншэнні. Інь і Ян узаемазалежныя і ўзаемадзейнічаюць. У цябе ёсць я, у мяне ёсць ты. Бесперапыннае змяненне колькасці прывядзе да змены якасці, якасць і колькасць непадзельныя. Hi адзін прадмет або з'ява ў Сусвеце не вызначаецца абсалютным існаваннем, і нам, разважаючы, нельга абсалютызаваць.
    Прыродная рацыянальнасць
    Кітайскае традыцыйнае мысленне надае асаблівую ўвагу натуральнай рацыянальнасці. Канфуцыянцы, будысты, даосы — усе прытрымліваюцца гэтага падыходу. Натуральнасць азначае першапачатковы стан. Рацыянальным можна быць толькі тады, калі прытрымліваешся свайго натуральнага стану і не абмяжоўваешся адзінымі колькаснымі стандартамі.
    Заходняе сучаснае мысленне вызначае навуковая рацыянальнасць. На першае месца ставіцца ўніверсальнасць, навуковасць без універсальнасці немагчымая. Аднак ісціна якраз і заключаецца ў тым,
    28
    Частка /
    што ўніверсальнасць дастасавальная толькі ў пэўных умовах, і калі яна адрываецца ад іх, то перастае быць універсальнай. Прыродная рацыянальнасць робіць акцэнт на індывідуалізацыі: рацыянальнае можа падыходзіць канкрэтнаму чалавеку ў канкрэтнай сітуацыі, а не ўсім людзям у цэлым. Гэта таксама не азначае, што трэба гаварыць: гэта добра, а гэта дрэнна, гэта правільна, а гэта няправільна. Празмерна акцэнтаваць увагу на індывідуальнасці — няправільна, празмерна акцэнтаваць увагу на ўніверсальнасці ——таксама няправільна. Неабходна знайсці адносную раўнавагу паміж імі і ўхапіцца за яе.