• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Ван Бі даў сваё тлумачэнне «сыноўняй пачцівасці»15 (сяа). Яго прынцып — «сапраўдная сыноўняя пачцівасць ёсць прыродная любоў» — гаворыць пра тое, што пачцівасць, якая праяўляецца ў адносінах дзяцей да бацькоў, мае форму прыроднай любові. Сыноўняя пачцівасць «сяа» — прыродныя нормы маралі, якія павінны выконваць сыны і дочкі. У Старажытным Кітаі ў адпаведнасці з канфуцыянскай этыкай было прынята пяць асноўных нормаў чалавечых адносін: паміж гасударом і міністрам, бацькам і сынам, мужам і жонкай, старэйшым і малодшым, паміж сябрамі. Усе адносіны, акрамя адносін паміж гасударом і міністрам, безумоўна, носяць прыродны характар. Ніводзін чалавек не здольны ізалявана жыць у грамадстве або паза грамадствам. Нават Рабінзону на ненаселеным востраве давялося сутыкнуцца з многімі праблемамі ў адносінах.
    Выключна сацыяльнымі адносінамі з ліку пяці асноўных формаў можна назваць адносіны паміж гасударам і міністрам. Аднак у традыцыйнай культуры Кітая людзі зрабілі ўсё магчымае, каб
    13 Гістарычны перыяд двух дынастый ВэйЦзінь з 220 па 420 гт. н.э.
    14 Ван Бі (кіт.王弼)(226249) — кітайскі філосаф, адзін з заснавальнікаў неадаасізму; адзін з заснавальнікаў філасофскай школы Сюаньсюэ, блізкай да даасізму, але папулярнай сярод канфуцыянцаў.
    15 Сыноўская пачцівасць «сяа» ——адно з цэнтральных паняццяў у канфуцыянскай этыцы і філасофіі, важны кампанент традыцыйнай усходнеазіяцкай ментальнасці. У базавым значэнні адносілася да павагі бацькоў; у больш шырокім сэнсе распаўсюджвалася на ўсіх продкаў.
    12
    Частка /
    паставіць гэтыя адносіны на адну планку з прыроднымі, трактуючы іх як адносіны паміж бацькам і сынам.
    Адносіны паміж уладаром і чыноўнікамі, роўна як і адносіны паміж чыноўнікамі і простым народам, лагічна абумоўлены і не з'яуляюцца дагаворнымі адносінамі. Адсюль і ўзнік у прастамоўі зварот «шаноўны начальнік» (да мясцовага чыноўніка) або «бацька» (для народа). У традыцыйным грамадстве такога роду тлумачэнне паўстала зза спадзявання на тое, што гасудар, «бацька» народа, будзе клапаціцца аб сваіх падданых, як аб дзецях. Такое разуменне адносін — спадчына традыцыйнага мыслення.
    Адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, заснаваныя на прыроднай любові, спрэс пазбаўленыя карысці. Дакладней кажучы, няма такога таты, які б не выконваў свой бацькоўскі абавязак у адносінах да дзяцей ад усяго сэрца. Большасць бацькоў не патрабуюць кампенсацыі або ўзнагароды за сваю нялёгкую працу. Вядома, ёсць і такія, хто разлічвае на падзяку ў будучыні. У адным універсітэце неяк адбыўся такі выпадак. Студэнт пасля заканчэння магістратуры атрымліваў зарплату ўсяго тры з лішнім тысячы юаняў у месяц. Бацька з вялікім нездавальненнем сказаў яму: «У цябе ўклалі столькі сродкаў, а ў выніку ты так мала зарабляеш!» Хлопец не вытрымаў папроку і скончыў жыццё самагубствам.
    У такога роду асабістых адносінах паміж бацькамі і дзецьмі змяшчаецца дух абсалютнай бескарыслівасці. Менавіта таму старажытныя кітайцы атаясамлялі адносіны «гасударчыноўнік» і «чыноўнікпросты чалавек» з адносінамі «бацькасын». У тыя часы гэта было цалкам штодзённай з'явай, аднак цяпер падобны падыход выкліча толькі ўсмешку.
    Трыста з лішнім гадоў таму вядомы французскі пісьменнік Ш. Мантзск'С пісаў: «Павага да бацькі мае на ўвазе тое, што бацька наўзамен атрымлівае клопат і любоў сваіх дзяцей. Аналагічна гэтаму старэйшы атрымлівае клопат і любоў малодшага, чыноўнік — клопат і любоў падначаленага, імператар — клопат і любоў сваіх падданых, чыноўнікаў і народа. Усё гэта ў сукупнасці стварае абрад і рытуал, а цырыманіял у сваю чаргу фарміруе ўсеагульны нацыянальны дух» («Аб духу законаў», першая частка «Як кітайцам удаецца спалучаць рэлігію, законы, звычаі і традыцыі»).
    Сучасны чалавек, калі згадваецца зварот «шаноўны начальнік» або «бацька народа», адразу прычэплівае на яго ярлык «феадальны»,
    13
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    «адсталы». А насамрэч мы не зразумелі яго першапачатковага сэнсу. Я вельмі спадзяюся, што ўсе чыноўнікі змогуць клапаціцца аб народзе так, як бацькі клапоцяцца пра сваіх дзяцей, і толькі тады выявіцца сапраўдны сэнс гэтай старажытнакітайскай ідэі—самааддана, усім сэрцам і ўсімі думкамі служыць на карысць народу. Калі наша мысленне будзе мець гуманістычную накіраванасць, то мы ўжо не зможам проста так ганіць культурную традыцыю як нешта «феадальнае», «адсталае», «людаедскае».
    Аднойчы, распавядаючы аб праявах клопату пра бацькоў у варон і сыноўняй пачцівасці ў ягнятаў, я заўважыў, што «неабходна вучыцца ў Неба, Зямлі і ўсяго існага». I адзін чалавек узростам гадоў за пяцьдзесят, падняўшыся на сцэну, сказаў мне: «Тое, пра што вы кажаце, ёсць жывёльны інстынкт». Я адказаў: «3 пункту гледжання навукі, хіба можа жывёла валодаць пачуццямі? Мы не кажам пра тое, што жывёла здольна адчуваць і выказваць свае пачуцці, мы гаворым пра тое, што трэба заахвоціць людзей зразумець такога роду пачуцці жывёл, гэта і ёсць гуманнае мысленне».
    Як сказаў Лаацзы, «вышэйшая дабрачыннасць падобная вадзе», гэта значыць, найвышэйшае дабро падобна на ваду. Як жа вада можа быць добрай? Ідучы шляхам гуманнага мыслення, гэта можна растлумачыць наступным чынам: вада заўсёды цячэ ўніз, яна заўсёды праяўляе сціпласць і абачлівасць. Вада аказвае дабратворны ўплыў на прыроду, аднак ніколі не патрабуе нічога ўзамен. Вось чаму нам варта павучыцца ў вады. Вада ніколі не замацоўваецца ў якойнебудзь пэўнай форме, ніколі не ставіць сябе ўзорам, патрабуючы ад усіх быць падобным на яе. Калі ты квадратны, то вада таксама прыме квадратную форму, калі кругпы ——кругпую. Таму дасканалы чалавек не бывае аднабаковым, а Вялікае Даа ——шматграннае. Калі разважаць выключна з пункту ппеджання натуральных навук, вада — гэта рэчыва, у яе няма іншага зместу. Аднак гуманістычная спецыфіка кітайскай культуры вучыць нас таму, каб адчуць Неба, Зямлю, усё, што існуе, саму прыроду. Мы разглядаем прыроду не як нейкую бесстароннюю сутнасць, а як такую ж жывую, як чалавек.
    На творы каліграфіі эпохі Цын я прачытаў кранальнае жыццёвае незвычайнае сачыненне: «Туркаўка кліча сваіх птушанят, варона клапоціцца пра сваіх бацькоў — гэта гуманнасць. Алень, знайшоўшы траву, кліча свой статак, а пчала, убачыўшы кветку, склікае свой рой ——
    14
    Частка /
    гэта справядлівасць. Toe ягнятка апускаецца на калені, каб смактаць малако маці, а конь не крыўдзіць сваю маці — гэта ветлівасць. Павук тчэ павуцінне, каб здабываць ежу, а мядзведкі і мурашы затыкаюць свае норы, каб схавацца ад вады, — гэта мудрасць. Певень не кукарэкае, калі няма світання, а дзікая гусь не паляціць на поўдзень, не дачакаўшыся дня ахвярапрынашэння духу Зямлі восенню — гэта давер. Чалавек ——вянец тварэння, хіба то не адзінае яго дасягненне? ... Старэйшы брат, вывучыўшы тысячы кніг, не змог асвоіць таленты малодшага брата; а малодшы брат асвоіў шэсць навуковых ступеняў, але хіба можа ён нашкодзіць справядлівасці старэйшага брата? Малодшы брат гуманны? Гуманны, ды не гуманны! Малодшы брат справядлівы? Справядлівы, ды не справядлівы! Калі можна выправіцца, зрабіўшы памылку, то можна зноў падумаць.
    Навошта братам, народжаным адной маці, змагацца за спадчыну продкаў?»
    Згодна з паданнем, у правінцыі Цзянсу жылі два браты, якія знаходзіліся ва ўладзе, займаючы пасады чыноўнікаў: старэйшы брат Шэнь Чжунжэнь працаваў у акадэміі Ханьлінь16, малодшы брат Шэнь ДжунЧ служыў цэнзарам. Бацька пасля смерці пакінуў велізарнае багацце, і браты ў барацьбе за спадчыну пасварыліся і сталі лютымі ворагамі. Суды цягнуліся шэсць гадоў, за гэты час змянілася тры начальнікі павета. Аднак усё было безвынікова. Калі губернатар павета ў адстаўцы, начальнік кантрольнага прыказу, даведаўся пра гэта, ён спыніў звады і напісаў на адным дыханні гэты твор. Як толькі ён з'явіуся, браты засаромеліся і перасталі змагацца за маёмасць.
    Кітайская традыцыйная культура надае асаблівае значэнне законнасці, рацыянальнасці і справядлівасці. Шэгун сказаў, звяртаючыся да Канфуцыя: «У маёй суполцы ёсць прынцыпова сумленны чалавек Чжы Гун17. Калі яго бацька скраў барана, то сын паведаміў уладам пра гэта». Канфуцый адказаў: «Сумленныя людзі маёй абшчыны адрозніваюцца ад вашых: бацькі хаваюць дзяцей, дзеці хаваюць бацькоў. У гэтым і заключаецца шчырасць!» («Лунь юй. Цзы Лу»).
    16 Акадэмія Ханьлінь (літаральна: «Лес пэндзляў») (7381911) — установа ў імператарскім Кітаі, якая выконвала функцыі імператарскай канцылярыі (яе члены часта былі саветнікамі імператара), камітэта па цэнзуры і літаратуры, ідэалагічнага камітэта, вышэйшай школы кіравання. бібліятэкі і інш.
    17 Чжы Гун (кіт.直躬)выдаў бацьку, які скраў авечку. Яго імя стала намінальным і характарызуе тып педантычна сумленнага чалавека.
    15
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Канфуцыянскі прынцып «бацькі хаваюць памылкі сыноў, а сыны пакрываюць памылкі бацькоў» з пункту гледжання сучаснага чалавека нікуды не падыходзіць. Насамрэч гэтае пытанне варта разгледзець. Што ж уяўляе сабой дом і сям'я? Я заўсёды кажу, што сямейны ачаг — гэта ўтульнае гняздзечка. Дом павінен быць прыстанкам бяспекі, спакою і радасці. Калі ж дом стаў месцам, дзе члены сям'і выкрываюць адзін аднаго, то пра якую ж бяспеку можа ісці гаворка? У часы Культурнай рэвалюцыі 19661976 гг. роднасныя пачуцці былі знішчаны, і гэта стала сур'Сзна访 праблемай: Культурная рэвалюцыя падарвала асноўную канцэпцыю ўсёй кітайскай культуры. Адзін з яе лозунгаў: «Сваяк ці не сваяк, клас падзяляе»,——азначаў, што пазіцыя класа была вырашальнай, а роднасныя пачуцці знікалі без астатку.
    У 90я гг. мінулага стагоддзя я наведаў Паўднёвую Карэю з мэтай вывучэння. Я звярнуў увагу, што па карэйскіх законах, калі паміж злачынцам і абвінавачаным ва ўкрывальніцтве існуюць сваяцкія сувязі, асабліва адносіны сваяцтва паміж бацькамі і дзецьмі, то вынесены прысуд павінен быць больш мяккім, адпаведна абставінам. А калі ў судзе разглядаліся справы аб нанясенні цялесных пашкоджанняў і калецтваў, то, згодна з заканадаўствам, калі абвінавачаны і ахвяра гвалту звязаны роднаснай сувяззю, напрыклад, бацька знявечыў дзяцей або дзеці нанеслі цялесныя пашкоджанні бацьку, пры іншых роўных умовах прысуд пераглядаецца і выносіцца з умовай абцяжарваючых абставін. Такім чынам, кампенсуецца недахоп у першым выпадку. Па карэйскіх законах, калі сям'я вялікая, то падатак трохі вышэйшы. Аднак калі чалавек жыве разам з бацькамі, то падатак на нерухомасць, наадварот, крыху зніжаецца. Такім чынам гарантуецца тое, што састарэлыя бацькі апынуцца пад апекай дзяцей. Можна сказаць, што тут закон улічвае пачуцці людзей.