Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
27 Фрыцьёф Капра (англ. Fritjof Capra, нарадзіўся ў 1939 г.) — амерыканскі фізік аўстрыйскага паходжання, вядомы сваімі супярэчлівымі папулярнымі кнігамі «Урокі мудрасці» і «Даа фізікі».
20
Частка /
механіка Ньютана праўдзівая і прыдатная ў вызначаным дыяпазоне, а пры выхадзе з гэтых межаў яна акажацца ілжывай.
Можна сказаць, што рацыянальнаму мысленню ўласціва аднабокасць. Традыцыйную ж культуру Кітая адрознівае комплексны, цэласны падыход. Прынцып «усяму павінна быць пара», прапанаваны канфуцыянскім філосафам Дун Чжуншу, мае на ўвазе, што для ўсіх прадметаў і з9яў павінны быць свае антыподы: ва ўсяго ёсць Інь і Ян; калі ёсць верх, то павінен быць і ніз; калі ёсць паслухмянасць, то павінна быць і парушэнне; калі ёсць дзень, то павінна быць і ноч. Назіраючы за прыродай, мы ўсведамляем цэласнасць ісціны, і гэтая ісціна застаецца нязменнай спакон веку.
На думку некаторых, у Старажытным Кітаі адсутнічалі навуковае мысленне і навуковая тэорыя. Я перакананы, што калі даследаваць Старажытны Кітай з пункту гледжання навуковага падыходу заходняга ўзору, то, вядома, навукі не было і ў паміне. Аднак не варта забываць, што кітайская традыцыя абапіралася на інтуітыўнае і падсвядомае разуменне законаў быцця, заканамернасцяў арганізацыі з,я, і прадметаў. Старажытныя кітайцы верылі, што прадметы і з'явн навакольнага свету пастаянна знаходзяцца ў стане руху і ператварэння, змяняючыся ў процілеглых кірунках. У рэчаіснасці гэтая цэласная ісціна з9яўляецца асноўным законам змены Сусвету.
Такія вучэнні старажытнасці, як «узаемаспараджэнне і ўзаемапераадоленне пяці стыхій»28 і «падзенне і рост інь і ян»29, у некаторай ступені сведчаць аб навуковым мысленні старажытных кітайцаў адносна развіцця з'яў і прадметаў навакольнага свету. Насамрэч, палярызацыя ёсць праява дысбалансу інь і ян. Акрамя таго, памылкова меркаваць, што вучэнні пра інь і ян і пра пяць элементаў дастасавальныя выключна да здароўя чалавека. Пры дапамозе гэтых тэорый могуць быць апісаны таксама прынцыпы арганізацыі прыроды і грамадства. Такім чынам, недапушчальна сцвярджаць, што культура Кітая пазбаўленая творчай ініцыятывы. Яе творчы дух праяўляецца на практыцы, пры гэтым яна не гоніцца за бесперапын
28 Вучэнне аб узаемаспараджэнні і ўзаемапераадоленні пяці стыхій (дрэва, агонь, зямля, метал і вада як першааснова ўсякага развіцця) мяркуе, што пяць стыхій (ці пяць элементаў) кітайскай касмагоніі спараджаюць і прыгнятаюць адна адну. Кругазварот спараджэння: дрэва нараджае агонь, агонь — зямлю, зямля — метал, метал — ваду, вада ——дрэва. Кругазварот прыгнёту: дрэва прыгнятае зямлю (глебу), зямля (глеба) — ваду, вада — агонь, агонь — метал, метал — дрэва.
29 Паводле вучэння аб падзенні і росце інь і ян суадносіны інь і ян не застаюцца нязменнымі, знаходзячыся ў працэсе пастаяннага руху, а ўзаемны рост адной з асноў — інь і ян — ідзе за кошт расходавання іншай.
21
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
ным абнаўленнем сваіх тэарэтычных асноў. Су Дунпо30, абмяркоўваючы са сваімі сябрамі мастацтва каліфафіі, выказаў цікавую ідэю: «Усё ў свеце мае здаровы сэнс, усё пад сілу таму, хто ім пранікнуўся. Лекар, які лечыць хваробу, а не хворага, дрэнны ўрач. А ў мастака, які гоніцца толькі за колерам, выходзяць нязграбныя карціны». Старажытныя людзі, засвоіўшы тэарэтычную сістэму ў цэлым, стваралі і тварылі на практыцы.
Сучаснаму чалавеку ўласцівы яшчэ адзін склад мыслення — адно з двух, трэцяга не дадзена. Гэта значыць, заўсёды неабходна дакладна падзяляць супрацьлегласці, рэзка іх супрацьпастаўляючы. Аднак мы забыліся пра старажытную кітайскую традыцыю ——прынцып бесстароннасці (літаральна «падтрымліваць абодва бакі, трымацца сярэдзіны»). Як казалі канфуцыянцы, «прынцып залатой сярэдзіны ёсць найвышэйшая дабрачыннасць». Нярэдка вучэнне аб залатой сярэдзіне («чжун9ьюн») мы не прымаем у якасці прынцыпу, у той час як менавіта яно і з'яўляенйа прынцыпам, які варта прыняць пад увагу. Калі пераставіць іеропііфы месцамі, атрымаецца спалучэнне «用 Ф» («юнчжун»), гэта значыць «выкарыстоўваць сярэдзіну».
Згодна з «Кнігай гісторыі»31, калі імператар Яа32 перадаваў трон Шуню33, ён перадаў яму запавет з чатырох іерогліфаў «允执厥中》, якія азначалі «шчыра прытрымлівайся сярэдняга шляху» — гэта рэкамендацыя кіраваць, узяўшы пад увагу правіла «залатой сярэдзіны». А калі імператар Шунь перадаваў трон Юю34, гэтыя чатыры іерогліфы ён ператварыў ужо ў запавет з шаснаццаці іерогліфаў «人心惟危,道心惟微, 惟精惟——,允执厥中》(«Людскія сэрцы вераломныя і неспасцігальныя, імкненне да сапраўднага дабра нікчэмна, будзь спрытны і мэтанакіраваны, шчыра прытрымлівайся сярэдняга шляху»). Пасля нэаканфуцыянцы эпохі Сун і Мін ад старажытных часоў да нашых дзён перадаюць сваім вучням гэтае павучанне з шаснаццаці іерогліфаў. У традыцыйнай культуры Кітая робіцца акцэнт на тым, што трэба прытрымлівацца за
30 Су Дунпо (кіт.苏东坡)(10371101), таксама вядомы як Су Шы (кіт.苏轼)一знакаміты кітайскі паэт, эсэіст, мастак, каліграф і дзяржаўны дзеяч.
31 «Кніга гісторыі» — альтэрнатыўная назва старажытнага трактата «Шу цзін», які ўваходзіць у канфуцыянскі канон «Пяцікніжжа» (уключае ў сябе: «Кнігу пераменаў» («I цзін»), «Кнігу гісторыі» («Шу цзін»), «Кнігу песень» («Шы цзін»), «Запіскі аб дасканалым парадку рэчаў, праўлення і абрадаў» («Лі цзі»), «Вёсны і восені» («Чуньцю»). Змяшчае звесткі аб старажытнай (у тым ліку і міфалагічнай) гісторыі Кітая; яе рэдакцыя прыпісваецца Канфуцыю.
32 Яа (кіт. ^«Найвышэйшы») (2353 г. да н.э. 234 г. да н.э.) — легендарны кітайскі імператар, 4ы з «Пяці Старажытных Імператараў», спалучаў у сваім вобразе боскія і чалавечыя рысы.
* Шунь (кіт.舜)一легендарны кітайскі імператар, паводле паданняў, жыў у XXIII ст. да н.э., апошні з «Пяці Старажытных Імператараў».
34 Юй (кіт.禹)一легендарны кітайскі кіраўнік, уціхамірыў патоп, заснавальнік дынастыі Ся ў 2205 г. да н.э.
22
Частка /
латой сярэдзіны, быць нейтральным, пры разглядзе якоганебудзь пытання трэба паглядзець на абодва бакі, усё добра ўзважыць і тады ўжо ўнесці баланс у сітуацыю на аснове прынцыпу залатой сярэдзіны.
Нам часта ўласціва ўпадаць у крайнасці. Мы лічым, што калі адзін бок такі, то другі бок зусім процілеглы, і калі мы прымаем гэты бок, то адваротны абавязкова не прымаем. Такі падыход у вырашэнні праблем недапушчальны. Усе тры вучэнні Старажытнага Кітая (канфуцыянства, даасізм і будызм) гавораць пра «сярэдзіну», вучаць прынцыпу залатой сярэдзіны. «Старажытныя канфуцыянцы кажуць, што трэба дасягаць сярэдзіны; даосы кажуць, што трэба прытрымлівацца сярэдзіны; будысты кажуць, што трэба спусташаць сярэдзіну».
Канфуцыянскае паняцце «дасягненне сярэдзіны» ўпершыню згадваецца ў першай частцы канфуцыянскага філасофскага трактата «Вучэнне аб сярэдзіне»35: «Калі радасць, гнеў, смутак і весялосць не праяўляюцца, гэта называецца «сярэдзіна». Калі эмоцыі выяўляюцца ўмерана, гэта называецца «гармонія». Сярэдзіна ёсць першааснова Паднябеснай. Гармонія ёсць вялікі шлях Паднябеснай. Даводзьце да дасканаласці сярэдзіну і гармонію — і тады Неба і Зямля ўмацуюцца імі, а ўсе рэчы будуць выхаваны ў іх». Калі дасягаецца сярэдзіна, у свеце ўсё становіцца на свае месцы, і прырода расцвітае.
Вернемся да фразы «Даосы кажуць, што трэба прытрымлівацца сярэдзіны». Легендарны даоскі майстар Чжан Саньфэн (кіт.张三丰)сказаў: «Той, хто прытрымліваецца Даа, павінен прытрымлівацца сярэдзіны». Даа ——і ёсць сярэдзіна, і нічога больш. Як сказана ў «Кнізе пра шлях і дабрачыннасць» (Даа дэ цзін), «хто многа гаворыць, таму выпадзе дрэнная доля. Ці не лепш прытрымлівацца сярэдзіны?»36
Што датычыцца будыстаў, якія вучаць, што «трэба спусташаць сярэдзіну», то гаворка тут ідзе аб пустым сярэднім шляху. У асноўным будысцкім трактаце «Мад9ямікашастра» гаворыцца: «Закон, спароджаны ніданай37, я кажу, гэта і ёсць пустата; яно ж пустое імя паняц
35 «Вучэнне аб сярэдзіне» (іншыя пераклады — «Сярэдзіна і нязменнае», «Вучэнне пра сярэдзіну і нязменны шлях»)——канфуцыянскі філасофскі трактат, аўтарства якога прыпісваецца ўнуку Канфуцыя — Дзы Сы (кіт. 子思,483402 г. да н.э.). З'яўляецца адным з найбольш кароткіх у канфуцыянскім каноне «Чатырохкніжжа». Складаў аснову кітайскай адукацыі з 1313 па 1905 гг.: моладзь, якая прэтэндавала на ўдзел у дзяржаўных іспытах, пачынаючы з 8гадовага ўзросту, вучыла на памяць.
36 Кiт.多言数穷•不如守中.
37 Нідана — у будызме звяно прычыннаследчай залежнасці ў ланцугу перараджэнняў. Кожнае звяно абумоўлена папярэднім і абумоўлівае наступнае. Гэты ланцуг утрымлівае чалавека ў свеце пакут, і разарваць яго можна толькі высілкам волі, спыніўшы стварэнне перадумоў для новых нараджэнняў.
23
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
цяў мітуслівага свету; ён жа прынцып "сярздняга шляxy^^. Няма ніводнага закону ў будызме, які не ўзнікаў бы з ніданы, а раз усё ўзнікае з ніданы, і калі разарваць ланцуг лёсу, то ўсё ператворыцца ў нішто». Адсюль бярэ свой пачатак паняцце «пусты сярэдні шлях». Чаму гаворыцца, што ўсё, народжанае ніданай, ёсць пустата? Пусты не азначае неіснуючы, проста сутнасць рознага роду з'яў пустая. Разглядаючы тэму ўнутранай уласцівасці ўсіх прадметаў і з'яў, будысты апяруюць паняццямі «зменлівасць» і «неіснаванне самастойнага «я». Калі мы гаворым пра такога роду ўнутраныя ўласцівасці, то не павінны адысці ад «уяўнага быцця» прадметаў і з9яў. Для будыстаў гэта і будзе «сярэдні шлях», таму яно і завецца «пусты сярэдні шлях».
У эпоху дынастыі Цын жыў адзін вялікі майстардаос па імені Хуан Юаньцзі, які практыкаваў унутраную алхімію38. Ён сказаў: «Шлях дасканала мудрага ёсць вучэнне пра сярэдзіну і нязменнае». У гэтым выказванні злучыліся ідэі канфуцыянства і даасізму. Прытрымлівацца «сярэдзіны» тут азначае развівацца паводле прыроднай плыні падзей. Гэта і ёсць сярэдні шлях.
Амерыканскі фізік Фрыцьёф Капра сказаў, што заходнія навукоўцы прайшлі цяжкі шлях на працягу некалькіх стагоддзяў, для таго каб, павярнуўшыся, убачыць, што ва ўсходняй філасофіі містыцызму гэта ўжо даўно адкрыта. Заходняя культура ў працэсе свайго развіцця ўвабрала ў сябе некаторыя асноўныя тэорыі і вучэнні кітайскай культуры. Можна сказаць, што сучасныя дасягненні заходняй цывілізацыі неаддзельныя ад ведаў і мудрасці кітайскай культуры.