• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўныя асновы кітайскай культуры  Лоу Юйле

    Духоўныя асновы кітайскай культуры

    Лоу Юйле

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 240с.
    Мінск 2020
    90.75 МБ
    У вучэнні будызму і даасізму паўсюдна сустракаюцца ідэі як пазбавіцца ад прыхільнасці да рэчаў і залежнасці ад свету рэчаў, а таксама як не стаць рабом рэчаў, таму тут мы ўжо не будзем залішне шматслоўнымі. Гуманны дух традыцыйнай кітайскай культуры і філасофіі супрацьстаіць фетышызму. Варта адзначыць, што гэтая думка адлюстравана ў дастатковай ступені.
    Чалавек не павінен «служыць бажаствам» і ўжо тым больш не павінен «служыць рэчам»; ён павінен валодаць сваёй незалежнай індывідуальнасцю. Многія людзі перакананыя, што пры дапамозе сучасных высокіх тэхналогій чалавецтва можа пазбавіцца ад перажыткаў мінулага, калі чалавек быў «рабом Божым». Чалавецтва можа кантраляваць свет «рэчаў», задавальняючы свае жаданні. Тым не менш, калі мы стрымана зірнем на сучасны свет, то, баюся, не зможам быць аптымістычнымі. Пытанне «залежнасці ад Бога» надзвычай складанае і не можа быць вырашана выключна пры дапамозе навуковатэхнічнага развіцця. Няўжо не відаць, што ў сучасным свеце рэлігія атрымлівае падтрымку з боку сацыяльнаэканамічнай моцы, імкліва развіваючыся ў нагу з навукай і высокімі тэхналогіямі? Да таго ж бесперапынна з9яўляюцца новыя рэлігійныя рухі.
    209
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Праблема «залежнасці ад рэчаў» таксама ўзмацняецца па меры навуковатэхнічнага прагрэсу. Чалавек пастаянна прад'яўляе прэтэнзіі да свету «рэчаў», таму паступова ўзнікаюць усё новыя жаданні. Болып за тое, у цяперашні час вялікае значэнне надаецца сіле і моцы. Канкурэнцыя за эканамічны ўплыў ва ўсім свеце прымусіла чалавецтва ступіць на небяспечны шлях «залежнасці ад рэчаў», з якога немагчыма павярнуць назад.
    Агульнавядома, што эпоха Асветы ў Еўропе XVIII ст. высока ўзняла сцяг гуманізму і разарвала кайданы пануючага ў Сярэднія вякі тэацэнтрызму. Як сцвярджалі мысліцелі таго часу, канфуцыянская і даоская філасофіі Кітая натхнілі іх на вылучэнне ідэй гуманізму. А сучасныя мысліцелі Усходу і Захаду засяродзілі ўвагу на традыцыйнай кітайскай культуры і філасофіі, баюся, таму, што яны спадзяюцца пазычаць іх гуманны дух, каб палепшыць духоўнае жыццё і межы маралі, каб супрацьстаяць меркантылізму і фетышызму высокаразвітай матэрыяльнай культуры, бездухоўнасці і страты чалавекам самога сябе. Я думаю, што гэта і ёсць прычына, па якой сучасныя людзі павінны глыбока вывучаць гуманістычны дух традыцыйнай кітайскай культуры!
    210
    Дадатак
    Разважанні аб стварэнні культу ры Кітая XXI стагоддзя
    Цяпер нямала людзей гавораць пра тое, што XXI стагоддзе — гэта «азіяцкаціхаакіянскае» стагоддзе; гэта «азіяцкае» і нават «усходнеазіяцкае стагоддзе», лічачы, што ўсходняя культура, асабліва культура кітайскага іерагліфічнага пісьменства, стане мэйнстрымам сусветнай культуры новага стагоддзя і г.д. Я не хацеў бы выносіць неабдуманыя меркаванні адносна дакладнасці (інакш кажучы, навуковасці) падобных прадказанняў, паколькі гэта пакажа толькі XXI стагоддзе. Але я глыбока перакананы, што гэтыя прагнозы зусім не выпадковыя, і гэта не праява маніі велічы невялікай групы ўсходняй інтэлігенцыі або прыхільнасці да нацыяналізму. Гэта мае глыбокія гістарычныя прычыны і рэальную падаплёку.
    Адным словам, папершае, па меры змены палітычнага і эканамічнага жыцця народаў і краін Усходу, пачынаючы з другой паловы XX стагоддзя, стала развівацца пэўная культурная свядомасць, адрадзіліся павага да свайго і вера ва ўласныя шматвяковыя нацыянальныя культурныя традыцыі.
    Падругое, імклівае развіццё сусветнай эканомікі, навукі і тэхнікі нароўні са стварэннем велізарнай колькасці матэрыяльных дабротаў прывяло да ўзнікнення глабальных сацыяльных праблем і праблем навакольнага асяроддзя, з якімі сутыкнулася чалавецтва найбольш востра, як ніколі раней у папярэдніх гістарычных перыядах. Тым самым чалавек стаў вымушаны ствараць культуру сучаснага свету. Пры гэтым неабходна пад крытычным пунктам погляду зірнуць на заходнюю культуру як на асноўны напрамак і з прычыны гэтага ўсвядоміць, што ўсходняя і заходняя культуры дапаўняюць адна адну, а культура Усходу складае неад'емную частку сусветнай культуры.
    Я перакананы, што, разважаючы над пытаннямі стварэння кітайскай культуры XXI стагоддзя, перш за ўсё неабходна правесці глыбокі аналіз і пераасэнсаванне таго шляху, які прайшла культура Кітая ў XX стагоддзі. I толькі тады можна будзе дакладна і свядома зразумець той шлях, які яна павінна прайсці ў новым стагоддзі.
    211
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    He сакрэт, што ў XX ст. культура Кітая, як і культура ўсіх усходнеазіяцкіх краін таго часу, прайшла шлях пад знакам пераемнасці і запазычання заходняй культуры. У эпоху канца апошняй кіруючай дынастыі Цын эра росквіту і дастатку часоў імператараў Кансі (16621722), Цяньлун (17361795) і Цзяцын (17961820) у Кітаі паступова сышла на нішто, пачынаючы з перыяду праўлення Даагуана (кіт.道 光;18211850). Палітычнае жыццё двара дзень за днём разлагалася пад уплывам карупцыі, а небывалая моц краіны паступова прыходзіла ў заняпад. У тыя часы некаторыя дальнабачныя і праніклівыя мысліцелі ўжо глыбока прачулі сур'Взньі крызіс, з якім сутыкнуліся кіруючая дынастыя Цын і ўвесь Кітай. Як правільна заўважыў знакаміты мысліцель і пісьменнік гэтых часоў Гун Дзыджэнь (кіт.龚自珍;17921841), крытыкуючы разлажэнне кіруючай дынастыі ІДын і цяжкі крызіс, з якім сутыкнулася кітайскае грамадства напярэдадні Опіўмных войнаў, «нават калі Англія не нападзе і не падыме мяцеж, а будзе спакойна чакаць, выказваючы адданасць, Кітай усё роўна страціць сорам і будзе поўны трывог і смуткаў» («Дадатак да збору твораў Дзін Аня», цзюань 4 «Тлумачэнне людзям (8)»).
    Такі ўрад аказаўся бездапаможным у супрацьстаянні ўнутраным беспарадкам і знешняй агрэсіі. Паражэнне ў Опіўмнай вайне 1841 года канчаткова выкрыла загніваючы феадалізм, выявіла прадузятасць і слабасць ідэі кітайскай культуры аб «павазе Даа і пагардзе да тэхналогій». Таму шэраг прагрэсіўных мысліцеляў таго часу вылучылі канцэпцыю аб тым, што трэба «вучыцца ў іншаземцаў іх майстэрству і пераймаць іх моцныя бакі, каб кантраляваць іх» (Вэй Юань «Геаграфічнае апісанне заморскіх дзяржаў», 1841 г.), робячы акцэнт на тым, што ў вялікіх дзяржаў Захаду трэба пераймаць перадавую культуру і вытворчасць «моцных суднаў і магутных гармат».
    Пасля «Рух па засваенні заморскіх спраў», арганізаваны фракцыяй руху «ЯнУ»154 ў часы кіруючай дынастыі Цын, галоўным чынам быў накіраваны на запазычанне заходняй культуры ў сферы вытворчасці агнястрэльнай зброі і тэхнікі. 3 пункту гледжання прадстаўнікоў дадзенага кірунку, кітайскі палітычны лад, маральныя нормы, грамадскія звычаі не толькі недапушчальна змяняць, але іх традыцыі шмат у чым пераўзыходзяць Захад, таму іх нельга і ператвараць. Таму, аперуючы
    Прыхільнікі развіцця заморскіх спраў і галін капіталістычнай прамысловасці часоў дынастыі Цын.
    212
    Дадатак
    паняццямі «сутнасць, натура» і «карысць, прымяненне» з кітайскай традыцыйнай філасофіі, паняцці «пераемнасць кіравання» і «пераемнасць вучэння», уласцівыя кітайскай традыцыі, яны звялі да паняцця «сутнасць», а навуковатэхнічную і механізаваную культуру Захаду — да паняцця «прымяненне». Такім чынам, быў вылучаны асноўны курс на стварэнне «кітайскага па змесце, еўрапейскага па форме» (раздзел «Настаўленне да вучобы» трактата «Сюньцзы», 3я частка).
    Аднак пасля паражэння Кітая ў Японскакітайскай кампаніі 1894 г. раптоўна загінулі ўсе добрыя намеры і вынікі трыццацігадовай працы прыхільнікаў руху «ЯнУ», і ў людзей паўсталі сумненні ў азначанай вышэй палітыцы, якой прытрымліваліся прыхільнікі «Руху па засваенні заморскіх спраў». Так, вядомы кітайскі пісьменнік і перакладчык заходняй літаратуры Янь Фу (кіт.严复;18531921) у сваіх творах крытыкаваў канцэпцыю «кітайскі па змесце, еўрапейскі па форме» за памылкі, дапушчаныя з пункту гледжання логікі і практыкі. Акрамя таго, ён асудзіў думку пра тое, што паміж Кітаем і заходнімі краінамі існуе непарыўная сувязь, як паміж «сутнасцю» і «прымяненнем», якую нельга змешваць адвольным чынам. Тым самым Янь Фу зрабіў акцэнт на тым, што, калі мы хочам пераняць «заходнюю форму», трэба засвоіць і «заходні змест». У адваротным выпадку гэта будзе ўсё роўна што «выкарыстоўваць быка ў якасці каня». Ён пісаў: «Як сказаў Цзінь Гуйцюй словамі Фу Сяаляня, у кожнай сутнасці ёсць свая, сутнасць і ўжыванне. Сутнасць быка прызначана для таго, каб несці на спіне цяжар; сутнасць каня прызначана для таго, каб адпраўляцца ў далёкі шлях. Дзе гэта чулі, каб сутнасць быка адпавядала прымяненню каня? <...> і кітайская, і заходняя навука маюць сваю сутнасць і прызначэнне. Калі іх размяжоўваць, то яны будуць суіснаваць; калі іх змешваць, то яны знікнуць» («Збор твораў Янь Фу», цзюань 3, «Ліст да ўладальніка газеты «Дыпламатычныя адносіны»).
    Ва ўяўленні людзей таго часу сутнасць навукі заходняй школы галоўным чынам тычылася грамадскапалітычнага ладу, ці «пераемнасці сістэмы кіравання», пра якую мы гаварылі вышэй: дэмакратыя, свабода, канстытуцыя, рэспубліка і інш. Таму пачынаючы са «ста дзён рэформаў»155 да Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 г., ад Кан Ювэя156 да Сунь
    155 Сто дзён рэформаў, або Рэформы года усюй (чэрвень—верасень 1898 года) — этап у гісторыі Цынскай імперыі, калі імператар паспрабаваў рэфармаваць краіну сваімі ўказамі, але гэтая палітыка зза магутнага процідзеяння кансерватараў і імператрыцы Цы Сі пацярпела поўнае паражэнне.
    156 Кан Ювэй (кіт.康有为;1858—1927) — філосаф, рэфарматар эпохі Цын, каліграф.
    213
    Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
    Ятсена157 асаблівая ўвага ўдзялялася частковаму рэфармаванню або карэнным пераўтварэнням феадальнага ладу. Адсюль і пачалося глыбокае вывучэнне заходняй культуры сучаснымі кітайцамі.
    Аднак гэтым гістарычны прагрэс не абмежаваўся. Фіяска палітыкі «ста дзён рэформаў» і здабыткі перамогі Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 г., якія ўзурпаваў Юань Шыкай158, прымусілі людзей перагледзець глыбінныя пытанні «пераемнасці вучэння» ў кітайскай традыцыйнай культуры. Таму «Рух за новую культуру» (1915) узяўся ўсебакова пераглядаць яе. Асноўны змест гэтага руху ўключаў у сябе сістэматызаваныя на аснове неаканфуцыянства феадальную патрыярхальнасць, самадзяржаўе і феадальныя маральныя прынцыпы (тры асновы і пяць непарушных правіл), а таксама маральныя нормы і інш.