• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Лоу Юйле
    Духоўныя асновы кітайскай культуры
    Лоу Юйле
    Духоўныя асновы кітайскай культуры
    Пераклад з кітайскай
    中国文化的根本精神
    Мінск «Восточная кудьтура» 2020
    УДК 008(510)
    ББК71(5Кмт)
    Л81
    Пераклад з кітайскай A. С. Чэкулаева
    Лоу Юйле.
    Л81 Духоўныя асновы кітайскай культуры / Лоу Юйле ; пераклад з кітайскай A. С. Чэкулаева.——Мінск : Восточная кулыура, 2020.——240 с.
    ISBN 9789859053634.
    Выданне прысвечана шмат якім момантам традыцыйнай кітайскай культуры. Чытач атрымае магчымасць азнаёміцца з галоўнымі ідэямі канфуцыянства, даасізму і будызму. Аўтар закранае пытанні стаўлення ў краіне і свеце да традыцыйнай кітайскай медыцыны, якая з'яўляецца важнай часткай культуры Паднябеснай, разважае аб кітайскай рэлігіі, аб заходняй і кітайскай культурнай традыцыі, аб гуманным духу апошняй.
    Кніга будзе карыснай тым, хто цікавіцца кітайскай культурай і філасо中ія访, студэнтам і выкладчыкам адпаведных дысцыплін.
    УДК 008(510)
    ББК71(5Кмт)
    ISBN 9789859053634
    © ТАА «Кітайскае кнігавыдавецтва», 2020
    © ТАА «Міжнародная выдавецкая кампанія
    «Шанс», 2020
    © Выданне на беларускай мове, афармленне.
    ТАА "Нздательство «Восточная культура», 2020
    Замест прадмовы У традыцыі наша арыгінальнасць
    Якім жа чынам нам варта ставіцца да традыцыйнай культуры Кітая ва ўмовах рыначнай эканомікі? Гэта ўвогуле не павінна стаць праблемай, аднак такога роду пытанні могуць узнікнуць, толькі калі мы адарваліся ад сваёй уласнай культурнай традыцыі. Калі ж гісторыкакультурная традыцыя працягваецца, яе немагчыма адсячы, незалежна ад эканамічных умоў. У нас існуе прадузяты погляд на традыцыйную культуру: многія сутыкаюцца з бар'ерамі ў працэсе знаёмства з традыцыяй, а многія мяркуюць, што традыцыя існуе ў процівагу рэчаіснасці. Насамрэч, традыцыю зусім не варта супрацьпастаўляць рэчаіснасці: рэальнасць якраз і пачала развівацца на аснове традыцыі.
    Пераняўшы традыцыйную культуру, мы павінны абраць шлях сучаснага чалавека, які або прыняў, або адарваўся ад яе? Іншымі словамі, нам варта быць сучаснымі кітайцамі або сучаснымі людзьмі з Захаду, носьбітамі кітайскай або заходняй культуры? Незалежна ад эканамічных умоў мы павінны заставацца сучаснымі кітайцамі, што сталі на шлях традыцыі, і прыкладаць усе намаганні для развіцця цудоўнай традыцыйнай культуры.
    Немагчыма заставацца адрэзаным ад гісторыі: грамадства здольна развівацца толькі пры ўмове яе пераасэнсавання ці праз устанаўленне сувязі з яшчэ больш старажытнай культурай. Захад ужо прайшоў гэты шлях: у працэсе руху ў бок найноўшай гісторыі ён якраз і запазычаў культуру Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Зварот да старажытнасці не мае на ўвазе вяртанне да мінулага: працягваючы развівацца далей, сучаснасць павінна грунтавацца на традыцыях. Ці магчыма стаць сучасным чалавекам, які развівае традыцыю? Гэта канцэптуальнае пытанне. Калі мы абіраем шлях сучаснага чалавека, пераемніка лепшых традыцый, то вывучэнне традыцыйнай культуры не павінна выклікаць пытанняў.
    У сучасных сацыяльнаэканамічных умовах існуе памылковае меркаванне аб тым, што ў якасці стандарту ўсяго існага прымаецца прынцып эквівалентнага абмену ў рыначнай эканоміцы. Некаторыя
    3
    Асновы традыцыйнай кітайскай кушьтуры
    рэчы проста немагчыма вымераць грашыма, і прынцып эквівалентнага абмену прыдатны не для ўсіх сфер. Культурная каштоўнасць некаторых прадметаў зусім не цалкам супадае з іх таварным коштам. Акрамя гэтага, культурны змест некаторых рэчаў не можа і не павінен станавіцца таварам. Мараль таксама нельга вымераць прынцыпам эквівалентнага абмену. Пытанні маралі закранаюць правы і абавязкі, а эквівалентны абмен не павінен стаць маральным крытэрыем. Маральнасць павінна прытрымлівацца традыцыйнага прынцыпу «не клапоцячыся пра заслугі і выгады». Як сказаў Дун Чжуншу1, «у справядлівасці не ганіся за выгадай; раскрываючы ісціну, не клапаціся пра заслугі».
    Справядлівае грамадства абавязкова будзе ўсхваляць людзей, якія ўносяць уклад у яго развіццё, і не будзе хваліць людзей, якія імкнуцца да ўлады і асабістай выгады. Калі ж грамадства не ўзнагароджвае тых, хто сумленна выконвае свае абавязкі, то такое грамадства не будзе справядлівым. Аднак сацыяльная справядлівасць і маральная практыка ўяўляюць сабой два розныя пытанні, якія не варта змешваць. Калі ты мне не аддзячыш, то я не буду выконваць свае абавязкі ——гэта няправільны падыход. Калі ў грамадскім жыцці кіравацца прынцыпам эквівалентнага абмену, знікнуць маральныя межы зносін паміж людзьмі.
    Ці можа грамадства рэалізаваць мэту комплекснага развіцця, абапіраючыся выключна на эканамічнае развіццё? Адказ: не можа. Эканоміка з9яўляецца асновай для развіцця грамадства, але без адпаведнага культурнага развіцця ўсё грамадства ў цэлым удасканальвацца не здольна. Грамадства можа дасягнуць прагрэсу толькі пры той ўмове, калі эканоміка і культура развіваюцца адначасова.
    Мы павінны злучыць традыцыйную культуру і сучаснае грамадства Кітая. Нацыянальныя асаблівасці можна захаваць толькі пры ўмове пераемнасці культуры. У адваротным выпадку, нават калі мы ажыццявім мадэрнізацыю, але згубім свой нацыянальны дух і характар, хіба зможам мы тады называцца кітайскай нацыяй ——нашчадкамі кітайскіх імператараў старажытнасці — Яньдзі і Хуандзі2?
    Адзін іспанскі журналіст у сваім артыкуле згадаў пра тое, што эканоміка Кітая дасягнула імклівага развіцця, у той час як куль
    1 Дун Чжуншу 董仲舒(179104 да н.э.)—заснавальнік артадаксальнага канфуцыянства.
    2 Заснавальнікі старажытнакітайскай дзяржавы.
    4
    турная ідэнтычнасць знікае. Кітай вельмі хутка стане сусветнай дзяржавай, непрыкметна ў некаторай форме пранікаючы ў заходні свет. I ён задаўся такім пытаннем: чым павернецца для ўсяго свету вестэрнізацыя Кітая — багаццем ці галечай?
    Калі ў сучасным Кітаі будуць адсутнічаць пераемнасць традыцыйнай культуры і свядомасць суб'екта культуры, то мы папросту будзем асіміляваны іншай цывілізацыяй. Незалежна ад таго, як будзе змяняцца навакольны свет, у розных краінах усё ж павінны быць распаўсюджаны розныя культурныя традыцыі. Калі гэты базавы прынцып не будзе выкананы, то хоць свет і працягне змяняцца, кітайская культура перастане існаваць. А калі культура Кітая ўсё яшчэ неабходная, то мы павінны чэрпаць жыццёвыя сілы са старажытнай традыцыі, якая налічвае некалькі тысяч гадоў, а не выракацца уласнай культуры. Культурная самасвядомасць якраз і заключаецца ў тым, што наша культура павінна ўкараніцца, абапіраючыся на нацыянальныя традыцыі.
    Недапушчальная памылка — меркаваць, што глабалізацыя мае на ўвазе быць падобным да іншых: калі ты падобны да іншых, то гэтыя іншыя зусім не будуць лічыцца з табой, і ты, пазбаўлены арыгінальнасці, заўсёды будзеш стаяць за іх спіной. Заставацца ж арыгінальным можна толькі пры наяўнасці ўласнай традыцыйнай культуры, і чым больш мы захоўваем і ахоўваем сваю нацыянальную спадчыну, тым больш у гэтым глабальнага сэнсу.
    Цяпер шмат хто лічыць, што арыгінальным можна стаць, толькі адмовіўшыся ад традыцыі. Але арыгінальнасць зусім не азначае адмову ад традыцыі, хутчэй здольнасць развівацца, атрымліваючы і захоўваючы са спадчыны лепшае. Адкінуўшы ў мэтах збліжэння з Захадам свае каштоўнасці і звычаі, якія ўстаяліся на працягу стагоддзяў, можна страціць адбітак традыцыйнай культуры. Пра якую ж тады арыгінальнасць можа ісці гаворка?
    Наша арыгінальнасць якраз і заключаецца ў традыцыі. Калі не будзе традыцыі, адкуль возьмецца арыгінальнасць? Возьмем у якасці прыкладу медыцыну. Што ўсё ж такі складае нашу арыгінальнасць: кітайская традыцыйная ці заходняя медыцына? Вядома ж, кітайская традыцыйная медыцына і складае нашу арыгінальнасць. Многія, дарэчы, адмаўляюць кітайскую медыцыну толькі таму, што маюць аб ёй недастатковае ўяўленне. He засвоіўшы яе асноўных паняццяў і ідэй, такія крытыкі заўсёды схільны ўспрымаюць
    5
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    яе як нешта надзвычай адсталае і забабоннае. Пасапраўднаму арыгінальным можна стаць, толькі развіваючы кітайскую традыцыйную медыцыну далей і ператвараючы яе ў сучасную.
    Незалежна ад эканамічных умоў мы заўсёды павінны аберагаць, пераймаць і развіваць цудоўныя традыцыі кітайскай культуры.
    6
    Частка 1
    Дух культуры Кітая
    Няправільнае разуменне традыцыйнай культуры на працягу ста гадоў
    Вялікая частка людзей валодаюць інертным мысленнем. Мы таксама недастаткова глыбока вывучылі вартасці і недахопы такога роду спосабу мыслення. Так, якія думкі ўзнікаюць у першую чаргу пры згадванні канфуцыянскай этыкі (ліцзяа)? Атаясамліванне канфуцыянства з людаедствам3. На працягу апошняга часу такі звыклы тып мыслення трывала ўкараніўся ў свядомасці людзей. Акрамя абвінавачванняў у «людаедстве», на прынцыпы канфуцыянскай маралі часцяком прычэпліваюць ярлык «феадалізм»: канфуцыянскі маральнаэтычны кодэкс (ліцзяа) прынята атаясамліваць з феадалізмам, людаедствам. Насамрэч, асноўная мэта канфуцыянскай этыкі ліцзяа дазволіць чалавеку ўсвядоміць уласнае сацыяльнае становішча і такім чынам зразумець, якіх нормаў ён павінен прытрымлівацца ў словах і ўчынках, у манеры трымацца і размаўляць у залежнасці ад свайго статусу.
    Яшчэ адзін прыклад інертнага мыслення: гаворачы пра штонебудзь, заўсёды пытацца, ці мае дадзены пункт погляду навуковае абгрунтаванне. У гэтым пытанні няма нічога дрэннага, аднак калі некаторыя з'явн, факты або прадметы прызнаныя ненавуковымі, то яны без разбору падвяргаюцца рэзкаму адмаўленню, і тады можа ўзнікнуць сур'Сзная праблема. На думку многіх, рэлігія, супрацьпастаўленая навуцы, ненавуковая і заснаваная на забабонах.
    He падлягае сумненню, што сучасныя заходнія навука і культура адрозніваюцца падзелам на асобныя дысцыпліны. Што называецца
    з Заснавальнік сучаснай кітайскай літаратуры Лу Сінь (кіт.鲁迅)праводзіў аналогію паміж канфуцыянствам і людаедствам у адным са сваіх самых вядомых твораў «Запіскі вар>ята».
    7
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    навукай? У цэлым навука — гэта свайго роду веды ў розных галінах: рэлігія, літаратура, філасофія, мастацтва, фізіка, хімія і інш. Вучэнне аб галінах навукі бярэ пачатак з сучаснага Захаду. Старажытная традыцыйная культура — няхай гэта будзе ўсходняя або заходняя — заўсёды мела на ўвазе комплексны падыход да ведаў. 3 прычыны сваёй цэласнасці традыцыйная культура выключае дзяленне на галіны навукі. Сучасная навука ў вузкім сэнсе, якой усе прывыклі карыстацца, займаецца даследаваннем аб^ктыўнага матэрыяльнага свету. Часам мы называем яе прыродазнаўствам.