• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    Разам з гэтым пачаўся працэс усебаковага вывучэння заходняй культуры, асабліва палітычнага ладу капіталістычных краін, іх акадэмічнай атмасферы і індывідуальнай сістэмы каштоўнасцяў, заснаваных на прынцыпах роўнасці, дэмакратыі і свабоды. У гэты ж час навуковыя колы праз Еўропу і Японію сутыкнуліся з тэорыяй марксісцкага сацыялізму. Яго шырокаму распаўсюджванню ў Кітаі паспрыяла перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Антыімперыялістычны «Рух 4 мая», які высока ўзняў сцягі «дэмакратыі» і «навукі», вылучыў лозунгі «Прэч канфуцыянства!» і «Прэч падманлівую старую мараль!» Гэты рух выклікаў новую хвалю крытыкі традыцыйнай культуры і запазычанні заходняй культуры.
    Пачынаючы з гэтага моманту, культура Кітая XX ст. стала грунтавацца на перайманні і запазычанні культуры Захаду. Гэта тычылася не толькі змяненняў спосабаў грамадскай вытворчасці, эканамічнай і палітычнай сістэм, але і галоўным чынам знаходзіла сваё адлюстраванне ў зменах рознага роду сацыяльных паняццяў і канцэпцый, асабліва традыцыйнай сістэмы каштоўнасцяў.
    3 прычыны таго, што Першая сусветная вайна выявіла безліч праблем заходняй капіталістычнай цывілізацыі, а таксама пад уплывам перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і распаўсюджаных у той час ідэйных плыняў анархізму і марксізму, сярод некаторых мысліцеляў Кітая пачатку 1920х гг. адзін час узнікалі ідэі знішчэння
    157 Сунь Ятсен (кіт.孙中山;18661925) — кітайскі рэвалюцыянер, заснавальнік партыі Гаміньдан.
    158 Юань Шыкай (кіт.袁世题I; 18591916)——кітайскі ваенны лідар і палітычны дзеяч эпохі заходу дынастыі Цын і Кітайскай Рэспублікі.
    214
    Дадатак
    ілюзій аб «выдатнай» цывілізацыі Захаду і пераасэнсавання ўсходняй культуры і кітайскай цывілізацыі.
    Найбольш прадстаўнічымі і яркімі працамі таго часу з9яўляюцца «Запіскі аб падарожжы ў Еўропу, захаваныя ў сэрцы», напісаныя Лян Цычаа159 неўзабаве пасля яго паездкі па Еўропе ў пачатку 1920 г., і «Культуры Усходу і Захаду і іх філасофія» Лян Шуміна160, выдадзеная ў 1921 г. Тым не менш у вачах кітайцаў таго часу, якія прагнуць адраджэння магутнасці і мадэрнізацыі Кітая, узорам росквіту, магутнасці і мадэрнізацыі з'я,ляліся вялікія дзяржавы Захаду. Таму нядзіўна тое, што многія атаясамлялі паняцці вестэрнізацыі і мадэрнізацыі: нібыта без вестэрнізацыі немагчыма ажыццявіць мадэрнізацыю, і толькі запазычаўшы культуру Захаду, можна правесці мадэрнізацыю Кітая. У выніку з канца 1920х да сярэдзіны 1930х гг. зноў разгарнулася шырокая дыскусія адносна вестэрнізацыі і мадэрнізацыі, а таксама адносна пытанняў культуры Захаду і замкнёнай культуры Кітая. Пра гэта вельмі падрабязна напісана ў кнізе «Ад «вестэрнізацыі» да мадэрнізацыі» пад рэдакцыяй Ло Жунцюя.
    У гэты перыяд шэраг навукоўцаў выразна вылучылі лозунг «татальнай вестэрнізацыі». Так, у канцы 1933 г. Чэнь Сюйдзін, прафесар універсітэта ім. Сунь Ятсена, у сваёй прамове «Шлях кітайскай цывілізацыі» вызначыў тры асноўныя плыні, якія панавалі ў навуковых колах Кітая таго часу, а менавіта так званыя «Аднаўленне старога: захаванне кітайскай традыцыйнай культуры»; «Эклектыка: гарманічнае спалучэнне Усходу і Захаду»; «Курс на Захад: татальнае запазычанне заходняй культуры». Але сам аўтар прытрымліваўся трэцяй плыні, гэта значыць усебаковай вестэрнізацыі кітайскай культуры. Па яго меркаванні, «сучасныя сусветныя тэндэнцыі такія, што раз ужо мы не можам вярнуцца да старажытнай культуры і не можам пайсці на кампраміс, абраўшы шлях гармоніі, то кітайскай культуры застаецца толькі пайсці па шляху татальнай вестэрнізацыі» («Рэспубліканская газета правінцыі Гуанчжоу», 15.01.1934 г.).
    Абгрунтоўваючы гэтую думку, прафесар рабіў акцэнт на двух момантах: папершае, «заходняя культура сапраўды вызначаецца значна большым прагрэсам у параўнанні з намі»; а падругое, «сучасная
    159 Лян Цычаа (кіт.梁启超;18731929) — кітайскі філосаф, гісторык філасофіі, вучоны, літаратар, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. адзін з лідараў ліберальнага рэфарматарскага руху ў Кітаі канца XIX— пачатку XX стст.
    160 Лян Шумін (кіт.梁漱溟;18931988) — філосафнеаканфуцыянец.
    215
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    заходняя культура, незалежна ад таго, хочам мы яе запазычаць ці не, усё ж уяўляе сабой тэндэнцыю сучаснага свету».
    3	пункту гледжання гісторыі, другі довад не пазбаўлены здаровага сэнсу, тады як першая прычына не зусім лагічная. Асабліва тое, пра што ён працягвае разважаць: «Заходняя цывілізацыя ва ўсім пераўзыходзіць кітайскую, няхай гэта будзе ў ідэалогіі, мастацтве, навуцы, палітыцы, адукацыі, рэлігіі, філасофіі або літаратуры. I нават у адзежы, ежы, жыллі і ўчынках мы не можам параўнацца з вытанчанасцю чалавека Захаду» («Рэспубліканская газета правінцыі Гуанчжоу», 15.01.1934 г.). «У заходняй культуры таксама можна знайсці карысць і выгаду для кітайскай цывілізацыі; але ў кітайскай культуры няма ніякіх пераваг, якія магла 6 запазычыць цывілізацыя Захаду» («Рэспубліканская газета правінцыі Гуанчжоу», 15.01.1934 г.).
    Такога роду разважанні, несумненна, надзвычай аднабокія. Тым не менш знайшлося нямала прыхільнікаў лозунгу «татальная вестэрнізацыя». I нават Ху Шы, даючы ацэнку выказванню Чэнь Сюйцзіна пра тое, што ён усяго толькі належыць да «аднаго з напрамкаў эклектыкі», а не выступае за татальную вестэрнізацыю», знарочыста падкрэсліў наступнае: «Я выступаю за татальную вестэрнізацыю і цалкам згодны з меркаваннем спадара Чэнь Сюйцзіна» («Незалежны агляд», № 142, 17.03.1935 г.). У той жа час нямала навукоўцаў паставіліся да ідэі «татальнай вестэрнізацыі» досыць крытычна і неадназначна. Некаторыя з іх нават выступілі з прама процілеглым заклікам стварыць «уласную кітайскую культуру».
    У пачатку 1935 г. дзесяць прафесараў, у ліку якіх Ван Сіньміна (кіт.王新命),Хэ Бінсуна (кіт.何炳松),Са Мэнью (кіт.萨孟武), апублікавалі «Дэкларацыю стварэння ўласнай культуры Кітая». У самым пачатку гэтай дэкларацыі было напісана: «У сферы культуры немагчыма ўбачыць сучасны Кітай». I нават заяўлялася наступнае: «3 пункту гледжання культуры, у сучасным свеце Кітай, несумненна, знік, а на тэрыторыі Кітая амаль не засталося кітайцаў». Гэтыя рэзкія словы, бясспрэчна, былі закліканы нагнятаць атмасферу страху, але зусім не адпавядалі рэчаіснасці. Іх мэтай было ўсяго толькі звярнуць увагу сучаснікаў на тое, што нельга пастаянна імітаваць і пераймаць замежную культуру, а, наадварот, неабходна «зрабіць так, каб кітайскія палітыка, соцыум і ідэалогія набылі спецыфічныя рысы». Таму
    216
    Дадатак
    навукоўцы прапанавалі патрабаванні і спосабы стварэння «ўласнай кітайскай культуры».
    У сціслым выглядзе асноўныя прынцыпы выкладзены ніжэй: «Кітаю неабходна здабыць як самасвядомасць і самаразуменне, так і разуменне навакольнага свету, Кітай не павінен замыкацца ў сабе, адгароджвацца ад навакольнага свету, роўна як і павінен валодаць рашучасцю не пераймаць слепа іншаземнае».
    «Не трымацца старога, не прытрымлівацца слепа, грунтавацца на кітайскіх стандартах, ужываць крытычны падыход, з дапамогай навуковых метадаў праводзіць ацэнку мінулага, кантраляваць сучаснае, стварацьбудучыню»(«І^льтурнаебудаўніцтва»,том 1,№4, 10.01.1935 匚).
    Ідэю «будаўніцтва культуры з кітайскай спецыфікай» жорстка крытыкавалі паслядоўнікі «татальнай вестэрнізацыі», якія сцвярджалі, што гэтая ідэя ёсць не што іншае, як «новая завуаліраваная форма ідэі стварэння «кітайскага па змесце, еўрапейскага па форме» («Незалежны агляд», № 145, 07.04.193 5 г.). Тым не менш дадзеная ідэя прыцягнула ўвагу і выклікала адабрэнне з боку людзей, у тым ліку некаторых навукоўцаў, якія асабліва падкрэслівалі важнасць фарміравання «свядомасці ўласнага становішча Кітая» і «свядомасці суб'екта» ў працэсе кантактавання і засваення іншаземнай культуры. Так, некаторыя навукоўцы сцвярджалі, што «калі не будзе ўсведамлення ўласнага становішча, немагчыма будзе кантактаваць з замежнай культурай». Таму перш чым «будаваць уласную кітайскую культуру», «неабходна спачатку стварыць умовы «ўсведамлення ўласнага становішча Кітая»; калі гэтага не зрабіць, то пры ўсім жаданні ўсе нашы намаганні будуць марнымі» (штомесячны часопіс «Культурнае будаўніцтва», том 1, № 9, 10.06.1935 г.).
    Некаторыя навукоўцы сцвярджалі: «Калі нацыя страціла сваю аўтаномію, нельга прытрымлівацца культуры іншай нацыі, інакш існуе небяспека быць паглынутым іншай культурай». Таму «толькі адрадзіўшы аўтаномію кітайскага народа, можна пераймаць замежную культуру» (часопіс «Артадаксальныя песні царстваў», том 1, № 2, 16.01.1935 г.).
    Акрамя таго, у гэтай дыскусіі некаторыя навукоўцы асабліва падкрэслівалі наступны пункт гледжання: «мадэрнізацыя» не тое ж самае, што «еўрапеізацыя» ці «вестэрнізацыя». Напрыклад, «укараненне навукі і мадэрнізацыя не з9яўляюцца сінонімамі паняццю
    217
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    «еўрапеізацыя», таму пры правядзенні мадэрнізацыі і ўкараненні навукі мы не павінны паддавацца еўрапеізацыі» (штомесячны часопіс «Культурнае будаўніцтва», том 1, № 4, 10.01.1935 г.); «Мадэрнізацыя можа ўключаць у сябе вестэрнізацыю, але вестэрнізацыя не можа ўключаць у сябе мадэрнізацыю» (штотыднёвая газета «Міжнародныя навіны», том 12, № 23, 17.06.1935 г.). Тым самым абаронцы гэтага пункту гледжання лічылі, што, гаворачы пра мадэрнізацыю Кітая, неабходна, «кіруючыся сучаснымі ведамі, вопытам і патрэбамі, зрабіць рацыянальным і прыдатным тое, што ёсць у Кітаі, але няма на Захадзе». У той жа час неабходна зрабіць \<рацыянальным і прыдатным тое нерацыянальнае і неўжывальнае, што ёсць на Захадзе» (там жа). Вышэйпаказаныя меркаванні і пункты гледжання маюць навучальны сэнс нават адносна сучасных рэалій.
    Нягледзячы на тое, што знаходзілася не так ужо шмат людзей, якія ў дыскусіях адкрыта настойвалі на «татальнай вестэрнізацыі», аднак, зыходзячы з вышэйсказанага, па пэўных гістарычных прычынах знайшлося нямала прыхільнікаў ідэі атаясамлення мадэрнізацыі і вестэрнізацыі. Менавіта па гэтай прычыне «татальная вестэрнізацыя» глыбока пранікла ў свядомасць большасці людзей і ажыццявілася на практыцы ў працэсе рэальнага рэфармавання грамадства XX ст. Вось чаму на працягу доўгага часу існавала сур'ёзная аднабаковасць у разуменні і вызначэнні месца кітайскай традыцыйнай культуры.
    2
    Неабходна адзначыць, што гістарычнай непазбежнасцю і неабходнасцю з^ўляецца той факт, што на працягу мінулага стагоддзя кітайская культура прайшла складаны шлях захадацэнтрызму, і гэта аказала пэўнае пазітыўнае і стымулюючае ўздзеянне на прагрэс і развіццё кітайскага грамадства. Аналагічным жа чынам крытыка і асуджэнне традыцыйнай культуры Кітая на дадзеным адрэзку часу мелі сваю гістарычную мэтазгоднасць, таму што, калі 6 іх не было, людзі так і не здолелі 6 пазбавіцца кайданоў састарэлых забабонаў, сфармаваных на працягу некалькіх тысяч гадоў.