Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Аб9ектыўны свет вельмі складаны, у ім існуюць усебаковыя сувязі і дынамічная раўнавага. Толькі дасягнуўшы натуральнай рацыянальнасці, можна адпавядаць спецыфіцы прадметаў і з'я". У многіх адсутнічае глыбокае разуменне кітайскага традыцыйнага тыпу мыслення, таму не ўяўляецца магчымым ужываць яго на практыцы, што складае велізарную цяжкасць. Такія людзі ўжо адвыклі ад традыцыйнага спосабу мыслення, яны прывыклі да заходняга тыпу, для якога характэрны яснасць, стандарт, нарматыўнасць і ўніверсальнасць. Гэта досыць проста, а вось розным людзям разважаць парознаму —гэта ўжо цяжка. Як казаў Канфуцый, «адукацыя ——для ўсіх»: гэта значыць, у навучанні не павінна рабіцца ніякіх адрозненняў у залежнасці ад становішча вучняў, няхай гэта будуць арыстакраты ці радавыя грамадзяне. Аднак гаворка тут таксама ідзе і пра адрозненні ў разумовых і фізічных здольнасцях. Усе мы розныя, і неабходна дапамагчы кожнаму раскрыць сваю індывідуальнасць. Сучасная масавая вытворчасць прывяла да таго, што на змену разнастайнасці прыйшла аднолькавасць. Адукацыя таксама стала масавай, уніфікаванай і стандартызаванай, што ўжо само па сабе не адказвае традыцыйнай ідэі «адукацыя — для ўсіх».
Рэалістычнае вучэнне пра сярэдзіну і нязменнае
Калі параўнаць Кітай і краіны Захаду, то можна заўважыць як падабенства, так і адрозненні. Аднак не варта зза падабенстваў сціраць уласную ўнікальнасць, а зза адрозненняў ——дыяметральна
29
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
супрацьпастаўляць і ўзаемавыключаць адзін аднаго. Неабходна думаць дыялектычным чынам.
Чаму Кітай можа дабіцца таго, каб «ладзіць з асяроддзем, але не атаясамлівацца з ім»?44 Я думаю, менавіта таму, што кітайскай традыцыйнай культуры ўласцівы прынцып «бесстароннасці». У «Ліцзы»45 гаворыцца: «Хіба Шунь не таму стаў Шунем, што ён браў дзве крайнасці46 і скарыстоўваў для народа сярэдняе паміж імі?»47. Такім чынам, нэаканфуцыянцы разглядалі вучэнне аб залатой сярэдзіне як асноватворны прынцып кітайскай культуры, які павінен быў перадавацца з вуснаў у вусны. А ў запавеце з шаснаццаці іерогліфаў, аб якім згадвалася вышэй, несумненна, змяшчаецца вялікая мудрасць. Прытрымлівацца прынцыпу «залатой сярэдзіны» азначае не аддаваць перавагу ні аднаму з бакоў, ні адзін з бакоў не ўзводзіць у абсалют. Мы павінны прымаць абодва, але трымацца сярэдзіны, пазбягаючы абсалютызацыі. Толькі тады можна сказаць, што «нязменная сярэдзіна ёсць найвышэйшая дабрачыннасць»48.
Амерыканскі ваенны спецыяліст Томас Філіпс напісаў прадмову да англійскага перакладу старажытнакітайскага трактата Сюньцзы «Мастацтва вайны»49, дзе параўнаў заходні трактат аб ваенным мастацтве Карла фон Клаўзэвіца «Пра вайну» з усходнім «Мастацтвам вайны». Для ваеннай ідэалогіі Захаду (у асобе Клаўзэвіца) быў характэрны ідэалістычны абсалютызм, для ваеннай ідэалогіі Усходу (у асобе Сюньцзы) — рэалістычнае вучэнне аб залатой сярэдзіне. Гэта супастаўленне вельмі выразна адлюстравала адрозненні паміж заходнім і ўсходнім спосабамі мыслення. Захад імкнецца да ідэаліз
44 Цытата Канфуцыя: «Высакародны муж ладзіць з другімі, але мае розныя погляды» («Гутаркі і меркаванні», частка «Цзы лу»).
怨 «Лі цзы» (варыянты перакладу «Запіскі аб правілах прыстойнасці», «Кніга рытуалаў», «Кніга пастаноў», «Кніга абрадаў», «Трактат аб правілах паводзін», «Запіскі аб нормах паводзін», «Запіскі аб дасканалым парадку рэчаў, кіравання і абрадаў») адна з кніг канфуцыянскага «Пяцікніжжа», тэксты якой рэгламентуюць грамадскія адносіны, рэлігійныя абрады, звесткі аб сістэме кіравання старажытных цароў, аб старажытным календары і г. д.
* Гаворка ідзе пра «ўтойванне зла і ўсхваленне дабра»: «трымаць злых у цені невядомасці і праслаўляць (выяўляць) добрых; хаваць дрэннае і выстаўляць напаказ добрае; хаваць адмоўныя і паказваць станоўчыя бакі; падкрэсліваць вартасці і замоўчваць недахопы; казаць толькі добрае».
47 Словы, якія прыпісваюцца Канфуцыю, таксама ўтрымліваюцца ў шостым раздзеле «Вучэння аб сярэдзіне і нязменным».
**8 Цытата Канфуцыя (з трактата «Гутаркі і меркаванні» «Лунь юй», часткаУІ «Што тычыцца Юна», 6.29): «Нязменная сярэдзіна ёсць найвышэйшая дабрачыннасць? Але людзям так даўно её нестае».
“9 «Мастацтва вайны» (іншыя пераклады назвы: «Законы вайны (ваенныя метады) шаноўнага (настаўніка) Сюня», «Трактат настаўніка Сюня», «Сюньцзы пра ваеннае мастацтва»)——самы вядомы старажытнакітайскі трактат, прысвечаны ваеннай стратэгіі і налітыцы, напісаны кітайскім стратэгам і філосафам VI ст. да н.э. Сюньцзы (кіт.孙子).
30
Частка /
му і перфекцыянізму, у выніку ўсё ўзводзіць у абсалют. Як следства, канчатковым рашэннем праблемы з'яўляецйа вайна і кровапраліцце. Паражэнне арміі праціўніка прадугледжвае знішчэнне не толькі яго матэрыяльнай, але і духоўнай сілы. У вядзенні ваенных дзеянняў абавязкова дасягненне здзейсненага, ідэальнага зыходу. Аднак Сюньцзы прытрымліваецца іншага меркавання: «сцерці дух ворага ёсць найлепшая стратэгія».
Верхам ваеннага мастацтва на Усходзе лічыцца «перамога без бою», гэта значыць неабавязкова знішчыць праціўніка фізічна. Томас Філіпс высока ацаніў склад думак старажытных кітайцаў, адзначыўшы, што ідэі Сюньцзы дастасавальныя да сучаснасці. Кітайскі традыцыйны лад мыслення ——гэта не абстрактны ідэалізм чыстай вады, ён арыентаваны на рэальнасць, таму што навакольная рэчаіснасць заўсёды недасканалая.
Крызіс ідэнтычнасці кітайцаў
Калі ацэньваць нашу сучасную адукацыю з іншага пункту погляду, то можна выявіць, што існуе вельмі моцны ідэалістычны складнік, практыкаарыентаваных дысцыплін не так ужо шмат. Людзі схільныя да ідэалізацыі чалавечага грамадства, аднак суровая рэальнасць даказвае адваротнае: неабавязкова ўсё бывае так, як ты хочаш. I сур'Взнай праблемай для сучаснага чалавека становіцца няздольнасць прыняць такога роду рэчаіснасць.
Практычны рацыяналізм усё ж з'яўляецца каштоўнаснай нормай, патрабуючы ад людзей падганяць свае дзеянні і адносіны між асобамі пад пэўны ідэал.І ў гэтым Кітай вельмі падобны да заходніх краін. Аднак ацэначнае меркаванне кітайца і заходняга чалавека адрозніваюцца. У гэтым палягае сутнасць культуры, і ў сістэме каштоўнасцяў, характары мыслення Кітай моцна адрозніваецца ад краін Захаду.
Калі 6 наша сістэма каштоўнасцяў цалкам пераўтварылася ў амерыканскую, а наш лад мыслення цалкам стаў падобны да амерыканскага, то кім бы мы сталі ў рэшце рэшт — кітайцамі ці амерыканцамі? Вось тут і ўзнікае крызіс ідэнтычнасці. Як спяваецца ў папулярнай песні «Маё кітайскае сэрца»: «Хоць я і апрануты, як замежнік, але
31
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
маё сэрца належыць Кітаю». Гэтая песня закранае сур'ёзньія пытанні павярхоўнага ўзррўню культуры і стылю жыцця.
Некалькі гадоў таму ў амерыканскай газеце «Вашынгтон пост» выйшаў артыкул пад загалоўкам «Кітайскі дракон перад тварам крызісу ідэнтычнасці», у якой гаварылася наступнае: «Калі кітайскі эканамічны цуд будзе развівацца гэтак жа імкліва, як Японія каля дваццаці гадоў таму, то кітайскія палітыкі сутыкнуцца з цяжкасцямі. Зусім хутка Кітаю давядзецца прыняць меры да таго, каб высветліць уласную ідэнтычнасць». Калі нашы сістэма каштоўнасцяў і лад мыслення на глыбінных пластах культуры зменяцца, то і наша душа не застанецца ранейшай. У выніку хтосьці ператворыцца ў «чалавекабанана»50, жоўтага звонку і белага ўнутры.
Практыкаарыентаванасць кітайскай філасофіі
У кітайскай традыцыйнай культуры няма выразнага падзелу на чысты розум і на практычны розум, таму што сама па сабе яна арыентавана на практыку. Кітайская філасофская традыцыя не прымае абстрактныя размовы аб чыстым розуме і не можа адарвацца ад рэальнасці і практыкі, тым самым яшчэ больш даказваючы свой практычны характар. У гэтым пытанні многія крытыкуюць кітайскую філасофію за адсутнасць чыстага розуму, адмаўляючы магчымасць называць яе сапраўднай філасофіяй. У мінулым стагоддзі шырока абмяркоўвалася пытанне: ці ёсць філасофія ў Кітаі? Адны сцвярджалі, што ў Кітаі ёсць толькі філасофія практычнага розуму, у прыватнасці, філасофія маралі, філасофія гісторыі, філасофія мастацтва, аднак адсутнічае філасофія ў заходнім разуменні. Іншыя былі ўпэўненыя, што ў Кітаі абавязкова ёсць філасофія, бо старажытныя кітайцы маглі вывесці ісціну з феномена або з'явн.
Я ўпэўнены, што кітайская культура валодае сваімі асаблівасцямі. I, вядома, узнікне шэраг пытанняў, калі пачаць мераць яе стандартамі, прынятымі на Захадзе, карыстаючыся спосабамі
50 Чалавекбанан — мянушка кітайцаў, якія падвергліся ўплыву заходняй культуры; гаворыцца пра азіятаў, якія нарадзіліся на Захадзе і/або выхаваны ў еўрапейскім ключы.
32
Частка /
класіфікацыі заходнееўрапейскай філасофскай думкі. Калі мы будзем падганяць філасофію пад рамкі заходнееўрапейскай філасофскай парадыгмы; калі ў якасці адзінага правільнага крытэрыя вымярэння будзем ужываць еўрапейскія навуковыя дэфініцыі; калі пачнем вымяраць навуку заходнееўрапейскім паняццем пазітывізму; тое, што падыходзіць пад заходнія ўяўленні, называць навуковым, тое, што не падыходзіць, — псеўданавуковым; калі пачнем выбудоўваць сістэму меркаванняў у такім родзе ——непазбежна можна паставіць пад сумненне ўсю традыцыйную культуру Кітая.
3 нядаўняга часу мы пачалі ўсё вымяраць, прымаючы ў якасці стандарту асноўныя мадэлі і ўзоры заходняй навукі. Калі прыняць такую ацэнку, то ў Кітая як быццам і няма нічога за душой. Няма як нармальнай філасофіі ў заходнім разуменні, так і рэлігіі, навукі. Калі Ху Шы51 вучыўся ў Калумбійскім універсітэце ЗША, ён напісаў доктарскую дысертацыю на тэму «Гісторыя логікі дацынскай эпохі», у якой правёў лагічны аналіз філасофіі дацынскага перыяду. Хтосьці скажа, што ў Кітаі не было логікі, а нават калі і была, то толькі ў дацынскую эпоху, а пасля знікла. Мне здаецца гэта дзіўным. Таму што логіка звязана з мовай: калі няма логікі, то выказванне адразу губляе складнасць.
Кітайская логіка — кантэкстуальная логіка
У кітайцаў ёсць свая логіка, ёсць набор правілаў пабудовы выказвання.
Я часта кажу, што кітайская логіка ——гэта кантэкстуальная логіка. Парадак прытрымлівання некаторага кантэксту вызначае характар ідэі. Немагчыма праводзіць абстрактны аналіз выказвання, адарваўшыся ад кантэксту. Без яго мы не можам выводзіць высноў, прааналізаваўшы вялікія і малыя перадумовы. Некаторыя аднабакова мяркуюць, што ў логіцы ёсць толькі адзін узор. Калі ў якасці ўзору