Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Канфуцыянец Сунскай эпохі Люй Далінь падобным чынам пракаментаваў гэтую думку з «Цзюйлін»: «Кроў і дыханне, плоцкія жаданні і пачуцці, слых і зрок, патрэба ў ежы і адпачынку ——ва ўсім гэтым чалавек мала чым адрозніваецца ад жывёлы. Толькі мовай звер не падобны на чалавека, аднак малпы і папугаі таксама ўмеюць гаварыць. Менавіта таму, што чалавек з^ўляецца вянцом тварэння прыроды, ён адрозніваецца розумам і пачуццём абавязку, праўды і справядлівасці. Дасканалы мудрэц, аб^дноўваючы розум і пачуццё абавязку, усталёўвае рытуал; і тады паміж бацькам і сынам існуе прыхільнасць, паміж кіраўніком і падначаленымі — прыстойнасць і справядлівасць, паміж мужчынам і жанчынай — адрозненні; і тады ўсталёўваюцца чалавекалюбства і правільныя адносіны паміж людзьмі, а чалавек становіцца адзіным з Небам і Зямлёй. Калі чалавек будзе распушчаны і лянівы, то знікнуць маральныя прынцыпы і збяднеюць чалавечыя жаданні, і чалавек будзе мала чым адрознівацца ад каровы і каня, ад сабакі і дзіка. А прычына гэтага ў тым, што чалавек апускае рукі і таму становіцца нявартым называцца чалавекам!» («Каментары да «Запісак аб прыстойнасці», цзюань 1).
Падобнае да гэтага і меркаванне канфуцыянца мінскай эпохі Сюэ Е: «Чалавек таму адрозніваецца ад жывёлы, што яму ўласцівыя мараль і парадак. Што ёсць мараль? Гэта пэўны парадак паміж бацькам і сынам, паміж кіраўніком і падначаленымі, паміж мужам і жон
200
Дадатак
кай, паміж старымі і дзецьмі, паміж сябрамі. Што значыць парадак? Гэта значыць, што паміж бацькам і сынам існуе прыхільнасць, паміж кіраўніком і падначаленымі — пачуццё абавязку, паміж мужам і жонкай — адрозненні, паміж старым і маладым — субардынацыя, паміж сябрамі — давер. Той, хто ўразумеў і ўсімі сіламі выконвае гэтую мараль і парадак, варты называцца чалавекам. Калі ж мараль і парадак страчаны, то хоць такі чалавек і мае цела чалавека, але ў чым жа яго адрозненне ад жывёлы?
Нягледзячы на тое, што жывёлы здольныя адчуваць смагу, голад і палавыя інстынкты, але яны толькі корпаюцца, як чарвякі, не ведаючы маральных прынцыпаў. А калі іх жаданні задаволены, яны толькі спяваюць у палёце або топчуцца на месцы, раяцца або ўладкоўваюцца на начлег і нічога больш. Гэтак жа і чалавек. Калі яго адольваюць жывёльныя інстынкты здаволення голаду і любоўнай палкасці, але ён не здольны спасцігнуць маральныя прынцыпы, якія існуюць паміж людзьмі рознага статусу і міжасобасных адносін, а толькі заняты тым, каб жыць у дастатку, быць сытым і апранутым, ні ў чым не мець патрэбы, цэлымі днямі аддавацца разгулу і забавам, тады ён нічым не адрозніваецца ад жывёлы» («Збор твораў спадара Сюэ», цзюань 12, «Трактат Сіцзы»).
Развагі Люя і Сюэ, несумненна, уяўляюць сабой асноўны пункт гледжання неаканфуцыянцаў адносна прыроды чалавека. 3 вышэйвыкладзеных меркаванняў мы можам убачыць, што мысліцелі мінулых эпох аднагалосна завастралі ўвагу на тым, што прытрымліванне маральных прынцыпаў з9яўляецца карэнным адрозненнем чалавека ад жывёлы. Але яшчэ большы акцэнт рабіўся на тым, што калі чалавек канцэнтруецца выключна на задавальненні цялесных жаданняў і на імкненні да матэрыяльнага дабрабыту, то ён страчвае сваю індывідуальнасць і апускаецца да стану жывёлы. Таму адным з асноўных пытанняў, якія стаяць перад традыцыйнай кітайскай культурай і філасофіяй, заўсёды было пытанне суадносін маральных прынцыпаў і імкнення да матэрыяльнага дабрабыту. Вось чаму ў кітайскай традыцыйнай культуры, асабліва ў канфуцыянскай, вышэй за ўсё ставіліся фарміраванне асобы (у адрозненне ад жывёлы) і самаўдасканаленне (у адрозненне ад радавога чалавека). Акрамя таго, крыніцай любога роду адукацыйнай базы заўсёды лічылася адукацыя і выхаванне на аснове маральных уяўленняў і нормаў.
201
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
Насамрэч, на думку мудрацоў Старажытнага Кітая, ключ фарміравання і ўдасканалення чалавечай асобы ў тым, каб правільна разумець і рэгуляваць пытанні суадносін маральных прынцыпаў і імкнення да матэрыяльнага дабрабыту. У традыцыйнай кітайскай культуры гэты момант разглядаецца з трох пазіцый: з пункту гледжання тэорыі абмяркоўваюцца пытанні «рацыянальнасці (розуму)» і «жаданняў»; з пункту гледжання практыкі ——«абавязку (справядлівасці)» і «выгады»; а з пункту гледжання выхавання (адукацыі) — «распараджэння рэчамі» і «служэння рэчам».
У традыцыйнай культуры Кітая існуе вялікае мноства ідэй з гэтай нагоды. Што тычыцца тэорыі, асноўныя ідэі — «з дапамогай розуму ўтаймоўваць пачуцці» і «жаданні павінны быць рацыянальнымі» — некаторыя мысліцелі давялі да крайнасці, ператварыўшы ў пастулат «выхоўваць рацыянальнасць і знішчаць жаданні».
Што тычыцца практыкі, асноўныя ідэі — «перш за ўсё абавязак, а потым ужо выгада» і «цаніць справядлівасць вышэй за выгады» — некаторыя мысліцелі таксама давялі да крайнасці, ператварыўшы ў пастулат «прыводзіць у парадак справядлівасць і не клапаціцца пра асабістую выгаду; прытрымлівацца свайго шляху і не клапаціцца пра свае заслугі».
Што тычыцца выхавання, то вышэй за ўсё ставілася ідэя «прымусіць рэчы служыць сабе (распараджацца рэчамі)», гэта значыць стаць гаспадаром, які імкнецца да матэрыяльнага дабрабыту; але пры гэтым пагарджалася ідэя «служэння рэчам», або імкненне ператварацца ў раба рэчаў (спраў).
3за таго, что некаторыя неаканфуцыянцы, такія як Чэн Чжу, у пытанні суадносін розуму і жаданняў празмерны акцэнт рабілі на ідэі «захавання законаў Неба і знішчэння жаданняў чалавека», гэты пастулат быў раскрытыкаваны не толькі з боку немалой колькасці мысліцеляў у гісторыі, але яшчэ больш жорстка асуджаны мысліцелямі дэмакратычнай рэвалюцыі найноўшага часу. Гэтая ідэя ганьбавалася як ігнаруючая прыроду чалавека. Гэта было неабходнасцю той гістарычнай эпохі: яна цалкам адпавядала патрэбам часу.
Аднак калі мы ў поўным аб9ёме даследуем тэорыі суадносін «розуму» і «жаданняў» у традыцыйнай культуры Кітая, то лёгка выявім, што ідэя «выхоўваць рацыянальнасць, знішчаючы жаданні» зшмала зусім не пануючае становішча. Напрыклад, як казаў Чэн Чжу
202
Дадатак
і іншыя, трэба цалкам пазбавіцца цялесных жаданняў і чалавечай палкасці, толькі тады можна прытрымлівацца законаў Неба. Вядома, з пункту гледжання тэорыі, у дадзеным выказванні зусім відавочная прадузятасць. Людзі некалі лічылі, што выказванне Чэн Чжу ўзыходзіць да раздзелу «Запіскі аб музыцы» трактата «Запіскі аб прыстойнасці». Так, сучаснік Чэн Чжу кітайскі філосаф Лу Цзююань лічыў: «Падзел прынцыпаў Неба і чалавечай палкасці ў тэорыі мае шмат недахопаў. Гэтае выказванне бярэ пачатак з «Запісак аб прыстойнасці», а нашчадкі пераймаюць яго» («Збор твораў Лу Цзююаня», раздел «Запісы прамоў», 2я частка).
Ён таксама адзначае: «Калі гаварыць аб законах Неба і чалавечых жаданнях, то гэтая тэорыя сама па сабе зусім не дасканалая. Калі Неба ёсць закон, а чалавек ёсць жаданне, то Неба і чалавек не адзіныя. Гэтая ідэя зыходзіць ад Лаацзы. У «Запісках аб музыцы» гаворыцца: «Чалавек нараджаецца чыстым, у гэтым падараваная яму Небам натура. Сутыкаючыся з навакольным светам, яго натура прыходзіць у рух, і ў ёй нараджаюцца жаданні. Калі прадметы і з'явы спазнаюцца, фарміруюцца і пачуцці любові і нянавісці да іх. Калі чалавек не ў стане адолець сябе, тады падараваныя яму Небам якасці гінуць». Ідэя суадносін законаў Неба і чалавечых жаданняў паходзіць ад гэтых слоў. A «Запіскі аб музыцы» ў сваю чаргу бяруць пачатак ад Лаацзы» («Збор твораў Лу Цзююаня», раздзел «Запісы прамоў», 1я частка).
Неаканфуцыянцы гаварылі пра тое, што ідэя суадносін законаў Неба і чалавечых жаданняў бярэ пачатак ад «Запісак аб музыцы». Аднак тое, пра што казаў Чэн Чжу і іншыя, у корані адрозніваецца ад сказанага ў згаданым творы. Калі звярнуцца да прыведзенай вышэй цытаты з «Запісак аб музыцы», то яна працягваецца наступным чынам: «...бо навакольны свет уздзейнічае на чалавека бясконца, а ягоныя любоў і нянавісць не маюць мяжы. I ў такім выпадку навакольны свет падступае да чалавека, і ён змяняецца пад яго уплывам. Калі ж гэта здараецца, у чалавеку гінуць падараваныя яму Небам якасці, і ён высільвае сябе ў жаданнях. Вось тады і нараджаюцца пачуцці непакорлівасці і бунту, прытворства і падману, дзеюцца ўсялякія непрыстойныя справы і ладзяцца беспарадкі. Тады моцныя пачынаюць пагражаць слабым; густанаселеныя царствы пачынаюць прымушаць сілай маланаселеныя княствы; тыя, што ведаюць, пачынаюць падманваць неразумных; дзёрзкія прычыняць пакуты нясмелым; тыя, хто пакутуе
203
Асновы традыцыйнай кітайскай кулыпуры
ад эпідэмій і хвароб, не атрымліваюць догляду; старыя і малыя, сіраты і ўдовы не маюць прытулку ——усё гэта і ёсць шлях вялікага бязладдзя. Менавіта таму ранейшыя мудрыя ўладары, выпрацоўваючы правілы паводзін і нормы музыкі, вызначылі выразныя рамкі для ўчынкаў людзей» («Праўдзівы сэнс «Запісак аб прыстойнасці», раздзел 37).
Можна ўбачыць, што ў цытаце Лу Цзююаня прапушчана вельмі важная фраза з «Запісак аб музыцы», якая ўяўляе сабой сутнасць асноўнай ідэі: «калі любоў і нянавісць не сцішаць знутры, а пазнанне навакольнага прыцягвае яго ў свет рэчаў». У гэтым творы зусім не адмаўляецца тое, што, сутыкаючыся з навакольным светам, натура чалавека прыходзіць у рух, і ў ёй нараджаюцца жаданні. Аўтар «Запісак аб музыцы» крытыкуе людзей, якія не стараюцца суняць знутры сваю любоў і нянавісць, апускаюцца ў свет рэчаў зза пазнання навакольнага і не ў стане справіцца з сабой. Такія людзі, апынуўшыся перад тварам бясконцага імкнення да матэрыяльнага дабрабыту, трапляючы пад кантроль рэчаў, не здольныя стрымліваць сябе. Гэта і ёсць тое, што называецца «навакольны свет падступае да чалавека, і ён змяняецца пад яго ўплывам». Калі ж чалавек пачынае служыць рэчам, каб задаволіць свае пачуцці і жаданні, то можна адкінуць безліч тэорый: тут яны аказваюцца проста некарыснымі. Таму ў «Запісках аб музыцы» асаблівае значэнне надаецца «выпрацоўцы правілаў паводзін і нормаў музыкі, вызначэнню выразных рамак для учынкаў людзей».
Такая ідэя з «Запісак аб музыцы», магчыма, бярэ пачатак ад Сюньцзы. Вышэй мы цытавалі яго выслоўі аб паходжанні рытуалу, дзе ён сцвярджаў, што «ў чалавека ёсць жаданні; калі гэтыя жаданні не задавальняюцца, нельга не імкнуцца да гэтага». Аднак у той жа час ён адзначае, што калі «памкненні не ведаюць меры і межаў», то ў грамадстве ўзнікаюць беспарадкі. Менавіта таму, каб утаймаваць гэтыя памкненні, неабходна выпрацаваць правілы цырыманіялу і абавязку (справядлівасці), пры гэтым дасягнуўшы ідэалу «выхоўваць жаданні людзей, задавальняючы іх».