• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Імкненне да непамернай асалоды і празмернасці ў ежы і пітве вядзе да парушэння функцыі селязёнкі і страўніка. У кітайскай культуры з нагоды падтрымання здароўя гаворыцца наступнае: праблемы з селязёнкай і страўнікам ——корань усіх хвароб. Пасля нараджэння
    57 «Трактат Жоўтага Імператара пра ўнутранае» (іншыя пераклады назвы «Канон пра ўнутранае імператара Хуандзі», «Трактат пра ўнутранае», «Хуандзі нэй цзін»), скарочаная назва «Канон пра ўнутранае» — першы класічны медыцынскі твор у Кітаі; самая старажытная медыцынская класіка ў краіне, якая захавалася да нашых дзён, з'явілася ў эпоху Ваюючых царстваў (475221 гг. да н.э.). Аўтар дакладна не ўстаноўлены. Складаецца з двух частак: «Пытанні аб найпростым» («Су вэнь) і «Канон пра цудоўны стрыжань» («Лін шу цзін»). Першая частка прысвечана галоўным чынам асновам тэорыі медыцыны, другая — тэорыі іголкаўколвання і прыпякання.
    38
    Частка /
    чалавека страўнік становіцца асновай яго жыцця, паколькі харчаванне ўсяго арганізма адбываецца праз гэты орган. Таму надзвычай важна падтрымліваць нармальны стан стрававальнай сістэмы. У Кітаі ёсць адзін напрамак у медыцыне, прыхільнікі якога выступаюць за тое, каб наладзіць страваванне, перш чым прыступіць да лячэння. Некаторыя сучасныя дзеці, баючыся распаўнець, выключаюць з рацыёну «галоўныя прадукты харчавання»58, што само па сабе нерацыянальна. I зараз сур'ёзна访 праблемай з'яўляенна тое, што многія перасталі есці злакавыя. Збожжавыя даюць жыццёвую энергію, «сярэдняе цы»59 «трох скарбаў»60 — аснова асноў. Калі не будзе цы, то адкуль возьмуцца цзін і шэнь?
    Сучаснае грамадства не можа абапірацца выключна на навуку і тэхніку, неабходна ў поўнай меры раскрыць патэнцыйныя магчымасці чалавека. I прыступаць да справы важна з пункту гледжання гуманнага падыходу: у дачыненні не толькі да цела і душы чалавека, але і многіх сацыяльных праблем.
    Гуманны падыход — свайго роду інвестыцыя ў эмацыйны стан чалавека. Часам адна правільная фраза аказвае больш станоўчы эфект, чым любога роду пажыўныя рэчывы. Будызм вучыць нас, што неабходна праяўляць «спачуванне» і «міласціну»61. Міласціна падаецца не толькі грашыма: добрае слова, усмешка — усё гэта таксама «міласціна». Немалаважнай з'яўляецца дапамога словам і справай. Зараз многім нестае такога гуманнага падыходу; усе прывыклі наракаць на ўсіх і ўсё, не мірыцца са сваёй доляй, злавацца і скардзіцца на ўвесь свет, але ніяк не на сябе. У такіх людзей вельмі шмат прыкрасцяў і засмучэнняў, аднак «атрута розуму»62 іх па большай частцы носіць надуманы характар.
    58 Гаворка ідзе пра т.зв.主食:вараны рыс, рэдкая рысавая каша, пампушкі на пары «маньтоу», аладкі, хлеб, локшына, паравыя піражкі «баацзы», пельмені і інш.
    59 «Сярэдняя цы» — у кітайскай медыцыне — цы селязёнкі і страўніка ў «сярэднім цэнтры» (вобласць страўніка), якія адказваюць за страваванне і харчаванне арганізма.
    6,1 Даоскія «тры скарбы»: 1) цзін — цялесная сутнасць; 2) цы — жыццёвая сіла; 3) шэнь — дух.
    61 Міласціна ——dana, міласць таму, хто мае патрэбу, пропаведзь вучэння, бясстрашнасць у адвядзенні небяспекі ад блізкага і г.д.
    62 «Атрута розуму» — (будысцкае паняцце) прыкрасці і крыўды, памылкі і пакуты, страсці і спакусы (аб неразумстве тых, хто не прасветлены верай і з'яўляецца цацкай запалаў). Клеша (адно з асноўных паняццяў будызму) абумоўлівае азмрочанне свядомасці, яго забруджванне, афект. Гэтым паняццем абазначаюць пэўную эмацыйную афарбаванасць успрымання свету эгацэнтрычнай свядомасцю, якая замінае адчуваць свет такім, які ён ёсць насамрэч. У тантры часта вылучаюць наступныя пяць асноўных клеш, ці пяць «атрут»: недасведчанасць, запал, гнеў і нянавісць, гонар і прагнасць, зайздрасць.
    39
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Многія сацыяльныя праблемы звязаны з маральным станам і псіхічным здароўем чалавека, а большасць фізіялагічных захворванняў паходзіць ад эмацыйных узрушэнняў і стрэсу. Аднак эмоцыі чалавека — гэта адзін аспект. Значна больш глыбіннае значэнне маюць яго светапогляд і сістэма каштоўнасцяў. Многія людзі напоўнены разгубленасцю і турботай за жыццё, а насамрэч самае важнае ——гэта жыць тут і цяпер. У хуткабежным жыцці неабходна правільна ўсвядоміць сябе, вызначыць сваё дакладнае месца ў жыцці. Калі мы гонімся за задавальненнямі, выказваем абыякавасць да наваколля, думаем толькі пра асабістую выгаду, то шкодзім іншым людзям, асабліва блізкім. Мы павінны браць пад увагу кожнае сваё дзеянне. Як казалі старажытныя кітайцы, «не лічы, што малое зло можна здзяйсняць, а малой дабрадзейнасцю можна грэбаваць» («Аналы Трохцарства63. Кніга Валадарства Шу64. Жыццяпіс ранейшага Уладыкі65», каментары Пэй Сунджы66). Грамадства ўяўляе сабой склад рознага роду сіл, а развіццё грамадства ёсць вынік руху аб'яднаньіх намаганняў.
    Усе павінны разумець каштоўнасць і сэнс чалавечага жыцця, і гуманная адукацыя павінна надаваць асаблівае значэнне гэтаму. Чалавек не мае права бяздумна марнатравіць сваё жыццё, неабходна імкнуцца да фізічнага і псіхічнага здароўя. Як вучыць старажытнакітайскае майстэрства «харчавання жыцця», трэба дамагчыся «ўтаймавання жаданняў, стрымлівання эмоцый, спасціжэння праўды». Іншымі словамі, трэба трымаць пад кантролем «сем пачуццяў і шэсць жаданняў»67, здабыць правільны светапогляд і каштоўнасці, тым самым усвядоміўшы сэнс жыцця.
    ■ «Аналы Трохцарства» («Запісы аб Трох царствах», або «Саньго чжы») — афіцыйныя гістарычныя хронікі часоў Трохцарства, якія ахопліваюць перыяд з 189 па 280 гг. н.э. Многія эпізоды хронікі склалі сюжэтную канву для сярэднявечнага рамана «Трохцарства» аўтара Ло Гуаньджун (кіт.罗贯中)).Складзеныя ў канцы III ст. наньчунскім гісторыкам Чэнь Шоу (кіт.陈寿,233297). Трохцарства (220280) — барацьба і супрацьстаянне паміж трыма рознымі царствамі на тэрыторыі Старажытнага Кітая: Вэй, У і Шу.
    64 Царства Шу — адно з трох царстваў Эпохі Трохцарства Кітая, якое існавала у 221263 гг.
    65 «Ранейшы ўладыка» — Лю Бэй (кіт.刘备:162223), адзін з найбольш магутных палкаводцаў эпохі Трохцарства і стваральнік заходнекітайскага царства Шу са сталіцай Чэнду (сучасная правінцыя Сычуань і прылеглыя тэрыторыі).
    66 Пэй Сунджы (кіт.裴松之)(372451) — вядомы гісторык часоў Паўднёвай дынастыі Сун (420479), які праславіўся сваімі каментарамі да «Аналаў Трохцарства».
    67 Сем пачуццяў і шэсць жаданняў — агульная назва чалавечых эмоцый. Сем пачуццяў: радасць, гнеў, смутак, страх, каханне. нянавісць, жарсць. Шэсць жаданняў — шэсць разрадаў жаданняў, якія спароджаны органамі пачуццяў і адчуваннямі жыцця або безжыццёвасці: вачыма (прага да прывабнасці і прыгажосці), вушамі (прага да прыгожых гукаў і прамоў), носам (прагада духмянасці), языком (прага да вытанчаных страў), целам (прага да камфорту і выгод жыцця), думкамі (прага да пачуццёвых асалод, славы і грошай, кахання).
    40
    Частка /
    У сучасным грамадстве ў многіх людзей ёсць праблемы з псіхікай, што прыцягнула шырокую ўвагу сусветнай грамадскасці. Псіхічныя засмучэнні некаторыя называюць хваробай XXI стагоддзя, a 8090 % захворванняў выкліканы нездаровымі эмоцыямі. Празмерныя ўзрушэнні і перажыванні могуць негатыўным чынам адбіцца на здароўі чалавека. У апошні час я разважаю над пытаннем культуры натуральнага, цывілізаванага (гуманнага) жыцця. Кітайскае майстэрства «харчавання жыцця» і ёсць вучэнне аб бесперапынным адраджэнні.
    Жыццё і рост у прыродзе бясконцыя, а вялікая дабрачыннасць прыроды заключаецца ў нараджэнні: «Бесперапыннае адраджэнне называецца пераменай» («Кніга перамен», каментары). Неба і Зямля нараджаюць і выхоўваюць усё існае, і мы павінны берагчы і ўдзячна прымаць жыццё. У Старажытным Кітаі вучэнне пра «бесперапыннае адраджэнне» прымалася за сур'Сзную навуку, чалавек ——вянец тварэння прыроды; чалавечае жыццё ўнікальна, а таму яго трэба берагчы і ні ў якім разе нельга ім грэбаваць, яму шкодзіць. Кітайцы надаюць асаблівую ўвагу захаванню жыцця, японцы ——яго дабрабыту, аберагаюць і клапатліва ставяцца да жыцця. Гэта ўсё кітайская традыцыя. У творы «Вёсны і восені спадара Люя»68 жыццёвы надзел (жыццё) дзеліцца на чатыры тыпы: першы называецца «захаванне жыцця», другі — «шкода жыццю», трэці — «смерць», чацвёрты — «убогае існаванне». «У каго ўсе шэсць жаданняў знаходзяцца ў раўнавазе, у таго жыццё захоўваецца ва ўсёй сваёй паўнаце. Той, хто падзяляе шэсць жаданняў, наносіць шкоду жыццю ... Памёрлым называецца той, хто страціў веданне і вярнуўся да свайго нежыццёвага стану. А ўбогае існаванне мае той, хто не ў згодзе са сваімі шасцю жаданнямі, і гэта ў вышэйшай ступені агідна» («Вёсны і восені спадара Люя. Гуйшэн»).
    Смерць прадугледжвае вяртанне да стану, пры якім адсутнічаюць жаданні. А ўбогае існаванне азначае дысбаланс шасці жаданняў, зза чаго жыццё ператвараецца ў пакуты. У цяперашні час шматлікія людзі жывуць у стане «ўбогага існавання». Якасць жыцця не вызначаецца матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Без матэрыі якасць нашага жыцця, вядома, была 6 нізкай. Але матэрыяльныя даброты неабавязкова
    68 «Вёсны і восені спадара Люя» (іншыя варыянты перакладу назвы: «Люйшы Чуньцю», «Аналы Люй Бувэя») — кітайскі энцыклапедычны тэкст эпохі Ваюючых царстваў, створаны ў царстве Цынь пад патранатам Люй Бувэя (吕不韦)у III ст. да н.э.
    41
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    могуць павысіць якасць нашага жыцця. Для распараджэння сваімі жаданнямі нам перш за ўсё патрэбен дух.
    Чалавечую культуру (гуманнасць) неабходна разглядаць комплексна: з пункту гледжання фізічнага і псіхічнага здароўя, а таксама з пункту гледжання чалавечага развіцця. Аднойчы я задаўся пытаннем: ці чым больш развітыя навука і тэхніка, тым лепш? Некаторыя людзі палічаць гэта пытанне дзіўным: вядома ж, так! А я перакананы, што чалавеку зусім не варта дасягаць усіх магчымых навуковатэхнічных мэтаў. Часам здараецца, што, дасягнуўшы мэты, мы пераконваемся ў тым, што ў ёй няма нічога добрага, а вось негатыўны эфект ад яе намнога больш сур'Сзньі. Думаю, людзі з часам навучацца кланаваць яшчэ больш жывых арганізмаў: хіба ты зможаш вынесці, калі з'явіцца дакладная копія цябе? У той жа час нам таксама неабходна этыка навукі і тэхнікі, якая вызначае, што можна, а што нельга ствараць. Навуковатэхнічная творчасць не можа служыць задавальненню чалавечай прагі да адкрыццяў і адчуванняў поспеху.