Духоўныя асновы кітайскай культуры
Лоу Юйле
Выдавец: Восточная культура
Памер: 240с.
Мінск 2020
Акрамя таго, агульнавядомым з^ўляеццатой факт, што на еўрапейскую эпоху Асветы глыбока паўплывала ўсходняя культура, асабліва з боку ідэй кітайскага вучэння канфуцыянства. У вачах многіх мысліцеляў гэтай эпохі Кітай быў ідэальнай дзяржавай. Канфуцыянская этыка ўяўлялася самым дэмакратычным вучэннем, прасякнутым духам раўнапраўя і здольным прывесці народ да дастатку. Канфуцый шанаваўся як дасканалы мудрэц, варты хвалы і захаплення. Тым не менш у працэсе свайго развіцця сучасная заходняя культура зусім не асімілявалася з усходняй ці кітайскай культурай. Яна, наадварот, актыўна ўвабрала гуманістычны дух традыцыйнай культуры Кітая, да таго ж злучылася з лепшымі культурнымі традыцыямі Старажытнай Грэцыі, Старажытнага Рыма, а таксама яўрэйскай культуры, і ў канчатковым выніку развілася ў сучасную заходнюю цывілізацыю.
Сучасны заходні гуманізм не мае нічога агульнага з гуманістычным духам традыцыйнай культуры Кітая. Паняцце роўнасці ў сучаснай заходняй цывілізацыі нельга апісаць такімі канфуцыянскімі ідэямі, як «усеагульная любоў», «усе народы — мне браты, усе рэчы ——саюзнікі», «ставіцца да бліжняга як да самога сябе»; а сучасныя заходнія ідэі дэмакратыі зусім не падобныя на канфуцыянскае паняцце «дабрабыт народа». I вельмі важна растлумачыць гэты момант.
Вышэйзгаданыя факты як мінімум сведчаць аб трох рэчах. Папершае, як ужо адзначалася, у працэсе развіцця сучасная заходняя кулыура адчувала моцны ўплыў з боку ўсходняй, асабліва кітайскай традыцыйнай культуры, увабраўшы ў сябе яе некаторыя станоўчыя і карысныя моманты. Падругое, у працэсе ўзнікнення сучасная заходняя цывілізацыя актыўна пераймала і развівала лепшыя складнікі сваёй традыцыйнай культуры, убіраючы на яе аснове культуру замежных дзяржаў, і таму сфарміраваная сучасная культура ўяўляе сабой культуру заходняга тыпу. Патрэцяе, у кітайскай традыцыйнай культуры зусім не адсутнічае тое, што сучасныя дэмакратычныя думка і сістэма могуць запазычыць і развіваць. Наадварот, менавіта яна аказала пэўнае стымулюючае ўздзеянне на ідэалогію і сістэму сучаснай заходняй дэмакратыі. 3 гэтага вынікае, што калі дапамагчы сучасным людзям зрабіць аптымальны выбар і падрабязна растлумачыць усё
223
Асновы традыцыйнай кітайскай культуры
належным чынам, то гэта паспрыяе стымулюючаму ўздзеянню на развіццё ідэй і сістэмы дэмакратыі ў сучасным Кітаі.
Мы павінны птыбока вывучыць вопыт і рушыць услед прыкладу заходніх краін у справе станаўлення і развіцця сучаснай культуры. Можна вельмі эфектыўна вывучаць, пераймаць і запазычаць замежную культуру і адначасова пераймаць і развіваць уласныя культурныя традыцыі. I тут важна не кідацца ў крайнасці — ад поўнага прыняцця да поўнага адмаўлення традыцыйнай культуры. Як ведаем, многія сцвярджаюць, што кітайская традыцыйная культура ——адсталы і загніваючы перажытак мінулага, у якім няма нічога карыснага, што можна было 6 пераняць.
Яшчэ адной прычынай, па якой кітайская традыцыйная культура так жорстка крытыкавалася на працягу мінулага стагоддзя, з^ўляецца тое, што ў азначаны час імкліва развіваўся заходні пазітывізм. Адзіна правільнай навуковай методыкай уяўляліся лагічныя высновы і найвышэйшая каштоўнасць розуму, дамінанта рэальных эмпірычных доказаў і ўніверсальная эфектыўнасць. А тое, што не супадала з гэтымі ідэямі, ганьбавалася як ірацыянальнае і лжэнавуковае і нават як неасвечанае і адсталае, містычнае, ад якога трэба як мага хутчэй пазбавіцца.
He сакрэт, што кітайская традыцыйная культура вельмі адрозніваецца ад пазітыўных навук па спосабе мыслення, таму ў вачах людзей таго часу, якія імкнуліся да спазнання ў рамках пазітыўных навук, яна паўставала як адсталы і бескарысны перажытак мінулага, ад якога трэба як мага хутчэй пазбавіцца. Таму прыхільнікі пазітывізму імкнуліся раскрытыкаваць і выкараніць тыя няясныя і містычныя з'явы, якія не маюць лагічнай і рацыянальнай падаплёкі, бо яны стваралі сур'ёзную перашкоду для развіцця пазітывісцкага мыслення ў сучаснай навуцы.
У цяперашні час сітуацыя змянілася. У працэсе развіцця сучаснай навукі ўсё часцей узнікаюць сітуацыі, пры якіх пазітывісцкі падыход аказваецца далёка не грунтоўным і ўжо тым больш не адзіным. Многія навукоўцы ўсё больш і больш звяртаюцца да тых туманных і незразумелых тэорый і методык усходняй (у тым ліку і кітайскай) традыцыйнай культуры ў пошуках адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць тады, калі ў працэсе даследавання пазітывісцкія навуковыя метады не здольны прывесці да доказу і тлумачэнню праблемы, і атрымліваюць усцешныя і вартыя ўвагі вынікі.
Вядомы хімік Ілля Прыгожын, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1977 г., у прадмове да сваёй знакамітай працы «Парадак з хаосу»
224
Дадатак
напісаў: «Кітайская цывілізацыя валодае выбітнай інжынернатэхнічнай практыкай. Кітайцы маюць глыбокае разуменне ўзаемасувязі паміж чалавекам, грамадствам і прыродай».
Кітайскія ідэі заўсёды з^ўляліся стымулам і крыніцай натхнення для філосафаў і навукоўцаў, якія імкнуліся пашырыць рамкі і змест еўрапейскай навукі. Для нас асабліва цікавыя два прыклады.
Брытанскі навуковецэмбрыёлаг Джазэф Нідэм (19001995) расчараваўся зза таго, што не здолеў знайсці канцэпцый, якія тлумачаць эмбрыянальнае развіццё у механістычных ідэалах заходняй навукі. Як вядома, у цэнтры іх стаіць ідэя аб інэрцыйнай матэрыі, якая падпарадкоўваецца ўніверсальным законам. Тады ён спачатку звярнуўся да матэрыялістычнай дыялектыкі, а затым — да кітайскай думкі. Пасля гэтага Джазэф Нідэм накіраваў усе свае жыццёвыя сілы на вывучэнне кітайскай навукі, тэхнікі і культуры. Яго творы ўяўляюць сабой унікальны матэрыял, які дазваляе нам глыбей зразумець кітайскую цывілізацыю, які адлюстроўвае культурную спецыфіку і недахопы нашай ўласнай навуковай традыцыі.
Другі прыклад — гэта Нільс Бор, які сваё паняцце «камплементарнасці» злучыў са старажытнакітайскай канцэпцыяй інь——ян і нават у якасці свайго герба выбраў інь і ян. Гэтая аналогія мае глыбінныя прычыны. Сапраўды, гэтак жа як і эмбрыялогія, квантавая механіка прымушае нас тварам да твару сутыкацца з праблемай зместу паняцця «закон прыроды» (цытуецца па «Уражанні аб Кітаі: вядомыя асобы разважаюць аб кітайскай цывілізацыі»).
Ужо памянёны вышэй I. Прыгожын з^ўляецца трэцім прыкладам, а ў якасці чацвёртага можна прывесці вядомага фізіка сучаснасці Ф. Капра, які праславіўся ў Амерыцы ў пачатку 80х гг. XX стагоддзя дзякуючы сваёй кнізе «Даа фізікі». Пяты прыклад ——Хідэкі Юкава, знакаміты японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1949 г. і гэтак далей. На мой погляд, прыкладаў дастаткова.
Іншымі словамі, простая методыка інтуітыўнага пазнання, уласцівая кітайскай традыцыйнай філасофіі, і метафізіка гутарак аб патаемным утрымліваюць у сабе багатыя крыніцы для сучаснай тэорыі навукі. Калі чалавек навучыцца правільным чынам выяўляць і трактаваць іх, гэта акажа пазітыўнае стымулюючае ўздзеянне на развіццё сучаснай навукі.
225
Асновы традыцыйнай кітаііскай культуры
Больш за тое, мяркуючы па сучасных тэндэнцыях, комплекснае ўспрыманне адзінства ўсяго існага, уласцівае ўсходняй (і асабліва кітайскай) традыцыйнай культуры, усё больш прыцягвае ўвагу з боку філосафаў і навукоўцаў, якія маюць асэнсаваны погляд на рэчы. Гэта, цалкам верагодна, зможа аказаць сур'ёзнн ўплыў і прывесці да змен уяўленняў аб навуцы ў цэлым. А змест «навуковых» канцэпцый, вызначаных у рамках пазітывісцкага і механістычнага падыходаў, таксама будзе перагледжаны і пановаму асэнсаваны. Прынамсі, вялікая частка тэзісаў, канцэпцый і паняццяў традыцыйнай усходняй і кітайскай культуры і філасофіі, якія першапачаткова разглядаліся многімі як «містычныя», не будзе адкінута за межы «навуковага» светаўспрымання.
3 часоў «Руху за новую культуру» большасць прадстаўнікоў інтэлігенцыі прытрымліваліся невытлумачальна прадузятага стаўлення да традыцыйнай кітайскай культуры, абвінавачваючы яе ў адсутнасці ідэй дэмакратыі і духу навукі. Такое стаўленне выявілася ў тым, што прыхільнікі «Руху 4 мая» высока ўзнялі сцяг дэмакратыі і навукі. Амаль праз стагоддзе грамадства і культура Кітая таксама зведалі карэнныя перамены, а ўяўленне аб сусветнай культуры таксама каласальна змянілася. I, на маю думку, якраз настаў час пазбавіцца ад гэтых забабонаў. Таму, узмоцнена вывучаючы заходнюю дэмакратыю і навуку, мы павінны не толькі перастаць прыніжаць уласныя вартасці, цалкам адмаўляючыся ад сваёй нацыянальнай традыцыйнай культуры; наадварот, неабходна актыўна выяўляць яе выдатныя адметныя элементы, даючы ім падрабязнае тлумачэнне ў адпаведнасці з духам часу, для таго каб унесці ўклад у развіццё і будаўніцтва сусветнай культуры ў XXI стагоддзі.
3
Зыходзячы з пералічанага вышэй пераасэнсавання і аналізу, цяпер можна гаварыць аб будаўніцтве культуры Кітая новага стагоддзя. Я лічу, што ў гэтай справе варта звярнуць асаблівую ўвагу на два аспекты: папершае, урэгуляваць суадносіны культур Кітая і заходніх краін, умацаваць свядомасць суб'екта кітайскай культуры, сфарміраваць павагу і ўпэўненасць у адносінах да культуры Кітая (уключаючы традыцыйную); падругое, прывесці ў парадак суадносіны навуковатэхнічнай і гуманітарнай культур, у поўнай меры ўсвядоміць важ
226
Дадатак
насць гуманітарнай культуры ў працэсе развіцця і прагрэсу грамадства, актыўна распаўсюджваць і развіваць яе.
Што тычыцца першага аспекту, думаю, мы ўжо правялі дастатковы аналіз і тлумачэнне, і ўжо не трэба нешта дадаваць яшчэ. Аднак мне здаецца, што мела 6 сэнс выказаць пару думак вось з якой нагоды: на сённяшні дзень немалая колькасць людзей усё яшчэ прытрымліваюцца глыбока прадузятага стаўлення да традыцыйнай культуры Кітая. Калі, напрыклад, закрануць ідэі канфуцыянства, то некаторыя да гэтага часу лічаць, што, нягледзячы на вострую крытыку на працягу доўгага часу, феадальныя маральныя ўяўленні, сфарміраваныя ў рамках канфуцыянскіх традыцый, паранейшаму аказваюць вельмі глыбокі ўплыў на розныя аспекты жыцця грамадства. Асабліва гэта тычыцца глыбінных міжасобасных адносін, а таксама глухой і адсталай сельскай мясцовасці. Таму такія людзі лічаць, што галоўная задача сучаснай ідэалогіі і культуры, як і раней, заключаецца ў тым, каб ліквідаваць уплыў традыцыйных канфуцыянскіх маральных прынцыпаў і насадзіць жыццёвыя стандарты і маральныя ўяўленні, прынятыя на Захадзе. 3 прычыны гэтага некаторыя часта звязваюць ініцыятыву пераемнасці і развіцця традыцыйнай кітайскай культуры з так званым «культам старажытнасці» і прапагандай «феадальнай свядомасці».