Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
231
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Спадар Лоу сказаў
◎ Культура ——гэта двухбаковавостры нож. У ёй ёсць станоўчыя і адмоўныя бакі. Сутнасць заключаецца ў тым, якім чынам чалавек яе выкарыстоўвае.
◎ Кітайская культура робіць акцэнт на «залатой сярэдзіне», надае значэнне каардынацыі і балансу. Паміж культурамі існуе не толькі ўзаемадзеянне, але і суперніцтва.
◎ Кодэкс гонару чалавека складаецца з чатырох элементаў: папершае, неабходна валодаць пачуццём сораму; падругое, быць добрасумленным і прыстойным; патрэцяе, каб быць чалавекам, трэба мець моцную волю і непахісны гонар; пачацвёртае, умець быць удзячным.
◎ Толькі грунтуючыся на прынцыпе залатой сярэдзіны, можна дыялектычна ўбачыць адрозненні і падабенствы паміж культурамі. Толькі так розныя культуры могуць запазычаць вартасці адна адной, каб ліквідаваць свае недахопы. У працэсе стымулявання развіцця ў выніку кожны выяўляе ў сабе часцінку іншага, пры гэтым застаючыся самім сабой. У гэтым і складаецца станоўчы вынік такога ўзаемадзеяння.
◎ У кітайскай культуры ёсць дзве лепшыя традыцыі: здабываць урокі з гісторыі і кіравацца законам Неба. Здабываць урокі з гісторыі азначае глядзецца ў люстэрка гісторыі, а кіравацца законам Неба ——прымаць прыроду ў якасці ўзору для пераймання, займаючыся чым бы там ні было, не парушаць прыроды і сутнасці прадметаў і з9яў.
◎ У «Гутарках і меркаваннях» сказана: «Хіба можна навучыцца служыць духам, не навучыўшыся служыць людзям? <...> Хіба можна ведаць, што такое смерць, не ведаючы, што такое жыццё?»; «Таго, хто з павагай да духаў трымае іх на значнай адлегласці, можна назваць мудрым».
Тры вучэнні ў гісторыі (канфуцыянства, будызм і даасізм) арыентаваныя на перавыхаванне чалавечай натуры на аснове гуманнасці. Канфуцыянства звяртала асаблівую ўвагу на самаўдасканаленне і працу над сабой, ідэю «чалавек вышэй за ўсё». Толькі ўтаймаваўшы сябе і вярнуўшыся да этыкету і культурнасці, можна стаць дасканалым мудрацом. У гэтым і заключаецца сутнасць кітайскай культуры.
232
Дадатак
◎ Многія людзі страцілі сваю культурную індывідуальнасць, аж да таго, што сталі ісці ззаду заходняй культуры. Мы павінны мець правільнае разуменне канфуцыянскай культуры, ператварыўшы яе ў сапраўдную крыніцу і першапрычыну традыцыйнай культуры Кітая і ўзяўшы яе пад абарону. Мы павінны здабыць свядомасць суб'екта культуры, прызнаваць і паважаць традыцыйную культуру. Толькі пры ўмове, што мы самі будзем упэўненыя ў сваёй традыцыйнай культуры, іншыя нацыі будуць нас паважаць.
◎ Кітайцы не валодаюць абстрактнай логікай, ім ўласцівая толькі практычная логіка; у іх няма логікі фраз, але ёсць логіка кантэксту.
◎ Важнай асаблівасцю кітайскай культуры з9яўляецца прынцып «не выказаць словамі». Адна фраза можа ўтрымліваць багаты і невычэрпны сэнс, які можна растлумачыць з розных пунктаў гледжання. Кітайская культура робіць акцэнт на ўзнаўленні, кітайская традыцыя падпарадкавана прынцыпу «перадаю, але не ствараю». Нашчадкі паважаюць тварэнні дасканалых мудрацоў, але ў працэсе «перадачы» дадаюць элементы «творчасці». I толькі па гэтай прычыне і можа развівацца ідэя і думка.
◎ Найвышэйшай філасофіяй кіравання з9яўляецца прынцып «кіраванне нядзеяннем». Зараз многія людзі не асмельваюцца перадаваць частку сваіх паўнамоцтваў, і ўжо тым больш не смеюць кіраваць нядзеяннем (адным прыкладам уласных вартасцяў кіраваць падначаленымі). А нядзеянне якраз і з^ўляецца прыкметай дасканалай мудрасці. Кіраванне нядзеяннем ёсць базавы прынцып, які неабходна асвоіць, каб людзям у поўнай меры праявіць сваю творчую ініцыятыву.
◎ Існуе дзве тэндэнцыі развіцця сусветнай культуры: папершае, Усход і Захад вяртаюцца да традыцый; падругое, збліжэнне з усходняй культурай. 3 пункту гледжання гэтых двух тэндэнцый, ёсць надзея, што Кітай павернецца назад да сваёй традыцыйнай культуры.
©«Неба распараджаецца зменай пораў года, зямля мае багацці, а чалавек кіруе і карыстаецца ўсім гэтым». Чалавек павінен прымаць удзел у стваральнай дзейнасці прыроды, але не павінен пераўтвараць прыроду так, як яму хочацца. У адпаведнасці з кітайскай традыцыяй, усё штучнае і створанае чалавекам — ненатуральна. Чалавек павінен з павагай ставіцца да прыроды, ён не павінен ствараць сабе бажаствоў, якія пераўзыходзілі 6 сілы прыроды. Чалавек павінен падпарадкоўвацца законам прыроды, аднак ён не павінен быць безыніцыятыўным
233
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
і пасіўным; ён павінен, прытрымліваючыся законаў прыроды, стымуляваць развіццё Сусвету.
◎ Веліч кітайскай культуры заключаецца ў яе талерантнасці. Аднолькавасць аднабокая, гармонія ж вызначаецца суіснаваннем разнастайнасцяў. Мы павінны памяркоўна ставіцца да гістарычных пытанняў, знішчаючы бар'ерн старажытнай культуры.
◎ Кітайцы стварылі культуру цырымоніі і музыкі. Кожны чалавек павінен выконваць грамадскі абавязак і карыстацца правамі, кіруючыся сваім становішчам, якое было ўстаноўлена ў адпаведнасці з этыкетам. Старажытныя людзі пры дапамозе музыкі прыўносілі гармонію і згоду ў грамадскія адносіны; а выхаванне на аснове этыкету і музыкі ёсць свайго роду ненадакучлівы ўплыў.
◎ Выконваючы свой абавязак, заставайся бесстароннім і спакойным, адчувай сябе свабодна і нязмушана; дзейнічай, кіруючыся міласэрнасцю і спачуваннем, адкрывай у сабе мудрасць і прасвятленне, дасягай шляху здзейсненага пазнання.
◎ Цяпер усе, не спазнаўшы сваю культуру, ігнаруюць усіх астатніх. А ўсё наадварот: мы зусім не ведаем і не паважаем сваю культуру, мы страцілі ўпэўненасць у традыцыйнай культуры.
◎ Даа ёсць прырода ўсёй светабудовы, Дэ ёсць сутнасць усіх рэчаў. Аб Даа і Дэ мы гаворым з пункту гледжання прыроды, аб гуманнасці і справядлівасці ——з пункту гледжання норм паводзін.
◎ Рэлігія Кітая вызначаецца чалавекалюбствам і гуманнасцю. Чалавек тут вышэй за ўсё. Рэлігія ж Захаду вызначаецца верай у боскае, тут Бог вышэй за ўсё.
◎ Калі з'явн філасофіі і навукі традыцыйнай кітайскай культуры абагульніць і прыстасаваць да ўласнай тэорыі, мы атрымаем першакласную цывілізацыю. Калі ў дадатак правесці параўнальнае даследаванне заходняй кулыуры, перасягнуўшы заходнюю тэорыю, то атрымаем яшчэ лепшы вынік. Але праблема заключаецца ў тым, што мы яшчэ не зрабілі першы крок, нам шмат чаго яшчэ не хапае.
◎ Кітайская культура ў корані сваім вызначаецца талерантнасцю, важным зместам якой з9яўляецца ўменне быць выбітным і выдатным. Калі ў нас будзе свядомасць суб'екта культуры, то ўсё можна засвоіць і прыняць, можна займацца самаразвіццём. У гэтым і складаецца важная асаблівасць кітайскай культуры. Трэба не ігнараваць, каб абараніць сябе, а ўбіраць, каб узвышаць сябе. Кітайская культу
234
Дадатак
ра павінна валодаць такім духам, бо без яго мы станем шалапутнымі спадкаемцамі, таму што не прыклалі ніякіх намаганняў.
◎ На маю думку, сучаснаму грамадству тэрмінова неабходныя культурнасць і этыкет, справядлівасць і чалавекалюбства, сумленнасць і бескарыслівасць, пачуццё сораму.
235
Змест
Замест прадмовы. У традыцыі — наша арыгінальнасць..........3
Частка 1. Дух культуры Кітая...............................7
Няправільнае разуменне традыцыйнай культуры на працягу ста гадоў..................7
Кітайскі традыцыйны спосаб мыслення.......................26
I тое, і іншае............................................27
Прыродная рацыянальнасць..................................28
Рэалістычнае вучэнне пра сярэдзіну і нязменнае............29
Крызіс ідэнтычнасці кітайцаў..............................31
Практыкаарыентаванасць кітайскай філасофіі................32
Кітайская логіка ——кантэкстуальная логіка.................33
Кітайская рэлігія ——гэта веравучэнне аб чалавекалюбстве........................................34
Вяртанне да сябе..........................................36
Чалавек вышэй за ўсё: найважнейшая духоўная аснова культуры Кітая...............42
Прынцып залатой сярэдзіны.................................52
Што такое "кіраваць нядзеяннем"?..........................54
Эгаізм і альтруізм........................................56
236
Змест
Дух традыцыйнай вышэйшай школы............................58
Вучыцца = быць чалавекам..................................64
Асноўныя элементы традыцыйнай культуры: некалькі паняццяў будысцкай філасофіі.
Прычыннавыніковыя сувязі.................................75
Міласэрнасць і спачуванне.................................77
Як абараняць жыццё?.......................................78
Пераўтварэнне пазнання ў мудрасць.........................79
Дадатак: мудрасць чаньбудызму............................81
Выконваць абавязак........................................83
Бесстароннасць і спакой...................................85
Стаць свабодным ад сумненняў чалавекам....................87
Спачуванне і жаданне выратаваць усё жывое.................88
Адкрываць прасвятленне і мудрасць.........................89
Рэалізоўваць шлях дасканалага спасціжэння.................91
Жыць цяперашнім момантам..................................93
Практыка традыцыйнай культуры: традыцыйная кітайская медыцына............................94
Чалавек і прырода з пункту гледжання традыцыйнай культуры.....................................104
Частка 2. Развіццё "мяккай сілы" Кітая...................109
На аснове традыцыі прызнаваць мадэрнізацыю...............109
Запазычаць вопыт можна толькі пры наяўнасці індывідуальнасці...........................111
Аб заганах і шкодных звычках, якія глыбока ўкараніліся.................................113
237
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Раўнацэнны абмен не можа стаць прынцыпам сістэмы каштоўнасцяў.....................................119
Без самасвядомасці і самадысцыпліны дэмакратыя сапсуецца.....................................121
Сацыяльны характар клопату пра пажылых — праява грамадскага прагрэсу?...............125
Стаўленне да традыцыйнай культуры: выбіраць лепшае і ўмела ім карыстацца....................128
Кітайскі нацыяналізм ажыў духам?.........................130
У даследаванні кітайскай традыцыйнай культуры важна дабіцца злучэння ўсіх напрамкаў..................................133